29.04.2015

Заканчэнне гісторыі касцей

Так атрымалася, што мае матэрыялы па гісторыі нямецкіх вайсковых могілак у Мінску ("Косці пад падмуркам") перадрукаваў сайт, які займаецца гісторыяй Мінска. І гісторыя мела свой працяг.
Праз некаторы час мадэратар сайта напісаў мне па электроннай пошце, што адзін гісторык які вывучае перыяд Вялікай Айчыннай вайны, хоча паразмаўляць са мной. Я выйшаў на сувязь з гэтым гісторыкам. Вызначалася, што яго цікавілі ўспаміны майго дзеда, якія я аправерг. Таму не столькі ён ад мяне штосьці даведаўся, сколькі я засыпаў яго пытаннямі. Праз пэўны час нашых перамоў гэты гісторык дазволіў мне апублікаваць дадаткую інфармацыю пра нямецкія могілкі з спасылкай на яго імя. Прыводжу яго інфармацыю ў беларускім перакладзе з захаваннем аўтарскага цёмнага вылучэння (арыгінал на рускай).

Ліст гісторыка Ўсачова.

"Шаноўны Андрэй!
Дзякую за Ваша пісьмо і прыведзеныя спасылкі.
Лічу, што Вам могуць быць карыснымі мае заўвагі па Вашай публікацыі.
Могілкі размяшчаліся ля Маскоўскай шашы (Moskauer Strasse). Шаша і самі могілкі (раней яны называлася могілкамі «герояў, ганаровым = Нeldenfriedhof, Ehrenfriedhof», зараз яго немцы называюць «салдацкім- Soldatenfriedhof» пазначаны на ім. планах Мінска (гл. Архіў БДА НТД 6-2-24, 6-2- 25) і ў Інтэрнэце.
У 1943  на гэтыя могілкі былі перанесены (гл. Фота ў інтэрнэце) часовыя пахавання, якія былі каля галоўнага акадэмічнага (НАНБ) корпуса (прэзідыума) і ля бальнічнага гарадка (там цяпер стаянка аўтатранспарту).
Могілкі стваралася па тыпавым праекце для 3 тыс. пахаванняў. План могілак і 6-7 фота гэтых могілак я бачыў у Wolfgang Brast (Вольфганга Браста) - прадстаўніка Народнага саюза Германіі па дагляду за воінскімі пахаваннямі (магіламі) ў Беларусі і Калінінградскай вобл., дастаткова добра гаворыць па-руску.
  ...
У Мінску і ў Касселе (ФРГ) для зносін з рускімі працуюць рускія супрацоўнікі. У іх можна ўдакладніць ўсе пытанні па могілках.
В.Браст атрымаў зімой 2014 дазвол (Першамайскага РВК) на эксгумацыю. З красавіка. 2014 да канца кастрычніка найманая ім прыватная фірма эксгумавала каля 2,5 тыс. (Каля 80% пахаванняў) рэшткаў і часова размясціла іх на арэндаваным складзе. Вясной 2015 г. выкапаюць астатніх і ўсіх перавязуць для перапахавання на зборныя могілкі ў Бярозе (Брэсцкая вобл.).
Па невядомых прычынах астанкі Г.Вёльке (вядомы нямецкі спартсмен забіты ля Хатыні -- А.Б) не перавезлі ў Германію. Яны былі эксгумаваныя гэтым летам. В.Браст паказваў мне на плане могілак месца знаходжання яго магілы. Падрабязныя звесткі аб пахаваннях на гэтых могілках маюцца ў нямецкім таварыстве Чырвонага Крыжа і ў даведачнай службе DD (былая даведачная служба Вермахта WASt), якія падцвярджаюць гэтую знаходку.
У немцаў усё было вельмі падрабязна рэгламентавана, напрыклад, нават тып і памер шрыфта надпісы на крыжы. У далёкім канцы могілак на невялікім узвышэнні быў усталяваны вялікі драўляны крыж. Рэгламент не прадугледжваў узвядзенне манумента і яго не было відаць на фотаздымках. Часам (са спасылкамі на сцвярджэнні іншых) згадваюць не аб мануменце, а аб вялікім помніку «генералу», што цалкам магчыма. Невялікая колькасць немцаў сваякі вывезлі ў Германію. Ля ўваходу (варот) на могілках было 2 невысокіх калоны. У разбураным стане іх маглі прыняць за помнікі.
Існаваў загад аб неадкладнай ліквідацыі на вызваленых тэрыторыях усіх нямецкіх могілак. Адпаведна, ў 1944 г. адразу ж знеслі і гэтыя могілкі. Гэтую дату зносу могілак падцвярджаюць і нямецкія крыніцы.
Больш падрабязна звесткі аб гэтым могілках (пасля поўнай і канчатковай яго ліквідацыі) планую апублікаваць (летам 2015 г.) на сайце Валожынскага.
Мне даводзілася гутарыць са старажыламі, якія тады дзецьмі пасля вайны раскопвалі гэтыя пахавання. Апошні раз (здалёк) бачыў (за «працай») некалькі дарослых «чорных капальнікаў» з сапёрнай лапаткай і металадэтэктарам позняй восенню 2014 г. ва ўсходняй частцы могілак.
...
З павагай і найлепшымі пажаданнямі,
А.І Усачоў"

