24.07.2018

Яно таго каштавала. Успамін былога студэнта.

Гэта было ў пачатку сакавіка 2014 г. Я сядзеў у офісе "Альфа-банка" ў Мінску: трэба было сёе-тое аплаціць.
  Спецыяліст па працы з кліентамі, якая мела мела ганаровую грамату (ці нешта падобнае) за добрую працу, апрацоўвала мяне, як магла:
    - А яшчэ ў нас ёсць такая акцыя. Калі вы губляеце рэч у Беларусі ці іншай краіне свету і яе знаходзяць, то мы плацім за яе ўзнагароджанне і дастаўляем яе вам. І кошт гэтай паслугі цалкам смешны.

  Яна назвала суму ледзь крыху за 10 долараў ЗША ў беларускіх рублях. Не памятаю ў месяц ці ў год або ў іншы перыяд. Пагадзіўся з ветлівасці, што сума смешная, але мне такая акцыя не падыходзіць.

  Дзяўчына паспрабавала пераканаць мяне ўзяць некалькі варыянтаў крэдытаў. Адзін з варыянтаў быў звязаны з падарункам на 8 сакавіка жонцы, дзе яе спробы мяне пераканаць ўжо дасягнулі некаторага апагею ("ну што вам варта?", "Ну скарыстайцеся ж момантам"), але на мяне гэта не працавала. Дзяўчына накіравала мяне ў касу і пераключылася на іншага кліента-мужчыну.

  У гэтай гісторыі была іншая перадгісторыя. Снежань 1997 г. Набліжаюцца першыя залікі першай сесіі ў маім студэнцкім жыцці. Мы сядзім у вялікім лекцыйным амфітэатры і чакаем лектара. Да мяне падыходзіць Каця, дзяўчына з нашай групы, і просіць дапамагчы вырашыць задачы па логіцы.

  Справа была вось у чым. Мне наш выкладчык логікі абяцаў залік "аўтаматам". Пры ўсіх. А многім астатнім даў вырашыць некалькі задачак, кожнаму свой набор, як заданне на залік. Задачкі трэба здаваць заўтра.

  Мне спадабалася ўвага прыгожай дзяўчыны. Я пагадзіўся вырашыць яе задачы. Але ўслед за ёю да мяне пацягнулася ўся група і ўсе наперабой сталі ўгаворваць вырашыць задачы за ўсіх. Ліслівасць амаль трыццаці чалавек зрабіла сваю справу, і я пайшоў дадому пасля заняткаў з кучай чужых сшыткаў пад ухвальныя воклічы маіх аднагрупнікаў, якія накіроўваліся піць спіртное ў суседнюю з вну забягалаўку.

  Над сшыткамі я прасядзеў вечар і ноч. Задач было шмат. Не паспяваў. У некаторых сшытках, дзе заданні паўтараліся, пісаў "гл. сшытак такі". А сёмай раніцы стаў збірацца на першую пару. На ёй жа і павінны быў адбыцца гэты залік па логіцы. На перапынку я дарабляць пакінутыя сшыткі і дыктаваў камусьці рашэнне задач.

  Першую пару з залікам і другую (лекцыю) я яшчэ вытрымаў, але на трэцяй або чацвёртай заснуў на першай парце і спаў, пакуль мяне не разбудзіў выкладчык. Хтосьці з маіх аднагрупнікаў (з тых, хто не спісываў у мяне) пасля гэтага ментарскім тонам казаў мне як важна высыпацца.

  Як і варта было чакаць, збліжэння з групай ў мяне не адбылося. У наступным годзе я і многія іншыя студэнты перавяліся з аддзялення "гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны" на "гісторыя і замежная мова".

  Я апынуўся ў адной групе з Кацяй. Мы сталі часта размаўляць і сядзець за адной партай. Яна какетнічала, і я захапіўся ёй. Затым набраўся смеласці і сказаў ёй пра свае пачуцці. Але яна і не думала са мной сустракацца і, пасля маіх нязграбных спроб наладзіць адносіны, перастала са мной размаўляць. Зараз я ёй за гэта ўдзячны. Калі яна чытае гэтыя радкі, прашу ў яе прабачэння, што наогул турбаваў яе. Яна проста фліртавала як і многія іншыя дзяўчыны, а я павёўся, бо быў вельмі наіўны. Пасля гэтага я сур'ёзна ўзяўся за свой маральнае аблічча, а Каця перад трэцім курсам кудысьці ціха знікла.

