Упершыню я пачуў пра Ігара Карпенку як пра наммэра сталіцы 7 лістапада 2012 г. І адразу падумаў: "А ці не ён мой былы выкладчык?". У той дзень ён даваў інтэрв'ю праграме "Актуальнае інтэрв'ю". Мне было цікава пагладзець на яго і пазнаць ці той гэта чалавек, ці не. Але ў гэты дзень я ляжаў з грыпам у пакоі майго дзеда (чаму і пачуў анонс праграмы). Мае вочы балелі, як і ўсё цела і я толькі раз зірнуў на Карпенку падчас яго выступлення. "Здаецца, непадобны," -- падумаў я тады.
Пазней я сустракаў яго фотаздымкі ў Сеціве і газетах і на адной усё ж пазнаў у ім свайго былога выкладчыка. Тады я праверыў яго біяграфію на сайце беларускага параламента: 3 дэталі супадаюць з маім былым выкладчыкам -- ён вучыўся ў педінстытуце на маёй спецыяльнасці (гісторыя+англ. мова), працаваў у ім пазней і мае толькі аднаго сына. Таму мае сумленне дазваляе мне сцвярджаць, што Ігар Васільевіч Карпенка, выкладчык спецкурса "Культура гаворкі настаўніка" і Ігар Васільевіч Карпенка, намеснік мэра Мінска -- гэта адна і тая ж асоба.
Чалавек мяняецца на працягу ўсяго жыцця. Таму тое, што я ведаў пра Карпенку-выкладчыка можа адрознівацца ад цяперашняга чыноўніка. Але некаторыя мае ўспаміны пра гэту асобу могуць быць карыснымі пры апісанні сучаснай гісторыі Беларусі. А гісторыю ствараюць асобы. Ну, пачнем...
Практык сярод тэарэтыкаў
Суха теория, мой друг, а древо жизни зеленееет
Большасць маіх выкладчыкаў можна было аднесці да "вялікіх тэарэтыкаў": шмат увагі было да ўсяго тэарэтычнага і на лекцыях, і на семінарах, а што рабіць у класе з вучнямі нам будучым настаўнікам амаль ніколі не тлумачылі. А на 3-м курсе (2000 г.) перад намі на даляглядзе летніх канікул з'явілася першая сур'ёзная практыка -- ў дзіцячым лагеры. Ногі не падкашываліся, але чаканне было хвалюючым, бо як вырашаць праблемныя сітуацыі з выхаванцамі, як валодаць увагай аўдыторыі, як сябе правільна паставіць перад дзецьмі, мяне амаль не вучылі за выключэннем асобных выпадкаў, разгледжаных на семінарах па педагогіке.
Сістэма адукацыі ў Беларусі ўльтракансерватыўна. У вну вучаць шматлікім тэарэытчным пытанням, але мала ўвагі надзяляецца навучэнню працаваць па спецыяльнасці. Цікава, што калі праз гады я спрабаваў пераламіць сітуацыю з сваімі ўласнымі студэнтамі, мае калегі актыўна выступалі супраць маіх адхіленняў ад вучэбных праграм, студэнты таксама час ад часу былі супраць, але калі я паказваў як тое, што мы рабілі (напрыклад, пераклад вузкаспецыяльных тэкстаў замест агульнаэканамічных на перакладчых занятках) звязана з іх прафесіянальным навучаннем, змаўкалі.
Ігар Васільевіч Карпенка чытаў спецкурс "Культура гаворкі настаўніка". Спецкурсы ў вну вядуць пераважна "вялікія шышкі", і звычайна гэта проста паўтарэнне "сухой тэорыі" з іншых курсаў. Так спецкурс "Гісторыя хрысціянства" быў паўтарэннем гісторыі Расіі, Украіны і Еўропы ад Антычнасці да Новага часу, а адзін прарэктар чытаў спецкурс пра развіцце тэхналогій на працягу гісторыі, падчас якога схематычна распавядаў пра Платона, Арыстоцеля, пакарэнне Сібіры казакамі і амаль нічога пра ўласна тэматыку дысцыпліны.