Народны саюз дае звесткі.

Гісторык Усачоў прыводзіў кантактную інфармацыю Народнага саюза ў Мінску. Паколькі я ўжо быў папярэджаны аб нежаданні гэтай арганізацыі ісці на кантакт з журналістамі ці гісторыкамі, я пайшоў іншым шляхам. У мяне была нагода задаць ім пытанне не як гісторык, а як грамадзянін, жыхар суседняга мікрараёна. 
Справа ў тым, што ў лесапарку паміж Барысаўскім трактам і Маяком Мінска, дзе пахаваны немцы, мы часта гуляем з дзецьмі. І аднойчы ў кастрычніку ці лістападзе 2014 г. мы ўбачылі мікраўатобус ў хмызняку паміж сцежкамі , якія выводзілі з парка да ст. м. "Барысаўскі тракт" і на пр. Незалежнасці. У машыне былі людзі. Хмызняк вакол быў ачышчаны ад хвоі, галінак і смецця да глебы і былі бачны сляды капання ў зямле (магчыма, гэта быў проста прысыпаны грунт). Мы прайшлі побач з машынай сваёй дарогай і ніхто з яе не выходзіў, каб нас затрымаць ці прагнаць. Месца ачэплена ці агарождана не было.
Вось гэты эпізод і дапамог мне атрымаць падцвержданне таму, што мне напісаў А. Усачоў. У канцы снежня 2014 г. я напісаў такі "імейл" Народнаму саюзу ў Мінску:

"Паважаныя спадары!
Вам піша жыхар мікрараёна Усход.
Мне вядома, што ў раёне лесапарку паміж станцыямі метро "Усход" і "Барысаўскі тракт" падчас земляных работ былі выяўлены сляды масавага пахавання нямецкіх салдат у 1980-х гг.
Я час ад часу гуляю з дзецьмі ў гэтым лесапарку і ў апошні час стаў заўважаць там сляды глыбокіх земляных работ, падобных пракладцы трубаправода ў 80-х з выкарыстаннем тэхнікі. Паколькі ў афіцыйнай прэсе некаторы час таму згадвалася пра перапахаванне нямецкіх салдат на спецмогілкі, я хацеў спытаць у Вас як мне паступіць, калі я ўбачу ў лесапарку будаўнічую тэхніку? Ці варта звязацца з Вашай арганізацыяй? Выклікаць міліцыю? Ці нічога не рабіць? Справа ў тым, што я шмат чуў пра скарбашукальнікаў і несумленных прадпрымальніках, гатовых будаваць на могілках што заўгодна, і сярод маіх сваякоў хапае, тых, хто прапаў без вестак на той вайне. Таму патлумачце мне, калі ласка, ці ў курсе Вы ўсяго гэтага і ці ёсць падстава для турботы.
З павагай,
А.В. Берастоўскі"

Я быў гатовы, што мой зварот праігнаруюць, але ў сярэдзіне студзеня 2015 г. мне прыйшоў адказ: супрацоўнік арганізацыі папрасіла мой нумар тэлефона і праз хвілін 20 пасля таго як я яго выслаў, патэлефанавала на мой мабільны з гарадскога, здаецца іх офіснага нумара. Дзякуючы размове з ёй атрымалася пацвердзіць наступнае:
1. Мікрааўтобус сапраўды належыў іх арганізацыі. Іх супрацоўнікі праводзілі рэкультывацыю мясцовасці пасля эксгумацыі (новы грунт, вываз смецця)
2. Народны саюз сапраўды перавёз з дапамогай беларускай арміі большасць пахаваных на зборныя могілкі ў двух невялікіх беларускіх гарадах, і засталося правесці эксгумацыю яшчэ некаторых пахаванняў.
3. Ніякіх звестак аб знаходжанні на тэрыторыі будаўніцтва Маяка Мінска магіл нямецкіх салдат, Саюз не мае. (Такім чынам, усе сцвярджэнні аб знаходжанні нямецкіх магіл у раёне будаўніцтва не падцвердзіліся).
4. Звычайна месца эксгумацыі абгароджваецца папераджальнай лентай.

