30.08.2018

Мемарыяльныя могілкі Мінска. Частка 2

Працягваем тэму мемарыяльных могілак Мінска паводле схемы папярэдняга аналагічнага паведамлення.

Залатагорскія могілкі.

Існавалі як каталіцкія з канца XVIII ст па пачатак 1950-х. Потым былі знішчаны пад гарадскую забудову (часткова з эксгумацыямі і перапахаваннямі) і засталіся толькі асобныя магілы каля касцёла Св. Роху  побач з Палацам Мастацтваў на скрыжаванні вуліцы Казлова і праспекта Незалежнасці. У цяперашні час на тэрыторыі касцёла існуе стыхійны мемарыял: зваленыя ў некалькіх месцах магільныя помнікі з польскімі эпітафіямі.

Відэаролік і здымкі рабіў разам са старэйшым сынам Даніілам. YouTube абраў яго на вокладку роліка.

Фотаматэрыял


 Мемарыяльны цэклік на ўваходзе на тэрыторыю касцёла.

 Адразу трапляем на раскіданыя магільныя помнікі. Такі стыхійны мемарыял.









 Польскія эпітафіі на помніках і надмагіллях.

 Агульны від мемарыяла

 Далей, у бок самога касцёла, ідуць асобныя пакладзеныя помнікі...





 ... і асобныя пахаванні з помнікамі, што перажылі ліквідацыю могілак.





Дадаткова:
1. Надгробные камни возвращены на Золотогорское кладбище // Телеканал ОНТ, 19.09.2017, доступ: http://ont.by/news/our_news/nadgrobnie-kamni-vozvrascheni-na-zolotogorskoe-kladbische
2. Залатагорскія могілкі падчас 2-й сусветнай вайны на Рinterest, доступ: https://co.pinterest.com/pin/236157574194951035/
3.  Залатагорскія могілкі на рэпрадукцыі карты Мінска 1898 г. (пункт 49), доступ: http://www.karta-minska.nemiga.info/minsk-1898.htm
Чэрвень 2018 г.

Яўрэйскія могілкі (Мемарыяльны сквер).

У Мінску пад яўрэйскія могілкі было вылучана два месцы: раён цяперашняга стадыёна "Дынама" і тэрыторыя Мемарыяльнага сквера на вуліцы Калектарнай. Падчас будаўніцтва "Дынама" ў пачатку 1930-х першы участак ліквідавалі, а некаторыя пахаванні перанеслі на Калектарную. А могілкі на Калектарнай дзейнічалі да 1970-х гг., што значыць, што яны перасталі быць выключна яўрэйскімі, бо пры СССР ніякіх праваслаўных ці іўдэйскіх могілак быць не магло, былі проста могілкі для ўсіх. У 1990 г. яны былі таксама знішчаныя пад сквер. У 2007 г. у гонар ахвяраў яўрэйскага гета, пахаваных на гэтым месцы, быў узведзены мемарыял з надпісамі на некалькіх мовах. Як раз у гэты час праводзіліся земляныя работы, былі знойдзены некалькі дзясяткаў помнікаў і рабочыя аднеслі іх да афіцыйнага мемарыяла, стварыўшы ячшэ адзін неафіцыйны.

Відэаролік пра афіцыйны і стыхійны мемарыялы на зніклых Яўрэйскіх могілках.

Фотаматэрыял
 Уваход у сквер і рэшткі прыступкаў спуску

Старое футбольнае поле

Магчыма, зніклая эстрада


Гэта відавочна з зямлі выступае стары магільны помнік. Суджу па форме і памеру камяня.


Алея імя Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі

Афіцыйны мемарыял ахвярам мінскага гета з розных гарадоў Еўропы.







А вось стыхійны мемарыял з адкапаных помнікаў



Магіла 1916 г. з рускім надпісам

Мабыць, самы цікавы кадр. Гэта ўжо праваслаўнае пахаванне немаўляці канца ХІХ ст на яўрэйскіх (іўдэйскіх) могілак. З гэтага вынікае, што ў гэты час не было строгіх правілаў пахавання паводле рэлігійнай прыналежнасці. Таксама магчымы перанос з магілы з іншых могілак, ліквідаваных у Мінску, напрыклад Старажоўскіх ці нават перанос выкінутага помніка.

А гэта пахаванне 1920 г. з надпісам на білінгве: іўрыт і руская мова.


І купка бітых помнікаў...


Крыху далей ад абодвух мемарыялаў знаходзіцца яшчэ вось гэты помнік ахвярам Халакосту.
***
Зразумела, што гэта не адзіныя напаміны пра мінскае гета і забітых нацыстамі яўрэяў. Крыху далей, на вуліцы Заслаўскай знаходзіцца комплекс Яма, пра які ўжо пісалі дастаткова і які больш дагледжаны, чым тое, што засталося ад Яўрэйскіх могілак на Калектарнай...


А ў пачатку вуліцы Сухой, там, дзе зараз будуюць новую станцыю метро, знаходзіцца мемарыяльная дошка 1991 года ў памяць брэменскіх яўрэяў, якія загінулі ў мінскім гета. Цікава: ў 1990 г. могілкі яўрэяў знішчылі, а праз год ім паставілі мемарыяльны цэклік недалёк ад месца знішчэння некропаля. Але гэта быў час значных змяненняў для Беларусі...

Дадаткова:
1. Владимир Воложинский. Еврейское кладбище (бывшее) // Минск старый и новый, доступ: https://minsk-old-new.com/places/kladbishcha/evrejskoe-kladbishhe-byvshee
2. В Минске при прокладке теплотрассы в районе улицы Иерусалимской обнаружены старые еврейские надмогильные памятники. // Портал TUT.BY, 10.05.2007, по материалам агентства БелаПАН, доступ: https://news.tut.by/society/87479.html
3. Яўрэйскія могілкі на Калектарнай падчас 2-й сусветнай вайны на Facebook (здымак), група "Вандроўкі ў мінулае", доступ: https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje/permalink/1494086600672550/
4.  Яўрэйскія могілкі на Калектарнай на рэпрадукцыі карты Мінска 1903 г. (пункт 38), доступ: http://www.karty.by/wp-content/uploads/2011/01/xxx_minsk19031.jpg
Ліпень 2018 г.

Працяг тэмы

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...