11.08.2016

Транспартная развязка Філімонава-Незалежнасці (Мінск). Фоткі

За час існавання майго блога мне ужо даводзілася пісаць пра гэта  месца не раз: успаміны пра тэракт 2011 г. ў метро, два паста пра ліквідацыю аўтавакзала Маскоўскі з відэаролікамі (частка 1 і частка 2) і пра веладарожкі. Цяпер мушу ізноў вярнуцца да тэмы будаўніцтва развязкі "вул. Філімонава-пр. Незалежнасці", бо гэта таксама найноўшая гісторыя Мінска.

Сама развязка пачала працаваць у другой палове чэрвеня 2016 г. Я з сынамі і фотаапаратам дабраўся да яе толькі ў канцы ліпеня. Прапаную паглядзець нашы аматарскія і часткова хуліганскія здымкі, а пры жаданні і параўнаць з ранейшымі за 2014 г.

З высотак


Пачынаем з 16-павярховай высоткі на праспекце




Па факту гэта мы залезлі на тэхнічны 19-ы паверх, бо дзвер на апошнія тры тэхнічныя паверхі адсутнічала. Фатаграфавалі праз зачыненае акно.









З 16-га паверха яшчэ адной высоткі

На зямлі


Ідзем у бок цэнтра горада


Вось такі заварот на Філімонава вакол развязкі. Высокі будынак - гандлёвы цэнтр "Аляксандраў пасаж", таксама адносна малады.


Гэта чорная дзірка - мост пад развязкай


З'явіўся новы аўтобусны прыпынак "Інстытут сучасных ведаў"на Філімонава. Сам ІСЗ імя Шырокава існуе ўжо даўно (ён знаходзіцца насупраць прыпынку), з 1990 г., а прыпынак з'явіўся адначасова з развязкай. Дарэчы транспарт пачаў хадзіць па мінулай схеме: аўтобус 87с больш не ходзіць па Каліноўскага, але цяпер спыняецца тут, а на Каліноўскага ізноў замест аўтобуса 942 ідзе тралейбус 42.


Аляксандраў пасаж. Панарамны ліфт.

Ізноў хуліганім. Залезлі ў панарамны ліфт "Пасажа" і паехалі на 19 паверх. Ёсць яшчэ панарамны ліфт Нацыянальнай бібліятэкі, але гэты бясплатны.


Паміж 18 і 19 паверхамі


Крыху ніжэй


Яшчэ ўніз



І яшчэ


Гэта будуць новы комплекс "Газпрама". Па рускаму звычаю аўтавакзал "Маскоўскі", які стаяў на яго месцы, разбілі на шчасце. Дарэчы зараз пачынаюць "руліць" міжгароднія маршруткі, таму адсутнасць вакзала ўжо не так моцна адчуваецца.

Вяртаемся на зямлю

Далей ідзем уздоўж Філімонава ў бок будоўлі "Газпрама"

Далей ідзем уздоўж Філімонава ў бок будоўлі "Газпрама"









І вяртаемся ў бок Нацыянальнай бібліятэкі.

З Нацыяналкі


З даху Нацыянальнай бібліятэкі. Адкрытая аглядная пляцоўка (23-і паверх).


На адзін паверх ніжэй. Закрытая аглядная пляцоўка.

Фотаграфіі Андрэя, Данііла і Любаміра Берастоўскіх. Ліпень-жнівень 2016 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...