  Імёны тых аднагрупнікаў я ўжо пазабываў за выключэннем пары-тройкі чалавек. Адну былую аднагрупніцу неяк сустрэў у чарзе ў мінскі заапарк. Я быў са сваімі сынамі, яна з мужам (не тым хлопцам, з кім яна сябравала практычна ўсю вучобу) і сынам. Пагаварылі, але з большага. Здавалася, што і размаўляць няма пра што.

  Але я вельмі ўдзячны той групе за ўрок, які яны мне далі тады. З тых часоў у мяне былі розныя сітуацыі, у тым ліку і няўдалыя рашэнні, якія прыводзілі да фінансавых страт, але я стаў куды меней наіўны. Лепш адну ноч папрацаваць за "дзякуй", чым цягнуць кабалу непад'ёмнага крэдыту або бавць час у турме за няўдала пастаўлены подпіс.

   Яно таго каштавала.

Версия на русском языке

Гл. таксамаАднойчы ў Румыніі

16.07.2018

100 год БНР. Значнае бачна на адлегласці

25 сакавіка 2018 г. у Беларусі неафіцыйна святкавалі 100 год абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі (БНР).

Я ўжо пісаў пра іншыя круглыя даты гісторыі Беларусі і суседняй Расіі: серыя артыкулаў пра паўстанне 1863 г, 100 год Кастрычніцкай рэвалюцыі, 100 год Лютаўскай рэвалюцыі, 100 год міліцыі... Пры гэтым я асабіста не святкую такія дні, але карыстаюся нагодай разважаць, якое месца ў гісторыі мае тая ці іншая падзея. Проста вялікае і значнае робіцца добра бачным на адлегласці.

Значэнне падзеі

На мой сціплы погляд, прыняцце 25 сакавіка 1918 г. Трэцяй устаўной граматы БНР, дзяржавы, якая, з аднаго боку, не мела многіх неабходных элементаў дзяржаўнасці і шырокага міжнароднага прызнання, а, з другога, магла іх набыць пры пэўным раскладзе, было толькі адным з крокаў да фарміравання незалежнай беларускай дзяржавы. І я не гатовы казаць, што ён быў галоўным. У пэўным сэнсе падзеі і факты, звязаныя з Беларускай народнай рэспублікай, Слуцкім паўстаннем 1920 г. і іншымі крокамі да незалежнасці Беларусі, могуць стаць ў будучым часткай легендарна-патрыятычнай гісторыі, свайго роду "Бостанскім чаяпіццем", калі падзея абрастае трактоўкамі, нязгода з якімі можа быць расцэнена як знявага да нацыянальнай гісторыі. Але спадзяюся, што, як і ў выпадку з Бостанскім чаяпіццем, будзе дастаткова гісторыкаў, гатовых вывучаць ролю і значэнне падзеі без прывязкі да асабістых патрыятычных пачуццяў.

Сярод тых, каго ведаю сёння, найбольш цвяроза наконт ролі прыняцця Трэцяй устаўной граматы БНР у гісторыі выказаўся на сваёй старонцы ў Фейсбуку гісторык С. Кудзякін словы якога я публікую тут без правак з дазволу аўтара:

Ці можа Дзень Волі стаць святам незалежнасці? Безумоўна так. Калі не было б абвяшчэння БНР хутчэй за ўсё ніхто б не абвяшчаў БССР, мы б зараз нічога не казалі пра беларускую дзяржаўнасць. Але варта заўважыць з некаторай крытыкай Дня Волі варта пагадзіцца. Гэты дзень не стаў днём паўнавартаснай незалежнасці, так і застаўся толькі крокам на доўгім шляху. Айцы БНР, пры ўсёй маёй павазе, здзяйснялі вельмі сур'ёзныя татальныя памылкі. Раду БНР раздзялялі пастаянныя крызісы. Як і сённяшняя апазіцыя, урад БНР быў аточаны расейскай агентурай. Лявацкая ідэалогія носьбітамі якой былі дзеячы БНР, прывяла да таго, што багатыя колы, якія маглі фінансава падтрымаць схіліліся на бок польскага нацыянальнага руху. З другога боку, частка дзеячоў БНР дабравольна ішлі на супрацу з саветамі, чым аслаблялі нацыянальны рух.
Акрамя гісторыі ў нас ёсць сучаснасць, якая пачалася з канца 80-х. БНР стаў сымбалем для людзей якія не прымаюць савецкую, дзяржаўную ідэалогію. Свята БНР, стала святам незалежнай ад дзяржавы грамадзянскай супольнасці. Дзень Волі стаў сымбалем для тых, хто не жадае бачыць Беларусь савецкай.

