Показаны сообщения с ярлыком ЗША. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком ЗША. Показать все сообщения

28.10.2016

А такое там есть?

Я уже несколько лет пишу книгу по истории США. Пишу медленно, времени на все не хватает. Вот уже пару лет как не смотрю телевизор, где преимущественно идут российские каналы, на которых все сильнее прослеживаются антиамериканские настроения. Я не против телевидения, просто надоело засилье на нем определенных точек зрения, которые причем высказываются людьми, совершенно не верящими в то, что говорят (есть некоторые моменты, которые это выдают). Есть и другие причины его не смотреть.

Примерно с этого времени я начал прекращать споры с конспирологами и разжигателями информационных войн. Во-первых, остается осадок в душе после такого общения, неважно победил ты в споре или нет. Во-вторых, часто споры начинают сползать в такую плоскость, что я поневоле занимаю противоположную точку зрения. К примеру, у меня было много разговоров с собственным дедом и несколькими пожилыми знакомыми из поколения телезрителей, которые настолько ревностно старались доказать мне преимущества т. н. "русского мира", что я заводился и высказывался так, что по сути нередко отстаивал определенные позиции противников такого мира, в то время как я ни за тех, ни за других. Наверное, меня особенно раздражает, когда мне преподносят откровенную ложь как общеизвестный факт.

К чему эта "лирика"? Сегодня я могу кому-то показаться сторонником того, что происходит в США, но это не так. Те, кто внимательно прочитает отдельные части моей готовящейся книги, кликнув внизу статьи на ярлык "ЗША", могут в этом убедиться сами. Однако прием изучения истории, который я собираюсь сейчас применить, может оскорбить чувства верующих российским антизападным СМИ. Поэтому будьте осторожны.

Итак, прошу тех, кто разбирается в современной обстановке в США аргументированно высказаться, есть ли там такие моменты.

Сколько человек сидят в тюрьме по обвинению в оскорблении чувств верующих? (По возможности, -- подробности дел)

Есть ли в современных США практика возбуждения уголовных дел против лиц, сжигающих американский флаг или тех, кто пишет в соцсетях мысли вроде "выдави из себя Америку"?

Известны ли случаи, когда сотрудники ФБР врывались на богослужение в православные церкви и подкладывали на иконостас иконы, предварительно внесенные в список экстремистских материалов?

Как часто ФБР посещает магазины, продающие революционную литературу радикальных коммунистов и неонацистов с целью проверки материалов?

Сколько раз Патрика Рейнолдза (актер из сериала "Санта-Барбара", известный борец с табачными компаниями) задерживали и обыскивали полицейские по наущению табачных магнатов?

Насколько часто иммигранты становятся жертвами полицейского произвола или радикально настроенной молодежи в США?

Почему в США лица, обвиняющие Буша-младшего в уничтожении башен-близнецов, разгуливают на свободе, пишут книги и дают интервью СМИ? 

В какой степени в США преследуют сторонников Э. Сноудэна и Вики-Ликс?

Насколько распространена практика рейдерских захватов чужой собственности крупными капиталистами при поддержке полиции и местных властей? (Напомню, фильм "Терминатор" не основан на реальных событиях)

Зафиксированы ли случаи, когда правительственные чиновники в США грязно ругались в адрес историков, развенчивающих мифы, высокочтимые американскими патриотами? (Для примера таких работ можно почитать Р. Рафаэла)

Еще раз напоминаю: это не попытка политической полемики. Мне будет интересно узнать больше. Это поможет мне реалистичнее написать книгу о Штатах, поскольку обстоятельства вряд ли позволят мне поехать туда в обозримом будущем.