Апошні паход і крыху матэматыкі

Гісторык Усачоў яшчэ шмат дэталяў паведамляў вусна. Напрыклад, па яго звестках, менавіта марадзёрства стала прычынай чаму на месцы могілак пасадзілі лес (праўда спачатку "палявалі" больш на скураныя боты, чым на золата, а ў апошнія гады кожная салдацкая каска ці жэтон могуць быць аб'ектам пошуку "чорных капальнікаў". Яшчэ ён сцвярджаў, што могілкі не былі выключна нямецкімі: там хавалі і вайскоўцаў іншых нацыянальнасцяў. Апошняя дэталь могілак, якая магла б дапамагчы аднавіць іх гісторыю -- гэта рэзервныя рвы, якія знаходзіліся ў лесе. Усачоў лічыў, што гэта былі дадатковыя магільныя рвы на паўднёвай мяжы могілак, якія немцы не паспелі выкарыстаць да 3 ліпеня 1944 г., калі Чырвоная армія ўвайшла ў Мінск.
Вось з гэтымі рвамі мне і заставалася разабрацца.
Падчас адной з прагулак з дзецьмі, ў сакавіку 2015 г. я ўзяў лічбавую камеру і вымяряльную рулетку на 3 м. Мы мерылі рвы рулеткай, а маімі крокамі (з пэўнай пагрэшнасцю) адлегласць ад уваода ў парк да рвоў і працягласць парка ўздоўж пр. Незалежнасці.
Усяго было 5 рвоў. Глыбіня кожнага каля 1,5 м., шырыня 5-6 м з нейкім раздзяленнем пасярэдзіне, даўжыня рвоў -- па 70 м. Зразумела, што трэба прыняць да ўвагі культурны слой, які засыпаў рвы за 70 год. Ад увахода ў парк да рвоў прыкладна 90 м (+самі рвы цягнуцца яшчэ метраў 30). Уся даўжыня парка -- каля 300 м. Таму можна меркаваць, што могілкі займалі паўночную частку парка на плошчы 27 -- 36 тыс кв. м. У рэзервных рвах магчыма было пахаваць 350 чал. мінімум. Таму лічба 3 тыс. пахаваных, да якой я ставіўся скептычна ў пэўны час, даволі рэальная. Тым больш, што трэба дадаць яшчэ прыкладна 6 -7,5 тыс кв. м. тэрыторыі, дзе могілкі былі знішчаны падчас раскопак ў 1980-я гг. (калі будавалі метро ў 2000-х, ніякіх магіл там ужо не было). Таму агульная плошча можа дасягаць прыкладна 43 тыс. кв м альбо 4,3 га.

Здаецца, цяпер я магу паставіць кропку на гэтым праекце. Ва ўсялякім разе, хлопец, які ў 80-х гг меў дачыненне да вандалізму супраць забітых немцаў, унёс свае тры грошы кампенсацыі.

Фота аднаго рва з абазначэннем яго мяжы (чорная рыса) і яго шырыні (чырвоная стрэлка)

Відэа: рэзервныя рвы нямецкіх салдацкіх могілак (Яндэкс Дыск)

Тое ж відэа на "Ю ц'юбе"

28.04.2015

Акт аб адрачэнні Мікалая ІІ ад прастола. Адмова ўспрыняць імператарскую ўладу Міхаіла. 1917 г. Беларускі пераклад

Гэтыя дакументы мала хто чытаў. Прапаную азнаёміцца з імі аматарам гісторыі. Ніякіх палітычных намёкаў публікацыяй перакладаў гэтых дакументаў не маю. Словы, вылучаныя вялікімі літарамі ў першым дакуменце былі вылучаны тым жа чынам у яго машынапісным арыгінале.

Акт аб адрачэнні Мікалая ІІ ад прастола. 1917 г.

