05.06.2026

Равучыя 2020я

 

У гісторыі ХХ ст перыяд 20-х гадоў увайшоў у англамоўную гісторыяграфію як "равучыя дваццатыя" (the Roaring Twenties). У некаторым сэнсе першая палова 2020-х гг. стала "равучай" для Беларусі.

Паўваеннае становішча

"Описывай не мудрствуя лукаво. Всё то, чему свидетель в жизни будешь: Войну и мир, управу государей, Угодников святые чудеса, Пророчества и знаменья небесны..."

А. Пушкин. Борис Годунов

2021 г. пачаўся затухаючым працягам паслявыбарчых пратэстаў, адначасова з усплёскам варыянтаў кавіда, эканамаічнымі санкцыямі, якія спараджалі часовы дэфіцыт самых розных прадметаў гандлю, эміграцыяй соцен тысяч грамадзян, сярод якіх было шмат багатых прадпрымальнікаў і рэдкіх спецыялістаў, спробамі мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі прарывацца на тэрыторыю Польшчы, Літвы і Латвіі праз беларускую мяжу і арыштам удзельнікаў акцый пратэсту 2020 г. У 2022 г. сітуацыя пагоршылася узброенным процістаяннем Расіі з Украінай, у тым ліку з уводам войск РФ з тэрыторыі Беларусі. З 2023 г. сітуацыя паступова стала змягчацца: была вызвалена частка людзей прызнаных за мяжой палітзняволенымі

Даволі цяжка пісаць аб падобнай сітуацыі нейтральнай мовай, быццам апісваючы шахматную партыю. Але найбольш нейтральным і аб'ектыўным азначэннем яе было б неаб'яўленае паўваеннае становішча. Магчыма гісторыкі будучага часу са мной пагадзяцца.

За 2020-26 г. па некаторых звестак не менш за 8500 грамадзян РБ былі асуджаны па крымінальных артыкулах па абвінавачванні ў экстрэмізме, таксама каля 20 тыс выпадкаў абвінавачванняў у распаўсюджанні экстрэмісцкіх матэрыялаў ці падпіску на іх. Пры гэтым па стане на 2026 г. Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ налічваў 9000 аб'ектаў. 9 чалавек з асуджаных за экстрэмізм памерлі ў месцах зняволення у 2021-25 гг. Ячшэ 3 чалавекі з гэтай катэгорыі скончылі жыццё самагубствам. Каля 167 чалавек былі памілаваны ў 2024-26 гг. у рамках перамоў з ЗША, многія з іх былі высланы за мяжу. Таксама былі вызвалены некалькіх украінцаў, затрыманых па абвінавачанню ў тэрырыстычнай дзейнасці супраць РБ і РФ.

У 2023 г. не прайшлі перарэгістрацыю 12 палітычных партый: партыя БНФ (Беларускі народны фронт), кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ (КХП-БНФ), аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП), Беларуская партыя левых «Справядлівы свет». Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП). (БСДГ), Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская патрыятычная партыя, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская аграрная партыя. 

У 2025 г. перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый скончылася адмовай у рэгістрацыі 3 грэка-каталіцкіх парафій Брэсцкай вобласці і пратэстанцкай царквы «Новае жыццё» ў Мінску. 

Пры гэтым прагнозы аб масавай забароне неапратэстанцкіх цэркваў не апраўдаліся. 

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць