Показаны сообщения с ярлыком Мае пераклады. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Мае пераклады. Показать все сообщения

22.07.2020

Когда можно перевести по-другому

Еще немного в тему советов переводчика. Есть известные "ляпы" переводов, некоторые из которых разбираются в пособиях по переводу, например, в книгах Слеповича, Миньяр-Белоручева (nation с английского лучше переводить как "государство", а не "нация", а preservative - это вообще "консервант"). Вот здесь я писал, к примеру, как пренебрегают советами белорусского мэтра переводоведения Слеповича белорусские составители учебников по английскому.

А сегодня речь пойдет о переводах, в которых были, по моему мнению, допущены небольшие ляпы, и о моих вариантах исправить ситуацию.

1


В русской озвучке комедии "Мне хватит миллиона " (другое название -- прямой перевод с английского: "Открытый чек" (Blank Check)) когда главный герой приходит в банк обналичить чек, его спрашивают "Juice?" имея в виду не он ли курьер по имени Джус, а мальчик понимает вопрос как предложение налить сока, вполне кстати нормальное для гостя или клиента, и вежливо отказывается. Чтобы выйти из положения, слово Juice перевели в этом месте на русский, а имя курьера-уголовника так и оставили Джус.

Думаю, лучше было бы последовательно называть преступника Соком (может и глуповатая кличка, но для комедии сойдет, да и в уголовном мире и не такие бывали) и тогда не понадобилось бы колдовать над озвучкой, оставляя и русское, и английское звучание, и отвлекать зрителя от сюжета тонкостями перевода.

2

Недавно вышел замечательный перевод ранее неизвестного рассказа Э. Хемингуея на белорусский язык под названием "Апантанасць пагоні" (всех, кто читает эти строки, прошу перейти по этой ссылочке и заценить его, ведь, если вы понимаете по-русски, то прочитать по-белорусски точно сможете). Этот перевод Дарьи Литвиновой действительно хорош. Во-первых, человек открыл тем, кто не владеет английским, содержание редкой книги. Во-вторых у переводчика получилось передать мысли автора и дух произведения практически без замечаний. Как человек, переводивший Хемингуея на белорусский, в первую очередь говорю коллеге "шчыры тлусты дзякуй!!!". А теперь скажу с чем оказался несогласен.

Моторную лодку заправляют не газом, а бензином (американский вариант gas). Другая шероховатость, хотя не такая существенная, как первая, -- непоследовательность использования кириллицы и латиницы в названиях мест и компаний: Standard Oil написано по-английски, остальные названия затранскрибированны с испанского или английского белорусской кириллицей. Думаю, лучше было бы последовательно написать "Стандард Ойл"

Есть и другие ситуации, когда можно было бы перевести не так как принято. Иногда, я вынужден писать устоявшиеся неудачные переводы названий в своей работе вроде "естественно-научный филологический центр республиканцев" (такого нет, это просто пример).

Желающие могут написать в комментариях свои примеры неудачных переводов :)

Иллюстрация взята с сайта "Кинопоиск"

03.01.2019

Зрабіў!

Нарэшце дапісаў кнігу па гісторыі ЗША. Яе асобныя часткі даступны тут па тэгу ЗША. Але ў кнізе ўсё максімальна дапрацавана.

У бліжэйшы вольны час арганізую яе друк абмежаваным тыражом за свае грошы.

***
"Бліжэйшы вольны час" надышоў у кастрычніку 2019 г. У лістападзе атрымалася знайсці выданне, якое найбольш падыходзіла па цане і адпавяданню патрабаванням. І ў снежні нарэшце атрымаў на рукі 25 экземпляраў кнігі.



Працяг будзе...

16.03.2016

Альтэрнатыўныя партыі ЗША. Рэфератыўны пераклад

Гэты матэрыял уяўляе сабой рэфератыўны (скарочаны) пераклад даведкі па палітычным партыям ЗША на сярэдзіну 2010-х гг. Ён з'яўляецца часткай доўгатэрміновага даследавання гісторыі Злучаных Штатаў. Адразу зазначу, што даведка не зусім дакладная (памылковы год заснавання кампартыі ЗША) і не зусім поўная (мала гаворыцца пра зніклыя партыі, зусім нічога не сказана пра Нацысцкую партыю, якую заўважылі ў падтрымцы руху "Акупіруй Уол Стрыт", і Вегетарыянскую партыю, пра якую гаворыў як мінімум адзін з папулярызатараў гісторыі ЗША на факультэце міжнародных адносін БДУ ў 2006 г.). Таксама гэты матэрыял не ўключае ў сябе інфармацыю пра палітычныя партыі асобных штатаў і пра палітычныя грамадскія аб'яднанні, якія не з'яўляюцца партыямі. Гэты матэрыял уключае інфармацыю па дзвюм галоўным партыям ЗША -- Дэмакратычнай і Рэспубліканскай, але ў перакладзе інфармацыя па ім апушчана, каб зрабіць больш значны акцэнт на тэме палітычнага плюралізма ў ЗША.

АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ:

НАЙБУЙНЕЙШЫЯ ТРЭЦІЯ ПАРТЫІ

КАНСТЫТУЦЫЙНАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1992 г. як Партыя падаткаплацельшчыкаў ЗША, а ў 1999 г. змяніла назву на цяперашнюю. Партыя выступае супраць кантролю над абаротам зброі, супраць ААН, геяў, мігрантаў і за захаванне малітвы як часткі школьнага распарадку.

ЗЯЛЁНАЯ ПАРТЫЯ ЗША – фактычна з'яўляецца філіялам руху еўрапейскіх зялёных; адносіцца да левых партый. Да 2001 г. «зялёныя» ўяўляла сабой рух адносна аўтаномных палітычных аб'яднанняў амаль па ўсёй краіне. У 2000 г. Кандыдат ад гэтай партыі Ральф Нейдэр (які не быў яе членам) праславіўся сваім процістаяннем суцэльнай кампаніі трэціх партый «Усе за Гора!», калі быў той рэдкі выпадак, што кандыдат не ад Дэмакратаў або Рэспубліканцаў меў рэальную магчымасць стаць прэзідэнтам ЗША.
ЛІБЕРТАРЫЯНСКАЯ ПАРТЫЯ – пазіцыяніруе сабе як найбуйнейшую з трэціх партый ЗША. Заснавана ў 1971 г. Не з'яўляецца ні левай, ні правай. Выступае за поўную свабоду асобы і бізнеса (у тым ліку за гей-шлюбы, права на хатняе навучанне дзяцей, на зброю, супраць дзяржаўнага рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, усталявання мінімальнай зарплаты і г.д.)

ІНШЫЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ПАРТЫІ:

ПЕРШАЯ ПАРТЫЯ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2002 г. Выступае за традыцыйныя каштоўнасці. У выніку шэрагу нязгод паміж лідарамі партыі, яна вядзе слабаактыўную дзейнасць пасля 2004 г.

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ СВАБОДЫ. Спачатку была вядома як Амерыканская трэцяя пазіцыя. Заснавана ў 2010 г. Партыя белых нацыяналістаў. Выступае за абмежаванне «каляровай» іміграцыі і неўмяшальніцтва ва ўнутраную палітыку іншых дзяржаў

НЕЗАЛЕЖНАЯ АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ. Правая партыя. Заснавана губернатарам Дж. Уолесам падчас яго спробы паўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта ў 1968 г. ў якасці кандыдата. Асноўнымі палажэннямі Уолеса і яго партыі былі правыя погляды, папулізм, антыкамунізм і адмова ад расавай інтэграцыі.

ПАРТЫЯ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2008 г. пад назвай Незалежная партыя Амерыкі. З 2011 г. -- Партыя Амерыкі. Выступае на кансерватыўнай хрысціянскай платформе супраць правоў геяў, супраць падаходных федэральных падаткаў і расходаў на тыя федэральныя праграмы, якія не выражаны прама ў Канстытуцыі ЗША, за моцную армію і права на зброю.

ПАРТЫЯ ГРАМАДЗЯН. Не блытаць з аднайменнай прагрэсіўнай партыяй 1980-х гг. Партыя грамадзян была заснавана ў 2004 г. як Новая амерыканская незалежная партыя. У 2011 г. Партыя змяніла сваю назву на цяперашнюю. Ідэалогія гэтай партыі ўяўляе сумесь ліберальных і кансерватыўных каштоўнасцяў. Партыя выступае за права на зброю, гей-шлюбы, прыняцце законаў па жорсткаму стасунку да жывёл за легалізацыю права на суіцыд з дапамогай медыкаў і супраць нерегулявання бізнеса і неакансерватызма ў замежнай палітыцы.
КАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Згодна дадзенай крыніцы, заснавана ў 1924 г. Да канца 1980- х гг. атрымоўвала фінансавую дапамогу ад СССР. У 1990-х гг. па-ранейшаму стаяла на ідэях марксізма, але з 2000-х гг. стала трымацца больш памяркоўных поглядаў. Выступае за ўсеагульную бясплатную медыцынскую дапамогу, бясплатнае навучанне ў каледжах, скарачэнне расходаў на абарону, развіццё прафсаюзнага руху, павелічэнне падаткаў на багацеяў і карпарацыі.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ СВАБОДЫ. Заснавана ў 1966 г. групай трацкістак-феміністак, якія аддзяліліся ад Сацыялістычнай рабочай партыі. Таксама вядома пад назвай Радыкальныя жанчыны Выступае на платформе марксізма, ленінізма і трацкізма, заклікае да вызвалення чорных, сацыяльнага фемінізма, усталявання рабочай дэмакратыі і роўных правоў незалежна ад пола, колеру скуры ці сексуальнай арыентацыі.

«ЗЯЛЁНЫЯ»/ЗЯЛЁНАЯ ПАРТЫЯ ЗША (З/ЗПЗША). Калі ідзе гаворка пра Зялёную партыю ў ЗША, звычайна маюць на ўвазе НЕ яе. Гэта партыя старэйшая за папярэднюю і трымаецца больш левых поглядаў. На працягу гісторыі частка «зялёных» перайшла ў вышэй азначаную Партыю Зялёных.

ПАРТЫЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ АМЕРЫКІ. Створана ў 2000 г. губернатарам Мінесоты Джэсам Вентурам. Займае памяркоўную пазіцыю адносна падаткаў, выступае за правы геяў, за медыцынскае выкарыстанне марыхуаны і права на зброю. Імкнецца выйсці на федэральны ўзровень, але пакуль дзейнічае пераважна ў Мінесоце. У якасці адносна аўтаномных арганізацый дзейнічаюць Партыя незалежнасці Мінесоты, Партыя незалежнасці Нью-Ёрка і Партыя незалежнасці Фларыды пры адсутнасці федэральнага каардынацыйнага цэнтра.

НЕЗАЛЕЖНАЯ АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ. Існуе на працягу пэўнага часу ў некаторых штатах Захада, пераважна ў Юце, Невадзе і Арэгоне. Грунтуецца на палітычных пазіцыях кансерватыўных мармонаў.