Вось Карпенка выдзяляўся на фоне ўсяго гэтага практычнасцю таго, аб чым чытаў лекцыі, і добрым валоданнем аўдыторыі. На яго лекцыях разглядаліся розныя сітуацыі, ў якія можа патрапіць настаўнік, і варыянты іх рашэння. У той час я быў проста ў захапленні ад сустрэчы з разумным выкладчыкам, які, здаецца, ведаў адказы на многія пытанні. Пасля лекцый я нярэдка затрымліваўся, каб задаць дадатковыя пытанні яму і ён заўжды даваў трапныя і разважлівыя адказы. Не думаю, што я што-небудзь значыў для яго, але для мяне ён быў чымсьці накшалт прафесіянальнага бацькі, калі можна так казаць. Мне было 21, яму за 30. Я б не назваў яго сваім тагачасным кумірам: мае рэлігійнае выхаванне трымала мой розум цвярозым у гэтым плане. Не спрабаваў я і знайсці адказ на усе свае жыццёвыя пытанні ў яго, бо разумеў сур'ёзную розніцу нашых поглядаў. Але галоўнае: гэты чалавек прынцыпова адрозніваўся ад усіх іншых знаёмых мне людзей, зрабіўшых кар'еру ў галіне ідэалогіі і выхавання, менавіта сваёй практычнасцю і эрудыцыяй. Большасць іншых ідэолагаў, як правіла, здольныя гаворыць пра ўсе прыгожа, але без глыбокай канкрэтыкі. Ён быў нейкім выключэннем з гэтага правіла. Не магу сцвярджаць якім ён стаў зараз, але тады ён быў практыкам сярод тэарэтыкаў.
Акцёр
Она была актрисою
И даже за кулисами
Играла роль
А зрителем был я...
В. Меладзе. Актриса
Майстэрства выкладчыка патрабуе нейкі элемент артыстызму. Карпенка такім акцёрам і быў. Больш за тое: перш за ўсё ён быў (і напэўна застаўся) акцёрам. У маім "альма матэр" ён узначальваў аматарскі студэцкі тэатр, а на лекцыях часта спасылаўся на штосьці звязанае з тэатрам.
Цяпер мяне не пакідае ўраджанне, што ўвесь гэты час ён іграў ролю "правільнага" настаўніка: крыху строгі, сабраны, ніякай "вады" на лекцыях, ветлівы, кампетэнтны, але недаступны. Не, ён многае распавядаў пра сваю сям'ю, але гэта былі не адкрытыя гаворкі, а прадуманыя прыклады з жыцця -- як на лекцыях, так і ў прыватных суразмовах сам-насам са мной. Аднойчы, падчас такіх суразмоў я задаў яму асабістае пытанне па пункту гледжання, на якое нельга было адказаць у агульных рысах. Карпенка крыху рэзка адказаў, што гэта адносіцца да яго ўласнага жыцця і не абмяркоўваецца. Зразумела, выкладчык не абавязаны ракрываць душу перад студэнтам, але і мае пытанне не было няветлівым: на яго адказвалі без праблем многія мае выкладчыкі, і яно не адносілася да яго ўласнага жыцця ў такой ступені як, маўляў, адносіны з жонкай. Сваей рэзкасцю у першы і ў апошні раз Ігар Васільевіч паказаў, што ў сваю душу зазірнуць не дае, і за вобразам "правільнага" выкладчыка штосьці асабістае ўбачыць не дасць.
Я не хачу сказаць, што ён быў крывадушнік. У рэшце рэшт, кожны чалавек раскрывае сябе іншым настолькі, насколькі гэтага хоча сам. Проста ён быў акцёр, даволі неблагі. Думаю акцёрскае майстэрства і дапамагло яму дасягнуць цяперашніх палітычных вяршынь: пасады кіраўніка кампартыі Беларусі і намесніка мэра горада.
З пункту гледжання Карпенкі.
Некаторыя думкі, што агучыў на сваіх лекцыях Ігар Карпенка, могуць дапамагчы зразумець яго цяперашнюю пазіцыю па шэрагу пытанняў.
Перш за ўсё, нічога камуністычнага ён не казаў ні разу (я не прапусціў аніводнай лекцыі і "варон" не лавіў). Ці быў ён камуністам, ці не -- не ведаю, але ніякіх марксісцкіх ідэй я ад яго ніколі не чуў. Цікава, што ў яго кабінеце на стале стаяла маленькая ікона, а на сцяне вісеў малюнак: Арлекін і П'еро ідуць разам і трымаюцца за рукі. Наколькі сур'ёзную ролю ў яго жыцці мела тая ікона, даведацца ад "правільнага" выкладчыка я і не спрабаваў, а асноўную ідэю малюнка -- весялосць і смутак як розныя праявы сцэнічнага мастацтва -- зразумець было не цяжка.
Двойчы на лекцыях ён закранаў "камуністычную" тэму. Аднойчы ён быў на экскурсіі ў Маскве, якую вяла зацятая антыкамуністка і калі яна пачала прывязваць назву Краснай плошчы да камуністаў, ён заўважыў, што назва гэтай плошчы ідзе ад слова "прыгожы" і камуністы тут не пры чым. На што экскурсавод попрасіла яго не замінаць ёй працаваць. Другі раз Карпенка спрабаваў разруліць канфлікт паміж выкладчыцай савецкіх поглядоў і "свядомым" студэнтам, які адмовіўся адказваць на экзамене пытанне "Ленін, як філосаф". Карпенка прапанаваў яму такі варыянт:
-- Малады чалавек, напішыце ці з'яўляецца, на Ваш погляд, Ленін філосафам, ці не і абгрунтуйце свой адказ.
Хлопец згадзіўся. Не думаю, што штосьці з гэтага можна ахарактарызаваць як камуністычную прапаганду.
Была ў яго думка, што ён не заўсёды згодны з палітыкай прэзідэнта, але да кіраўніка дзяржавы трэба ставіцца з павагай. Дарэчы, гэта сутнасць пазіцыі беларускіх камуністаў: яны не з'яўляюцца прапрэзідэнцкай партыяй, але падтрымліваюць яго па многім пытанням.
Карпенку-наммэра крытыкавалі за спробу перакласці ўсе тапанімічныя надпісы Мінска на англійскую, а не перадаваць іх лацінскай транкрыпцыяй з беларускай мовы. Некаторыя ўбачылі ў гэтым знявагу да першай нацыянальнай мовы. Сапраўды, Ігар Карпенка нарадзіўся ў Расіі і не мог з малаком маці пераняць любоў да беларускай мовы і культуры. Ён чытаў лекцыі па-руску і аднойчы сказаў што разумее неабходнасць выкарыстання беларускай мовы, але не разумее адсутнасці адзінства сярод яе носьбітаў: адны гавораць "экалогія", другія -- "экалёгія". Для чалавека з Расіі наяўнасць дзвюх версій адной мовы была чымсьці незразумелым і памылковым. Пры гэтым ён ведаў і цаніў мову англійскую. Магчыма ў гэтым і была прычына няўдалай спробы ўсё перакласці на англійскую, няўдалай, бо найбольш істотныя надпісы было вырашана перадаваць менавіта лацінскай транкрыпцыяй з беларускай мовы. Застаецца нагадаць, што ніякай знявагі да беларускай мовы я за ім не заўважыў, таму за такім рашэннем мог стаяць банальны прагматызм: лічыў, што так зручней.
А яшчэ Карпенка спрабаваў выхаваць у нас інтэлігентнасць. Неаднаразова засцерагаў ад выкарыстання ненарматыўнай лексікі ў класе. Прыводзіў прыклады з вобраза дзеда Шчукара, якога Шолахаў у "Паднятай цаліне" зрабіў каларытным без мацюкоў і адмоўны вобраз расійскага тэлевядучага Сяргея Дарэнкі, які на ўсю Расію і Беларусь паказываў непрыстойнасці. Ён казаў, што лепей паставіць сваю думку так каб чалавек "спашліў у сэрцы", але самому пошласці не агучваць. Не ведаю, ці мацюкаўся ён калі ўвогуле -- акцёр на такое мусіць быць здольным, -- але многія дэталі выдавалі ў ім вытанчанага інтэлігента.
І сам-насам ён казаў мне, што сапраўднае выхаванне любові да радзімы ідзе не праз наведаванне музеяў, а праз паход з навучэнцамі ў лес на шашлык. Вузкалобы ідэолаг такога не сказаў б. Ведаю. Размаўляў з такімі.
Жаночы фактар
На ясных паненак усе ахвочыя паглядзець
П. Васючэнка. Каляровая затока
Сярод маіх выкладчыкаў-мужчын хапала аматараў прыгожай паловы чалавецтва. Адзін выкладчык падчас красамоўнага выступлення на семінары прыгожай дзяўчыны нават заплюшчыў вочы і адкрыў рот ад задавальнення (ўяўляецце як мне было сядзець за першай партай і з усіх сіл трымацца, каб не зарагатаць?!), а калі яна скончыла, пацалаваў ёй руку. Былі і тыя, хто шукаў магчымасці пацалаваць не толькі руку якой-небудзь яснай паненцы. Але нічога такога за "правільным" выкладчыкам Карпенкам я ніколі не бачыў, а амаль кожную лекцыю я затрымліваў яго сваімі пытаннямі, пакуль усе астанія пакідалі аўдыторыю. Не ведаю ці была ў яго калі-небудзь якая-небудзь іншая жанчына, акрамя жонкі, але для гісторыі яе наяўнасць / адсутнасць значэнне і не мае. Таксама і не жадаю калупацца ў яго асабістым прыватным жыцці.
Але так атрымалася, што наммэра Мінска атрымаў дрэнную славу ў сувязі з жаночым скандалам. Падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Міс Мінск 2013" І.В. Карпенка пацалаваў руку дзяўчыне, што атрымала гэтае званне. Прычым пацалаваў неяк па-бацькоўску: ён амаль не нахіляўся да яе рукі як патрабуе этыкет, а прыцягнуў да вуснаў. А праз некалькі дзён па Інтэрнету пачалі гуляць парнаграфічныя фотаграфіі новай Міс Мінск. Зразумела, Карпенке, хоць ён і не меў дачынення да іх, дасталося ад апазіцыйных СМІ і карыстальнікаў Сеціва.
Я не хачу сказаць, што Карпенка харошы ці наадварот дрэнны чалавек: учынкі палітыкаў ўвогуле нельга ацэнваць катэгорыямі маралі, бо галоўнае ў палітыцы, як і ў вялікім бізнесе, -- гэта поспех і перамога. Не жадаю абараняць яго і з пазіцыі мужской салідарнасці. Таксама ўсё напісанае вышэй паказвае, што я не жадаю напісаць яму панегірык, бо я пісаў і пра дасягненні, і пра недахопы свайго былога выкладчыка. Усё, што я напішу далей звязана з маіх жаданнем захаваць максімальную аб'ектыўнасць.
Ці ведаў Карпенка, ці не, пра мінулае той дзяўчыны -- неважна. Уявім сабе іншую сітуацыю. Ідзе ўрачыстае ўзнагароджанне настаўнікаў горада і абстрактны наммэра цалуе руку старой бабулі, што зрабіла сем абортаў, падсядзела некалькіх калег, каб прасунуцца па кар'ернай лёсвіцы, здраджвала мужу з начальствам, мяняла палітычныя і рэлігійныя перакананні адпаведна з тым, куды вецер дзьме і вось атрымала званне "Настаўнік года". (Дарэчы прыклад не такі ўжо і абстрактны, бо маральнае аблічча настаўнікаў я за 12 гадоў працы з імі вывучыў неблага). Ці можа ветлівы мужчына пацалаваць руку жанчыне з такім мінулым? Пытанне адкрытае. Я лічу, што да ўсіх людзей варта ставіцца з павагай, нават калі яны пакуль і не заслугоўваюць шчырага сяброўства. У такім выпадку хтосьці можа палічыць магчымым выразіць сваю павагу да жанчыны менавіта пацалаваўшы яе руку. У мяне, напрыклад, быў студэнт нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, і я яму руку (не, недачакаецеся) паціскаў, як і іншым студэнтам-мужчынам.
Таксама хачу адзначыць, што мадэльны бізнес не церпіць высокай маралі. Мне даводзілася азнаеміцца з ўмовамі аднаго міжнароднага мадэльнага конкурсу і там быў цікавы пункцік: арганізатары мелі права зняць з конкурсу кожную з удзельніц без тлумачэння прычын. Ці трэба тлумачыць якія магчымасці гэта дае для мужчын легкіх паводзін?
Апошняя сустрэча.
Падчас адной з нашых апошніх прыватных суразмоў Карпенка на развітанне па-сяброўску ляпнуў мяне па плячу і сказаў:
-- Ты, пэўна кнігу будзеш пісаць?
Напэўна буду. Але не пра настаўніцкае рамяство. Магчыма праз нейкі адлеглы час я паспрабую напісаць кнігу аб сучаснай гісторыі Беларусі. І сустрэча з Ігарам Карпенкам у жыцці з'яўляецца адной з шматлікіх рысачак, з якіх складаецца панарамнае палатно гісторыі маёй краіны, гісторыі, што пішацца зараз.
І яшчэ раз. Я пішу для тых, хто спрабуе зразумець сутнасць таго, што было і ёсць. Менавіта для гэтага і існуе гісторыя як навука, а не для паслугавання рознакаляровым палітычным плыням. Не ведаю, ці атрымалася ў мяне захаваць аб'ектыўнасць пры апісанні Карпенкі. Я ўдзячны таму Карпенке, што дапамог мне сталець як настаўніку. Але я разумею, што цяпер гэта можа быць зусім іншы чалавек. Я ведаў некалькі сціплых жанчын, якія паступова рабіліся крутымі дыктатарамі, калі атрымоўвалі ўладу над калектывам (як і наадварот скінутыя з улады людзі рабіліся сціплымі і непрыкметнымі). Таму наколькі цяперашні Карпенка адрозніваецца ад тагачаснага -- пытанне адкрытае.

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.