См. также:
Збигнев Бжезински и русское Православие

21.06.2016

Землятрус 60-х

У 1906 г. землятрус знішчыў значную частку г. Сан-Францыска. Пасля гэтага горад назаўжды змяніўся. У 1960- х гг. Амерыку сатрасаў іншага роду «землятрус». Пасля яго краіна стала такой, якой яе ведаюць зараз.
1960-я сталі часам, калі ўвесь свет перажыў значныя патрасенні і перамены. Амерыка не стала выключэннем. У некаторым сэнсе ўсё, што тады адбылося ў ЗША, можна назваць 2-й Амерыканскай рэвалюцыяй. Ніякіх вызначаных рэвалюцыйных армій, але досыць вулічных баёў з забітымі і параненымі. Ніякага прыходу ва ўладу новых палітычных сіл, але паступовае пашырэнне дэмакратыі ў грамадскім, палітычным, культурным і рэлігійным жыцці. У ХХІ ст перад намі той жа сцяг, тая ж сталіца, тая ж мова, але зусім іншая краіна, чым была ў канцы 1950-х гг. Адразу адзначу, што называю гэту сітуацыю рэвалюцыйнай умоўна, але ўпэўнены, што калі б амерыканскі «істэблішмент» (грамадскія і дзяржаўныя інстытуты ўвогуле) не зрабіў шэраг крокаў насустрач маргіналізаваным палітычным сілам, рэвалюцыя была б амаль непазбежнай. Да таго ж, некаторыя відавочцы хваляванняў канца 1960-х гг., як навукоўцы, так простыя грамадзяне, гаварылі аб тым, што рэвалюцыя або набліжаецца, або ўжо ідзе.
Паколькі 60-я – гэта цэлая эпоха ў жыцці краіны я паспрабую ахапіць усе асноўныя перамены і падзеі гісторыі ЗША 1960-69 гг. Мне прыйдзецца схематычна апісаць з'явы, кожная з якіх патрабуе асобнай кнігі. Як само напісанне кнігі па гісторыі ЗША стала выклікам: сцісла апісаць у адной кнізе тое, што не можа змясціць аніводная бібліятэка, так і 1960-я – гэта той жа выклік, але ў мініяцюры. Паспрабую даць панарамнае ўяўленне аб унутраных і знешніх праблемах ЗША, якія змянілі іх воблік, як землятрус 1906 г. змяніў воблік Сан-Францыска
Халодная вайна і гарачыя канфлікты
У 1960-х гг. ЗША ўвайшлі ўжо ўцягнутымі ў доўгае спаборніцтва з СССР. Гарачыя канфлікты Халоднай вайны і некалькі крызісаў супрацьстаяння, асабліва ў Германіі, на Кубе і ў В'етнаме праходзілі для ЗША з пераменным ваенным і дыпламатычным поспехам. Але менавіта войны і канфлікты 1960-х зрабілі ЗША імідж агрэсара, як за мяжой так і ўнутры краіны.
1 мая 1960 г. пад Свярдлоўскам савецкія зенітчыкі збілі амерыканскі самалёт-шпіён U-2. Лётчык Гары Паўэрс быў захоплены ў палон, асуджаны на 10 год турмы і ў 1962 г. абменены амерыканцам на Рудольфа Абеля. Здаецца нязначны эпізод Халоднай вайны. Але адмова амерыканскіх дыпламатаў прызнаць наяўнасць праграмы шпіянажу у паветраных прасторах СССР дало некаторую дыпламатычную перамогу Саветам: ілжывасць амерыканскіх палітыкаў была выкрыта, за чым паследавала хваля крытыкі ў незалежных ад дзяржавы СМІ ЗША і за мяжой.
Прыход да ўлады Ф. Кастра на Кубе ў 1959 г. сам сабой не з'яўляўся праблемай для Злучаных Штатаў, бо змена лацінаамерыканскіх дыктатараў была тады з'явай звычайнай. Але калі ён стаў заяўляць аб тым, што ён марксіст і праводзіць палітыку незалежную ад волі кіруючых і іншых зацікаўленых колаў Амерыкі, для ЗША яго рэжым стаў варожым. Спачатку яны чакалі, што ўнутраная апазіцыя рэжыму Кастра будзе дастаткова моцнай, каб знішчыць яго. Але праз кароткі час вырашылі ставіць на экспарт контр-рэвалюцыі і сталі рыхтаваць некалькі тысяч кубінскіх эмігрантаў брыгады 2506 пад эгідай Кубінскага дэмакратычнага рэвалюцыйнага фронту (КДРФ), якія зрабілі няўдалую спробу высадзіцца ў Заліве Свінняў у красавіку 1961 г. Гэта было не толькі паражэннем амерыканскай зброі, але і ўдар па іміджу Злучаных Штатаў. Кубінцы Кастра знішчылі добра ўзброенае вайсковае злучэнне і некалькі амерыканскіх самалётаў, захапілі палонных і тэхніку (палонных кубінцаў КДРФ пазней абмянялі на амерыканскае харчаванне і медыкаменты) а Амерыка паказала сябе агрэсарам.
Адначасова развіваўся канфлікт паміж Захадам і Ўсходам у Берліне, які быў падзелены на сферы кантролю СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Як я ўжо пісаў, схема «адна краіна-дзве сістэмы» без добра вызначанай і моцнай мяжы можа існаваць толькі ў тэорыі. У Берліне існавалі дзве праблемы: масавае «галасаванне нагамі» ўсходніх немцаў супраць сацыялізму (бегства ў Заходні Берлін) і, менш вядомая, шопінг заходніх немцаў ва ўсходнім Берліне і асобныя акцыі антыкамуністаў на тэрыторыі ГДР. Час ад часу гэта вылівалася ў крызіс: галодная аблога Заходняга Берліна 1948-49 гг., «дзень ікс» ў ГДР 1953 г. У 1961 г колькасць спецыялістаў, якія масава пакідалі ГДР праз Заходні Берлін перарасла ў многатысячны паток. У адказ 13 жніўня Заходні Берлін акружылі ўмацаваннямі, якія ўвайшлі ў гісторыю як Берлінская ці Ганебная сцяна. Паток быў спынены, пасля гэтага ГДР пакідалі ўжо асобныя энтузіясты, але гэта тэхнічная перамога савецкага блока стала яго дыпламатычным паражэннем. 26 чэрвеня 1963 г. 35-ы прэзідэнт ЗША Дж. Кенэдзі, выступаючы ў Заходнім Берліне са сваёй знакамітай прамовай «Я – берлінец», казаў: «Свабода мае свае цяжкасці і дэмакратыя не з'яўляецца дасканалай. Але мы ніколі не спрабавалі будаваць сцяну каб утрымаць людзей у нас, не дазволіць ім пакінуць нас... Сцяна – гэта найяскравейшая і найбольш відавочная дэманстрацыя недахопаў камуністычнай сістэмы, якую можа толькі бачыць увесь свет» (1)
Восень 1962 г. прывяла СССР і ЗША на парог ядзернай вайны, калі савецкія ракеты здолныя паражаць цэлі глыбока на тэрыторыі ЗША былі размешчаны на Кубе. Некалькі дзён кастрычніка сітуацыя, якую свет ведае пад назвамі «Карыбскі крызіс», «Кубінскі ракетны крызіс» і «Кастрычніцкі крызіс» была непрадказальнай. Ля Кубы знаходзіліся сілы ВМС і ВПС ЗША, гатовыя знішчыць усю Кубу разам з савецкімі спецыялістамі. У Берліне савецкія і амерыканскія танкі сталі адзін супраць аднаго, як на дуэлі. 27 кастрычніка 1962 г савецкія зенітчыкі збілі амерыканскі самалёт над Кубай (пілот загінуў). У гэты дзень адбыліся яшчэ некалькі дробных сутычак паміж савецкімі і амерыканскімі ваеннымі і ён стаў вядомы як «чорная субота», дзень, калі магчымасць новай сусветнай вайны была як ніколі верагоднай. Карыбскі крызіс скончыўся кампрамісам, калі ЗША гарантавалі бяспеку Кубы ў адказ на поўны вываз адтуль савецкіх ракет. І ў СССР, і ў ЗША вынік крызісу выклікаў розную рэакцыю кіруючых колаў і вайскоўцаў.
Калі паспрабаваць пабудаваць магчымую альтэрнатыву, то найбольш верагоднымі бачацца два варыянты. Адзін з іх – лакальны канфлікт на Кубе, дзе мясцовыя камуністы і савецкія вайскоўцы церпяць паражэнне. СССР спрабуе дапамагчы ім, але блізкасць вострава да ЗША робіць усе гэтыя спробы марнымі. Магчыма пры гэтым адбываюцца баі мясцовага маштабу ў Берліне ці на граніцы ГДР і ФРГ, а таксама на дэмаркацыйнай лініі паміж дзвюма Карэямі. Але паражэнне СССР на Кубе (магчыма кампенсаванае перамогай у Берліне ці заняццем 2-3 невялікіх населеных пунктаў у іншым месцы) не прыводзіць да ядзернай вайны паміж звышдзяржавамі. Другі варыянт – татальная ядзерная вайна паміж усімі камуністычнымі і капіталістычнымі краінамі. Верагоднасць паражэння СССР даволі высокая па прычыне некаторай перавагі стратэгічнага ўзбраення ЗША на восень 1962 г., але для ЗША гэта было б «піравай перамогай»: ядзерныя ўдары па іх тэрыторыі, калі б не знішчылі саму краіну разам з большай часткай насельніцтва, то выбілі б яе з палажэння звышдзяржавы і аднаго з лідараў сусветнай эканомікі. Хутчэй за ўсё пры развіцці варыянта-2 барацьба за гегемонію ў свеце была б ужо паміж іншымі удзельнікамі, а СССР і ЗША мелі б такі ж уплыў на геапалітыку, што і тагачасныя Бразілія і Пакістан (пры ўмове выжывання як краін з пэўнай тэрыторыяй і насельніцтвам).
Гэта магчымыя альтэрнатывы, але насамрэч Карыбскі крызіс стаў адным з фактараў, якія штурхалі грамадства ЗША шукаць перамен.
У 1965 г. амерыканскія марскія пехацінцы праводзілі з пераменным поспехам штурм сталіцы Дамініканскай рэспублікі – г. Санта-Дамінга. Фармальнай нагодай была неабходнасць абараніць амерыканскіх грамадзян падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне, але па факту гэта была спроба звергнуць левы рэжым, які абаснаваўся ў горадзе і на поўдні Рэспублікі. У выніку грамадзянская вайна скончылася перамовамі бакоў і прыходам да ўлады прэзідэнта, які ў большай ступені задавальняў урад ЗША.
Можна ўзгадаць і спаборніцтва СССР і ЗША на Блізкім Усходзе, удзел амерыканскай арміі ў канфліктах паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі, якія час ад часу мелі месца ў 1960-х гг.
Куба стала для ЗША дзвюма крыніцамі праблем: бежанцы, якія перабіраліся ў ЗША ў 1960-90-х гг і паветранае пірацтва. У апошнім выпадку гаворка ідзе пра тэндэнцыю канца 1960-х угону самалётаў на Кубу. Праблема настолькі абвастрылася, што многія пілоты амерыканскіх аэракампаній мелі карту міжнароднага аэрапорта Гаваны, а пасольства Швейцарыі ў Вашынгтоне (праз якое Амерыка падтрымлівала сувязь з Кубай пасля разрыву дыпламатычных адносін ў 1960 г.) распрацавала працэдуру запыту кубінскім уладам аб вызваленні пасажыраў (2)
Але найбольшай трагедыяй для ЗША стала В'етнамская вайна ў якой яны найбольш актыўна ўдзельнічалі з 1964 па 1973 гг. Гэта вайна не толькі скончылася поўным паражэннем ЗША і іх саюзнікаў, але і стала самым моцным штурхом для развіцця антываеннага руху ў ЗША і стварэння краіне іміджа агрэсара. Пасля таго як французы пакінулі (з баямі) свае калоніі ў Індакітаі, В'етнам застаўся падзеленым на 2 дзяржавы: Паўночны (камуністычны) і Паўднёвы, які быў саюзнікам ЗША. З 1957 г. ў Паўднёвым В'етнаме камуністы вялі партызанскую вайну. ЗША толькі дапамагалі зброяй і ваеннымі спецыялістамі, але не вялі прамой вайны з партызанамі і Паўночным В'етнамам. 2 жніўня 1964 г. ў Танкінскім заліве амерыканскі эсмінец «Мэдакс» праводзіў разведку мясцовасці. Нечакана да яго падплылі 3 катэра і атакавалі карабель. Амерыканцы адбілі атаку. В'етнамцы адышлі. 4 жніўня «Мэдакс» праводзіў сваю «працу» разам з эсмінцам «Тэрнэр Джой». Быў шторм, і радары паказалі набліжэнне каля дзясятка невядомых аб'ектаў, але візуальна іх не ўбачылі не з караблёў, ні з самалётаў. На ўсялякі выпадак амерыканцы пастралялі ў цемру. На наступны дзень ЗША далі загад разбамбіць базу катэраў Паўночнага В'етнама і гэта быў першы налёт авіяцыі ЗША на гэту краіну. 7 жніўня Кангрэс ЗША прыняў Танкінскую рэзалюцыю, якая дазволіла прэзідэнту Джонсану выкарыстоўваць амерыканскую армію ў В'етнаме:
«Сумесная рэзалюцыя Кангрэса № 1145 ад 7 жніўня 1964 г.
Прынята Сенатам і Палатай прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў.
Кангрэс падтрымлівае рашучасць Прэзідэнта, як Галоўнакамандуючага прыняць усе неабходныя меры каб адбіваць любы ўзброены напад на сілы Злучаных Штатаў і прадухіляць далейшую агрэсію.
Раздзел 2. Злучаныя Штаты разглядаюць жыццёва важнымі для сваіх нацыянальных інтарэсаў падтрымку міра ў свеце і бяспекі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Згодна Канстытуцыі Злучаных Штатаў і статуту Арганізацыі аб'яднаных нацый, а таксама сваіх абавязкаў па Дагавору аб калектыўнай бяспецы Паўднёва-Ўсходняй Азіі Злучаныя Штаты гатовы, а Прэзідэнт мае намерам прыняць усе неабходныя меры, у тым ліку і выкарыстанне ўзброеных сіл, для дапамогі дзяржавам-членам Дагавора аб калектыўнай бяспецы Паўднёва-Ўсходняй Азіі ці краінам, узгаданым у пратаколе гэтага дагавора, калі яны просяць дапамагчы абараніць сваю свабоду.
Раздзел 3. Гэта рэзалюцыя застаецца ў сіле, пакуль Прэзідэнт не вырашыць, што мір і бяспека ў гэтым рэгіёне забяспечаны ў патрэбнай ступені міжнароднымі ўмовамі, створанымі намаганнямі Арганізацыі аб'яднаных нацый ці іншым чынам, калі толькі Кангрэс не адменіць яе датэрмінова іншай рэзалюцыяй.» (3)
Падзеі 2 і 4 жніўня 1964 г. ўвайшлі ў гісторыю як Танкінскі інцыдэнт. Яны лічацца пачаткам вайны ЗША ў В'етнаме. Дарэчы, ідуць спрэчкі наконт невінаватасці амерыканскіх эсмінцаў: невызначана ці былі яны ў нейтральных водах Заліва ці маглі зайсці ў тэрытарыяльныя воды Паўночнага В'етнама як выпадкова, так і ў мэтах правакацыі. Але з гэтага часу да лістапада 1968 г. ВПС Амерыкі актыўна бамбілі Паўночны В'етнам, а з лістапада 1968 г. – пераключыліся на суседні Лаос, праз які таксама ішлі пастаўкі з Поўначы на партызанам В'ет-Конга. З гэтай прычыны крыху больш карэктна гаворыць пра ўдзел арміі ЗША ў вайне ў Індакітаі. Тым часам армія ЗША і абмежаваныя кантынгенты іх саюзнікаў вялі баі з партызанамі ў Паўднёвым В'етнаме. У 1973 г. амерыканскія вайскоўцы пакінулі В'етнам і ў 1975 г войскі Паўночнага В'етнама поўнасцю занялі тэрыторыю Паўднёвага. Крыху больш пра значэнне вайны ў В'етнаме і Індакітаі для ЗША апісана ў раздзеле «Самыя-самыя войны ЗША».
Можна ўзгадаць як у 1960 г няўдала пераклалі чарговую пагрозу Хрушчова паказаць Кузькіну маці амерыканцам фразай We'll bury you (Мы вас пахаваем), якая не толькі дадала напружанасці паміж дзвюма варожымі дзяржавамі, але і боязі ў саміх ЗША (4). Акрамя гонкі ўзбраенняў можна ўзгадаць спаборніцтва ЗША і СССР ў космасе, прамысловасці і нават сельскай гаспадарцы (пры гэтым з эпохі Хрушчова пачынаецца савецкая «традыцыя» купляць хлеб у Амерыцы), але гэта спаборніцтва варта асобнай кнігі.
Чорная ўлада
Праблема расавых канфліктаў у ЗША існуе столькі ж колькі людзі розных рас жывуць у адных пасяленнях. Адмена рабства ў 1865 г. не вырашыла праблемы няроўнасці белых і чорных ні на Поўдні, ні на Поўначы. Падчас панавання на Поўдні федэральнай акупацыйнай адміністрацыі ў 1870-х гг. адносіны паміж белымі і чорнымі Поўдня зайшлі ў такі тупік, што пасля аднаўлення пэўнай самастойнасці штатаў там увялі расавую сегрэгацыю: белыя асобна, чорныя асобна. У 1950-х гг. у штатах, практыкаваўшых расавую сегрэгацыю, якая фармальна давала роўныя магчымасці для белых і чорных у карыстанні тымі ці іншымі паслугамі – separate, but equal (паасобку, але роўна) – а фактычна нярэдка адмаўляла чорным у магчымасці карыстацца паслугамі школ ці бальніц, пачалася хваля мірных пратэстаў, напрыклад, у форме байкоту грамадскага транспарту: 1 снежня 1955 г. цемнаскурая швачка Роза Паркер адмовілася саступіць месца «для белых» беламу пасажыру ў аўтобусе г. Мантгомеры (Алабама). Яе аштрафавала паліцыя, але падтрымалі многія іншыя чорныя, сярод якіх быў святар Марцін Лютэр Кінг, будучы лідар барацьбы з расавай сегрэгацыяй. Мірны пратэст насіў у 1950-х пераважна лакальны характар: адмова карыстацца сегрэгіраваным грамадскім транспартам дэманстрацыі ў невялікіх гарадах. І барацьба з ім былі такой жа лакальнай. Паліцыя штрафавала ўдзельнікаў акцый, спрабавала прымяніць супраць мясцовы антыбайкотны закон 1921 г.. Белыя расісты рабілі асобныя напады на чорных жыхароў паўднёвых штатаў Федэральныя ўлады прымалі рашэнні на карысць ліквідацыі сегрэгацыі ў пэўным месцы пэўнага горада. Часткова, гэта палепшыла сітуацыю: рэжым сегрэгацыі пачалі адмяняць тут і там. Але нярэдка каб дазволіць, маўляў, чорным дзецям хадзіць у школу, якая раней была толькі для белых, іх мусілі пастаянна суправаджаць паліцэйскія а то і дэсантнікі, каб абараніць ад раз'юшаных расістаў.

Звычайна гэта фота з Вікіпедыі прыводзяць як доказ расавай сегрэгацыі, але тут прыклад палавой сегрэгацыі: злева вада для белых і каляровых жанчын, а справа для белых і каляровых мужчын.