ПАРТЫЯ СПРАВЯДЛІВАСЦІ. Заснавана Рокі Андэрсанам (былым мэрам Солт Лейк Сіці ў 2011 г. Выступае за агульнадаступнасць аховы здароўя, правы геяў і кіёцкі пратакол аб абмежаванні шкодных уздзеянняў на атмасферу, а таксама асуджае войны прэзідэнтаў Буша і Абамы і праграмы назірання дзяржавы за грамадзянамі.

ПАРТЫЯ СВЯТЛА Партыя рэлігійнага руху «Новае стагоддзе», якая фактычна дзейнічае ў інтарэсах яе заснавальніка Да Віда. Выступае за развіццё халістычнай медыцыны, нацыянальнай сістэмы медыцынскага страхавання, сонечнай энергетыкі і пашырэнне спажывання арганічнай ежы, а таксама ядзернае абяззбройванне.

ПАРТЫЯ СУЧАСНЫХ ВІГАЎ. Сваю назву бярэ ад Партыі вігаў (1833-1856 гг.) прэзідэнтаў Зэкары Тэйлара, Джона Тайлера і Міларда Філмара. Заснавана ў 2008 г. Амаль ўсе заснавальнікі і адказныя асобы партыі – ветэраны кампаній у Іраку і Афганістане. Цэнтрысцкая партыя. Выступае за моцную армію (у тым ліку і падтрымку ветэранаў і іх сем'яў), энергетычную незалежнасць, павелічэнне субсідый у навуку і адукацыю.

ПАРТЫЯ АБ'ЕКТЫВІСТАЎ. Заснавана ў 2008 г. На платформе палітычных аспектаў філасофіі аб'ектывізма Эйна Рэнда. Вельмі блізка па пазіцыі да Лібертарыянскай партыі.

ПАРТЫЯ ЗА САЦЫЯЛІЗМ І ВЫЗВАЛЕННЕ або Рэвалюцыйная марксісцкая партыя. Ставіць сваёй мэтай рэвалюцыю рабочага класа ў ЗША. Заснавана ў 2006 рэвалюцыйнай камуністычнай фракцыяй Сусветнай партыі рабочых. Выказвае сімпатыю да Кітая і Кубы, падтрымлівае ідэю Чэ Гевары аб перманентнай рэвалюцыі супраць капіталізма.

ПАРТЫЯ МІРА І СВАБОДЫ. Заснавана ў 1960-х гг. як левая партыя супраць вайны у В'етнаме. Пік яе папулярнасці прыйшоў на 1968 г., калі партыя падтрымала кандыдатуру лідара «Чорных пантэр» Элдрыджа Клівера на прэзідэнцкіх выбарах. У розны час знаходзілася на пазіцыях марксізма і памяркоўнага сацыялізма. Цяпер пазіцыяніруе сабе як сацыялістычную фемінісцкую партыю. Дзейнічае толькі ў Каліфорніі.

ПАРТЫЯ ПІРАТАЎ. Амерыканская партыя піратаў – гэта філіял Міжнароднай партыі піратаў, якая мае штаб-кватэру ў Еўропе і філіялы ў амаль 70 краінах. Партыя заснавана ў 2006 г. У тым жа годзе пачаў працаваць яе амерыканскі філіял. Выступае за рэформу законаў аб ахове аўтарскага права, магчымасць бясплатнага абмену фільмамі, музыкай і іншымі творамі мастацтва ан-лайн, празрыстасць урада, мерытакратыю, эгалітарызм, абарону прыватнага жыцця і грамадзянскіх свабод.

ПАРТЫЯ СУХОГА ЗАКОНУ. Заснавана ў 1869 г. І пазіцыяніруе сабе як найстарэйшую з альтэрнатыўных партый. Грунтуецца на ультракансерватыўных хрысціянскіх поглядах, барацьбе з наркаманіяй і антыкамунізме.

РЭФАРМІСЦКАЯ ПАРТЫЯ Заснавана ў 1995 г. мільярдэрам Росам Перо. Спачатку грунтавалася на цэнтрысцка-кансерватыўных поглядах яе заснавальніка, ў 1998-2000 гг. перажыла барацьбу трох фракцый: прыхільнікаў Перо, лібертарыянцаў на чале з Джэсам Вентурам і сацыяльных кансерватараў (Пэт Буканан). З 2000 г. фракцыя Буканана атрымала кантроль над партыяй, фракцыя лібертарыянцаў пакінула партыю, а Рос Перо згубіў кантроль над партыяй, якую заснаваў як палітычную платформу сваіх прыхільнікаў. З таго часу партыя з цэнтрысцкай ператварылася ў правую, але значна згубіла папулярнасць.

САЦЫЯ-ДЭМАКРАТЫ, ЗША. Маленькая слабаактыўная (з 1980-х гг.) лева-цэнтрысцкая антыкамуністычная палітычная група. Па поглядах бліжэй да Дэмакратычнай партыі, чым да Дэмакратычных сацыялістаў Амерыкі, асабліва пасля 1972 г., калі Дэмакратычныя сацыялісты прапанавалі на выбарах прэзідэнта кандыдатуру Джорджа МакГоверна, які заклікаў тэрмінова спыніць вайну ў В'етнаме, а СД-ЗША адмовіліся яго падтрымаць па прычыне в'етнамскага пытання. У цяперашні час ідзе рэарганізацыя СД-ЗША.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Выступае за сацыялістычныя перамены ў краіне праз перамогу на выбарах, а не рэвалюцыю. У адрозненні ад многіх іншых партый, якія маюць слова «сацыялістычны» ў сваёй назве, СП ЗША заўсёды займала антыкамуністычную пазіцыю. Многія члены СП ЗША па поглядах ідэнтычны левай фракцыі Дэмакратычнай партыі. Заснавана ў 1900 г. Юджынам Дэбзам, прафсаюзным лідарам, былым чыноўнікам ад Дэмакратычнай партыі і пацыфістам. Пэўны час (да 1950-х гг.) была моцнай альтэрнатыўнай партыяй. (Сацыял-дэмакраты і дэмакратычныя сацыялісты таксама лічаць сябе нашчадкамі партыі Дэбза, бо ў пэўны час выйшлі з яе складу.) У 1976 г. СП, якая ледзь не знікла ў пачатку 1970-х гг. па прычыне адсутнасці папулярнасці, прайшла рэарганізацыю і ізноў пачала палітычную актыўнасць. З пачатку ХХ ст. таксама дзейнічае маладзёжнае крыло партыі – Сацыялістычная ліга маладых людзей.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЕ ДЗЕЯННЕ. Трацкісцкая палітычная партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, заснаваная былымі ўдзельнікамі Сацыялістычнай рабочай партыі. І Сацыялістычнае дзеянне і Сацыялістычная рабочая партыя падтрымліваюць рэжым Кастра на Кубе, але Сацыялістычнае дзеянне трымаецца ідэалогіі трацкізма, у той час як пазіцыя СРП бліжэй да савецкага погляду на камунізм. Сацыялістычнае дзеянне заяўляе аб сваёй апазіцыі дэмакратам, рэспубліканцам і ўсім капіталістычным палітычным партыям, а таксама ўсім капіталістычны урадам ва ўсім свеце і сталінісцкім і неасталінісцкім рэжымам ад былога СССР да Кітая.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ АЛЬТЭРНАТЫЎНАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1986 г. як група «Рабочы баец» пры Рабочай партыі, а ў 1990-х гг. аддзялілася ад яе для заснавання больш радыкальнай левай і антыглабалісцкай партыі. Партыя з'яўляецца членам Рабочага Інтэрнацыянала ад ЗША (міжнароднай асацыяцыі трацкісцкіх палітычных партый). Альтэрнатыўныя сацыялісты не настолькі радыкальныя марксісты, як некаторыя іншыя партыі ЗША, яны дапускаюць магчымасць супрацоўніцтва з іншымі палітычнымі сіламі ў сваіх палітычных інтарэсах. САП падтрымлівае ідэю сістэмы бясплатнай агульнай аховы здароўя, бясплатнага навучання ў каледжы, істотнага скарачэння расходаў на абарону, усталявання мінімальнай зарплаты ў памеры 15 долараў, дзяржкантролю найбуйнейшых банкаў і асуджае ленінізм і сталінізм як адхіленне ад сапраўднага марксізма. Партыя мае філіялы ў 15 штатах.

ПАРТЫЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РОЎНАСЦІ. Была заснавана трацкістамі пад назвай Ліга рабочых у 1966 г. Пэўны час дзейнічала разам з Сацыялістычнай рабочай партыяй, пакуль тая не адмовілася ад платформы трацкізма ў пачатку 1980-х гг. Змяніла сваю назву на цяперашнюю ў 1994 г. Прытрымліваецца пазіцыі, што Руская рэвалюцыя магла прывесці да станоўчых вынікаў, калі б не здрада Сталіна і яго паслядоўнікаў.

САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ (СРП). Заснавана ў 1938 г., членамі фракцыі трацкістаў, якіх выгналі з кампартыі ЗША. Доўгі час была лідарам трацкісцкіх партый ЗША, але ў 1980-х гг. адышла ад ідэй трацкізма на карысць кубінскай сацыялістычнай мадэлі.

ПАРТЫЯ «ПАДАТАК НА ЎОЛ СТРЫТ». Заснавана ў 2013 г. канспіролагам-тэарэтыкам і ўдзельнікам руху Ліндана Ляруша Ўэбстэрам Тарплі. Партыя выступае за абкладанне 1% падаткам кожнай аперацыі на Ўол Стрыт, нацыяналізацыю Федэральнага рэзерва і сістэмы аховы здароўя, а таксама за 15% падатак на імпартныя тавары. З рухам «Акупіруў Уол Стрыт» яе звязвае толькі падабенства назвы.

ПАРТЫЯ 12-ЦІ ПАЗІЦЫЙ. Галоўная ідэя партыі – ў філасофіі недапушчальнасці любой формы насілля дзяржавы, чалавека ці групы людзей у дачыненні да асобы і ўласнасці іншага чалавека. Насілле можа быць апраўдана толькі для абароны ад тых, хто парушае правы іншых.

ПАРТЫЯ ПАЦЫФІСТАЎ ЗША. Выступае за скарачэнне абароннага бюджэту да нуля і пераўтварэнне арміі ў ненасільную структуру па абароне і аказанню гуманітарных паслуг.

ПАРТЫЯ ВЕТЭРАНАЎ АМЕРЫКІ. Заснавана ў 2003 г., а ў 2013 г. – распушчана. У 2014 г. пачаўся працэс рэарганізацыі партыі. Узнікла ў сувязі з рашэннем Кангрэса скараціць выплаты ветэранам арміі. Пазіцыяніруе сябе як памяркоўную.

ПАРТЫЯ РАБОЧЫХ СВЕТУ. Заснавана ў 1959 г. фракцыяй пракітайскі арыентаваных камуністаў, якая выйшла са складу Сацыялістычнай рабочай партыі. Тэарэтычна падтрымлівае рабочыя рэвалюцыі, але падтрымала савецкія дзеянні ў Венгрыі ў 1950-х гг., Чэхаславакіі 1960-х гг. і Польшчы пачатку 1980-х гг. У 1980 г. ўпершыню партыя выставіла свайго кандыдата ў прэзідэнты на выбары (да гэтага лічылася партыяй, арыентаванай на рэвалюцыю. У 2006 г. найбольш радыкальная фракцыя партыі аддзялілася ад яе і ўтварыла Партыю за сацыялізм і вызваленне.

ПАРТЫЯ РАБОЧЫХ СЕМ'ЯЎ. Заснавана ў 1998 г. кааліцыяй прафсаюзаў. Доўгі час дзейнічала толькі ў штаце Нью-Ёрк. У 2006-2008 гг. стварыла некалькі аддзяленняў у іншых штатах, у прыватнасці ў Канэктыкуце і Арэгоне. Звычайна ўдзельнічае ў выбарах у блоках з іншымі партыямі, падтрымліваючы іх кандыдатаў (пераважна гэта Дэмакратычная партыя). Сайт партыі ў асноўным прысвечаны праблемам прафсаюзаў, ліберальнай эканомікі і занятасці.

ПАРТЫІ, ЯКІЯ ПАКУЛЬ НЕ ВЫСТАЎЛЯЛІ КАНДЫДАТАЎ НА ВЫБАРАХ

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ АРЛА (АМЕРЫКАНСКІ САЮЗ СВАБОДЫ). Заснавана ў 2015 г. Амерыканская партыя арла з'яўляецца палітычнай партыяй Амерыканскага саюза свабоды, які заснавалі былыя члены Амерыканскай партыі свабоды. І АПА, і АПС маюць аднолькавую правую платформу і выступаюць з антыкамуністычнымі поглядамі, а таксама супраць іміграцыі каляровага насельніцтва, «новага сусветнага парадку» і заняпаду еўрапейска-амерыканскай культуры ў ЗША.

АМЕРЫКАНСКАЯ ПАРТЫЯ ПАТРЫЁТАЎ. Заснавана ў 2003 г. Выступае на платформе ідэі: федэральны ўрад не павінен мець больш улады, чым дадзена Канстытуцыяй, а астатнія паўнамоцтвы павінны належыць асобным штатам. У прыватнасці гэта значыць адмену федэральнага падаходнага падатку і ліквідацыю федэральнага рэзерва. Таксама члены гэтай партыі выступаюць за ўвядзенне абавязковага патрабавання свабоднага валодання англійскай мовай для імігрантаў як сродку барацьбы з нелегальнай іміграцыяй, павышэнне падаткаў на імпартныя тавары і выхад ЗША з ААН.

ПАРТЫЯ КАНАРЭЙКІ. Заснавана ў 2011 г. Цікавіцца выключна пытаннямі аховы здароўя асабліва лячэння аўтызма. Крытыкуе недахопы развіцця медыцыны і фармакалогіі..

ЦЭНТРЫСЦКАЯ ПАРТЫЯ / ЦЭНТРЫСЦКІ РУХ. Прафесар Чарльз Уілан заснаваў Рух цэнтрысцкай партыі ў 2013 г. Партыя спадзяецца стаць альтэрнатывай дзвюм цяперашнім парламецкім партыям, платформай, якая б знаходзілася паміж імі для раўнавагі. ЦП ставіць мэтай выставіць сваіх кандыдатаў у Кангрэс.

КАНСЕРВАТЫЎНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Заснавана ў 2009. Асноўныя пазіцыі партыі: галоўны абавязак прэзідэнта – абараняць Амерыку ад знешніх і ўнутраных ворагаў, шлюб павінен быць саюзам мужчыны і жанчыны, нелегальную іміграцыю трэба спыніць, жыццё пачынаецца пры зачацці, ветэранаў трэба шанаваць і падтрымліваць, а фінансавую дысцыпліну – аднавіць. Гэта партыя не мае сувязі з вышэй згаданай Кансерватыўнай партыяй, якая дзейнічае ў штаце Нью-Ёрк.

ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ САЦЫЯЛІСТЫ АМЕРЫКІ. Гэта партыя з'яўляецца членам Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. У адрозненні ад іншых членаў Сацінтэрна, ДСА не ўдзельнічае ў выбарах. Фактычна з'яўляецца ў большай ступені палітычнай школай, чым партыяй. Сваёй місіяй лічыць сацыялістычныя перамены ў краіне і узмацненне сацыялістычных пазіцый у грамадстве і палітыцы. Як і некалькі іншых сацыялістычных партый лічыць сябе спадкаемніцай партыі Дэбза.

ПРАГРЭСІЎНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ. Заснавана ў 1961 г былымі членамі кампартыі ЗША, якія лічылі, што СССР і КП ЗША здрадзілі ідэям камунізма. Ваенізаваная кампартыя сталінісцкага тыпу, якая дзейнічае ў штаце Нью-Ёрк і мэта якой – сусветная камуністычная рэвалюцыя. Адмаўляецца ад магчымасці ўдзельнічаць у выбарах, разглядае рэвалюцыю як адзіную магчымасць перамен, а сталінскі СССР як узор ідэальнай дзяржавы.

РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ КАМУНИСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Мааісцкі тып кампартыі. Выступае за перамены ў ЗША праз рэвалюцыю. Валодае некалькімі кніжнымі магазінамі, якія прадаюць рэвалюцыйную літаратуру.

ПАРТЫЯ РАБОЧЫХ, ЗША. Від камуністычнай партыі. Заснавана ў 1992 г. Мэта партыі – зрабіць рабочы клас незалежнай сілай. У многім погляды ПР і КП ЗША супадаюць. Яшчэ не выставіла ніводнага кандыдата на выбары.

СУСВЕТНАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗША. Заснавана ў 1904 г. Адмаўляецца ад насілля. Асуджае савецкі таталітарны лад, грошы і любую форму лідарства. Выступае за бяскласавае грамадства з адсутнасцю грошай і свабодным доступам да усяго, якое магчыма толькі пры ўсталяванні сацыялістычнага ладу ва ўсім свеце і ліквідацыі дзяржаўных межаў. Не падтрымлівае ўдзел у выбарах, бо лічыць, што нават абранне сацыялістычных кандыдатаў у цяперашняй сістэме толькі ўзмацняе капіталізм. Пры гэтым стаіць на пазіцыі, што найлепшым шляхам усталяваць сацыялізм для рабочага класа з'яўляецца перамога на парламенцкіх выбарах. Ніколі не ўдзельнічала ў выбарах з моманту свайго заснавання.

Пер. А. Берастоўскага. 

Крыніца: Ron Gunzburger. Director of U.S. Political Parties // Сайт: www.politics1.com 

13.10.2015

"Як мы святкавалі Дзень Маці". Беларускі пераклад

ЯК МЫ СВЯТКАВАЛІ ДЗЕНЬ МАЦІ

Стывен Лікак

Мы вырашылі асаблівым чынам адзначыць Дзень Маці. Мы падумалі, што гэта файная ідэя. Дзякуючы гэтаму мы ўсвядомілі, колькі мама зрабіла для нас і на якія ахвяры яна ішла дзеля нас.
Мы вырашылі зрабіць гэты дзень вялікім святам для ўсёй сям'і і зрабіць усё магчымае, каб парадаваць маму. Тата ўзяў адгул у офісе, каб дапамагчы ў правядзенні свята, мая сястра Эн і я не пайшлі ў каледж на заняткі, а Мэры і брат Уіл не пайшлі ў школу.
Нашым планам было правесці гэты дзень як Каляды ці іншае значнае свята і мы вырашылі ўпрыгожыць дом кветкамі і развесіць над камінам дэвізы і ўсё такое. Мы даверылі гэта зрабіць маме, бо яна заўжды так робіць на Каляды.
Дзяўчаты падумалі, што з такой нагоды мае сэнс апрануцца найпрыгажэйшым чынам і абедзве купілі сабе новыя капелюшы. Мама ўпрыгожыла абодва капелюшы і яны глядзеліся класна, а тата купіў сабе і нам, хлопцам, шаўковыя гальштукі, як напамін пра свята і пра маці. Мы збіраліся і маме купіць новы капялюш, але здавалася, што ёй падабаецца яе стары шэры больш, чым які-небудзь новы, і дзяўчаты сказалі, што ёй стары капялюш файна падыходзіць.
Пасля сняданка мы падрыхтавалі сюрпрыз для мамы: узялі напракат машыну, каб адвезці яе на прыроду за горад. Маме наўрад ці яшчэ так пашанцуе, бо мы можам дазволіць мець сабе толькі адну служанку і мама мусіць амаль увесь час працаваць пад дому.
Але раніцай у той дзень мы крыху змянілі планы, бо тата вырашыў, што лепей не проста пакатаць маму на машыне, а ўзяць яе з сабой на рыбалку.
Мы ўсе згадзіліся, што лепш маме паехаць з дакладнай мэтай, чым проста так, тым больш, што тата нядаўна купіў новую вуду.
Мы падрыхтавалі ўсё для паездкі і папрасілі маму зрабіць нам бутэрброды ў дарогу, калі мы раптам захочам есці, хоць, зразумела, мы і збіраліся вярнуцца на раннюю вячэру, падобную каляднай ці навагодняй, у сярэдзіне дня. Мама паклала іх у кошык і мы былі гатовы ехаць.
Калі прывезлі машыну, аказалася, што ў ёй менш месца, чым мы думалі.
Тата сказаў, што нічога страшнага, ён можа застацца дома і прымусіць сябе папрацаваць ў садзе; ён папрасіў нас не думаць аб тым, што ў яго не было сапраўднага водпуску ўжо тры гады, ехаць уперад і шчасліва правесці дзень
Але мы ўсе адчувалі, што лепш не пакідаць тату аднаго дома, асабліва таму, што мы ведалі, калі яго пакінуць дома, ён наробіць бяды. Дзяўчаты, Эн і Мэры былі гатовы застацца дома і дапамагчы служанцы прыгатаваць вячэру, але ім было шкада не паехаць у такі цудоўны дзень ды яшчэ і з новымі капелюшамі. Але скажы толькі мама слова, і яны з гатоўнасцю застануцца дома і будуць працаваць. Уіл і я маглі застацца, але ад нас ніякай карысці не было ў плане гатавання вячэры.
Нарэшце было вырашана, што мама застанецца пазавіхацца дома ў якасці адпачынку, добра правядзе дзень і пакрысе прыгатуе вячэру. Аказалася, што мама абыякава да рыбнай лоўлі, а яшчэ было крыху халаднавата, хоць і прыгожа і сонечна, і тата казаў, што баіцца, каб мама не прастудзілася, калі паедзе.
Мы тройчы пракрычалі «ўра» маме і паехалі, а тата махаў маме кожную хвіліну, пакуль не стукнуўся рукой аб машыну і не сказаў, што напэўна мама нас ужо не бачыць.
Мы шыкоўна правялі час на версе такіх узгоркаў, якія вы толькі можаце сабе ўявіць.
Было ўжо даволі позна, каля сямі гадзін вечара, калі мы вярнуліся, але мама здагадалася, што мы можам спазніцца і падрыхтавала ежу так, каб мы маглі паесці яе свежай і гарачай. Толькі спачатку ёй давялося даць ручнікі і мыла таце і чыстую вопратку, каб пераапрануўся, бо ён заўжды пэцкаецца на рыбалцы, і гэта заняло ў мамы пэўны час, а таксама ёй давялося дапамагчы дзяўчатам падрыхтавацца.
Нарэшце ўсё было гатова і мы селі за цудоўную вячэру, на якую нам падалі печаную індычку і ўсё, што мы звычайна маем на Каляды. Падчас вячэры мама добра пабегала туды-сюды, каб падаць нам ежу ці аднесці пустыя талеркі.
Вячэра цягнулася доўга і нам было здорава; калі яна скончылася, мы ўсе хацелі дапамагчы памыць посуд і прыбрацца, але мама сказала, што сама ўсё зробіць, і мы дазволілі, каб яна магла пацешыцца.
Было даволі позна, калі ўсё скончылася і, калі мы пацалавалі маму перад сном, яна сказала нам, што гэта быў самы цудоўны дзень у яе жыцці, і, мне здаецца, у яе вачах былі слёзы. Таму мы ўсе адчулі, што ўсе нашы намаганні не былі дарэмнымі.


