12.06.2014

Мінскія аптэкі ратуюць не толькі хворых...

Не, гаворка пойдзе не пра продаж прэзерватываў... Увогуле ў ЗША, напрыклад аптэка -- гэта месца дзе можна купіць амаль усё. Аптэкі Мінска, перш за ўсё прыватныя, таксама сталі месцам гандлю некаторымі прадуктамі харчавання, касметыкай і прадметамі гігіены. І вось, што я заўважыў.

Мы пілі, п'ем і будзем піць?
"А мы п'ем і закусываем. Мы ету работу любім"
І.Мележ. Людзі на балоце
Стары п'яны дзед ішоў па нашаму раёну і крыў матам кожнага, каго сустракаў. А было крыху больш за 11 раніцы, значыць "налакаўся" ён з ранку. Цікава, што гэта быў адзін з дзён, у які было забаронена прадаваць алкагольныя напоі (12 чэрвеня, выпускны баль школьнікаў). У некаторых магазінах віна-гарэлачныя вырабы нават закрывалі пластыкавай плеўкай з адпаведнымі цэклікамі аб забароне. Зразумела, гэта абмежаванне заўжды біла толькі па двоечнікам, што не запасаліся алкаголем на выпускны. А разумныя проста закупалі ўсё загадзя.
А вось алкаголікі, што пачынаюць дзень з радасці, скарысталіся паслугамі аптэкі. Мне як раз было трэба ў аптэку, і аптэкарка смяючыся распаведла мне як размятаюцца ўсе магчымыя настойкі ў такія дні і як пахнуць потым спажыўцы араматнымі лекамі. Справа не новая. Тое ж самае рабілі і падчас анціалкагольнай кампаніі 1980-х гг. Толькі не ведаю ці п'юць цяпер адэкалоны і тэхнічныя вадкасці, ці толькі лякарствы на спірту...

Мы білі, б'ем і будзем біць?
"Вы, чё, другого места драться не нашли?"
Слова милиционера из группы, разнявшей крупную молодежную драку возле магазина "Соседи" по ул. Калиновского 68 а
Халодным зімнім вечарам некалькі гадоў таму ў тую ж самую аптэку гуртом беглі хлопцы, па ўзросту ад падлеткаў да студэнтаў-першакурснікаў. Адтуль ужо выбягалі ў гігіенічных масках, некаторыя апраналі іх прама на вуліцы, і гурт рушыў у бок мікрараёна Усход-2. Гэта былі "скінхэды". Беларускія "скіны" не такія актыўныя і небяспечныя як маскоўскія, але паміж хлопцамі Усход-1, дзе я жыву, і Усход-2 час ад часу ідуць бойкі. "Скіны" пераважна кантралююць Усход-1, а Анціфа Усход-2. Вось і падрыхтоўваліся хлопцы да бойкі "камуфлюючыся" аптэчнымі маскамі (дарэчы, вопытны ў такіх справах фанат "Дынама" казаў мне, што больш падрыхтаваныя маюць шапкі-"ніндзя" і паказаў мне сваю). Як бы тое ні было такое выкарыстанне масак -- ужо новая рэалія беларускай сталіцы.

Вось так мінскія аптэкі прыходзяць на дапамогу не толькі фізічна хворым.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

2010-я. Агляд нестабільнай эпохі

 Цікава, што ў англамоўным свеце 1890-я замацаваліся пад назвай gay 90s (вясёлыя 90я), а на былой савецкай прасторы 1990я ўвайшлі ў гісторы...