У 1960 г. барацьба за мірную дэсегрэгацыю Поўдня стала набываць агульнанацыянальны маштаб. У рамках акцыі «Рэйды свабоды» з Поўначы ехалі аўтобусы з белымі і чорнымі актывістамі, пераважна студэнтамі, якія заязджалі ў пэўны правінцыяльны горад і ішлі невялікімі ці буйнымі кампаніямі ў сегрэгіраваныя кавярні і рэстараны, займалі месцы «для белых» і патрабавалі сябе абслужыць. Пратэсты прымалі форму адмовы саступіць месца (sit-in), пакінуць зону для белых (stand-in), адмову пакінуць царкву пасля набажэнства (pray-in) і нават у спробах ляжаць на падлозе ці вуліцы ў праблемнай зоне (lie-in). Пры гэтым актывістаў інструктавалі не паддавацца на правакацыі.
У адказ белыя расісты абстрэльвалі і палілі іх аўтобусы, а саміх актывістаў білі. Але справа пачынала набываць не толькі агульнанацыянальны, але і міжнародны рэзананс. Так 3 мая 1962 г ў Бірмінгеме (Алабама) паліцыя паспрабавала разагнаць дэманстрацыю чорных грамадзянскіх актывістаў, многія з якіх былі непаўналетнімі. Дэманстранты пачалі адбівацца каменнямі і бутэлькамі, а паліцыя выкарыстала сабак. У выніку здымкі паліцэйскіх сабак, якія кусаюць дзяцей патрапілі ў газеты розных штатаў ЗША і краін свету. Жорсткія дзеянні алабамскіх прыхільнікаў сегрэгацыі сталі плямай на рэпутацыі ЗША і нават свайго роду паражэннем у інфармацыйна-ідэалагічнай вайне з СССР.
Адначасова адміністрацыя Кенэдзі пачала распрацоўку мер супраць беднасці і расавай дыскрымінацыі, якія ў сярэдзіне 1960-х правёў у жыццё пераемнік Кенэдзі Ліндан Джонсан (5). Так ў 1964 г быў прыняты Закон аб грамадзянскіх правах, а ў 1965 г. – Закон аб выбарчых правах, якія забаранялі расавую сегрэгацыю і дыскрымінацыю ва ўсёй краіне (6).
Рух за расавую роўнасць на чале з Кінгам набыў значны маштаб. На Вашынгтон было зроблена некалькі маршаў актывістаў. 28 жніўня 1963 г падчас аднаго з такіх маршаў Кінг казаў сваю самаю знакамітую прамову «У мяне ёсць мара». Сярод іншага гэты святар-актывіст звярнуў увагу на маральны аспект пытання: «Калі архітэктары нашай рэспублікі напісалі цудоўныя словы Канстытуцыі і Дэкларацыі незалежнасці, яны падпісалі пазыковае абавязацельства, якому кожны амерыканец меў стаць спадкаемцам. Гэты вексель быў абяцаннем, што ўсім людзям будуць гарантаваны неад'емныя правы на жыццё, свабоду і шуканне шчасця. Сёння відавочна, што Амерыка анулявала пазыковае абавязацельства ў дачыненні да сваіх цемнаскурых грамадзян.» (7).
Але калі М. Л. Кінг быў мяккай сілай, існавалі і радыкальныя элементы «чорнага» руху: Напрыклад, партыя «Чорныя пантэры» і Нацыя іслама фактычна стаялі на пазіцыях чорнага расізму. «Пантэры» патрулявалі вуліцы чорных кварталаў, каб супрацьстаяць магчымаму свавольству белых паліцэйскіх ці акцыям белых расістаў. Але самаабаронай гэты рух не абмяжоўваўся. Часам актывісты «пантэр» маглі накінуцца на белых гледачоў у кінатэатры, пабіць белых прахожых у чорных кварталах і за іх межамі. Мінімум аднойчы яны спрабавалі сарваць судовае паседжанне, пагражаючы пісталетамі. Нарэшце, акрамя «пантэр» і радыкальных чорных мусульман была і значная крытычная маса незадаволеных маладых цемнаскурых з гарадскіх трушчоб. Пераважным чынам, яны амаль не мелі шанцаў атрымаць добрую адукацыю і, як следства, знайсці работу з добрым заробкам. Іх дрэнныя ўмовы пражывання, высокі ўзровень злачынстваў у такіх кварталах і стаўленне белых расістаў, бок якіх часам займала паліцыя – усё гэта было тым небяспечным матэрыялам, які магла запаліць адна іскра.
Сутыкненні паміж чорнымі і белымі не сталі чымсьці новым для ЗША 1960-х гг. Падчас паўстання ў Нью-Ёрку ў 1863 г. былі забіты дзясяткі чорных. У 1919 г. ў розных гарадах ЗША адбываліся бойкі і перастрэлкі на расавай глебе з новымі дзясяткамі ахвяр. І пасля хваляванняў 1960-х гг. расавыя бунты час ад часу ўзнікалі тут і там. Самы вядомы (але не апошні) з іх адбыўся ў Лас Анджэлесе ў 1992 г., калі чорныя хуліганы адказалі на забойства цемнаскурага хлопца белым паліцэйскім масавым пагромам магазінаў, аўтамабіляў і бойкамі з белымі).
У ноч на12 мая 1962 г. Пасля некалькіх тэрактаў супраць Кінга і яго брата ў Бірмінгеме адбыўся адзін з першых бескантрольных чорных бунтаў 1960-х гг. Ён ахапіў толькі адзін горад і цягнуўся толькі адну ноч. Але расавае напружанне расло.
1967 г. стаў рэкордам па колькасці расавых бунтаў. Летам у 128 гарадах ЗША адбылося 164 расавыя хваляванні, з якіх 8 былі класіфікаваны як буйныя (8). Загінула не менш за 117 чалавек, тысячы былі паранены, а шкода ацэнена на больш чым, 1 млрд долараў (9). Гэта быў амерыканскі бунт, бязлітасны і бессэнсоўны: чорныя і белыя біліся на вуліцах, перастрэліваліся з паліцыяй і Нацгвардыяй (былі нават выпадкі памылковых перастрэлак паміж нацгвардэйцамі і паліцэйскімі ў Дэтройце, дзе адбыліся самыя моцныя хваляванні), рабавалі магазіны і палілі аўтамабілі на вуліцах. У 1968 г., калі забілі М.Л. Кінга, па краіне пракацілася яшчэ адна хваля «чорных» бунтаў, але не такая значная.

Ілюстрацыя на тэму расавых бунтаў з Awake! ад 1 студзеня 1968 г. с. 7

Моладзь і «істэблішмент»
Акрамя расавых канфліктаў, Амерыка сутыкнулася з праблемай моцнага антываеннага руху. На фоне вайны ў Індакітаі і пагрозы пераходу Халоднай вайны з СССР ў «гарачую» узнікла ўнутраная пагроза ўстоям ЗША. Часткова гэта было звязана і з тым, што пакаленне бацькоў занадта вырашала лёс пакалення дзяцей. Напрыклад толькі з 1 ліпеня 1971 г. маладыя людзі атрымалі права ўдзельнічаць у выбарах з 18 год (26-я папраўка да Канстытуцыі ЗША). Юнакі не мелі права ўдзельнічаць у вырашэнні лёса краіны, але былі абавязаны абараняць яе інтарэсы ў Індакітаі, Карэі, Дамініканскай рэспубліцы і іншых гарачых кропках планеты. Многіх з тых, хто адмаўляліся служыць у арміі па прычыне пацыфізму ці рэлігійных поглядаў асуджалі на турэмнае пакаранне.
1960-я гг сталі сведкамі масавага эскапізму амерыканскай моладзі ад традыцыйных каштоўнасцяў краіны. Гэта была эпоха «хіпі», «новых левых», бітламаніі, процізачаткавай таблетцы і сексуальнай рэвалюцыі. Лозунгамі гэтай эпохі сталі «Мір, каханне, наркотыкі», «Бог памёр», «Секс, наркотыкі, рок-н-рол» і г.д. Да барацьбітоў з расавай няроўнасцю далучыліся барацьбіты з устоямі. Праўда толькі частка маладых людзей пакідала жыццё ў традыцыйным грамадстве, каб жыць камунамі хіпі, крыху больш удзельнічалі ў шматлікіх універсітэцкіх бунтах, многія спрабавалі наркотыкі, асабліва марыхуану, але толькі некаторыя сталі наркаманамі. Тым не менш, моладзь была супраць афіцыйнай ідэалогіі і палітыкі дзяржавы, а таксама традыцыйных каштоўнасцяў сваіх бацькоў.
Наколькі глыбока гэты дух быў масавы сведчыць наступны выпадак. Падчас святкавання Дня незалежнасці ЗША ў г. Монтрё (Швейцарыя) амерыканскія студэнты ля вогнішча доўга спявалі папулярныя песні 60-х, а калі агонь пагас разам сумнымі галасамі заспявалі старую антываенную песню «Куды зніклі ўсе кветкі?» (Where Have All the Flowers Gone?). Выпадковы наглядач гэтага, Расэл Сэнджэк, пі-ар дырэктар кампаніі «Бродкаст мюзік Інкарпарэйтыд», быў уражаны: «Калі я пачуў як амерыканская моладзь так далёка ад дома спявае 4 ліпеня гэту антываенную песню, як найдаражэйшы напамін пра Амерыку, то гэта было самай яснай прыкметай таго, што паняцце патрыятызму змянілася з часоў Over There [песня часоў Першай сусветнай вайны]» (10).
Тым часам амерыканскі бунт, бязлітасны і бессэнсоўны стаў рэаліямі многіх універсітэтаў і каледжаў ЗША. Вось апісанне тыповага хвалявання студэнтаў за 1969 г.: «Некалькі месяцаў таму 200 раз'юшаных студэнтаў Універсітэта Вісконсіна пашкодзілі не менш, чым дзевяць будынкаў. Яны ўрываліся ў аўдыторыі, ламалі мэблю, білі лямпы і гадзіннікі. Яны зрывалі карціны са сцен, білі вокны і шкляныя дзверы, адрывалі пажарную сігналізацыю. Яны нават перакулілі гандлёвыя аўтаматы ў калідорах і холах. Гэта ўсё было звязана з патрабаваннем студэнтаў стварыць аддзяленне вывучэння чорнай культуры з выдачай дыпломаў. Яшчэ яны патрабавалі прыняць на вучобу студэнтаў-неграў, адлічаных у іншым універсітэце і прыняць яшчэ 500 негрыцянскіх студэнтаў на вучобу ў наступным семестры.» (11). Адказ «істэблішмента» ўяўляў сабой звычайнае спалучэнне ўступак і рэпрэсій. Так ў 1968 г Закон аб грамадзянскіх правах аб'яўляў федэральным злачынствам пераезд граніцы штата з намерам бунтаваць, арганізоўваць хваляванне ці падбухторваць да яго. Таксама студэнтаў-бунтароў адлічвалі з вну і судзілі за беспарадкі. З другога боку мясцовыя адміністрацыі ішлі на уступкі і давалі магчымасць студэнтам ў большай ступені выбіраць што вывучаць. Даходзіла і да таго, што студэнты вну, каледжаў і старшых класаў сярэдніх школ маглі вывучаць тэорыю сексуальнага жыцця і мастурбацыі.
Адначасова набраў папулярнасць напрамак псіхалагічнай думкі аб непажаданасці абмежавання свабоды дзяцей, аб шкоднасці фізічнага пакарання. Толькі ў 1980-х гэты напрамак пачалі жорстка крытыкаваць, калі ён стаў прыносіць свае пабочныя вынікі выхавання.
Не трэба забываць і што ўсё гэта ішло ў час, калі узровень злачыннасці ў гарадах ЗША значна вырас, і гэта абвастрала праблему вулічных пратэстаў.
Значэнне «2-й Амерыканскай рэвалюцыі»
Як мы разгледзелі, Амерыка мела і знешні выклік, таму ўзнікненне ў краіне трэцяй сілы, якая не была падкантрольна Савецкаму саюзу і міжнароднаму камунізму (за выключэннем асобных радыкальных груп мааістаў), азначаў неабходнасць знайсці нейкі кампраміс з гэтай сілай. Таму з 1960-х ідзе паступовая дэмакратызацыя грамадскага жыцця ЗША. Менавіта тады чорныя амерыканцы сталі роўнымі белым у плане роўных магчымасцяў на поспех. Бедным былі дадзены шанцы на адукацыю і развіццё. Армія стала прафесійнай. Права на мірны пратэст стала фактычным, а не тэарэтычным. Паказальным у гэтым плане стала рашэнне Вярхоўнага суда ЗША аб праве грамадзяніна спаліць амерыканскі сцяг у знак пратэсту (а яшчэ ў 1940-я гг навучэнцы школ маглі быць выключаны за адмову салютаваць сцягу ЗША па прычыне рэлігійных перакананняў).
Паступова «істэблішмент» саступаў новыя і новыя пазіцыі. Калі ў 1960-х былі прыняты законы супраць беднасці і расавай няроўнасці, у 1970-х – феміністкі дабіліся фактычнай роўнасці мужчын і жанчын ў плане кар'еры і бізнеса, індзейцы – права на павагу сваёй самабытнай культуры, а пацыфісты – вывядзення арміі ЗША з Паўднёвага В'етнама і стварэння кантрактнай арміі замест абавязковага прызыву, то ў 1980-х рэабілітацыі і кампенсацыі дабіліся ахвяры палітыкі інтэрніравання 1940-х – японцы, немцы і італьянцы. Таксама дазвол аднаполых шлюбаў у ЗША і абарона гомасэксуалістаў ад дыскрымінацыі – гэта адгалоскі той палітыкі паліткарэктнасці, якая нарадзілася ў 1960-х.