Пер. А. Берастоўскага Рэд. Н. Духоўнікавай

12.09.2015

Э. Хэмінгуэй. Чакаў цэлы дзень. Пераклад апавядання.

Чакаў цэлы дзень
Ён зайшоў у пакой, каб зачыніць вокны, калі мы былі яшчэ ў ложку, і я ўбачыў, што ён мае хворы выгляд. Яго трасло, твар быў белым і ён ішоў марудна, быццам было балюча ісці.
– Што з табой, сыночку?
– Мне галава баліць.
– Тады ідзі назад у ложак.
–Не, усё нармальна.
– Ідзі ў ложак. Я прыйду да цябе, калі апрануся.
Але, калі я спусціўся, ён сядзеў апрануты ля каміна з выглядам вельмі хворага і няшчаснага дзевяцігадовага хлопчыка. Я паклаў яму руку на лоб і зразумеў, што ў малога тэмпература.
– Ідзі ў ложак, сказаў я, – ты хворы.
– Не, я ў парадку – адказаў ён.
Прыйшоў доктар і замерыў тэмпературу.
– Якая яна? – запытаўся я ў яго.
– Сто два.
Спусціўшыся на першы паверх дома, доктар пакінуў тры розных лякарствы ў трох розных капсулах рознага колеру. Адно каб збіць гарачку, другое – слабільнае, а трэцяе супраць кіслотнасці, бо мікробы грыпу могуць жыць толькі ў кіслотных умовах, так ён патлумачыў. Здавалася, ён усё ведаў пра грып, і ён казаў не аб чым не турбавацца, калі толькі тэмпература не падымецца вышэй за сто чатыры градусы. Ішла эпідэмія грыпу і, калі пазбегнуць пнеўманіі, то ніякай небяспекі не было.
Я вярнуўся ў пакой, запісаў тэмпературу хлопчыка і накрэмзаў нататак, калі яму даваць розныя капсулы.
– Хочаш, я табе пачытаю?
– Можна. Калі хочаш, – адказаў хлопчык. Яго твар быў белым, пад вачамі былі цёмныя плямы. Ён ціха ляжаў у ложку і, здавалася, не звяртаў увагі на тое, што адбывалася вакол.
Я ўслых чытаў “Кнігу піратаў” Говарда Пайла, але бачыў, што ён не слухае, што я чытаю.
– Як ты сябе адчуваеш, сынок? – запытаўся я.
– Як і раней, – адказаў ён.
Я сеў на ложак ля яго ног і чытаў ужо для сябе, чакаючы часу, калі трэба даць лякарствы. Было б нармальна, калі б ён заснуў, але, калі я падняў вочы, сын глядзеў у ногі ложка дзіўным позіркам.
– Чаму б табе не паспаць? Я разбуджу цябе, калі прыйдзе час піць лякарствы.
– Я лепш застануся пільным.
Праз некаторы час ён сказаў мне:
– Ты не абавязаны сядзець тут са мной, тата, калі табе надакучыла.
– Мне не надакучыла.
– Не, я кажу, што ты не абавязаны сядзець тут са мной, калі табе надакучыць.
Я падумаў, што ён крыху трызніць, даў яму прапісаныя капсулы і аб адзінаццатай гадзіне выйшаў пагуляць крыху.
Быў ясны халодны дзень, зямля была пакрыта ледзяной коркай, хмызняк, трава і зямля былі як быццам лакіраваныя лёдам. Я ўзяў з сабой маладога ірландскага сетэра на прагулку і мы пайшлі ўздоўж дарогі і змёрзлага ручая, але стаяць або ісці на слізкай як шкло зямлі не атрымоўвалася, рыжы сабака коўзаўся ўвесь час, двойчы ўпаў і адзін раз пры гэтым скінуў маю стрэльбу, якая адляцела ад мяне па лёдзе.
Мы напалохалі чараду курапатак на гліністым высокім беразе з выступаючым хмызняком і я застрэліў дзвюх, калі яны ўляталі з віду ад берага. Некаторыя курапаткі схаваліся на дрэвах, а большасць астатніх ў хмызняку, і спатрэбілася неаднаразова паскакаць па пакрытых лёдам узгорках, каб прымусіць іх узляцець. Калі яны падымаліся ў паветра, было цяжка патрапіць ў птушак стоячы на слізкім няўстойлівым хмызняку. Дзвюх я забіў, а ў пяць не патрапіў і пайшоў дамоў, задаволены, што знайшоў курапатак недалёка ад дому і што яны яшчэ застануцца на іншы дзень.
Дома я даведаўся, што хлопчык не дазволіў анікому заходзіць у свой пакой.
– Не заходзьце да мяне, – казаў ён, – бо вы абавязкова заразіцеся ад мяне.
Я зайшоў у яго пакой і знайшоў яго ў тым жа палажэнні, у якім я яго пакідаў, з белым тварам, толькі верх шчок пачырванеў ад гарачкі і ён па-ранейшаму глядзеў у ногі свайго ложка.
Я замерыў тэмпературу.
– Колькі там?
– Нешта каля сотні, –адказаў я. Было сто два і чатыры дзясятых.
– Было сто два, –сказаў ён.
– Хто так сказаў?
– Доктар.
– Твая тэмпература ў норме – адказаў я. – Няма аб чым хвалявацца.
– Я не хвалююся, – сказаў ён, – але не магу не думаць аб гэтым.
– Не думай аб гэтым, – сказаў я, – аднясіся да гэтага спакойна.
– Я адношуся да гэтага спакойна, – адказаў ён і стаў глядзець наўпрост перад сабой. Відавочна ён намагаўся стрымацца і яго штосьці турбавала.
– Выпі гэта з вадой.
– Думаеш, гэта хоць чымсьці дапаможа?
– Зразумела, дапаможа.
Я сеў, разгарнуў “Кнігу піратаў” і пачаў чытаць, але заўважыў, што сын не слухае, і спыніўся.
– Калі я памру? – запытаўся ён.
– Што?
– Колькі часу мне засталося жыць?
– Ты не памрэш. Што з табой?
– Не, памру. Я чуў, як ён сказаў “сто два”.
– Людзі не паміраюць ад тэмпературы “сто два”. Гэта глупства.
– Я ведаю, што паміраюць. У школе ў Францыі хлопцы казалі мне, што не ты выжывеш, калі ў цябе сорак чатыры градусы. А ў мяне сто два.
Ён чакаў смерці цэлы дзень з дзевяці гадзін раніцы.
– Бедны сынок, –адказаў я. –Мой бедны сынок. Гэта як мілі і кіламетры. Ты не памрэш. Гэта іншы тэрмометр. На тым тэрмометры норма трыццаць сем, а на гэтым дзевяноста восем.
– Ты ўпэўнены?
– Абсалютна. – адказаў я. Гэта як мілі і кіламетры. Ведаеш, колькі кіламетраў мы накруцілі ў машыне, калі праехалі семдзясят міль?
– А-а. – адказаў ён.
Яго погляд у ногі ложка паступова расслабіўся. Яго кантроль над сабой аслаб урэшце, і на наступны дзень ён быў слаб і лёгка пачынаў плакаць з-за розных неістотных дробязяў.

Пер. А. Берастоўскага. Рэд Н. Духоўнікавай
(E. Hemingway. A Day’s Wait)

08.06.2015

Амерыканская абшчына і асяроддзе. Пераклад лекцыі

Гэта матэрыял лекцыі д-р Р. Канья (універсітэт Пэмброўк, Паўднёвая Караліна, ЗША), якую ён прачытаў на Факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (філіял на вул. Маякоўскага, 96) вясной 2005 г. Матэрыял быў перададзены мне яго аўтарам для свабоднага выкарыстання.


Перад лекцыяй. Сакавік 2005 г. Злева направа: Рычард Канья, лектар, Андрэй Берастоўскі, асістэнт лектара, выкладчык кафедры сучасных замежных моў ФМА БДУ, Ігар Мархасёў, арганізатар сустрэч студэнтаў ФМА з амерыканскай прафесурай, загадчык кафедры сучасных замежных моў.

Амерыканская абшчына і асяроддзе1.

Што такое абшчына?

Даць дакладнае вызначэнне слову "абшчына2" як таго патрабуе навука, здаецца, цяжкім. Мы ўсе ведаем, што азначае гэты тэрмін, нават калі мы не можам даць правільнае вызначэнне. Мы разумеем, што слова ўяўляе сабой, але мы не можам дастаткова дакладна апісаць яго. Абшчына падобна на іншы тэрмін "грамадства3", якое лёгка ўжываць і разумець, але цяжка вызначыць, але мы ведаем, што грамадства гэта нешта шырэй, чым абшчына. Гэта таксама больш, чым тэрмін "асяроддзе4", якое мы разумеем, але не можам даць дакладнае вызначэнне. Згодна з традыцыйнага, юрыдычнага пункту гледжання, абшчыну можна вызначыць у тэрмінах яе геапалітычных межаў. Ключавымі кампанентамі, з гэтага пункту гледжання, з'яўляюцца ўрадавыя і ўзаемазвязаныя эканамічныя інстытуты мясцовасці.
Праблемы ўзнікаюць менавіта з такім абмежавальным вызначэннем. Такое азначэньне не пасуе да ўжо вядомага сэнсу гэтага слова. Абшчыны трымаюцца разам дзякуючы агульным інтарэсам, не толькі эканамічным, але не ўсе абшчыны прызнаны ў якасці дыскрэтных палітычных інстытутаў. Калі абапірацца на працы нямецкага сацыёлага, Фердынанда Тоніса (1957) [1887], канцэпцыя Gemeinschaft, нямецкі эквівалент для "абшчыны", увайшла ў сацыяльныя навукі. Тоніс заснаваў сваю канцэпцыю абшчыны, узяўшы за аснову сямейныя сувязі, а таксама накіраваў іх у больш шырокія сферы інтарэсаў. Сацыёлагі і антраполагі зрабілі выбар на карысць гэтай канцэпцыі па параўнанні з больш жорсткай юрыдычнай фармулёўкай палітычных навук (Mc1ver, 1920). Менавіта погляд Тоніса і стаў набліжэйшым цяперашняму папулярнаму тлумачэнню ідэі абшчыны (1957: 50).
...
Абшчына ─ дынамічная трыяда, якая складаецца з мясцовасці, ўзаемадзеяння насельніцтва і агульных інтарэсаў гэтага насельніцтва.