Цяпер проста звярну ўвагу чытачоў маёй старонкі на некаторыя матэрыялы, якія буду суправаджаць сваімі сціплымі каментарыямі.

Мінск 25 сакавіка 2018 г. Такая розная рэакцыя на круглую дату.

Да свята яго ўдзельнікі пачалі рыхтавацца загадзя. Сярод іншага былі праведзены некалькі флэш-мобаў.

Адзін з такіх флэш-мобаў - "сэлфі незалежнасці". Цягнуўся з 3.02 па 24.03.2018 г. Яго ўдзельнікі рабілі сэлфі побач з будынкам на праспекце Незалежнасці ў Мінску, нумар якога паказваў колькасць дзён, што заставаліся да круглай даты. На здымку першы злева - вядомы апазіцыйны дзеяч, хрысціянскі дэмакрат Павел Севярынец.
naviny.by

Акрамя гэтага да свята рыхтаваліся і камерцыйна. Як і кожнае свята, стогадовы юбілей БНР суправаджаўся і стварэннем ды рэалізацыяй рознапланавых рэчаў з лагатыпамі БНР ці юбілея граматы. Ну і амаль кожнае свята - гэта і торцікі, і пачастункі, і алкаголь. Вечарам 25 сакавіка некаторыя ўдзельнікі перапіліся, аб чым сведчаць успаміны іншых удзельнікаў (іх не публікую па этычных меркаваннях).
Са старонкі сябра па Фейсбуку.

Для святочных канцэрта і мітынга вылучылі спецыяльную пляцоўку каля опернага тэатра ў Мінску. Падобныя "рэзервацыі" вылучылі і ў некаторых іншых гарадах Беларусі. Чаму я называю іх рэзервацыямі? Агароджа на здымку - гэта звычайны элемент бяспекі на масавых мерапрыямствах, дзе людзей прапускаюць праз спецыяльныя КПП, але па-за межамі пляцоўкі дэманстрацыя сімволікі свята была забаронена.

Для аховы грамадскага парадку і затрымкі парушальнікаў па вул. Дарашэвіча едзе цэлая калона аўтазакаў.


Апоўдзень на пл. Я. Коласа затрымалі дзясяткі ўдзельнікаў несанкцыяніраванага мітынгу. Праз некалькі гадзін іх адпусцілі на канцэрт, на некаторых нават не складалі пратаколы.

Свята каля опернага тэатра было больш святам, чым апазіцыйнай палітычнай акцыяй. Гэтым яно адрознівалася ад звычайнага штогадовага святкавання Дня волі 25 сакавіка.


Дзяржаўныя структуры не мелі адзінага падыходу да стагоддзя БНР. Галоўная ўрадавая газета "СБ-Беларусь сегодня" прыняла рашэнне поўнасцю ігнараваць падзею. У аглядзе падзей 25.03.2018 г. гаворыцца пра спартыўныя перамогі, трагедыю ў Кемерава, фестываль кавы, а пра галоўную мэдыйную падзею краіны - ані слова. Часткова таму я гэту газету не выпісваю.
Дарэчы, у Беларусі ўвогуле многія рашэнні прымаюцца на месцы. Так і да БНР-100 чыноўнікі розных структур ставіліся па-свойску: адны адукацыйныя ўстановы ціха ці адкрыта забаранялі навучэнцам прыходзіць на канцэрт, другія падтрымлівалі мірную акцыю, як гісторыка-культурную. Трэція ігнаравалі...
Скрыншот з PDF-раздрукоўкі артыкула на sb.by

Без #БНР100 і  #100БНР не было б #БССР100?