Зноскі
(1) Дж. Кенэдзі Ich bin ein Berliner // Гісторыя ЗША ў дакументах. Мн.,2014, с. 33-34
(2) Piracy on the Air//Awake! June 8, 1969, Vol. L, No 11, p. 9
(3) Тэкст Танкінскай рэзалюцыі можна прачытаць на сайце Avalon Project на англ.: http://avalon.law.yale.edu/20th_century/tonkin-g.asp
(4) Песня Russians (1985 г.) вядомага спявака Стынга была найбольш яскравай рэакцыяй у галіне масавай культуры на гэты няўдалы пераклад жартлівай пагрозы Хрушчова, дзе некалькі разоў гучала фраза «я спадзяюся рускія таксама любяць сваіх дзяцей».
(5) 22 лістапада 1963 г. ў Даласе прэзідэнт Кенэдзі быў забіты. Існуюць розныя версіі матываў гэтага забойства, але засяродзімся на галоўным: смерць Кенэдзі не змяніла істотна ўнутраную і знешнюю палітыку ЗША, а таксама іх эканамічны лад, культуру ці традыцыі, таму для гэтай кнігі змена прэзідэнтаў у 1963 г. вялікага значэння не мае і таямніцы смерці Кенэдзі, як і тэракта 11 верасня 2001 г. пакідаю па-за яе межамі.
(6) Civil Rights Act of 1964//finduslaw.com доступ: http://finduslaw.com/civil-rights-act-1964-cra-title-vii-equal-employment-opportunities-42-us-code-chapter-21 Transcript of Voting Rights Act (1965) //ourdocuments.dov доступ: http://www.ourdocuments.gov/doc.php?flash=true&doc=100&page=transcript
(7) М.Л. Кінг У мяне ёсць мара // Гісторыя ЗША ў дакументах: пераклады на беларускую. Мн.: 2014, сс. 35-37
(8) Preparing for Violence//Awake! May 8, 1968, Vol. XLIX, No 9, p.16
(9) Flood of Lawlessness//Awake! January 8, 1968, Vol. XLIX, No 1, p.6
(10) Youth Revolts Against “the Establishment”//Awake! January 22, 1969, Vol L, No 2, pp. 8-9
(11) What Do the Students Want? //Awake! May 22, 1969, Vol. L, No 10, p.6

08.04.2016

Збигнев Бжезински и русское Православие


В конце 1990-х  определенную популярность приобрела фраза, приписанная Збигневу Бжезински, американскому аналитику и политологу, специализирующемуся на СССР и современной России:

После разрушения коммунизма единственным врагом Америки (как вариант -- демократии -- А.Б.) осталось русское православие

На тему того, что Бжезински этого не говорил, есть достаточно аргументированная статья, но хотелось обратить внимание на другое: может ли русское Православие быть вообще врагом США? Как-то раз мне довелось высказаться на эту тему на одном форуме. Предлагаю ознакомиться с тем, что я тогда написал:

Если Бжезинский действительно сказал что русское Православие -- единственный враг США, то он не в себе. А Китай с КНДР стали союзниками Штатов? А Франция с ФРГ не пытаются вести самостоятельную внешнюю политику, подчас в пику интересам США? Или это русские православные снесли самолетами башни-близнецы в Нью-Йорке? В США что нет нормальных аналитиков, понимающих, что если развалить такую ядерную державу как Россия, то какая-нибудь боеголовка может попасть в руки радикалов, которые могут пальнуть неизвестно куда, в том числе и в Америку? И почему русское Православие опасней для США чем греческое или болгарское (члены НАТО)? Русское Православие разделено на "классических" и староверов. Классические в свою очередь не все подчиняются Московскому патриархату, некоторые даже враждебны ему. К русским православным относятся либералы и консерваторы, коммунисты и демократы, западники и славянофилы. Тех, кто серьезно следует учения православия, кто соблюдает все праздники и посты и готов за свою веру идти в тюрьму и на смерть в православии абсолютное меньшинство. А большинство вспоминают о своей вере на Рождество, Пасху и когда к ним приходят Свидетели Иеговы. И когда встают вопросы морального плана, ничто не мешает обычному православному напиваться, заниматься блудом или гомосексуализмом, увлекаться спиритизмом и астрологией или играть в жестокие видеоигры, хотя это противоречит учениям его веры. И вот это пытаются как некий цельный монолит, которого боятся США? Да в США в принципе средний американец не отличит православие от католицизма (сам проверял, многие из думают, что православные церкви -- это католические). В США к русским и православным относятся очень нейтрально, вроде еще одна страна. Желающим насадить в России свой вариант демократии православие тоже не мешает: прозападные либералы в основном православные. Кстати, православию с Запада грозит совсем другая опасность. В 1960-х в Европе пошла мода на равнодушие к религии. Тогда в СССР к религии относились серьезней (об этом можно прочитать в рассказах Шукшина). А сейчас растет равнодушие к религии как таковой. Это общеевропейский тренд. И то, что в бывшем СССР открываются храмы, а не закрываются, как на Западе, картины не меняет: люди не относятся серьезно к религии. Повторяю, снос или постройка храмов и очереди за мощами -- это не показатель глубины веры и религиозности народа

Хотелось добавить, что я не считаю, что Бжезински не в себе. Он не столько политик, сколько аналитик. Разница между этими понятиями, как между словами "папа" и "попа". Политик работает с людьми. Его задача со всеми договориться. Поэтому он может пообещать бомжам, что у них всегда будут свежие отбросы, а сексуальным меньшинствам, -- что они станут большинством, как сказал один юморист. И при этом ничего серьезно не иметь в виду. От политиков можно услышать такую фразу в одной аудитории и затем ее опровержение в другой из тех же уст.

Аналитик же работает с документами. Он не ставит задачу с кем-то подружиться. Его задача дать мудрый совет или грамотно спрогнозировать ситуацию. Поэтому пропагандистские лозунги от аналитиков слышны редко. Да и само имя Збигнева Бжезински приобрело популярность благодаря советским и постсоветским пропагандистам от политики активно ссылавшимся на него, между тем, как многим жителям бывшего СССР мало известно такое имя как Э. Карнеги (более известен его однофамилец писавший книги по психологии) и имена многих Нобелевских лауреатов из США...

Хотелось бы закончить пост одной интересной цитатой: "...после того, как мы перестали молиться за власть, она пала" (слова Киевского патриарха Украинской Православной церкви Филарета, опубликованные 22.02.2014 тут) Интересно, если эта власть была плохая, то почему вообще за нее молились? И почему прекратили только тогда, когда уже было ясно, что власть проигрывает?

Вы никогда об этом не думали?

См. также: Белорусское православие как экономическое явление
Источник фото: vesti.ru

04.04.2016

Два фильма о врачах

По определенным соображениям я не буду давать здесь названия этих фильмов. Только опишу свои впечатления об отдельных эпизодах.

Мне довелось отрывками посмотреть два сериала о врачах. Один американский, другой российский. Второй в чем-то списан с первого. Сюжет обоих -- настоящее время т.е. середина 2010-х.

И там, и там врачи разных национальностей и судеб, работающие в одной больнице, спасают жизни (обычно с переменным успехом: пара смертей почти в каждой серии), а в перерывах блудят и устраивают личную жизнь. Большинство героев свою работу любят, несмотря на трудности.

Такие фильмы в какой-то мере являются зеркалом общества ибо герои, особенно главные, "не от мира сего" означают полный коммерческий провал и уход "в кино не для всех". Поэтому интересно было заметить, что именно отражают такие зеркала.

В американском сериале есть культ работы как возможности карьерного роста и успеха. Причем успех по-американски это не только и не столько деньги, сколько достижение чего-то. Например, прорыв в развитии медицины, возможность дослужиться от медсестры до главврача. А деньги и слава тут прилагаются к достижению.

В российском аналоге работа врача -- это его миссия, служение, которые вознаграждаются признательностью пациента (в лучшем случае), но это никак не связано с деньгами или карьерным ростом, порой даже наоборот, герой избегает повышения, чтобы работать и служить людям дальше.

В американском сериале встречается положительный образ супружеской пары лесбиянок. В России положительный образ "голубого" встречается в сериале "Не родись красивой", где нетрадиционная ориентация персонажа выглядит как некая экзотика, и сам он иностранец. Но в сериале про врачей и положительные, и отрицательные герои занимаются блудом только с лицами противоположного пола. Причем единственный непьющий "девственник" в конце концов начинает употреблять алкоголь и жить с девушкой.

В американском фильме большое разнообразие рас. Это обязательное требование для стандартного американского фильма: лица монголоидной и негроидной расы должны быть представлены среди положительных героев, особенно, если они могут встретиться среди отрицательных.

В российской варианте почти все герои -- русские, славянской внешности, но поднимается проблема мигрантов восточного происхождения (часто они фигурируют в эпизодах как положительные и отрицательные герои). При этом соблюдается местное негласное правило кинематографа: образ православного священника должен быть только положительным.

Оба фильма затрагивают болевые точки современного общества. Но, надо признать, в Америке их меньше: один из эпизодов был посвящен стрельбе в больнице, где террорист приобрел большое количество  патронов на акции в магазине, но взял только часть из них, т. к. решил захватить фляжку с водкой и жалел, что не может пристрелить всех, кого собирался.

А вот российский фильм просто кричит о бедах своего времени. Много внимания уделяется бедности россиян, беспределу чиновников, полицейских и крупных бизнесменов, национальным конфликтам в Москве, коррупции, дедовщине в армии и круговой поруке на государственной службе (когда наказать надо хоть кого-нибудь, если есть жалоба на учреждение).

Остальные проблемы (семья, отношения полов, опекунство над детьми) скорее международные и показаны в обоих фильмах.

Наконец, интересен подход к лечению там и там. В американском фильме врачи решаются не перелить кровь умирающему пациенту и признают, что переливание крови -- не панацея. Также уважают право индейца отказаться от операции по пересадке органа.