Мы павінны разумець, што абшчына існуе на некалькіх узроўнях абстракцыі, і індывід з'яўляецца ўдзельнікам некалькіх супольнасцяў адначасова, у раёне, горадзе ці на мясцовым, дзяржаўным і рэгіянальным узроўнях. Мы часта гаворым пра горад, як пра абшчыну, але затым, як бы насупярак сабе, мы заяўляем, што меншая частка нашага горада, з'яўляецца абшчынай. Мы часам думаем, што наша асяроддзе гэта абшчына, а часам адчуваем, што гэта толькі частка ад яго. У залежнасці ад інтарэсаў, якія звязваюць людзей адзін з адным, значэнне абшчына можа існаваць у межах аднаго горада, уключаючы ў сябе прыгарады, або можа ўваходзіць у буйны рэгіён. Сродкі масавай інфармацыі разглядаюць прастору медыя-рынку, як адзіны суб'ект і вяшчаюць інфармацыю на ім як на адзіную абшчыну ці супольнасць. Гэты прыклад дапамагае выявіць праблему распрацоўкі дэфініцыі. Тыя сацыяльныя агрэгаты, якія могуць ўключаць у сябе некалькі штатаў, ахопліваюць "рэгіён" краіны, але іх можна лічыць "макра-супольнасцямі", у тым выпадку, калі будуць улічаныя ўсе тры ключавыя элементы абшчыны: мясцовасць, ўзаемадзеянне насельніцтва і агульныя інтарэсы гэтага насельніцтва. Часам мы гаворым пра народы ўвогуле або пра свет як пра абшчыну, але мы ведаем, што ў цяперашні час гэта ўсяго толькі аптымістычная метафара. Каб ахапіць такую няўлоўную рэч, як чалавечую супольнасць мы павінны разгледзіць складнікі дынамічнай трыяды мясцовасці, узаемадзеяння людзей і іх агульныя інтарэсы. Вось як аб гэтым пішуць Роберт Троянавіч і Самюэль Дыксан (1974: 7):
"Аналізуючы наша вызначэнне абшчыны, мы хутка знаходзім некалькі элементаў агульных для усіх абшчын, менавіта, геаграфічную прастору; супольнасць людзей з прыкладна аднолькавымі ўмовамі жыцця, інтарэсамі і каштоўнасцямі, а таксама пэўнай ступенню сацыяльнага ўзаемадзеяння па прычыне пражывання недалёк адзін ад аднаго."

Мясцовасць ─ геалагічныя і геаграфічныя фактары

Геалагічныя і геаграфічныя асаблівасці мясцовасці заслугоўваюць асаблівай увагі ў фарміраванні абшчыны. Прыродныя геалагічныя асаблівасці могуць выконваць як станоўчую, так і адмоўную ролю. Ракі, даліны, стэпы, горы і пляжы займаюць важнае месца ў развіцці абшчын у залежнасці ад іх блізкасці. Асаблівасці зямель вызначылі ход рассялення насельніцтва і эканамічнага развіцця ў Паўночнай Амерыцы. Як правіла, гэта задача гістарычнай геаграфіі ─ прасачыць за развіццём дзяржавы з пункту гледжання яе геаграфіі, геалогіі і рэсурсаў (Brown, 1948), але тут будзе дарэчным даць кароткі агляд, магчыма, неабходны для тых, хто не вывучаў гэтую тэму. Геаграфія, геалогія і прыродныя рэсурсы па-ранейшаму уплываюць на рассяленне людзей, прамысловасць і эканамічны рост і спрыяюць фарміраванню абшчыны, яе развіццю і забеспячэнню. Гэтыя рэсурсы і іх выкарыстанне не толькі характарызуюць мясцовасць, але таксама служаць асновай для ўзаемадзеяння і агульных інтарэсаў людзей якія пасяліліся там. Радовішча вугалю, жалезнай руды, нафты, рэдкіх мінералаў, гліны, вапны, урадлівая глеба, бутавы камень і г.д. -- гэта ўсё прыцягвае людзей, якія імкнуліся знайсці сродкі да існавання з эксплуатацыі, здабычы рэсурсаў ці гандлю імі. Безаблічныя плоскія лугі прэрый вабяць тых, хто імкнецца займацца сельскай гаспадаркай. Лясныя землі забяспечваюць піламатэрыялы і іншыя вырабы з драўніны і па-ранейшаму прадастаўляюць рэсурсы харчавання, неабходныя для выжывання індзейцаў і першых еўрапейскіх каланістаў. Прыродныя гавані на марскіх узбярэжжах -- неад'емная частка для гандлю краіны. Акіяны і рэкі забяспечваюць прадуктамі харчавання і прадуктамі з рыбы, малюскаў і марскіх млекакормячых, на якіх грунтуецца марская галіна прамысловасці (Brown, 1948: 111-129). Рэкі не толькі даюць запасы вады для чалавечага існавання, арашэння поля і індустрыялізацыі, але і з'яўляюцца асноўнай транспартнай сістэмай (Brown, 1948: 103-106; 197-199). Нават праблемные ўчасткі зямлі маюць значную ролю. Рачныя парогі сталі сувязным звяном у транспартыроўцы, таму што там груз перакладаюць з рачных судоў у наземны транспарт для далейшай сухапутнай перавозкі ў краіне. Пустыні, горныя даліны і праходы з'яўляюцца магістралямі міграцыі людзей з аднаго месца ў іншае. На сённяшні дзень аазісы ў пустынях, горы і пляжы прадастаўляюць магчымасць адпачыць для тых людзей, якія пасяліліся ў гэтых месцах.

Мясцовасць ─ клімат

Клімат мясцовасці ─ важны фактар у развіцці абшчыны. Колькасць ападкаў, дождж або снег, і тэмпература дапамагаюць вызначыць натуральную расліннасць, жывёльны свет, і магчымасці для сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі (Brown, 1948: 76-77; 93-96; 374-376). Гэта, у сваю чаргу, уплывае на эканамічнае развіццё. Клімат напрамую ўплывае на людзей, непасрэдна, на іх камфорт або дыскамфорт, і пры гэтым патрабуючы ад іх культурнай адаптацыі да кліматычных умоў. Выбар чалавека таксама залежыць ад клімату. Некаторыя людзі атрымліваюць задавальненне ад знаходжання ў цёплых паўднёвых і паўднёва-заходніх мясцовасцях. Іншыя атрымліваюць асалоду ад жвавага холаду далёкай поўначы. Астатнія шукаюць вобласці, якія прапануюць чатыры пары года, без празмернага цяпла ці холаду. Адна з прывабных рысаў Фларыды, Паўднёва-Заходняй пустыні, паўднёвай Каліфорніі і Гаваяў ─ цяпло, уласцівае гэтым рэгіёны і шматлікія забавы і магчымасці, якія дазваляе цёплы клімат. Пляжы і басейны, водныя віды спорту, спорт на адкрытым паветры круглы год і забавы з'яўляюцца неад'емнай часткай паўднёвага кліматычнага ладу жыцця. У прыватнасці пенсіянеры, і вялікая колькасць людзей, якім далёка да пенсіі, выбралі сваім домам паўднёвыя штаты з-за іх бясконцага лета і бесперапыннага цяпла. Халодныя рэгіёны краіны таксама маюць сваіх прыхільнікаў, так як жыхары Новай Англіі, паўночнай часткі Сярэдняга Захаду і Аляскі могуць пацвердзіць гэта. Рамантыка зімовага снегу і святкаванне Раства моцна завабліваюць. Сухі зімовы холад Мінесоты быў часткай рэкламнай кампаніі па заахвочванню перасялення ў гэты штат (Brown, 1948: 334-336). Снег горных рэгіёнаў прыцягвае лыжнікаў і аматараў зімовых відаў спорту. Буйную дзічыну можна сустрэць на Канадскай раўніне і на Алясцы, што прыцягвае паляўнічых, якія нічога падобнага не знойдуць ва ўмераных зонах або на поўдні. Халодныя рэгіёны ствараюць не простую жыццё для іх жыхароў, і шматлікім гэта падабаецца. Пустынныя раёны прыцягваюць людзей, якія па стане здароўя або асабістых пераваг хочуць жадаюць дыхаць ад цёплым, сухім паветрам. У Невадзе, Арызоне і Нью-Мексіка, людзі могуць пазбегнуць высокай вільготнасці, якая суправаджаецца цяплом у Гаваях, паўднёва-ўсходнім напрамку і ля ўзбярэжжа Мексіканскага заліва. Калісьці ў пустынях сяліліся людзі, якія пакутуюць захворваннямі лёгкіх. Сёння, лік такіх пасяленцаў значна больш. У галечы пустэльных пейзажаў можна знайсці прыгажосць разам з цёплым і сухім паветрам. Тыя рэгіёны, што не маюць ні экстрэмальнага холаду, ні цяпла, не застаюцца без прыхільнікаў. Прыгажосць сезонных змяненняў, прыемнае лета і мяккія зімы, шмат зрабілі, каб Вірджынія і перадгор'і Караліны, паўночная Каліфорнія і ціхаакіянскі паўночны захад сталі вядомымі сярод тых, хто жадае ў поўнай меры атрымаць асалоду ад чатырох сезонаў года без дамінавання аднаго над іншым. Кліматычная разнастайнасць прапануе сваё ўнікальнае зачараванне.

Ўзаемапранікальнае насельніцтва і іх агульныя інтарэсы.

Нягледзячы на тое, што пражыванне ў агульнай мясцовасці ─ гэта немалаважны фактар у развіцці абшчыны, рэальны ключ да фарміравання і захавання абшчыны заключаецца ў агульных інтарэсах людзей. Жыхары новых кварталаў, якія не робяць ніякіх намаганняў, каб сустрэцца і ўсталяваць сяброўскія адносіны з іншымі жыхарамі той жа вуліцы, не пабудуюць абшчына. У той час як людзі ў аддаленых частках буйных рэгіёнаў, ведаюць, разумеюць, клапоцяцца, а часам і падтрымліваюць сувязь з далёкімі сваякамі, менавіта такія людзі ствараюць і ўдасканальваюць супольныя сувязі. Напрыклад, фермерскія сям'і, якія сустракаюцца штогод на сваіх выставах, каб паказаць сябе і паспаборнічаць, з'яўляюцца часткай абшчыны ў большай ступені, чым сумесна пражываючыя жыхары пэўнай гарадской мясцовасці. Не толькі людзі, якія жывуць разам пачынаюць мець агульныя інтарэсы, але і людзі, якія маюць агульныя інтарэсы адзін з адным, часта вырашаюць жыць разам, таму што яны хочуць ствараць або падтрымліваць агульныя інтарэсы, якія папярэднічалі іх сумеснаму пражыванню. Мы часта можам выяўляць агульныя інтарэсы людзей, якія засяліліся ў пэўнай вобласці, вывучаючы гісторыю і прычыны іх пасялення. У адрозненне ад большасці насельніцтва свету, многія жыхары Паўночнай Амерыкі пасяляліся тут у гістарычныя часы. Толькі паўночнаамерыканскія індзейцы не ўваходзяць у гэты лік, і нават многія з іх перасяліліся ў іх цяперашнія рэзервацыі, з прыходам еўра-амерыканцаў, запісы якіх і сведчаць пра гэта перасяленне. З часам першапачатковыя інтарэсы пасяленцаў, магчыма, страцілі сваё значэнне для іх нашчадкаў, але сёння яны ўяўляюць мясцовую культурную спадчыну, якая аб'ядноўвае ўсіх іх нашчадкаў. Сярод агульных сувязяў, якія спараджалі шэраг амерыканскіх абшчын, былі рэлігія, этнічнае паходжанне, палітычныя перавагі, эканамічныя патрэбы і жаданні. Больш сучасныя прыклады ўзнікнення абшчын звязаны з вышэйшай адукацыяй, новымі камерцыйнымі прадпрыемствамі, агульным ладу жыцця, наяўнасці вялікіх магчымасцяў для працаўладкавання і сацыяльных паслуг.

Рэлігія: шматлікія рэлігійныя групы знайшлі прытулак у розных частках Злучаных Штатаў, для таго, каб яны маглі мець магчымасць спакойна вызнаваць сваю рэлігію іншым людзям, якія не падзяляюць ці не паважаюць іх рэлігійныя каштоўнасці. Гэтыя рэлігійныя ўцекачы ўтварылі паселішча, якія былі адначасова рэлігійнымі суполкамі. Некаторыя з іх, у асноўным, існуюць і на сённяшні дзень. У каланіяльныя часы пурытане пасяліліся ў Новай Англіі, асабліва ў штаце Масачусэтс і трымаліся сваіх рэлігійных прынцыпаў па-за кантролем брытанскіх уладаў. Род-Айлэнд быў заселены вернікамі, якія не прытрымліваліся рэлігіі артадаксальных пурытан. Каталікі пасяліліся ў штаце Мэрылэнд каб пазбегнуць новай рэлігійнай дыскрымінацыі ў Англіі. Французскія Гугеноты абгрунтаваліся ў паўночнай Фларыдзе і пазней у Вірджыніі, каб пазбегнуць анты-пратэстанцкай палітыкі французскіх каралёў-каталікоў. Грамадства Сяброў (квакераў) пасяліліся ў Пенсільваніі і Паўночнай Караліне, але пазней многія пераехалі ў штат Індыяна, каб захаваць свае рэлігійныя абшчыны. Нямецкія аманіты і менаніты знайшлі прытулак у Пенсільваніі, Агайё і Індзіане і ў Даліне Шэнандоа ў Вірджыніі (Hostetler, 1980: 123). Пералік такіх рэлігійных абшчын доўгі і іх уклад у развіццё калоній вельмі значны (Douglas and Lumpkin, 1937). Працэс не спыніўся пасля амерыканскай незалежнасці. Святыя апошніх дзён (мармоны) з'явіліся ў Нью-Ёрку, першапачаткова перасяліліся ў Агаё, Ілінойс і Місуры, а затым мігравалі ў штат Юта, каб пазбегнуць варожасці іх суседзяў-немармонаў на Сярэднім Захадзе, асабліва вакол Наву (Ілінойс) (Мау, 1980: 721). Пасля пагромаў з боку рускіх цароў ў канцы ХІХ стагоддзя яўрэйскія бежанцы ў вялікай колькасці прыбылі ў Злучаныя Штаты, многія пасяліліся ў Нью-Ёрку і іншых буйных гарадскіх цэнтрах паўночнага ўсходу (Goren, 1980: 579-581). Гэта тэндэнцыя яшчэ далёка не скончылася. Некалькі гадоў таму паслядоўнікі прападобнага Сан Мен Муна з Царквы Аб'яднання імкнуліся стварыць рэлігійныя калоній у рэгіёнах, уключаючы Гластэр (штат Масачусэтс) і Норфолк (штат Вірджынія) дзе "муніты" адкрылі камерцыйныя рыбацкія прадпрыемствы, якія сутыкаліся з некаторым процідзеяннем мясцовых уладаў (NewYork Times,1984). Паслядоўнікі сайенталагічнага вучэння ў вялікіх колькасцях каланізавалі Кліруотэр (штат Фларыда), купляючы старыя гасцініцы і матэлі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці месца часовага пражывання для іх новых прыхільнікаў. У пачатку 1980-х гадоў Бхагван Шры Раджніш і яго адданыя прыхільнікі фактычна захапілі Антылопу (штат Арэгон) пераназваўшы яе ў Раджнішпурам, і так было ўвесь той час калі там знаходзілася рэзідэнцыя Бхагвана. Шматлікія дробныя менш вядомыя культы стварылі аналагічныя рэлігійных абшчыны для спакойнага спавядання сваёй рэлігіі і абароны ад варожасці насельніцтва ў цэлым.

Этнічная спадчына: жаданне захаваць этнічную спадчыну з'яўляецца яшчэ адной прычынай, чаму людзі пражываюць у адной мясцовасці. Злучаныя Штаты багатыя этнічнымі селішчамі (Thernstrom, 1980). Гэтыя абшчыны дазваляюць сваім жыхарам захоўваць унікальнасць іх культур, насуперак асноўным тэндэнцыям Амерыкі, часта з вельмі станоўчымі вынікамі. Мала ў Амерыцы буйных гарадоў, якія адчуваюць недахоп у этнічных ваколіцах і супольнасцях. Некаторыя з такіх ваколіц самі па сабе з'яўляюцца асноўнымі славутасцямі. Наведванне кітайскага квартала ў Сан-Францыска ці Нью-Ёрку з'яўляецца культурнай перспектывай. Конныя экіпажы амішаў і іх ахайныя, самадастатковыя фермы ў раёне Ланкастэра, штата Пенсільваніі з'яўляюцца папулярнымі турыстычнымі славутасцямі. Іншыя этнічныя анклавы з'яўляюцца не так прывабнымі ці гэтак багатымі, ператвараючыся ў прыгарады і гета, якія завабліваюць сваіх жыхароў у пастку ў адносінах этнічнага ладу жыцця, захоўваецца іх культура, але адначасова губляецца шанец у большай ступені карыстацца магчымасцямі амерыканскага прагрэсу. Захаванне сваёй этнічнай спадчыны можа несці з сабой рызыкі ў плане карыстання перавагамі даступнымі большасці грамадства. Выбар паміж этнічнай спадчынай ці больш глыбокім удзелам у амерыканскім культурным змяшэнні часта востра стаіць для некаторых з гэтых этнічных суполак, а ў іншых месцах суіснаванне і цэласнасць некаторых элементаў этнічнага спадчыны не стварае праблемы такога цяжкага выбару. Многія этнічныя суполкі пасяліліся ў частках Злучаных Штатаў з аналагічным іх радзіме кліматам і мясцовасцю. Многія грэкі пабудавалі сваё жыллё вакол Тампа Бэй, карыстаючыся падабенствам Фларыды да грэчаскіх аставоў і ўзбярэжжа. Партугальскія рыбакі заснавалі свае абшчыны ў прыморскіх гарадах Масачусетса і Род-Айленда, дзе яны могуць жыць і працаваць, гэтак жа як яны рабілі ў Партугаліі. Польскія абшчыны ў правінцыяльных абласцях штата Нью-Ёрк, заходняй Пенсільваніі, Агаё, Мічыгана і Ілінойса з'яўляюцца прытулкам польскай мовы і культуры далёка ад Польшчы ў месцах Злучаных Штатаў з кліматам, падобным польскім раўнінаам і гарам. Нарвежцам, шведам і фінам рэгіён халодных азёр у галіне паўночнага Сярэдняга Захаду прыйшоўся па душы, так як ён кліматычна і геаграфічна падобны на Скандынавію. У апошнія гады в'етнамскія бежанцы згрупаваліся ў паўднёвай Каліфорніі і ў шатах уздоўж Мексіканскага заліва, дзе клімат і навакольнае асяроддзе падобныя да клімату В'етнама. Многія кубінцы і гаіцяне пасяліліся ў Паўднёвай Фларыдзе. Ім прасцей прыстасавацца да жыцця там дзякуючы агульным рысам гэтых раёнаў з рысамі іх радзімы. Нават калі клімат або рэльеф мясцовасці ня падобны на клімат іх радзімы, імігранты знаходзяць карысць ад пражывання ў непасрэднай блізкасці ад сваіх суайчыннікаў. Французскі радавод многіх з жыхароў Луізіяны і пагранічнага з Канадай раёна Мэна з'яўляецца крыніцай мясцовай гонару. Шматлікія групы імігрантаў знайшлі Нью-Ёрк, наваколлі Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі як горада -- прытулку для свайго запаветнага культурнай спадчыны, нават калі навакольнае асяроддзе для іх чужое. Такія рэгіянальныя канцэнтрацыі людзей адной этнічнай групы дапамагалі землякам прытрымлівацца сваіх рэлігійных звычаяў, набываць айчынную прадукцыю, мець зносіны адзін з адным і перадаваць мову і культуру сваім дзецям.

Палітычны прытулак: Амерыка заўсёды была прытулкам для людзей якія знаходзяцца ў непрыемнасці на сваёй радзіме з-за іх палітычных ідэй або прыхільнасцяў. Гэтая практыка пачалася ў каланіяльныя часы. Раялісты знайшлі бяспеку ў Вірджыніі падчас міжуладдзя Кромвеля в1649-1660 гадах. Шатландскія горцы і прыхільнікі "Прынца Чарлі" (Карла Эдварда Сцюарта) знайшлі сховішча ў заходняй Паўночнай Караліне, Вірджыніі, Мэрылендзе і Пенсільваніі пасля паражэння паўстання супраць англічан на палях Кулодена ў 1746 годзе. Некаторыя з французскіх арыстакратаў, што збеглі ад тэрору пасля французскай Рэвалюцыі 1789, знайшлі прытулак ў былых французскіх калоніях ў Паўночнай Амерыцы. Шмат нямецкіх, венгерскіх і французскіх сацыялістаў збеглі ў Злучаныя Штаты пасля краху рэвалюцый в1848 годзе. Пераехалі некаторыя палякі, уцякаючы пасля рэвалюцыі 1863 года супраць рускага цара, таксама прыплылі да амерыканскіх берагоў. Палітычная мітусня гэтага стагоддзя прывяла шматлікія групы палітычных бежанцаў да нашых берагоў.
Расійскія рэвалюцыянеры якія выступалі супраць цара шукалі прытулак у Злучаных Штатах пасля краху рэвалюцыі 1905 года. Рускія манархісты і антыбальшавікі знайшліі прытулак тут пасля расійскай рэвалюцыі. Армяне, якія перажылі турэцкія злачынствы і савецкую рэвалюцыю, пасяліліся на Сярэднім Захадзе пасля 1919 г. Бежанцы-яўрэі з гітлераўскай Германіі прыехалі ў ЗША як раз перад тым як Амерыка ўступіла ў Другую сусветную вайну. Многія антыкамуністы з латышоў, літоўцаў, эстонцаў, украінцаў, палякаў, чэхаў, венграў, балгар, і румынаў прыехалі ў Злучаныя Штаты як бежанцы пасля Другой сусветнай вайны, каб не падпарадкавацца савецкаму дамінаванню ва Ўсходняй Еўропе. Злучаныя Штаты прынялі яшчэ больш венграў, якія збяглі пасля паражэння рэвалюцыі ў 1956 годзе. Крах рэжыму Батыстa на Кубе прывёў яго прыхільнікаў і многіх кубінскіх антыкамуністаў у ЗША пасля 1958 г. (Shuval, 1968). Да гэтых кубінцаў, што рассяліліся галоўным чынам вакол Маямі, далучыліся пазней наступныя хвалі кубінкіх эмігрантаў, асабліва падчас масавага бегства з гавані Мэрыэль ("Mariel boatlift"). Індакітайцы, беглі ад камунізму, што ўсталяваўся ў іх краінах, пасля краху праамерыканскай паўднёвав'етнамскай дзяржавы ў 1975 г. і працягваюць пераязджаць у Злучаныя Штаты праз лагеры бежанцаў у Тайландзе і Філіпінах. Шмат іранцаў, якія падтрымлівалі шаха ці проста не падтрымліваюць цяперашні іранскі рэвалюцыйны парадак, перасяліліся сюды ў 1979 годзе. Калоніі нікарагуанскіх контрас цяпер знаходзяцца ў ЗША, многія нікарагуанцы выбіраюць горад Світуотэр, каля Маямі (Фларыда), як іх "невялікі Манагуа".