У дні вялікай барацьбы з знешнім ворагам, якія імкнецца амаль тры гады зняволіць НАШУ Радзіму, Госпаду Богу заўгодна было паслаць Расіі новае цяжкае выпрабаванне. Распачатыя ўнутраныя народныя хваляванні пагражаюць дрэнна адбіцца на далейшым вядзенні ўпартай вайны. Лёс Расіі, гонар геройскай НАШАЙ арміі, карысць народа, уся будучыня дарагой нашай Айчыны патрабуюць давядзення вайны, у што б там ні стала, да пераможнага канца. Жорсткі вораг напружвае апошнія сілы, і ўжо блізкі час, калі доблесная армія НАША зможа канчаткова зламіць ворага. У гэтыя рашучыя дні ў жыцці Расіі палічылі МЫ абавязкам сумлення палегчыць народу НАШАМУ цеснае яднанне і згуртаванне ўсіх сіл народных для хутчэйшага дасягнення перамогі і, у згодзе з Дзяржаўнай Думаю, прызналі МЫ за карысць адмовіцца ад Прастола Дзяржавы Расійскай і скласці з СЯБЕ вярхоўную ўладу. Не жадаючы раставацца з любым сынам НАШЫМ, МЫ перадаем спадчыну НАШУ брату НАШАМУ Вялікаму Князю Міхаілу Аляксандравічу бласлаўляем Яго на ўступленне на Прастол Дзяржавы Расійскай. Запаведвуем брату НАШАМУ кіраваць справамі дзяржаўнымі ў поўнай і непарушнай еднасці з прадстаўнікамі народа ў заканадаўчых установах, на тых асновах, якия будуць імі ўстаноўлены, прынёсшы ў тым непарушнаю прысягу. У імя горача любімай Радзімы, заклікаем усіх адданых сыноў Айчыны да выканання свайго святога абавязку перад ей падпарадкаванню Цару ў цяжкую хвіліну ўсенародных выпрабаванняў і дапамагчы яму, разам з прадстаўнікамі народа, вывесці Дзяржаву Расійскую на шлях перамогі, дабрабыту і славы. Хай дапаможа Гасподзь Бог Расіі.

Мікалай.

Горад Пскоў, 2-га сакавіка, 15 гадзін., 1917 года "


Акт аб адмове Вялікага Князя Міхаіла ад ўспрымання вярхоўнай улады да вырашэння Ўстаноўчага сходу

"Вялікі цяжар ўскладзены на мяне воляй брата майго, які перадаў мне Імператарскі Усерасійскі Прастол у час бяспрыкладнай вайны і хвалявання народа.

Адушаўлёны адзінай з усім народам думкай, што вышэй за ўсё карысць Радзімы нашай, прыняў я цвёрдае рашэнне ў тым толькі выпадку ўспрыняць вярхоўную ўладу, калі такой будзе воля вялікага народа нашага, якому і належыць ўсенародным галасаваннем абраць прадстаўнікоў сваіх ва Ўстаноўчы Сход, усталяваць лад праўлення і новыя асноўныя законы Дзяржавы Расійскай. Таму, заклікаючы блаславеньне Божае, прашу ўсіх грамадзян дзяржавы Расійскай падпарадкавацца Часоваму Ураду, які ўзнік па жаданню Дзяржаўнай Думы і надзелены ўсёй паўнатой улады, да таго, як скліканы ў магчыма самы кароткі тэрмін, на падставе ўсеагульнага, прамога, роўнага, тайнага галасавання Устаноўчы Сход сваім рашэннем аб вобразе праўлення выкажа волю народа.

Міхаіл.

3-га. сакавіка 1917 г. Петраград "

21.04.2015

Из одной тарелки

Некоторое время назад я опубликовал обширный пост о методах манипуляции с информацией. И в последнее время один из затронутых в том посте моментов получил некоторое развитие.

Широко известно, что политики для достижения своих целей блокируются со своими конкурентами-оппонентами. Но это верхушка айсберга. В действительности даже непримиримые противники могут вести закулисные игры, о которых становится известно либо случайно, когда человек проговорился (пример 1), либо когда эти игры закончились (пример 2). Давайте ознакомимся с этими двумя примерами.

Пример 1. Оппозиционная пресса позднего СССР.

В книге Славомира Антоновича "Петр Машеров" автор упоминает, что когда в 1991 г. он будучи высокопоставленным функционером компартии Беларуси опубликовал критическую статью о Петре Машерове, который был первым секретарем компартии и фактическим правителем БССР в 1965-80 гг., и о котором было принято не упоминать вообще после его гибели в 1980 г., после некоторой паузы в оппозиционной газете "Народная газета" представителями коммунистической власти было заказано опровержение его статьи. (С. Антонович. Петр Машеров. Мн.: "Юнацтва", 1998, с.237). Интересная получилась "песочница" для испытания критического материала в деликатной ситуации, когда проблематично открыто осудить или запретить определенный образ действий.



Подробности этой ситуации можно прочитать на фотографиях этих страниц книги Антоновича о Машерове.

 Пример 2. Нигерийские политики едят из одной тарелки.

Другой пример интересен тем, что борьба непримиримых противников может заканчиваться неожиданным миром или даже объединением лагерей. Вот перевод на русский отрывка из длинного поста одного из моих нигерийских друзей по переписке в социальной сети Фейсбук:

"Причины, почему вам не нужно умирать за любого политика до, во время и после выборов: подумайте об этом!!!
1. В 2011 году губернатор Шекарау штата Кано боролся за президентское кресло от платформы ANPP против президента Джонатана от PDP. В той же борьбе участвовал Нуху Рибаду от ACN. Сегодня губернатор Шекарау является министром в кабинете президента Джонатана и членом партии президента, а Маллам Нуху Рибаду является кандидатом партии PDP на пост губернатора штата Адамава. Сколько погибло из-за них в 2011 году?
2. Президент Обасанджо и Асиваджу Бола Ахмед Тинубу считались заклятыми врагами. Когда президент Обасанджо занял юго-запад Нигерии в 2003 году, губернатор Тинубу стал "Последним борцом" против него в ACN / Лагос. Сегодня Обасанджо "ведет" Тинубу и Тинубу теперь почетный гость на дне рождения Обасанджо. Сколько людей погибло, полагая, что они были врагами?
3. Бывшие губернаторы, Инженер Сегун Они и д-р Кайоде Файеми из Экити выступали в качестве политических противников, а теперь они принадлежат к одной партии. Оба живы и они друзья, в то время как некоторые люди погибли, сражаясь за них.
4. Бывшие губернатор, Олангусойе Ойинлола никогда не виделся лично с губернатором Арегбесолой. Теперь они принадлежат к одной партии; некоторые люди отдали жизнь за одного или за другого, а они разве не друзья теперь?
5. Президент Обасанджо был готов сбросить вице-президента Атику Абубакара с горы Асо Рок. Кто бы мог подумать, что Атику навестит Обасанджо на его ранчо в Отта после всей шумихи вокруг их вражды?
Политики принадлежат к одной большой семье. У них есть свой интерес поставленный на карту, не умирайте за них, особенно когда у вас на карту ничего не поставлено. Теперь, когда некоторые предполагаемые "заклятые враги" едят из одной тарелки, сколько тех, кто боролся за них, ест вместе с ними?!"

Оригинал и полный текст поста можно прочитать на моей ленте тут.

Эти примеры еще раз убеждают меня насколько мудро сохранять нейтралитет в политической борьбе и напоминают, что методы, которыми пользуются в политической борьбе немногим отличаются от тех, которыми пользуется крупный бизнес.

12.04.2015

Мая кніга па альтэрнатыўнай гісторыі

Апошнія некалькі дзён я працаваў над чарговай кнігай "Гісторыя ва ўмоўным ладзе" і ўрэшце скончыў. Гэта кніга прысвечана пытанням альтэрнатыўнага развіцця гісторыі. Матэрыял для яе збіраўся на працягу 2012-2015 гг.

Цікава, што многія з аднаго боку скептычна ставяцца да такіх даследаванняў, але могуць казаць фразы "Ах, калі б жывы быў Ленін!", "Калі б не было той вайны!". Тым самым яны выяўляюць сваю цікаўнасць да таго, што з'яўляецца прадметам глыбокіх аналітычных даследаванняў.

Я не сцвярджаю, што разгледжаныя мной у гэтай кнізе варыянты развіцця гісторыі абавязкова спраўдзіліся б пры адпаведных умовах. Але лічу, што верагоднасць таму значная, бо я браў да ўвагі многія дэталі эканомікі, нацыянальнага менталітэту розных народаў, міжнароднай сітуацыі ў розны момант гісторыі і чалавечай псіхалогіі. Каб з пэўнасцю напісаць штосьці, я гадамі чытаў мастацкую і спецыялізаваную літаратуру, працаваў з даступнымі дакументамі, нават слухаў музыку розных эпох.

Магчыма каму-небудзь пэўныя высновы і заключэнні будуць не да спадобы. Я не ставіў мэтай пакрыўдзіць нейкія пачуцці -- палітычныя, рэлігійныя ці патрыятычныя -- а проста рабіў высновы на падставе вядомых мне фактаў. Калі камусьці давядзецца напісаць пра гэта лепш за мяне, я буду толькі рад.

 "Гісторыя ва ўмоўным ладзе" напісана ў форме асобных артыкулаў і апавяданняў. У апошніх усе магчымыя супадзенні імён і сітуацый з рэальнымі асобамі -- выпадковыя.

Вы можаце бясплатна спампаваць маю кнігу (фармат PDF) ці чытаць яе на віртуальным дыске:
https://yadi.sk/i/SZW5jwV5fvii2

Іншыя кнігі А. Берастоўскага:
Сякера і планшэт
Священник Гапон и кровавое воскресенье

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...