Цяжка сказаць ці было б абвяшчэнне ССРБ-БССР, калі б шэраг беларускіх мысліўцаў і палітыкаў не абвясціў сто год таму БНР, але без хэштэгаў #БНР100 і #100БНР наўрад ці б левыя актывісты запусцілі б тэг #БССР100 з нагоды святкавання стагоддзя БССР 1 студзеня 2019 г. Што з гэтага выйдзе пабачым у канцы года.
Скрыншот з facebook.com

Патрыятызм, незалежнасць і святы

Апоўнач 25 сакавіка 2018 г. я пачуў гудкі машыны дзесьці не вельмі далёк: на вул. Каліноўскага ці на пр. Незалежнасці - і крыкі:
- Жыве Беларусь!

Аднак ні свята 25 сакавіка, ні афіцыйнае святкаванне незалежнасці 3 ліпеня не адчуваецца так у маім ціхім мікрараёне Усход-1, як Новы год ці, напрыклад, чэмпіянат свету па футболе. Часткова гэта звязана з тым, што, наколькі я бачу, большасць беларусаў абыякава ставіцца да незалежнасці, уласнай гісторыі і культуры. Але гэта тэма ўжо асобная...

Апытанка tut.by у Твітары

Гл. таксама: "Прошу не считать меня патриотом" или "а может это любовь?"

05.07.2018

Мемарыяльныя могілкі Мінска. Частка 1

Мемарыяльныя могілкі і падобны, і непадобны на звычайныя вясковыя заціснутыя гарадскімі вуліцамі. Публікую серыю фота- і відэаматэрыялаў пра некалькі зніклых могілак, адноўленых як мемарыялы ў той ці іншай форме, і пра могілкі, адмыслова закладзеныя як мемарыяльныя. Спачатку ідуць відэаролікі, дзе я раблю кароткі агляд гісторыі і значэння  кожнага месца, а потым серыя маіх фотаздымкаў і, нарэшце, даступны дадатковы матэрыял іншых даследчыкаў. Нагадваю, што здымкі можна павялічыць, калі націснуць на іх.

Вайсковыя брацкія могілкі. Вул. В. Харужай.

На гэтым месцы былі пахаваны салдаты Рускай арміі, забітыя падчас Першай сусветнай вайны. Падчас савецкай улады могілкі былі знішчаны пад рынак. У ХХІ ст. адноўлены як мемарыял.


Фотаматэрыял


 Уваход з боку Старавіленскага тракту









 Адмыслова зрабіў здымкі шматлікіх мемарыяльных пліт, негледзячы на тое, што спіс пахаваных ёсць у Інтэрнэце. Гэтыя пліты добра нагадваюць зваротны бок патрыятызму, які пераходзіць у мілітарызм.

 У цэнтры могілак стаіць часоўня.
 На некаторых плітах - кветкі, відавочна пакладзеныя не так даўно.


 Від мемарыяла



 Яшчэ пліты з напамінам пра людзей, пра якіх нічога, акрамя іх імя і прозвішча, не захавалася.
 Від з боку вул. Харужай
З боку скрыжавання вул. Харужай і Чарвякова.

Сакавік 2018 г.

Дадаткова:
* Адам Мальдис. «Героям Великой Европейской войны». Советская Белоруссия, 2011. 20 июня. С.10, 11. www.sb.by
* Братское военное кладбище//Портал "Минск старый и новый", доступ: https://minsk-old-new.com/places/kladbishcha/bratskoe-voennoe-kladbishhe
* Вячеслав Бондаренко. Минское Братское воинское кладбище 1914-18 г.г.: списки погребенных // Сайт "Западная Русь", доступ: https://zapadrus.su/bibli/arhbib/235--1914-18-.html
* В.Мядзвдзева. Брацкiя могiлкi у Мiнску: Час аднавiць справядлiвасць. Звязда, 2007, 18 кастрычнiка.
* Олег Лицкевич. Мертвые среди живых. Беларуская думка, 2008, лістапад. С.60-64
* План Минска (1934). Архив НТД, 6-2-12
* Сав. карта (1933) ў кн. І. Куркова «Мiнск незнаёмы», Мн., Ураджай, 2002. С.21.
* Сов. карта (1938 −1944), НАРБ, 3500-2-102, л. 82
* Нем. план Минска и окрестностей (1942). Архив НТД, 6-2-24
* Нем. план Минска (1943). Архив НТД, 6-2-25
* Нем. план Минска (1918). НАРБ, 1335-1-49, л.1

Мемарыяльныя могілкі на вул. Талбухіна.

Мемарыял на вул. Талбухіна, прысвечаны савецкім салдатам, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Тут не было могілак, якія б існавалі афіцыйна, але на тэрыторыі паркавай зоны гэтай вуліцы падчас нямецкай акупацыі знаходзіўся канцлагер для савецкіх ваеннапалонных, побач з якім гэтых ваеннапалонных хавалі. Дарэчы, тады гэта месца было яшчэ па-за мяжой Мінска.


Фотаматэрыялы

 Побач з мемарыялам, але асобкам знаходзіцца магіла 4-х чырвонаармейцаў, якія загінулі падчас баёў за Мінск 3 ліпеня 1944 г.
 10 тысяч чалавек пахаваныя ў раёне гэтай вуліцы. Але гэты мемарыял куды больш сціплы за папярэдні Брацкі. Па-першае, няма дакладна вызначанай агароджанай тэрыторыі і папярэджання бегаць па плітах (што на маіх вачах рабілі дзеці) ці распіваць спіртныя напоі (што тэарэтычна можа рабіць "залатая" моладзь). Па-другое, з 10 тысяч пахаваных аформлены пліты толькі на некалькі чалавек. Астатнія імёны - гэта тыя вайскоўцы, хто загінуў ці памёр пасля вызвалення Мінска ад немцаў: 1944-1952 гг. Частку з іх пахавалі на гэтым месцы адразу, а частку перанеслі з іншых могілак у 1950-х гг.





Ізноў сумны напамін аб тым, што вайна - гэта перш за ўсё не подзвігі, а шмат забітых у безыменных магілах.

Красавік 2018 г.

Дадаткова:
* Олег Усачев. Городское отделение STALAG 352 - минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина.//Портал "Минск старый и новый", доступ: https://minsk-old-new.com/life/war1941-1945/gorodskoe-otdelenie-stalag-352-minskij-lager-voennoplennyh-ausstellung-vystavka-na-byvshej-pushkinskoj-ulice-bratskaya-mogila-na-ulice-tolbuhina

Рэшткі Старажоўскіх/Пярэспінскіх могілак на тэрыторыі царквы Марыі Магдаліны.

Гэтыя могілкі дзейнічалі з канца XVIII ст. па пачатак 1950-х гг. Пасля таго, як іх знішчылі бульдозерамі, значную частку гэтых могілак забудавалі і ў 1990-2000-х гг. з некалькіх магільных пліт стварылі імправізаваны мемарыял на тэрыторыі праваслаўнай царквы Марыі Магдаліны, якая ўваходзіла ў тэрыторыю могілак. Прычым адведзены мемарыялу толькі  адзін куток з боку вул. Старажоўскай.

Яшчэ адзін момант. Некаторыя блытаюць Старажоўскія могілкі з Брацкімі, пра якія быў матэрыял вышэй. Часткова гэта звязана з тым, што на месцы Брацкіх могілак быў Старажоўскі рынак. Але Старажоўскія могілкі геаграфічна знаходзяцца ў іншым месцы ад Брацкіх, хоць не так і далёк.


Фотаматэрыял



 Протадыякан Парфеній, немаўля Міхаіл, паручык Камінскі і іншыя асобы з ХІХ ст. на адной пляцоўцы ў куточку царкоўнай тэрыторыі.
 Цікава, што Вольга Булгакава была пахавана тут у лютым 2012 г. На здымках Уладзіміра Валожынскага (гл. спасылку далей) яе пахаванне пазначана 2010 г. пад тыпавым драўляным крыжом з пластыкавым цэклікам. Думаю, даследчык мог памыліцца, калі сартыраваў фатаграфіі.

І яшчэ два пахаванні.

Май 2018 г.

Дадаткова:
* В.Воложинский. Сторожевское кладбище//Портал "Минск старый и новый", доступ: https://minsk-old-new.com/places/kladbishcha/storozhevskoe-kladbishhe

Працяг тэмы.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...