Эканамічны клас: Не ўсе абшчыны выраслі ў асяроддзі этнічных, рэлігійных або палітычных канфліктаў. Багатыя калоніі ў Бэвэрлі Хілз, Пальм Біч, Ньюпорт і Пальм Спрынгс з'яўляюцца эканамічнымі групамі людзей, якія шукаюць такіх жа як яны. І пры гэтым практыка не абмяжоўваццаа вельмі багатымі. Абшчыны сярэдняга класу ў прыгарадзе - менш прыкметныя прыклады той жа самай барацьбы за суседзяў з падобнымі эканамічнымі сродкамі і інтарэсамі. Бедныя гэтак жа згрупаваныя ў гета старой частцы нашых найбуйнейшых гарадоў: Нью-Ёрка, Бостана, Вашынгтона, Лос-Анджэлеса, Чыкага, Маямі, і г.д., дзе яны знаходзяць людзей, якія падзяляюць іх эканамічныя цяжкасці і роспач.

Вышэйшая адукацыя: Агульныя інтарэсы ў навучанні і вывучэнні дапамаглі стварыць абшчыны высокаадукаваных людзей вакол таго, што стала нашымі галоўнымі адукацыйнымі ўстановамі. Калісці лічылася разважлівым будаваць новыя каледжы далёка ад адцягненняў і спакусаў буйных гарадоў. Так маленькія гарады сталі важнымі адукацыйнымі цэнтрамі з размяшчэннем галоўнага каледжа або ўніверсітэта ў іх. Намерам іх планіроўшчыкаў перашкаджаў рост насельніцтва вакол гэтых каледжаў, і маленькія каледжныя і ўніверсітэцкія гарадкі ХІХ стагоддзя сталі буйнымі сучаснымі гарадамі. Унёсак каледжа або універсітэта ў жыццё абшчыны -- вельмі значны. Характар насельніцтва адукацыйнага цэнтра істотна адрозніваецца ад іншых абшчын падобнага памеру ў тых жа самых рэгіёнах краіны. Гэта датычыцца ацэньвання асаблівых прыкмет абшчыны, асаблівасцяў яе СМІ і сістэмы правасуддзя. Што настолькі унікальна ва універстэцкім горадзе ці ў гарадскім суседстве каледжа? Чым адрозніваецца жыццё такой абшчыны? Звычайна каледж ці універсітэт -- цэнтр культурнай дзейнасці і мастацтва. Палітычная арыентацыя студэнтаў і іх здольнасці наогул арыентуюць палітычную пазіцыю абшчыны ў левы сегмент, таксама маецца вялікая колькасць палітычных актывістаў, падчас праблемных. Мясцовая дэмаграфія прадстаўлена надзвычайна вялікай колькасцю моладзі. Спажыванне алкаголю вышэй за сярэдні, і алкаголь з'яўляецца прычынай злачынстваў, і высокага ўзроўню няшчасных выпадкаў. Паспяховыя спартыўныя каманды школы ці факультэта вядуць за собой натоўп фанатаў і прэсы. Эмблема навучальнай установы з'яўляецца на вопратцы і вырабах, якія носяць людзі, занадта старыя або занадта маладыя, каб быць студэнтамі каледжа. Такая абшчына вельмі адрозніваецца ад абшчыны, дзе няма каледжа ці вну.

Паілітычнае жыццё: ці то цэнтр акругі, ці сталіца штата, ці Вашынгтон (Федэральная акруга Калумбія) -- палітычныя цэнтры нязменна становяцца месцам для людзей, зацікаўленых у розных аспектах грамадскага жыцця і палітычнай улады. Выбраныя службовыя асобы, дзеячы палітычных партый і ўрадавыя служачыя звычайна звязанныя з урадам, знаходзяцца разам з супрацоўнікамі даследчых фондаў, аналітычных цэнтраў, некамерцыйных арганізацый і прафесійных асацыяцый, адвакатамі, акадэмікамі, лабістамі і кансультантамі, тэхнічнымі экспертамі, прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі і іншымі асобамі , якія па-рознаму ўплываюць на палітычнае жыццё. З 1930- х гг. дзяржава ў ЗША павялічыла свой уплыў на паўсядзённае жыццё людзей. З гэтым пачаўся глабальны рост дзаржапарату на ўсіх узроўнях. У тым стагоддзі павышэнне ролі ўрада стала адным з фундаментальных змен у амерыканскай жыцця (Caplow, 1982: 26-30). Так як урад і ўрадавыя паслугі сталі больш важнымі, не магчыма ігнараваць значэнне такіх месцаў як сталіцы штатаў і Вашынгтон. Месцы знаходжання мясцовых, рэгіянальных і федэральных урадаў сталі цэнтрамі для палітычна актыўных людзей, дзе яны збіраюцца і ўзаемадзейнічаюць, ствараючы асаблівае асяродзе, якое дае палітычная ўлада. Выбітныя палітычныя дзеячы таксама прынеслі глыбокія змены ў свае родныя гарады ці любыя мясціны. Любоў Гары Трумэна да Індэпендэнс (штат Місуры) адгукнулася ў абшчыне яго аматараў, якое працягваюць ушаноўваць яго памяць. Жыхары Топіка (Канзас) выказалі сваю любоў да Дуайта Эйзенхаўэра. Раўніны Джымі Картэра, Джорджыя ператварыліся ў невялікі фермерскі горад, у адно з самых унікальных месцаў на паўднёвым усходзе. Джордж Буш і яго сям'ія пераўтварылі Кенебанкпорт (штат Мэн), у месца, што вабіць турыстаў з усёй краіны. Палітычная дзейнасць і нізавыя палітычныя арганізацыі грунтуюцца на папулярызацыі ў грамадскасці абшчыны сваёй дзейнасці. Шырока распаўсюджана меркаванне, што палітычная ўлада існуе або павінна існаваць на той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы, якая павінна быць бліжэй за ўсё да індывіда, і што яна мусіць быць дэцэнтралізаванай. У 1976 годзе Нацыянальная асацыяцыя суседстваў, імкнучыся пашырыць ўдзел насельніцтва ў кіраванні дзяржавай, прадставіла сваё крэда (Boyte, 1980: 69):
"Урад абапіраецца на веру, што людзі павінны самі кіраваць дэмакратычна і справядліва. Сутнасць гэтага складаецца ў тым, што ў дэмакратычным ўрадзе людзі нясуць адказнасць, калектыўна прымаючы рашэнні, якія непасрэдна ўплываюць на іх сумеснае жыццё. Мясцовая палітычная структура робіць гэта магчымым, так як малыя гарадскія кварталы, раёны ці асяродзя дазваляюць усім жыхарам абмяркоўваць, прымаць рашэнні і дзейнічаць разам дзеля агульнай справы."
Але атрымаць актыўнасць і арганізаванасць у сваіх уласных інтарэсах было нялёгка ў многіх абшчынах. Адкрытыя паседжанні звычайна не праводзіліся. На першы погляд, здаецца, што і сучасныя мясцовыя абшчыны не вельмі ўзаемазвязаны. Таму розныя асобы і групы спрабавалі аб'яднаць намаганняў абшчын, напрыклад у агульнай справе прафілактыкі злачынстваў (Bennett and Lavrakas, 1989). Іншы падыход заключаецца ў тым, каб стварыць "давераную арганізацыю" (Gittell, 1980), якая будзе кансультаваць, кантраляваць прамыя ўрадавыя ўстановы і мерапрыемствы. Праблемы ўзнікаюць у пошуку прадстаўніка народа ў складзе гэтых саветаў і камісій. Колькасць тых, хто можа патрапіць туды вельмі мала, і такія пазіцыі, як правіла, прыцягваюць нетыповых палітычна актыўных людзей. Першапачаткова такія арганізацыі маглі быць вельмі варожыя да дзяржаўных устаноў, з якімі яны працавалі. З цягам часу яны мягчэлі і нават пераўтвараліся ў аб'яднанні розных прафесіяналаў (Thomas, 1986). І нават калі яны цяжка арганізоўваліся, на думку некаторых мясцовых сацыёлагаў, яны з'яўляліся па сваёй прыродзе палітычнымі. Нават калі яны былі не палітычна актыўнымі, яны рабіліся пляцоўкамі для вырашэння рэальных праблем і пытанняў, такіх, як жыллёвае будаўніцтва і палітыка землекарыстання, мясцовыя паслугі, адукацыя, паліцыя і барацьба супраць злачыннасці (Hunter, 1979: 278). Гэтыя праблемы з'яўляюцца палітычнымі, нават калі мясцовае насельніцтва не імкнецца да іх вырашэнню з дапамогай існуючай палітычнай сістэмы (Crenson, 1983; Kotler, 1969). Але ёсць такія палітычныя інтарэсы, якія звязваюць людзей разам, ствараючы абшчыны.

Новыя камерцыйныя прадпрыемствы: камерцыйныя інтарэсы заўсёды былі важны для фарміравання абшчыны. Добра вядома, чым з'яўляецца нафта ў Тэхасе і Аклахоме, тэкстыль і мэбля ў Паўночнай Караліне, банкаўская справа, гандаль і інвестыцыі ў Нью-Ёрку, кіно ў Галівудзе, сталь у Пенсільваніі, Агайё і Паўночнай Індыяне, і аўтамабілі ў Дэтройце. Новыя галіны прамысловасці з'яўляюцца стваральнікамі новых гандлёвых цэнтраў. Сіліконавая даліна ў Паўднёвай Каліфорніі з'яўляецца цэнтрам новай камп'ютарнай індустрыі. Х'юстан стаў "Космас-сіці". Даследаванне атамнай энергіі назаўжды змяніла Ок-Рыдж (штат Тэнэсі). "Боінг" і авіяцыйна-касмічныя і абаронныя падрадчыкі, звязаны з Сіэтлам і Такомай, буйнымі цэнтрамі высокіх тэхналогій. Дыснэйлэнд прынёс велізарныя багацці і вялікі паток людзей у Бербанк, Каліфорнія, і ўнёс значны ўклад у хуткі рост Арланда (штат Фларыда).