В России же отношения врача и пациента рассматриваются так: "я Тарзан, ты Джейн, я с тобой делаю, что считаю нужным". Поэтому переливание крови там проводят вопреки желанию матери пациента (ее верования представлены абстрактно без указания конкретной религии) и достигают успеха. Таким же образом пересадка органов "пробивается" несмотря на изначальное нежелание родителей умершего. А связь между некоторыми видами прививок и детскими заболеваниями подчеркнуто недоказана в устах одного из главных героев.

Интересно, что в определенном смысле современная Россия повторяет путь США 1940-50-х гг. Интересно и было бы увидеть куда в дальнейшем "прикатятся" оба этих государства...

16.03.2016

Альтэрнатыўныя партыі ЗША. Рэфератыўны пераклад

Гэты матэрыял уяўляе сабой рэфератыўны (скарочаны) пераклад даведкі па палітычным партыям ЗША на сярэдзіну 2010-х гг. Ён з'яўляецца часткай доўгатэрміновага даследавання гісторыі Злучаных Штатаў. Адразу зазначу, што даведка не зусім дакладная (памылковы год заснавання кампартыі ЗША) і не зусім поўная (мала гаворыцца пра зніклыя партыі, зусім нічога не сказана пра Нацысцкую партыю, якую заўважылі ў падтрымцы руху "Акупіруй Уол Стрыт", і Вегетарыянскую партыю, пра якую гаворыў як мінімум адзін з папулярызатараў гісторыі ЗША на факультэце міжнародных адносін БДУ ў 2006 г.). Таксама гэты матэрыял не ўключае ў сябе інфармацыю пра палітычныя партыі асобных штатаў і пра палітычныя грамадскія аб'яднанні, якія не з'яўляюцца партыямі. Гэты матэрыял уключае інфармацыю па дзвюм галоўным партыям ЗША -- Дэмакратычнай і Рэспубліканскай, але ў перакладзе інфармацыя па ім апушчана, каб зрабіць больш значны акцэнт на тэме палітычнага плюралізма ў ЗША.

АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ:

НАЙБУЙНЕЙШЫЯ ТРЭЦІЯ ПАРТЫІ

КАНСТЫТУЦЫЙНАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1992 г. як Партыя падаткаплацельшчыкаў ЗША, а ў 1999 г. змяніла назву на цяперашнюю. Партыя выступае супраць кантролю над абаротам зброі, супраць ААН, геяў, мігрантаў і за захаванне малітвы як часткі школьнага распарадку.

ЗЯЛЁНАЯ ПАРТЫЯ ЗША – фактычна з'яўляецца філіялам руху еўрапейскіх зялёных; адносіцца да левых партый. Да 2001 г. «зялёныя» ўяўляла сабой рух адносна аўтаномных палітычных аб'яднанняў амаль па ўсёй краіне. У 2000 г. Кандыдат ад гэтай партыі Ральф Нейдэр (які не быў яе членам) праславіўся сваім процістаяннем суцэльнай кампаніі трэціх партый «Усе за Гора!», калі быў той рэдкі выпадак, што кандыдат не ад Дэмакратаў або Рэспубліканцаў меў рэальную магчымасць стаць прэзідэнтам ЗША.
ЛІБЕРТАРЫЯНСКАЯ ПАРТЫЯ – пазіцыяніруе сабе як найбуйнейшую з трэціх партый ЗША. Заснавана ў 1971 г. Не з'яўляецца ні левай, ні правай. Выступае за поўную свабоду асобы і бізнеса (у тым ліку за гей-шлюбы, права на хатняе навучанне дзяцей, на зброю, супраць дзяржаўнага рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, усталявання мінімальнай зарплаты і г.д.)

ІНШЫЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ПАРТЫІ:

ПЕРШАЯ ПАРТЫЯ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2002 г. Выступае за традыцыйныя каштоўнасці. У выніку шэрагу нязгод паміж лідарамі партыі, яна вядзе слабаактыўную дзейнасць пасля 2004 г.

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ СВАБОДЫ. Спачатку была вядома як Амерыканская трэцяя пазіцыя. Заснавана ў 2010 г. Партыя белых нацыяналістаў. Выступае за абмежаванне «каляровай» іміграцыі і неўмяшальніцтва ва ўнутраную палітыку іншых дзяржаў

НЕЗАЛЕЖНАЯ АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ. Правая партыя. Заснавана губернатарам Дж. Уолесам падчас яго спробы паўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта ў 1968 г. ў якасці кандыдата. Асноўнымі палажэннямі Уолеса і яго партыі былі правыя погляды, папулізм, антыкамунізм і адмова ад расавай інтэграцыі.

ПАРТЫЯ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2008 г. пад назвай Незалежная партыя Амерыкі. З 2011 г. -- Партыя Амерыкі. Выступае на кансерватыўнай хрысціянскай платформе супраць правоў геяў, супраць падаходных федэральных падаткаў і расходаў на тыя федэральныя праграмы, якія не выражаны прама ў Канстытуцыі ЗША, за моцную армію і права на зброю.

ПАРТЫЯ ГРАМАДЗЯН. Не блытаць з аднайменнай прагрэсіўнай партыяй 1980-х гг. Партыя грамадзян была заснавана ў 2004 г. як Новая амерыканская незалежная партыя. У 2011 г. Партыя змяніла сваю назву на цяперашнюю. Ідэалогія гэтай партыі ўяўляе сумесь ліберальных і кансерватыўных каштоўнасцяў. Партыя выступае за права на зброю, гей-шлюбы, прыняцце законаў па жорсткаму стасунку да жывёл за легалізацыю права на суіцыд з дапамогай медыкаў і супраць нерегулявання бізнеса і неакансерватызма ў замежнай палітыцы.
КАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Згодна дадзенай крыніцы, заснавана ў 1924 г. Да канца 1980- х гг. атрымоўвала фінансавую дапамогу ад СССР. У 1990-х гг. па-ранейшаму стаяла на ідэях марксізма, але з 2000-х гг. стала трымацца больш памяркоўных поглядаў. Выступае за ўсеагульную бясплатную медыцынскую дапамогу, бясплатнае навучанне ў каледжах, скарачэнне расходаў на абарону, развіццё прафсаюзнага руху, павелічэнне падаткаў на багацеяў і карпарацыі.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ СВАБОДЫ. Заснавана ў 1966 г. групай трацкістак-феміністак, якія аддзяліліся ад Сацыялістычнай рабочай партыі. Таксама вядома пад назвай Радыкальныя жанчыны Выступае на платформе марксізма, ленінізма і трацкізма, заклікае да вызвалення чорных, сацыяльнага фемінізма, усталявання рабочай дэмакратыі і роўных правоў незалежна ад пола, колеру скуры ці сексуальнай арыентацыі.

«ЗЯЛЁНЫЯ»/ЗЯЛЁНАЯ ПАРТЫЯ ЗША (З/ЗПЗША). Калі ідзе гаворка пра Зялёную партыю ў ЗША, звычайна маюць на ўвазе НЕ яе. Гэта партыя старэйшая за папярэднюю і трымаецца больш левых поглядаў. На працягу гісторыі частка «зялёных» перайшла ў вышэй азначаную Партыю Зялёных.

ПАРТЫЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ АМЕРЫКІ. Створана ў 2000 г. губернатарам Мінесоты Джэсам Вентурам. Займае памяркоўную пазіцыю адносна падаткаў, выступае за правы геяў, за медыцынскае выкарыстанне марыхуаны і права на зброю. Імкнецца выйсці на федэральны ўзровень, але пакуль дзейнічае пераважна ў Мінесоце. У якасці адносна аўтаномных арганізацый дзейнічаюць Партыя незалежнасці Мінесоты, Партыя незалежнасці Нью-Ёрка і Партыя незалежнасці Фларыды пры адсутнасці федэральнага каардынацыйнага цэнтра.

НЕЗАЛЕЖНАЯ АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ. Існуе на працягу пэўнага часу ў некаторых штатах Захада, пераважна ў Юце, Невадзе і Арэгоне. Грунтуецца на палітычных пазіцыях кансерватыўных мармонаў.

ПАРТЫЯ СПРАВЯДЛІВАСЦІ. Заснавана Рокі Андэрсанам (былым мэрам Солт Лейк Сіці ў 2011 г. Выступае за агульнадаступнасць аховы здароўя, правы геяў і кіёцкі пратакол аб абмежаванні шкодных уздзеянняў на атмасферу, а таксама асуджае войны прэзідэнтаў Буша і Абамы і праграмы назірання дзяржавы за грамадзянамі.

ПАРТЫЯ СВЯТЛА Партыя рэлігійнага руху «Новае стагоддзе», якая фактычна дзейнічае ў інтарэсах яе заснавальніка Да Віда. Выступае за развіццё халістычнай медыцыны, нацыянальнай сістэмы медыцынскага страхавання, сонечнай энергетыкі і пашырэнне спажывання арганічнай ежы, а таксама ядзернае абяззбройванне.

ПАРТЫЯ СУЧАСНЫХ ВІГАЎ. Сваю назву бярэ ад Партыі вігаў (1833-1856 гг.) прэзідэнтаў Зэкары Тэйлара, Джона Тайлера і Міларда Філмара. Заснавана ў 2008 г. Амаль ўсе заснавальнікі і адказныя асобы партыі – ветэраны кампаній у Іраку і Афганістане. Цэнтрысцкая партыя. Выступае за моцную армію (у тым ліку і падтрымку ветэранаў і іх сем'яў), энергетычную незалежнасць, павелічэнне субсідый у навуку і адукацыю.

ПАРТЫЯ АБ'ЕКТЫВІСТАЎ. Заснавана ў 2008 г. На платформе палітычных аспектаў філасофіі аб'ектывізма Эйна Рэнда. Вельмі блізка па пазіцыі да Лібертарыянскай партыі.

ПАРТЫЯ ЗА САЦЫЯЛІЗМ І ВЫЗВАЛЕННЕ або Рэвалюцыйная марксісцкая партыя. Ставіць сваёй мэтай рэвалюцыю рабочага класа ў ЗША. Заснавана ў 2006 рэвалюцыйнай камуністычнай фракцыяй Сусветнай партыі рабочых. Выказвае сімпатыю да Кітая і Кубы, падтрымлівае ідэю Чэ Гевары аб перманентнай рэвалюцыі супраць капіталізма.

ПАРТЫЯ МІРА І СВАБОДЫ. Заснавана ў 1960-х гг. як левая партыя супраць вайны у В'етнаме. Пік яе папулярнасці прыйшоў на 1968 г., калі партыя падтрымала кандыдатуру лідара «Чорных пантэр» Элдрыджа Клівера на прэзідэнцкіх выбарах. У розны час знаходзілася на пазіцыях марксізма і памяркоўнага сацыялізма. Цяпер пазіцыяніруе сабе як сацыялістычную фемінісцкую партыю. Дзейнічае толькі ў Каліфорніі.

ПАРТЫЯ ПІРАТАЎ. Амерыканская партыя піратаў – гэта філіял Міжнароднай партыі піратаў, якая мае штаб-кватэру ў Еўропе і філіялы ў амаль 70 краінах. Партыя заснавана ў 2006 г. У тым жа годзе пачаў працаваць яе амерыканскі філіял. Выступае за рэформу законаў аб ахове аўтарскага права, магчымасць бясплатнага абмену фільмамі, музыкай і іншымі творамі мастацтва ан-лайн, празрыстасць урада, мерытакратыю, эгалітарызм, абарону прыватнага жыцця і грамадзянскіх свабод.

ПАРТЫЯ СУХОГА ЗАКОНУ. Заснавана ў 1869 г. І пазіцыяніруе сабе як найстарэйшую з альтэрнатыўных партый. Грунтуецца на ультракансерватыўных хрысціянскіх поглядах, барацьбе з наркаманіяй і антыкамунізме.

РЭФАРМІСЦКАЯ ПАРТЫЯ Заснавана ў 1995 г. мільярдэрам Росам Перо. Спачатку грунтавалася на цэнтрысцка-кансерватыўных поглядах яе заснавальніка, ў 1998-2000 гг. перажыла барацьбу трох фракцый: прыхільнікаў Перо, лібертарыянцаў на чале з Джэсам Вентурам і сацыяльных кансерватараў (Пэт Буканан). З 2000 г. фракцыя Буканана атрымала кантроль над партыяй, фракцыя лібертарыянцаў пакінула партыю, а Рос Перо згубіў кантроль над партыяй, якую заснаваў як палітычную платформу сваіх прыхільнікаў. З таго часу партыя з цэнтрысцкай ператварылася ў правую, але значна згубіла папулярнасць.

САЦЫЯ-ДЭМАКРАТЫ, ЗША. Маленькая слабаактыўная (з 1980-х гг.) лева-цэнтрысцкая антыкамуністычная палітычная група. Па поглядах бліжэй да Дэмакратычнай партыі, чым да Дэмакратычных сацыялістаў Амерыкі, асабліва пасля 1972 г., калі Дэмакратычныя сацыялісты прапанавалі на выбарах прэзідэнта кандыдатуру Джорджа МакГоверна, які заклікаў тэрмінова спыніць вайну ў В'етнаме, а СД-ЗША адмовіліся яго падтрымаць па прычыне в'етнамскага пытання. У цяперашні час ідзе рэарганізацыя СД-ЗША.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Выступае за сацыялістычныя перамены ў краіне праз перамогу на выбарах, а не рэвалюцыю. У адрозненні ад многіх іншых партый, якія маюць слова «сацыялістычны» ў сваёй назве, СП ЗША заўсёды займала антыкамуністычную пазіцыю. Многія члены СП ЗША па поглядах ідэнтычны левай фракцыі Дэмакратычнай партыі. Заснавана ў 1900 г. Юджынам Дэбзам, прафсаюзным лідарам, былым чыноўнікам ад Дэмакратычнай партыі і пацыфістам. Пэўны час (да 1950-х гг.) была моцнай альтэрнатыўнай партыяй. (Сацыял-дэмакраты і дэмакратычныя сацыялісты таксама лічаць сябе нашчадкамі партыі Дэбза, бо ў пэўны час выйшлі з яе складу.) У 1976 г. СП, якая ледзь не знікла ў пачатку 1970-х гг. па прычыне адсутнасці папулярнасці, прайшла рэарганізацыю і ізноў пачала палітычную актыўнасць. З пачатку ХХ ст. таксама дзейнічае маладзёжнае крыло партыі – Сацыялістычная ліга маладых людзей.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЕ ДЗЕЯННЕ. Трацкісцкая палітычная партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, заснаваная былымі ўдзельнікамі Сацыялістычнай рабочай партыі. І Сацыялістычнае дзеянне і Сацыялістычная рабочая партыя падтрымліваюць рэжым Кастра на Кубе, але Сацыялістычнае дзеянне трымаецца ідэалогіі трацкізма, у той час як пазіцыя СРП бліжэй да савецкага погляду на камунізм. Сацыялістычнае дзеянне заяўляе аб сваёй апазіцыі дэмакратам, рэспубліканцам і ўсім капіталістычным палітычным партыям, а таксама ўсім капіталістычны урадам ва ўсім свеце і сталінісцкім і неасталінісцкім рэжымам ад былога СССР да Кітая.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1986 г. як група «Рабочы баец» пры Рабочай партыі, а ў 1990-х гг. аддзялілася ад яе для заснавання больш радыкальнай левай і антыглабалісцкай партыі. Партыя з'яўляецца членам Рабочага Інтэрнацыянала ад ЗША (міжнароднай асацыяцыі трацкісцкіх палітычных партый). Альтэрнатыўныя сацыялісты не настолькі радыкальныя марксісты, як некаторыя іншыя партыі ЗША, яны дапускаюць магчымасць супрацоўніцтва з іншымі палітычнымі сіламі ў сваіх палітычных інтарэсах. САП падтрымлівае ідэю сістэмы бясплатнай агульнай аховы здароўя, бясплатнага навучання ў каледжы, істотнага скарачэння расходаў на абарону, усталявання мінімальнай зарплаты ў памеры 15 долараў, дзяржкантролю найбуйнейшых банкаў і асуджае ленінізм і сталінізм як адхіленне ад сапраўднага марксізма. Партыя мае філіялы ў 15 штатах.

ПАРТЫЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РОЎНАСЦІ. Была заснавана трацкістамі пад назвай Ліга рабочых у 1966 г. Пэўны час дзейнічала разам з Сацыялістычнай рабочай партыяй, пакуль тая не адмовілася ад платформы трацкізма ў пачатку 1980-х гг. Змяніла сваю назву на цяперашнюю ў 1994 г. Прытрымліваецца пазіцыі, што Руская рэвалюцыя магла прывесці да станоўчых вынікаў, калі б не здрада Сталіна і яго паслядоўнікаў.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ (СРП). Заснавана ў 1938 г., членамі фракцыі трацкістаў, якіх выгналі з кампартыі ЗША. Доўгі час была лідарам трацкісцкіх партый ЗША, але ў 1980-х гг. адышла ад ідэй трацкізма на карысць кубінскай сацыялістычнай мадэлі.

ПАРТЫЯ «ПАДАТАК НА ЎОЛ СТРЫТ». Заснавана ў 2013 г. канспіролагам-тэарэтыкам і ўдзельнікам руху Ліндана Ляруша Ўэбстэрам Тарплі. Партыя выступае за абкладанне 1% падаткам кожнай аперацыі на Ўол Стрыт, нацыяналізацыю Федэральнага рэзерва і сістэмы аховы здароўя, а таксама за 15% падатак на імпартныя тавары. З рухам «Акупіруў Уол Стрыт» яе звязвае толькі падабенства назвы.

ПАРТЫЯ 12-ЦІ ПАЗІЦЫЙ. Галоўная ідэя партыі – ў філасофіі недапушчальнасці любой формы насілля дзяржавы, чалавека ці групы людзей у дачыненні да асобы і ўласнасці іншага чалавека. Насілле можа быць апраўдана толькі для абароны ад тых, хто парушае правы іншых.

ПАРТЫЯ ПАЦЫФІСТАЎ ЗША. Выступае за скарачэнне абароннага бюджэту да нуля і пераўтварэнне арміі ў ненасільную структуру па абароне і аказанню гуманітарных паслуг.

ПАРТЫЯ ВЕТЭРАНАЎ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2003 г., а ў 2013 г. – распушчана. У 2014 г. пачаўся працэс рэарганізацыі партыі. Узнікла ў сувязі з рашэннем Кангрэса скараціць выплаты ветэранам арміі. Пазіцыяніруе сябе як памяркоўную.

ПАРТЫЯ РАБОЧЫХ СВЕТУ. Заснавана ў 1959 г. фракцыяй пракітайскі арыентаваных камуністаў, якая выйшла са складу Сацыялістычнай рабочай партыі. Тэарэтычна падтрымлівае рабочыя рэвалюцыі, але падтрымала савецкія дзеянні ў Венгрыі ў 1950-х гг., Чэхаславакіі 1960-х гг. і Польшчы пачатку 1980-х гг. У 1980 г. ўпершыню партыя выставіла свайго кандыдата ў прэзідэнты на выбары (да гэтага лічылася партыяй, арыентаванай на рэвалюцыю. У 2006 г. найбольш радыкальная фракцыя партыі аддзялілася ад яе і ўтварыла Партыю за сацыялізм і вызваленне.

ПАРТЫЯ РАБОЧЫХ СЕМ'ЯЎ. Заснавана ў 1998 г. кааліцыяй прафсаюзаў. Доўгі час дзейнічала толькі ў штаце Нью-Ёрк. У 2006-2008 гг. стварыла некалькі аддзяленняў у іншых штатах, у прыватнасці ў Канэктыкуце і Арэгоне. Звычайна ўдзельнічае ў выбарах у блоках з іншымі партыямі, падтрымліваючы іх кандыдатаў (пераважна гэта Дэмакратычная партыя). Сайт партыі ў асноўным прысвечаны праблемам прафсаюзаў, ліберальнай эканомікі і занятасці.

ПАРТЫІ, ЯКІЯ ПАКУЛЬ НЕ ВЫСТАЎЛЯЛІ КАНДЫДАТАЎ НА ВЫБАРАХ

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ АРЛА (АМЕРЫКАНСКІ САЮЗ СВАБОДЫ). Заснавана ў 2015 г. Амерыканская партыя арла з'яўляецца палітычнай партыяй Амерыканскага саюза свабоды, які заснавалі былыя члены Амерыканскай партыі свабоды. І АПА, і АПС маюць аднолькавую правую платформу і выступаюць з антыкамуністычнымі поглядамі, а таксама супраць іміграцыі каляровага насельніцтва, «новага сусветнага парадку» і заняпаду еўрапейска-амерыканскай культуры ў ЗША.

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ ПАТРЫЁТАЎ. Заснавана ў 2003 г. Выступае на платформе ідэі: федэральны ўрад не павінен мець больш улады, чым дадзена Канстытуцыяй, а астатнія паўнамоцтвы павінны належыць асобным штатам. У прыватнасці гэта значыць адмену федэральнага падаходнага падатку і ліквідацыю федэральнага рэзерва. Таксама члены гэтай партыі выступаюць за ўвядзенне абавязковага патрабавання свабоднага валодання англійскай мовай для імігрантаў як сродку барацьбы з нелегальнай іміграцыяй, павышэнне падаткаў на імпартныя тавары і выхад ЗША з ААН.

ПАРТЫЯ КАНАРЭЙКІ. Заснавана ў 2011 г. Цікавіцца выключна пытаннямі аховы здароўя асабліва лячэння аўтызма. Крытыкуе недахопы развіцця медыцыны і фармакалогіі..

ЦЭНТРЫСЦКАЯ ПАРТЫЯ / ЦЭНТРЫСЦКІ РУХ. Прафесар Чарльз Уілан заснаваў Рух цэнтрысцкай партыі ў 2013 г. Партыя спадзяецца стаць альтэрнатывай дзвюм цяперашнім парламецкім партыям, платформай, якая б знаходзілася паміж імі для раўнавагі. ЦП ставіць мэтай выставіць сваіх кандыдатаў у Кангрэс.

КАНСЕРВАТЫЎНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Заснавана ў 2009. Асноўныя пазіцыі партыі: галоўны абавязак прэзідэнта – абараняць Амерыку ад знешніх і ўнутраных ворагаў, шлюб павінен быць саюзам мужчыны і жанчыны, нелегальную іміграцыю трэба спыніць, жыццё пачынаецца пры зачацці, ветэранаў трэба шанаваць і падтрымліваць, а фінансавую дысцыпліну – аднавіць. Гэта партыя не мае сувязі з вышэй згаданай Кансерватыўнай партыяй, якая дзейнічае ў штаце Нью-Ёрк.

ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ САЦЫЯЛІСТЫ АМЕРЫКІ. Гэта партыя з'яўляецца членам Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. У адрозненні ад іншых членаў Сацінтэрна, ДСА не ўдзельнічае ў выбарах. Фактычна з'яўляецца ў большай ступені палітычнай школай, чым партыяй. Сваёй місіяй лічыць сацыялістычныя перамены ў краіне і узмацненне сацыялістычных пазіцый у грамадстве і палітыцы. Як і некалькі іншых сацыялістычных партый лічыць сябе спадкаемніцай партыі Дэбза.

ПРАГРЭСІЎНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1961 г былымі членамі кампартыі ЗША, якія лічылі, што СССР і КП ЗША здрадзілі ідэям камунізма. Ваенізаваная кампартыя сталінісцкага тыпу, якая дзейнічае ў штаце Нью-Ёрк і мэта якой – сусветная камуністычная рэвалюцыя. Адмаўляецца ад магчымасці ўдзельнічаць у выбарах, разглядае рэвалюцыю як адзіную магчымасць перамен, а сталінскі СССР як узор ідэальнай дзяржавы.

РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ КАМУНИСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Мааісцкі тып кампартыі. Выступае за перамены ў ЗША праз рэвалюцыю. Валодае некалькімі кніжнымі магазінамі, якія прадаюць рэвалюцыйную літаратуру.

ПАРТЫЯ РАБОЧЫХ, ЗША. Від камуністычнай партыі. Заснавана ў 1992 г. Мэта партыі – зрабіць рабочы клас незалежнай сілай. У многім погляды ПР і КП ЗША супадаюць. Яшчэ не выставіла ніводнага кандыдата на выбары.

СУСВЕТНАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Заснавана ў 1904 г. Адмаўляецца ад насілля. Асуджае савецкі таталітарны лад, грошы і любую форму лідарства. Выступае за бяскласавае грамадства з адсутнасцю грошай і свабодным доступам да усяго, якое магчыма толькі пры ўсталяванні сацыялістычнага ладу ва ўсім свеце і ліквідацыі дзяржаўных межаў. Не падтрымлівае ўдзел у выбарах, бо лічыць, што нават абранне сацыялістычных кандыдатаў у цяперашняй сістэме толькі ўзмацняе капіталізм. Пры гэтым стаіць на пазіцыі, што найлепшым шляхам усталяваць сацыялізм для рабочага класа з'яўляецца перамога на парламенцкіх выбарах. Ніколі не ўдзельнічала ў выбарах з моманту свайго заснавання.

Пер. А. Берастоўскага. 

Крыніца: Ron Gunzburger. Director of U.S. Political Parties // Сайт: www.politics1.com 

27.10.2015

Збой сістэмы

У кожным народзе былі людзі, якія пачыналі з таго, што працавалі на сваю «сістэму» (тэрмін умоўны, я маю на ўвазе пад сістэмай буйную групу людзей з агульнымі інтарэсамі і моцным уплывам на гісторыю сваёй краіны, а то і ўсяго свету), а потым процістаялі ёй і спрабавалі яе змяніць. У Германіі такім чалавекам стаў Марцін Лютэр, які паспрабаваў дабіцца рэформ Каталіцкай царквы, што прывяло да Рэфармацыі. У СССР фізік-ядзершчык А. Сахараў стаў змагаром за правы чалавека. Можна назваць і іншыя імёны.
У гісторыі ЗША хапала выбітных людзей, якія былі ў некаторым сэнсе «сумленнем» сваёй эпохі. Сярод іх акцёр Чарлі Чаплін, святар і змагар за расавую роўнасць Марцін Лютэр Кінг. Але хочацца вылучыць дзве іншыя асобы, якія на першы погляд не маюць маштабу гісторыі ўсёй краіны. Але толькі на першы.

Эдвард Сноўдэн супраць Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША

Крыніца: www.spletnik.ru
Імя Эдварда Сноўдэна прагрымела на ўвесь свет ў 2013 г. Сціплы 30-гадовы інжынер і сістэмны адміністратар перадаў амерыканскім і брытанскім журналістам сакрэтныя дакументы спецслужб ЗША і Вялікабрытаніі. У выніку па ўсяму свету разляцелася інфармацыя пра супрацоўніцтва кампаній «Гугл», «Майкрасофт» і «Фейсбук» з АНБ і ЦРУ, пра шпіянаж ЗША за лідарамі іншых краін НАТА і пра магчымасць спецслужб ЗША сачыць практычна за кожным амерыканцам і многімі жыхарамі іншых краін свету без якіх-небудзь абмежаванняў. Пры гэтым Сноўдэн змяніў забяспечанае жыццё сісадміна адной з найбагацейшых арганізацый ў адной з найбагацейшых краін свету на лёс уцекача, які жыве на больш сціплы заробак і ахвяраванні прыхільнікаў. Сноўдэн мог прадаць свае дакументы розным разведкам свету і стаць багацеям, але доказаў таму я не знаходзіў.
Гэты чалавек жадаў змяніць сваю сістэму ў лепшы бок. Ён шчыра верыў, што дзяржапарат ЗША павінен шанаваць амерыканскую Канстытуцыю, у тым ліку і права грамадзяніна на недатыкальнасць прыватнага жыцця (1). Ён не дасягнуў сваёй мэты і яго думкі не атрымалі падтрымкі ні дзяржавы, ні грамадства, ні міжнароднай супольнасці. Усе ў нейкай ступені пагадзіліся, што АНБ, ЦРУ і брытанскія спецслужбы не паступілі правільна, калі шпіёнілі за ўсімі без разбору. Але далей гэта нічога не пайшло.
Разведка і дыпламатыя гэта від бізнес-дзейнасці, дзе круцяцца вялікія грошы. Палітыка, як і буйны бізнес, не церпіць высокай маралі ўвогуле. Таму для еўрапейскіх палітыкаў не было шокам, што за імі сачылі праз інтэрнет-тэхналогіі. Ды й сур'ёзныя людзі не захоўваюць сакрэтныя дакументы на камп'ютарах з інтэрнет-доступам, а то і вымаюць батарэйкі з мабільнікаў падчас важных перамоў тэт-а-тэт.
Спецслужбы ЗША абнавілі свае сістэмы інфармацыйнай бяспекі і звольнілі частку сісадмінаў, таму нельга сказаць, што ў выніку дзейнасці Сноўдэна згубілі яны больш, чым набылі.
Простых амерыканскіх грамадзян гэта таксама не вельмі ўсхвалявала. Былі дэманстрацыі салідарнасці з дзеяннямі Сноўдэна, была фінансавая і інфармацыйная падтрымка з боку амерыканскіх і міжнародных арганізацый, якія змагаюцца за правы чалавека. Але нічога, што можна было б параўнаць з хваляваннямі 1960-х, якія падштурхнулі развіццё дэмакратыі ў 1970-80-х гг., не адбылося. (І сама рэвалюцыя 1775-83 гг. пачалася пасля рэпрэсіўных заканадаўчых актаў брытанскага парламента). Кожная рэвалюцыйная сітуацыя, як справядліва вызначалі класікі марксізму-ленінізму, заўжды мае элемент незадаволенасці шырокіх народных мас. У выпадку Сноўдэна шырокія масы былі ўсім задаволены. Нават, калі ў будучым праблема, якую выкрыў гэты былы інжынер АНБ, прывядзе да новай рэвалюцыі ў ЗША, яго дачыненне да такой рэвалюцыі і магчымых перамен будзе толькі ўскосным.
Само параўнанне суцэльнага назірання АНБ за прыватным жыццём грамадзян з дапамогай сучасных тэхналогій з оруэлаўскай антыўтопіяй «1984», дзе за кожным дзеяннем кожнага чалавека сачылі 24 гадзіны ў суткі, лічу некарэктным. Вось чаму:
1. Фізічна сачыць за кожным дзеяннем кожнага чалавека, аналізаваць атрыманую інфармацыю проста немагчыма: такія сістэмы назірання (і людзі, і машыны) абыходзіліся б ў нерэнтабельна вялікія грошы. І значная частка такой інфармацыі не мела б ніякай каштоўнасці маштабаў дзяржаўнай бяспекі. Нават у таталітарнай дзяржаве.
2. Задача любой спецслужбы ісці на крок наперадзе кожнай рэальнай пагрозе сваёй дзяржаве, а не «лавіць мух». Гэта значыць, што большасць тэрарыстаў, гандляроў наркотыкамі і людзьмі проста гадамі трымалі б «пад каўпаком», дазваляючы ім свабодна займацца сваёй дзейнасцю. Калі б кожнага злодзея ці хулігана здавалі паліцыі на падставе татальнага праслухоўвання тэлефонных перамоў, то кожны чалавек у ЗША добра б ведаў, што за ім назіраюць, і канспірацыя злачынцаў была б на парадак вышэй. Таму, у гэтым плане, Сноўдэн «заваліў» работу спецслужб.
3. Ніякі тэхнічны сакрэт не можа доўга заставацца сакрэтам. Супраць кожнага элемента назірання за грамадствам абавязкова з'яўляюцца метады і сродкі барацьбы. А з пашырэннем сферы карыстання сродкаў назірання зброя спецслужб трапляе і ў рукі іх ворагаў: тэрарысты, рэвалюцыйныя радыкалы і нават простыя хуліганы могуць самі ператварыцца з аб'екта назірання ў суб'ект назірання за спецслужбамі.
4. У ЗША электронныя сродкі назірання за грамадскім парадкам і рабочымі месцамі дзейнічаюць ужо некалькі дзясяцігоддзяў (2). Людзі добраахвотна ўсталёўваюць сістэмы відэаназірання за сваімі дамамі, ведаючы, што іх можна ўзламаць. Адначасова за тыя ж самыя дзясяцігоддзі ніякага істотнага пагаршэння сітуацыі з правамі і свабодамі амерыканскіх грамадзян не адбылося. Свабоды стала нават больш. Таму большасць амерыканцаў не баяцца наяўнасці патэнцыяльнага оруэлаўскага «Вялікага брата» ў прыватным пакоі ці айфоне.
Тым не менш, Сноўдэн кінуў выклік грамадству і дзяржаве і паставіў іх у юрыдычна няпросты стан: адмяніць папраўку аб недатыкальнасці прыватнага жыцця грамадзяніна без сур'ёзных наступстваў урад ЗША не можа, а адмовіцца ад тэхналогій татальнага назірання дзеля маральных прынцыпаў палітычна абсурдна.

Патрык Рэйналдз супраць тытунёвых магнатаў.

Крыніца: www.anti-smoking.com
Калі многім сучасным беларусам добра вядома, хто такі Эдвард Сноўдэн, то імя Патрыка Рэйналдза ведае далёка не кожны. Між іншым, некаторыя беларусы могуць памятаць яго на твар па серыялу «Санта Барбара». Але гаворка пойдзе не пра яго поспехі ў якасці акцёра.
Сямейства Рэйналдз – гэта тытунёвыя магнаты з Поўдня ЗША, стваральнікі брэнда цыгарэт «Кэмэл» (1913 г). Патрык Рэйналдз прадаў сваю долю ў тытунёвым бізнесе ў 1979 г. А ў 1986 г. адкрыта выступіў за высокае падаткаабкладанне і іншыя дыскрымінацыйныя меры супраць тытунёвай індустрыі. Часткова гэта было звязана з тым, што бацька Патрыка памёр ад наступстваў курэння на вачах сына, а сам Патрык Рэйналдз доўга не мог кінуць курыць. Цяпер ён самы вядомы змагар з тытунёвымі кампаніямі ў ЗША, які здымае відэа, піша артыкулы, дае інтэрв'ю і супрацоўнічае з медыцынскімі арганізацыямі.
Яшчэ на пачатку сваёй «вайны» з тытунёвай прамысловасцю П. Рэйналдз заявіў: «Калі рука, якая аднойчы карміла мяне – гэта тытунёвая індустрыя, то тая ж самая рука забіла мільёны людзей і будзе забіваць яшчэ мільёны, пакуль людзе не зразумеюць небяспеку цыгарэт.»(3)
Як і Сноўдэн, Рэйналдз нічога не змяніў. Продаж цыгарэт быў і застаецца прыбытковым бізнесам. Дзяржава таксама мае бонусы ад падаткаў і ранніх смярцей пенсіянераў, і пачынае абмяжоўваць тытунёвы бізнес толькі калі выдаткі казны на лячэнне наступстваў курэння не перавышаюць вышэйназваныя бонусы. Дарэчы, адначасова з унутраная палітыкай абмежавання продажу і спажывання цыгарэт, ЗША ў канцы 1980-х прабівалі новыя рынкі для тых жа самых тытунёвых магнатаў. (Часткова дзякуючы гэтаму тыя ж цыгарэты «Кэмел» вядомы цяперашнім беларусам).
Праўда ёсць яшчэ адна дэталь, характэрная для сучаснай Амерыкі. Патрык Рэйналдз спакойна жыве ў ЗША не гледзячы на ўдзел у сур'ёзнай барацьбе, у якой завязаны значныя грошы. У сучасных ЗША магчыма спакойна жыць, нават калі ты не даеш спакойна жыць алігархам.

Зноскі:
(1) Э. Сноўдэн час ад часу дае інтэрв'ю розным медыя, у якіх тлумачыць матывы свайго ўчынку. Вось прыклад яго інтэрв'ю выданню The Nation: Edward Snowden: A 'Nation' Interview. By Katrina vanden Heuvel & Stephen F. Cohen. Сайт: www.thenation.com. October 28, 2014 Доступ: http://www.thenation.com/article/snowden-exile-exclusive-interview/
(2) Is Someone Watching You? The “Electronic Boss”. // Awake! April 22, 1990 Vol. 71, No 8, pp. 18-20

(3) New York Times October 25, 1986 цыт. па: Defector From the Smoking Trade. // Awake! July 8, 1989 Vol. 70, No 13, pp. 15

03.10.2015

Гісторыя ЗША ў фразах

У мінулым месяцы я прысвяціў асобны пост гісторыі ЗША на фотаздымках. У гэты раз так жа коратка занатую некалькі вядомых выразаў, якія добра перадаюць пэўныя моманты гісторыі Злучаных Штатаў. Таксама я дадам некалькі выразаў малавядомых амерыканцаў, якія дапамогуць лепш зразумець сучаснасную Амерыку.

"Права ці неправа, але гэта мая краіна" (My country, right or wrong)
Першы чалавек, які агучыў гэту фразу, згодна розным пісьмовым крыніцам быў афіцэр марскога флоту ЗША, які вылучыўся падчас Рэвалюцыі, квазі-вайны і войн ў Паўночнай Афрыцы, Стывен Дэкацюр. Падчас абеду, які праводзілі ў яго гонар ў Нарфолку (Вірджынія) ў 1816 г. ён казаў: "Our Country! In her intercourse with foreign nations may she always be in the right; but right or wrong, our country!" (Наша краіна! У сваіх адносінах з іншымі краінамі хай будзе яна заўсёды права, але права яна ці неправа, яна наша крана!). Пазней гэту фразу ў розных варыяцыях паўтаралі іншыя людзі, вядомыя і малавядомыя.
Звычайна яе памылкова звязваюць з праявай бяздумнага патрыятызму, але не трэба забываць, што яна была агучана добра адукаваным чалавекам у высокаінтэлігентным асяродзі. Часцей за ўсё яе выкарыстоўвалі людзі, якія жадалі выразіць такую думку: "Я не згодны з дадзеным палітычным рашэннем, але для мяне гэта не нагода выступаць супраць сваёй краіны".

"Дом, які раздзяліўся" (a house divided)
Гэта фраза набыла папулярнасць дзякуючы прамове будучага 16-га прэзідэнта ЗША А. Лінкальна, які тады быў кандыдатам  у сенат ад Рэспубліканскай партыі ад штата Ілінойс. Гэта прамова, ў якой ён спасылаўся на выказванне Ісуса Хрыста: "калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстояць дом той" (Біблія, Евангелле падводле Марка, 3: 25, пераклад Васіля Сёмухі), стала адной з прычын яго невыбрання. Пазней, ён больш не рабіў такіх памылак і паспяхова стаў сенатарам, а потым і прэзідэнтам Злучаных Штатаў.
Вось беларускі пераклад гэтай фразы: "Калі дом раздзеліцца сам у сабе, не можа ўстояць дом той. Думаю, што гэта ўрад не пратрымаецца доўга напалову рабскі і напалову свабодны. Не думаю, што наш Саюз (федэрацыя Злучаных Штатаў - заўвага мая, А. Берастоўскі) разваліцца, але я думаю, што ён перастане быць раздзеленым. Ён стане альбо тым, альбо іншым. Альбо апаненты рабства спыняць яго распаўсюджванне і змесцяць рабства ў палажэнне, у якім грамадства будзе лічыць яго ідучым да поўнага знікнення, альбо прыхільнікі рабства распаўсюдзяць яго далей, пакуль яно не стане законным ва ўсіх штатах, старых і новых, паўночных і паўднёвых."
Яшчэ аднім перлам з той прамовы быў такі : "Мы ляжам спаць і будзем бачыць салодкі сон, што жыхары Місуры збіраюцца зрабіць свой штат свабодным, але прачнемся ў рэальнасці таго, што замест гэтага Вярхоўны суд зрабіў Ілінойс рабаўладальніцкім штатам." (поўны тэкст на англ. мове можна прачытаць тут: http://www.abrahamlincolnonline.org/lincoln/speeches/house.htm, беларускі пераклад цытат А. Берастоўскага).
Каб поўнасцю зразумець матывы Лінкальна, які зрабіў такую радыкальную прамову ў 1858 г. і так і не адмяніў рабства ў ЗША да канца свайго жыцця і прэзідэнцтва, трэба памятаць сітуацыю, ў якой яна была зроблена. Лінкальн удзельнічаў у дэбатах з сенатарам Стывенам Дугласам. Лінкальн выступаў супраць ідэі сенатара, што жыхары кожнага штата павінны самі вырашаць ці будзе дазволена ў ім рабства, ці не. Пры гэтым Лінкальн падняў сур'ёзную праблему: дазвол рабства ў адніх штатах і забарона яго ў другіх спараджала праблему масавых уцёкаў рабоў на поўнач ЗША і ў Канаду і праблему захавання роўнай колькасці "свабодных" і "рабскіх" штатаў пры пашырэнні краны. Ілінойс быў "свабодным" штатам, таму апеляцыя да неабходнасці захаваць яго такім была аргументам Лінкальна. Але Лінкальн надта прама адрасаваў праблемы, якія ўрэшце прывялі да Грамадзянскай вайны 1861-65 гг., і гэта было ўспрынята як празмерны радыкалізм. Лінкальн стаў сенатрам і прэзідэнтам, калі навучыўся ў большай ступені быць папулістам (Для параўнання: аналагічным чынам прамыя выказванні Зянона Пазняка ў Беларусі і Валерыі Навадворскай у Расіі таксама абвалілі іх палітычную папулярнасць да мінімума).
Прамова Лінкальна з спасылкай на Марка 3:25 была б напэўна забыта, калі б ён не стаў прэзідэнтам, і калі б не адбыўся сапраўдны распад краіны на дзве часткі, хоць прычынай сепаратызму Поўдня было не столькі рабства, сколькі жаданне парваць эканамічную залежнасць ад Поўначы. Цяпер фраза "дом, які раздзяліўся" стала крылатай. Яна стала назвай кіналенты, і розных артыкулаў перыёдыкі. Увогуле амерыканцы маюць тэндэнцыю выкарыстоваць гэту фразу амаль кожны раз, калі ідзе гаворка пра распад сям'і ці канфлікт у буйным калектыве.

"На Бога спадзяемся" (In God we trust)
Гэту фразу нярэдка памылкова перакладаюць "У Бога мы верым", але слова trust перадае ідэю менавіта даверу, спадзявання, а не веры ў існаванне кагосьці ці чагосці (believe). Паходжанне гэтага папулярнага слогана ідзе ў пачатак ХІХ ст, але на грошах ЗША (Поўначы) яны з'яўляюцца ў 1860-х гг. падчас Грамадзянскай вайны. Гэта лозунг перадае высокую ступень рэлігійнасці амерыканскага грамадства, бо ўсе спробы апратэставаць яго ў судах Злучаных Штатах як парушэнне светскасці дзяржаўнай улады ў ЗША поспеху не мелі. Гэты дэвіз можна сустрэць не толькі на грошах і розных афіцыйных сімвалах ЗША. Ва ўсім свеце яго расхапалі на цытаты, у якіх Бога замянілі на штосьці іншае, што дорага той ці іншай групе людзей. Так адзін бар у Мінску (Беларусь) мае дэвізам "In duck we trust" (На качку спадзяемся). Але розныя жартаўлівыя дэвіяцыі лозунга ЗША не выклікаюць ніякай рэакцыі ўлады -- ні федэральнай, ні рэгіаянальнай, ні мясцовай. Гэта сведчыць аб высокім узроўні свабоды слова ў Злучаных Штатах.

Не забудзь Перл Харбар (Remember Pearl Harbor)
Папулярны лозунг часоў Другой Сусветнай вайны, якая для Амерыкі была перш за ўсё вайной з Японіяй. Налёт японскай авіяцыі на базу ВМС ЗША на Гаваях 7 снежня 1941 г. стаў не толькі пачаткам вайны паміж Японіяй і Злучанымі Штатамі, але і масавых дэпартацый японскіх, нямецкіх і італьянскіх імігрантаў у спецпасяленні пустынных частак ЗША, а таксама іншых амерыканскіх краін.

Меньш крылатыя, але трапныя выразы.
У 2004-2005 гг. прафесар Дональд Уізенхант, які чытаў на факульцеце міжнродных адносін БДУ курс лекцый па гісторыі ЗША ад пасольства Злучаных Штатаў, сказаў такую фразу аб сваёй кране:
"America is a nation of joiners" (Амерыка -- гэта краіна далучэнцаў). Негледзячы на індывідуалізм, які характэрны многім амерыканцам, яны з'яўляюцца членамі шматлікіх клубаў і таварыстваў. Сам прафесар гаворыў, што належыў да 10-15 рознапланавых суполак.

"Ураганы -- дарагая забава. Амерыка можа сабе іх дазволіць", казаў (па-руску) амерыканец Джэймс Роўч, які жыў у Беларусі ў пачатку 2000-х гг., вучыўся ў БАТУ і актыўна ўдзельнічаў у пэўным асветніцкім праекце ў якасці валанцёра. Сапраўды, Амерыка штогод церпіць значныя эканамічныя страты з-за ўраганаў, але стабільнасць эканомікі дазваляе аднавіць страчанае (акрамя чалавечага жыцця, зразумела) у даволі хуткі час.

"Need a doctor, go to the general store. Need a coffin, go to the general store." (Патрэбны доктар -- ідзі ва ўнівермаг. Патрэбна труна -- ідзі ва ўнівермаг). Гэтымі словамі апісала былая грамадзянская афраамерыканская актывістка Эддзі Клінтан Фью тэндэнцыю канца ХІХ - пач. ХХ ст., калі жыхары сельскіх раёнаў ЗША куплялі ўсё неабходнае ва ўнівермагах, якія знаходзіліся ў бліжэйшых гарадках. Акрамя гэтага, такія ўнівермагі былі месцамі сустрэч з суседзямі Асабліва гэта было характэрна для маланаселеннага тады Поўдня. Цыт.па: Addie Found the Answer Late, but Not Too Late // Awake! July 22, 1994, vol.75, No 14, p. 19.

Святар з Нью-Ёрка Роберт Дж. МакКракен выказаў даволі прама пра пазіцыю цэркваў ЗША (і, лічу, не толькі ЗША -- А.Б.) наконт далікатных пытанняў: "We are careful not to take stands unless we know in what direction the wind is blowing" (Мы імкнемся не займаць які-небудзь бок, пакуль не ведаем дакладна ў якім напрамку дзьме вецер). Паводле: New York Times, May 30, 1955, p.14 цыт. па: What Determines the Direction That Religion Takes? // Awake! April 22, 1972, vol. LIII, No 8, p. 9.

Праект будзе дапаўняцца іншымі фразамі

Избранное сообщение

Надвор'е 2025-га

  У апошнія гады я рабіў эпізадычныя заметкі на тэму надвор'я (як, напрыклад, тут ). Але глабальнае пацяпленне і пагодныя анамаліі пабуд...