30.06.2014

Ізноў у Печы па ўспаміны

У мінулым годзе я ездзіў у Печы з сваім старэйшым сынам, і мы зрабілі былому ваеннаму гарадку фотасесію. Але многае засталося недаследаванным. Увогуле, я не сустракаў у Сеціве якіх-небудзь грунтоўных работ па гісторыі гэтага пасёлка. Між іншым, як я ўжо пісаў, некаторыя будынкі і школа №7 пачынаюць сваю гісторыю яшчэ ў 1935-36 гг. У гэтым паведамленні "зорачкай" (*) пазначаны ўдакладненні ад старажыла, дададзеныя ў 2021 г.

Ваенныя ўспаміны жаншчыны з вёскі Востраў.

Аднойчы мая маці сустрэлася з жаншчынай, якая падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 гг. жыла ў суседняй вёсцы Востраў. Зразумела, прыватныя ўспаміны -- рэч ненадзейная, але іншага не маю і звяртаюся да іх як да таго, што магло адбыцца.

У 1941-44 гг. у гэтым раёне стаялі нямецкія войскі. Яўрэі збеглі адсюль яшчэ да таго як яны падыйшлі і тым самым пазбеглі вынішчэння. Мясцовае насельніцтва вітала немцаў хлебам-соллю. Таксама негледзячы на густыя лясы, ніякіх партызанскіх акцый у раёне не ажыццяўлялася. Таму паміж немцамі і мясцовымі жыхарамі склаліся добрыя адносіны і салдаты Вермахта не крыўдзілі насельніцтва.
Летам 1944 г. на тэрыторыі будучага закрытага ваеннага гарадка ішлі жорскія баі Чырвонай Арміі з немцамі.

Што я магу дадаць. У школе (№7) у 1990 ці 1991 -м мы праходзілі тэму Грамадзянская вайна (1918-22) ў Барысаве. Нічога прынцыповага ні разбіралася: у асноўным барацьба з нейкімі крымінальнымі бандамі, але гэта была мясцовая гісторыя, як частка агульнанацыянальнай -- савецкай. Але нічога пра печынскіх падпольшчыкаў ці партызан ніколі не чуў. Вывучалі прыклады іншых герояў з іншых мясцін. Пасёлак устаўлены помнікамі савецкай вайсковай славы, але нічога так і не было прысвечана мясцовым партызанам і падпольшчыкам.

Некаторы час таму мне даводзілася працаваць з інфармацыяй аднаго гістарычнага музея, якая ўключала звесткі пра партызан Барысаўшчыны, але Барысаўскі раён -- вялікі, і наяўнасць атрадаў у адным месцы не азначае актыўнай барацьбы. Тым больш, я заўважыў які акцэнт пры гэтым рабіўся на партыйныя рэгаліі некаторых партызанскіх лідараў. Гэта можа значыць, што некаторыя такія лідары лічыліся куратарамі ўзброенных атрадаў, але звычайна не жылі ў лясах і не вялі баёў з немцамі. Дарэчы, хапала і атрадаў, якія збіраліся ў цёплы перыяд года для асобных акцый, а ў халодны разыходзіліся і вялі мірнае жыццё. Усё гэта яшчэ трэба правяраць і аб'ектыўна вывучаць, але нічога таго, што супярэчыла б вядомым мне фактам пра Вялікую Айчынную, я ў гэтых успамінах не знайшоў.

Успаміны пра "інжынерку".*

Мой дзед, ветэран Савецкай Арміі Дзмітрый Сямёнавіч Піянзін, сцвярджаў, што падчас правядзення практычных заняткаў па маральна-псіхалагічнай падрыхтоўцы войскаў, яму даводзілася быць у армейскім вучэбным цэнтры ў Печах. І на інжынернай паласе яму даводзілася ўдзельнічаць у падрыхтоўцы вучэбнага кіно для афіцэраў: здымаўся вучэбны штурм іжынернай загароды (пазней я бачыў падобны ў 1990-х). Некалькі месяцаў таму ён перабіраў свой фотаархіў і даў мне здымак, які, па яго меркаванню, быў зроблены падчас такіх вучэнняў у Печах у раёне "інжынерцы" прыкладна ў 1970-х гг. (У 80-х ён ўжо не служыў у арміі, таму хутчэй за ўсё гэта адбылося раней).
 Фота з архіва Д.С. Піянзіна

Мы з маім старэйшым сынам Данікам яшчэ раз прыехалі ў Печы і прайшліся па "інжынерцы", асабліва там, дзе не рабілі грунтоўных здымкаў у 2013 г.


 На гэтым месцы былі акопы з бетоннымі сценкамі, праз якія скакалі салдаты і вучні сёмай школы (на ваеннай падрыхтоўцы), ў тым ліку і Ваш пакорны слуга.









 Гэты падлесак быў месцам, дзе стаялі іншыя інжынерныя забудовы: домік, танкі, укапаныя ў зямлю, акопы.
 Яшчэ ў мінулым годзе тут, стаялі гімнастычныя брусы і "кракадзіл". Ужо знішчылі.



 Знішчаныя акопы інжынернай загароды. У 10-м ці 11 класе падчас ваеннай падрыхтоўкі я лаізіў па гэтым праз спецыяльны падземны ход, пры гэтым трэба было быць уважлівым каб не патрапіць у какашкі, якія пакідалі нашчадкам ці то салдаты, ці то школьнікі. Па мне, каб ва ўсім свеце так акопы закапалі...

 "Крэатыў" ваеннага гарадка: умураваныя ў сцяну гільзы. Вул. Сярэбрэнікава, 45

 У 1990-х на гэтым месцы быў пункт прыёму шклотары.

Ізноў у школу №7

 Вось тут (зала пры ўваходзе ў школу, правы закуток) у пачатку 90-х стаяў камп'ютар, дзе вучні гулялі ў першыя відэагульні. Не памятаю за грошы ці не. Але гэта было не доўга.



 У гэтым кабінеце ў 1990-91-м наш клас працаваў за грошы: рабілі шпінгалеты для дзвярэй. Мы збіралі, а нейкая жаншчына штампавала іх з дапамогай спецыяльнага станка.

 Прыкладна там, дзе расце дрэва, пасля падзення савецкай улады палілі вогнішча з пабытовым смеццем і сярод смецця былі "першамайскія голубі" папаровыя птушкі наклееныя на пластыкавыя колцы на драўляных палках. Выкарыстоўваліся на першамайскіх дэманстрацыях як сімвал міру.

 На гэтай пляцоўцы нам аб'явілі (у 1989 г.), што з 3-га кл. нас адразу пераводзяць у пяты. Чаму -- не ведаю.

 У гэтай актавай зале аднойчы ў сярэдзіне 90-х выступалі пратэстанцкія прапаведнікі. Цяпер б такое не дазволілі. Дарэчы, парнічок паставілі пад вокнамі залы...

 Сталовая. Мы тут ў 90-х елі па талонах. Талоны літаральна штампавалі ў сшытках спецыяльным штампам настаўнікі і выдавалі вучням. За некалькі талонаў можна было атрымаць піражок з павідлам.

Пасля невялікай самастойнай прагулкі па школе, мы з сынам у суправаджэнні школьнага сакратара  наведалі музей школы.

 Стэнд 1930-х. Заснаванне школы.




 Характарыстыка на партызанскага сувязнога.



 Школа і выпускі.




 Гэты артыкул напісаў Барыс Лявонцьевіч Раскоша, мой настаўнік працоўнага навучання. Памёр некалькі гадоў таму.

 Школьная рэспубліка. Гэта аб'яднанне вучнёўскага самакіравання я яшчэ застаў у 1996 г.

 Наш клас. Выпуск 1996 г. Я - 4-ы справа ў 2-м радку знізу.

 Макет пгт. Печы.

 Б.Л. Раскоша ў цэнтры (сядзіць)

 С. А. Сідарэнка, настаўніца англійскай мовы, паэтэса. Памятаю, як у нашай школе спявалі песню на яе верш:
Кто-то хочет быть артистом,
Кто-то хочет быть врачом,
Ну а я хочу царицей,
Ну а я хочу царем...

 Унутраны від музея школы №7

 Сучасная беларуская рэалія. Я б назваў яго лепш кабінетам выхавання, бо многім тэрмін "ідэалогія" не падабаецца -- нагадвае слова "прапаганда".


 Праз штукатурку праступае цагліна старой школьнай забудовы.

Успаміны гісторыка.

Пакуль сакратар паказвала нам з сынам музей падцягнуўся да нас мясцовы настаўнік гісторыі і сын аднаго з старажылаў пасёлка -- Уладзімір Вяляцінавіч Іваноў. За 5-10 хвілін ён распавёў мне гісторыю Пячэй у агульных рысах. Вось яго апавяданне.

У 1928-29 гг. недалёк ад цяперашніх Пячэй, дакладней у раёне Зялёнага гарадка, з'явіліся першыя вайсковыя часткі Чырвонай Арміі. На беразе ракі Пліса стаяла вёска Печы (ад яе засталіся цяпер толькі фундаменты дамоў) Ад назвы вёскі ўзнікла паштовае аддзяленне, якім карысталіся вайскоўцы -- "п/а Печы".
У 1934-36 гг. на тэрыторыі сучасных Пячэй пачалася гарадская забудова пад патрэбы пераухаўшай сюды 19-й кавалерыйскай дывізіі. Пасля аперацыі па далучэнню Заходняй Беларусі да СССР у верасні 1939 г. 19-я дывізія была пераведзена ў З. Беларусь, а на яе месца пераехала кавалерыйскае вучылішча. У 1940 г. гэта вучылішча пераўтварылі ў танкавае (начальнік -- ген. Обухаў, а з 1941 г -- ген. Сусайкоў).
У ліпені 1941 г. выкладчыкі і навучэнцы вучылішча тры дні абаранялі ад Вермахта падыход да Барысава, і потым адступілі на ўсход. (Пры гэтым іх сем'і ўжо вывезлі ў эвакуацыю).
У Пячах падчас акупацыі стаяў моцны нямецкі гарнізон і знаходзіўся адзін з карпусоў разведшколы "Сатурн" Абвера. Мясоцвае насельніцтва добра ставілася да немцаў, некаторыя сяляне насілі ў гарнізон малако.
Пасля таго як вярнулася савецкая ўлада, у 1945-47 гг. у Пячах стаяла стралковая дывізыя генерала Хрусталёва. Многія будынкі былі ў руінах і афіцэры жылі ў вывезеных з Германіі часовых бараках.
Галоўны праезд будучай вуліцы Сярэбрэнікава масцілі аэрадромнымі плітамі, якія прывозілі на армейскіх "студэбекерах". Пазней паверх тых пліт паклалі асфальт.
У 1950-х гг. гарадок абнеслі драўляным плотам, які ў 1970-х замянілі бетонным. *
Да 1972 ці 1973 г ў пасёлак хадзіў барысаўскі аўтобус №10. Ён спыняўся на кожным КПП гарадка і на ім ездзілі на работу афіцэры. Потым прыпынак аўтобуса вынеслі за прыкладна 100 м ад цэнтральнага КПП (ён і цяпер там), і праезд транспартных сродкаў у гарадок стаў магчымы па спецыяльным дазволам.
Прыкладна ў 1974 г. назва "п/а Печы" змянілася вуліцай Сярэбрэнікава*. Але тэрмін "ДАС" -- дом афіцэраў саставу, -- якім адрознівалі многакватэрныя дамы ад прыватных хат, так і захаваўся на многія дзясяцігоддзі.

На пуці ў былы Дом афіцэраў.

 Гэты будынак раней быў Домам быту.

 А гэты -- ваенторгам.*

 На гэтым стадыёне ў 90-х праходзілі масавыя ваенна-спартыўныя шоў. Разведчыкі білі бутэлькі аб галаву (сваю, зразумела), штурмавалі імпрамізаваны аб'ект, рабілі сальта ў паветры і шмат стралялі халастымі кулямі з "калашнікавых". Такія шоу збіралі сотні глядачоў, а дзеці збіралі страляныя гільзы.

Яшчэ раз у Дом культуры -- былы Дом афіцэраў.

Дырэктар ДК распавяла нам некалькі новых фактаў пра гэты будынак. Яго пабудавалі ў 1936 ці 1937 г., падчас нямецкай акупацыі там была арганізавана школа Абвера "Сатурн", пасля чаго на адной з сцен будынка засталася свастыка, якую так і не атрымалася замаляваць. (Яе мы не знайшлі). Дом афіцэраў стаў ДК толькі няпоўныя тры гады таму.




Унутраны двор ДК.

І яшчэ некалькі рарытэтаў...

Казарма побач з ДК. Таксама стары будынак. Можа пасляваенны.

Гэты будынак праз дарогу ад 36 жылога дома па вул. Сярэбрэнікава -- таксама стары. У 1990-я тут была пральня.

І яшчэ некалькі слоў.

  • На маёй памяці колькасць дамоў па вул. Сярэбрэнікава павялічылась з 38 ў 1990-м да 45. Але насельніцтва пасёлка, здаецца не расце, а скарачаецца і старэе.
  • Колькасць машын у печынскіх дварах за апошнія дваццаць гадоў павялічылася ў разы, але веласіпед застаецца не забавай, а транспартным сродкам, як звычайна бывае ў невялікіх гарадах. Нярэдка можна ўбачыць афіцэра ў форме ці пенсіянера на "веліку", што едуць па справах, а не проста катаюцца.
  • У гэты раз злева ад зоркі на уваходзе ў гарадок мы з сынам убачылі бюст сяржанту Сярэбрэнікаву, у гонар якога назвалі вуліцу.
  • Насельніцтва Пячэй складае некалькі тысяч чалавек. Ведаю, што ў 1996 г., калі я скончыў школу №7, там вучылася крыху больш за тысячу дзяцей. Большасць насельніцтва ваенныя пенсіянеры, пераважнае веравызнанне -- атэізм, але ў 2000-х за плотам у 50 м ад цэнтральнага КПП была пабудавана праваслаўная царква. Іншыя рэлігійныя аб'яднанні, якія маюць свае суполкі ў Пячах  прадстаўлены Сведкамі Іеговы і Адвентыстамі 7-га дня.
  • Мая работа тут яшчэ не завершана. Яшчэ застаецца вайсковы клуб з яго архівам і бібліятэкай і праца з мясцовымі старажыламі. Калі каму ёсць яшчэ што дадаць пра Печы, можна напісаць свой камянтар да паста.
* Успаміны Алега Ганчара

Старажыл гарадка і яго даследчык Алег Ганчар у 2021 г. падзяліўся фотаздымкамі і ўспамінамі для публікацыі.

* "Магазін быў універмаг, а ў ім аддзел "Ваенгандаль", а да магазіна гэта быў дзіцячы сад, у які я хадзіў."
* "На першым паверсе была афіцэрская сталовая, на другім дом быту."

* "Бетонны плот з'явіўся раней за 1970 год, жыву ў Печах усё жыццё і колькі памятаю быў ён, а нарадзіўся ў 1965 г."

* "На інжынерцы раней быў аэрадром стаялі там два кукурузнікі і Як, гэта мне напісаў у каментах на маім канале чалавек які жыў у Печах у 50-х гадах. І там жа была агнявая паласа якую падпальвалі і мініравалі, байцы праходзілі яе стралялі халастымі, вакол усё гарэла і выбухала, а мы чакалі і потым збіралі неспрацаваўшыя выбухі."

* "І ў Печах яшчэ ёсць і была вуліца Тухачэўскага, гэта такія чатырох кватэрныя домікі аднапавярховыя."

* "Яшчэ дзе была пральня, (яе ўжо няма) была і ёсць лазня, з аднаго боку лазня агульная, з другога салдацкая (салдацкай ужо там няма) побач з лазняй было фотаатэлье, і кафэшка, на месцы фота потым зрабілі бар "Грэнадзёр", а зараз фірма "Дзіва", якая робяць вокны і дзверы.

Дзякую за гэта і іншыя дапаўненні!

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...