Стыль жыцця: Людзі збіраюцца ў адным месцы, каб жыць адпаведна сваім пажаданням ў стылі жыцця. Калі гэты лад жыцця супярэчыць закону або ідзе насуперак з шырока распаўсюджаным поглядам грамадства, то людзі ствараюць свае абшчыны, дзе знаходзяць прыхільнікаў. Нетрадыцыйныя спосабы жыцця лягчэй падтрымліваць, калі іх практыкуюць разам у значнай колькасці. Паўднёвая Каліфорнія была вядомая сваімі гультаяватымі сёрфінгістамі, аматарамі сонца, наркаманамі-геданістамі на працягу многіх гадоў. У 1960-х гг. Хейт-Эшберы, раён Сан-Францыска, быў на першым месцы па прыняцці наркотыкаў, "свабоднай любові" і контр-культурнай дзейнасці. Раней Грынвіч-Вілідж ў горадзе Нью-Ёрк меў аналагічную рэпутацыю. Сённяшнія спажыўцы наркотыкаў больш не знаходзяць прытулак у Сан-Францыска, але горад стаў домам "геяў". Не ўсе стылі жыцця абшчын - нетрадыцыйныя або звязаны з незаконнай дзейнасцю. Гаваі, Каліфорнія, Арызона, Нью-Мексіка і Фларыда з'яўляюцца прытулкамя пенсіянераў і аматараў вечнага лета. Большасць пастаяннага насельніцтва занята ў забяспячэнні неабходных паслуг, што стварае велізарную індустрыю паслуг у кожным з гэтых сонечных штатаў. У Алясцы і некаторых штатах Далёкага Захаду, развіта паляванне на буйную дзічыну, альпінізм, рафтынг. Аматараў гэтага чакаюць гіды, пастаўшчыкі паслуг і пастаўшчыкі ўсяго неабходнага, якія зарабляюць сабе на жыццё, на турыстах. Аматары рыбалкі групуюцца вакол сваіх азёр, рэк ці гаваней, каб заняцца сваім відам спорту. У кожным добрым месцы рыбалкі ёсць людзі, якія падтрымліваюць рыбакоў, дапамагаюць у арэндзе домікаў ці хацін, рамантуюць або замяняюць абсталяванне і кормаць рыбаловаў, калі ўлоў не зусім дастатковы. Кожная такая абшчына складаецца з сезонных і выпадковых наведвальнікаў, асноўнага насельніцтва, якому падабаецца такі лад жыцця і тых, хто падтрымлівае магчымасці практыкавання ладу жыцця абшчыны. Кожная з гэтых трох груп мае сваю унікальную, але важную ролю.

Магчымасць працаўладкавання: эканамічныя магчымасці вабяць многія пакаленні імігрантаў. Многія з еўрапейскіх каланізатараў бачылі Паўночную Амерыку месцам, дзе можна знайсці багацце. Пасля стварэння незалежных ЗША, новыя хвалі імігрантаў прыплылі да амерыканскіх берагоў, каб знайсці эканамічны росквіт. Ірландцы ратаваліся ад бульбянога крызісу ў 1840-х гадах, італьянцы і эмігранты з Усходняй Еўропы, шукалі працу ў ЗША, паколькі эканоміка іх краін была ў заняпадзе ў канцы ХІХ стагоддзя. Імігранты вялізнымі патокамі пераязджалі ў Злучаныя Штаты, каб знайсці свой лёс. Гэтая мара жыва і цяпер. Пуэртарыканцы пераехалі ў Нью-Ёрк ў вялікай колькасці ў другой палове ХХ стагоддзя, як і іншыя групы, імкнучыся да пашырэння эканамічных магчымасцяў для сябе і да больш высокага ўзроўню жыцця для сваіх сем'яў. Там, дзе ёсць эканамічны рост, заўсёды будзе міграцыя, і не толькі з замежных краін. Ўнутраная міграцыя па эканамічных прычынах, з'яўляецца амерыканскай традыцыяй, а часам і ўнутранай трагедыяй. Перамяшчэнне англійскіх каланістаў на захад ад прыбярэжных штатаў у даліне Агаё, на Сярэдні Захад і Вялікія раўніны суправаджалася аптымізмам, спарадзіўшым нацыянальны лозунг - "Ідзі на захад, хлопча". Знаходжанне золата ў Каліфорніі і срэбра ў Невадзе прывабіла тысячы людзей да гэтых мясцін. Фермеры 1930-х гадоў пакінулі свае гаспадаркі для больш перспектыўных магчымасцяў у Каліфорніі. Задоўга да будаўніцтва трасы 75, прыкладна па тым жа маршруце ляжала дарога з бедных паўднёвых горных раёнаў у заходнія прамысловыя цэнтры, вядомага пад назвай "Шаша Дыксі". Многія тысячы мігрантаў з паўднёвых штатаў, белых і чорных, ехалі ў такія гарады, як Таледа і Дэтройт, дзе калісьці былі даступны працоўныя месцы для тых, хто быў гатовы ўпарта працаваць. Сур'ёзны крызіс фэрмэрства ў Амерыцы 1980-х гадоў быў прычынай пераезду фермерскіх сем'яў з сельскай мясцовасці ў гарады ў пошуках працы. Нашы найбуйнейшыя і дынамічна развіваючыяся гарады з'яўляюцца маякамі для маладых прадпрымальнікаў і асоб, якія шукаюць працу, якія адчуваюць, што іх родныя гарады не могуць прапанаваць ім такія ж магчымасці і выгады.

Паслугі: Спецыяльныя функцыі і паслугі, якія не паўсюль даступны прыцягваюць людзей, якім яны патрэбны ці якія іх жадаюць да месца, дзе іх можна знайсці. Якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі, лячэнне, навучанне, адукацыя, і аналагічныя паслугі ў гарадах прыцягваюць людзей з малых гарадоў і сельскіх раёнаў, якія пазбаўленыя гэтых паслуг. Мясцовая паштовая служба, "наша ўласнае паштовае аддзяленне", з'яўляецца асноўнай рысай супольнай ідэнтычнасці абшчыны для гарадкоў ЗША сельскага тыпу (Margolis, 1983). Рознічныя крамы робяцца цэнтрамі камерцыйнай дзейнасці, на аснове таго, што сельскае насельніцтва перыядычна набывае тавары і паслугі, якія малыя гарады не могуць сабе дазволіць. Культурныя аспекты вялікіх населеных пунктаў і універсітэцкіх гарадоў прыцягваюць людзей з прылеглых раёнаў, дзе не хапае аналагічных славутасцяў. Сацыяльнае забеспячэнне, дапамога па беспрацоўі і іншыя грамадскія паслугі для бедных слаёў насельніцтва, інвалідаў і беспрацоўных даступны ў буйных гарадах і акружных цэнтрах , але рэдка маюцца ў невялікіх вёсках, раскіданых па краіне. Спорт таксама з'яўляецца сілай прыцяжэння. Асноўны прафесіянальны спорт регіёна гуртуе мясцовую каманду не толькі з горада, у якім яна знаходзіцца, але і з усяго рэгіёна. Ваенныя пенсіянеры пераязджаюць у месцы паблізу ад дзеючых ваенных баз, каб мець доступ да медыцынскага дыспансера і госпіталя базы, якімі яны маюць права карыстацца.

Асноўныя крыніцы
Напу BOYTE (1980) The Backyard Revolution: Understanding the New Citizen Movement. Philadelphia, Ра.: Temple University Press.
Ralph Н. BROWN (1948) 
Historical Geography of the United States.NewYork, N.Y.: Harcourt, Вгасе & World.
Theodore CAPLOW et al.(1982)
Middletown Families: FiftyYears of Change and Continuity. Minneapolis, Mn.: University of Minnesota Press.
Matthew CRENSON (1983)
Neighborhood Politics. Cambridge, Ма.: Harvard University Press.
Dorothy W. DOUGLAS and Кatherine Du Рге LUMPКIN (1937) "Communistic Settlements," рр. 95-102 in Encyclopaedia ofthe Social Sciences,Volume 4, Combined Edition, Volume 2. NewYork, N.Y.: Macmillan.
Marilyn GIТТЕLL (1980) 
Limits to Citizen Participation: The Decline of Community Organizations. Beverly Hills, Са.: Sage.
Arthur А. GOREN (1980) "Jews," рр. 571-598 in 
The Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups,edited by Stephen Thernstrom. Cambridge. Ма.: Harvard University Press.
John А. HOSTETLER (1980) "Amish," рр. 122-125 in 
The Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups,edited Ьу Stephen Thernstrom. Cambridge. Ма.: Harvard University Press.
Albert HUNTER (1979) "The Urban Neighborhood: Analytical and Social Contexts," 
Urban Affairs Ouarterly,14 (March): 267-288.
Milton KOTLER (1969)
Neighborhood Government: Local Foundations of Political Life.Indianapolis, In.: Bobbs-Merrill.
Е. С. LINDEМAN (1937) "Community," рр. 102-105 in
Encyclopaedia of the Social Sciences,Volume 4, combined edition. NewYork, N.Y.: Macmillan.
Robert S. LYND and Helen Merrell LYND (1929) 
Middletown: А Study in American Culture. NewYork, N.Y.: Harcourt and Вгасе.
Richard J. МARGOLIS (198з) "In Rural American the Post Office Remains а Месса," 
Smithsonian,14-4 (July): 62-66,68-69.
Dean L. МАУ (1980) "Mormons," рр. 720-731 in 
The Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups,edited by Stephen Thernstrom. Cambridge. Ма.: Harvard University Press.
Robert М. McIVER (1920) Community.London, U.K: Macmillan
NEW YORK TIMES,9 January 1984, IV, 12:4. NEW YORK TIMES,6 July 1984, 1, 6:4.
Judith Т. SHUVAL (1968) "Refugees: Adjustment and Assimilation," рр. 373-377 in
International Encyclopedia of the Social Sciences,NewYork, N.Y.: Macmillan.
Stephen THERNSTROM, editor (1980) 
The Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups.Cambridge. Ма.: Harvard University Press.
John Clayton THOМAS (1986)
Between Citizen and City. Lawrence, Кs.: University Press of Kansas.
Ferdinand TONNIES (1957)
Community and Society, translated and edited by Charles Р. Loomis. New York, N.Y.: Harper. (Gemeinschaft und Gesellschaft originally appeared in 1887).
Robert TROJANOWICZ and Samuel DIXON (1974) 
Criminal Justice and the Community. Englewood Cliffs, N. J.: Prentice-Hall.
Roland 1. WARREN (1969) 
The Community in American,2nd edition. Chicago, Il.: Rand McNally.

Пераклад з англ. Т. Верашчакі, А. Берастоўскага

1З некаторымі скарачэннямі. Арыгінал даступны: http://historiapure.narod.ru/index/0-3
2У арыгінале – community. У тэксце таксама можа перакладацца словам "супольнасць"
3У арыгінале – society.

4У арыгінале – neighborhood. Магчыма перакласці словамі "суседства", "раён горада".

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць