пятница, 4 июля 2014 г.

Могілкі "Брылевічы". Раскіданае мінулае зніклай вёскі

Могілкі "Брылевічы" займаюць невялікі кавалак зямлі побач з пр. Дзяржынскага ў напрамку на Малінаўку. Недалёк ад іх ляжыць ультрасучасны спальны мікрараён Брылевічы. Калі ад вёскі Брылевічы засталася толькі назва, то могілкі гэтай вёскі -- гэта ўсё што засталося нашчадкам ад матэрыяльнай культуры зніклай вёскі.
Могілкі "Брылевічы" маюць некалькі адрозненняў ад некаторых іншых маленькіх вясковых могілак Мінска. Па першае, старыя магілы ХІХ-пач.ХХ ст. тут раскіданы па ўсёй тэрыторыі могілак, а не сканцэнтраваны ў адным месцы. Па другое, на тэрыторыі могілак засталося даволі шмат месца пад пахаванні, але ўжо многія гады яны маюць статут закрытых: там магчыма пахаваць толькі блізкіх сваякоў тых, хто ўжо там ляжыць. Між іншым, практыка камерцыйных пахаванняў, якая ёсць на могілках "Уручча" і "Пятроўшчына", магла б дапамагчы знайсці грошы для добраўпарадкавання тэрыторыі "Брылевічаў". А там шмат чаго трэба зрабіць.
Распаўсюджана думка, што невялікія вясковыя могілкі, ў т.л. і "Брылевічы" чакае ліквідацыя пад гарадское будаўніцтва. Але той факт, што тэрыторыя гэтых могілак проста зацінута будаўнічымі пляцоўкамі, сведчыць аб жаданні гарадскіх улад захаваць могілкі некранутымі. Інакш, проста каб знішчыць могілкі і штосьці пабудаваць трэба будзе неяк правесці камунікацыі па тэрыторыі, якая вакол ужо занята іншымі забудовамі. Тэарэтычна магчыма пабудаваць паркоўку на месцы закрытых могілак, але ў сучасных (не савецкіх!) рэаліях гэта можа выклікаць акцыі пратэсту жыхароў горада, вандалізм прыпаркаваных аўтамабіляў, і новую нагоду для інфармацыйнай вайны паміж уладай і апазіцыяй.
Тым не меньш, "Брылевічы" сур'ёзна пяцярпелі ад стыхійнага і арганізаванага вандалізму. Калі першае робяць на слабо несвядомыя і недавыхаваныя падлеткі ці п'яныя мужыкі, то другое -- справа рук нейкіх спецыялістаў, якія знішчалі старыя помнікі, каб ачысціць тэрыторыю могілак ад старога смецця.
Я ішоў на гэтыя могілкі з намерам зрабіць каля дзясяці кадраў, але сітуацыя прымусіла мяне зрабіць больш за паўсотні здымкаў. Кожная з гэтых фатаграфій -- гэта мая адказнасць гісторыка данесці іншым праўду пра тое, што я ўбачыў. У тым ліку і адказнасць перад памяццю тых, чыя магільныя помнікі амаль зніклі ў зямлі. Як казаў адзін турэцкі бізнесмен, з якім нядаўна даводзілася працаваць у ролі перакладчыка, наша гісторыя належыць не толькі нам, але і ўсяму чалавецтву...

 Від з пр. газ "Праўда". Гэта адзінае месца, адкуль можна патрапіць на могілкі. З боку вул. Любімава і пр. Дзяржынскага ідзе будоўля а далей па пр. "Праўды" ідзе тэрыторыя праваслаўнай царквы.
Я рухаюся ад "Праўды" у бок Дзяржынскага.

 Магіла 1914 г.

 Стары помнік зніклай магілы.

 Каб прачытаць надпіс на гэтым паваленым помніку, я працёр яго вадой (а я заўсёды летам хаджу з бутэлькай пітной вады), але дату прачытаць не здолеў, здаецца пачатак ХХ ст.

 Пахаванне 1944 г. Жаншчына недажыла да вызвалення Мінска ад немцаў некалькі тыдняў. Але ці была б яна яму рада не вядома...

 Павалены помнік на агароджанай тэрыторыі. Магчыма тут было месца сямейнага пахавання.

 2 старых крыжа
 Надпіс на адном з гэтых крыжоў.

 Стары павалены помнік завалілі смеццем з магілы, за якой ёсць каму даглядзець.

 Магіла 1904 г.
 Гэты помнік пафарбавалі, каб дольш захаваўся.

 А на гэтым надпіс ужо амаль знік.

 Магіла 1895 г.


 Магіла 1906 г.

 Яшчэ адзін помнік, які хутка знікне ў зямлі.

 Тут у адной магіле 2 пахаванні. Здаецца, 1918 і 1960 гг.

 Яшчэ некалькі кінутых магіл

 На краю ўзгорка некалькі зніклых магіл адмецілі крыжыкамі. Мабыць энтузіясты.

 Яшчэ адзін крыж у хмызняку

Старая магіла амаль зарасла

 2 помніка скінулі з узгорка вандалы

 Гэты з іх пакрыўся сухім брудам


 А гэты 1915 г. напалову знік у зямлі

 На гэтых могілках шмат магіл з аднолькавымі прозвішчамі, што характэрна для беларускай вёскі

 Яшчэ адна магіла зарастае

 Яшчэ 2 старых помніка знікаюць у зямлі

 А тут засталіся толькі каменныя падмуркі магільнай агароджы

 Яшчэ адзін знікаючы помнік

 Здаецца магіла 1894 г

 Гэты помнік напалову зышоў у зямлю. Надпіс прачытаць праблематычна

 Здаецца, гэта магіла 1840 г. Мабыць найстарэйшая з тых, што яшчэ засталіся на паверхні


 Зламаныя помнікі і кінутае смецце

 Здаецца, гэта дзіцячая магіла, бо пазначаны гады 1878 і 1886.

 Гэты помнік праз пару гадоў зусім знікне ў зямлі

 А гэта, хутчэй за ўсё, разбіты помнік

 Арганізаваны вандалізм. Пабітыя помнікі сабралі ў кучу. Магчыма іх паздымалі з кінутых магіл і разламалі.


 Яшчэ некалькі старых магіл


  І яшчэ два амаль зніклых помніка

 Бітыя помнікі і рэшткі цэглы ля дротавага плоту, які аддзяляе могілкі ад тэрыторыі царквы.

 Яшчэ адзін стары помнік
 Помнікі і крыжы зніклых магіл. А на некаторых іншых не засталося нават і ўзгорка.

 Вось гэта ўжо сур'ёзна: на тэрыторыі царквы ля плоту ляжаць кавалкі каменняў, якія нагадваюць разбітыя помнікі. Цяжка сказаць, што гэта значыць. Ёсць верагоднасць, што некаторыя магілы былі знішчаны на тэрыторыі царквы падчас добраўпарадкавання пляцоўкі. Але магчыма і што бітыя помнікі падкінулі з тэрыторыі могілак, тыя, хто там наводзіў парадак (проста выкінулі за плот і патрапілі суседзям) або хуліганы.

 Вось што засталося ад металічнага крыжа. Такіх тут яшчэ як мінімум адзін.

 Гэты стары пень калісьці быў магутным дрэвам і нямым сведкам гісторыі вёскі Брылевічы, горада Мінска і ўсёй Беларусі. Такіх тут таксама хапае.

Ля брамы могілак. Від на царкву і забудову будучага небаскроба. На адным месцы сабраліся мінулае (могілкі), сучаснасць (царква) і будучыня (небаскроб).

1 комментарий:

  1. Памылачка: магіла з гадамі 1878 і 1886 не дзіцячая, а сямейная (стары мужчына, 85 г і жаншчына, 96 г.)

    ОтветитьУдалить

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.