У канцы жніўня я ўладкаваўся працаваць выкладчыкам англійскай у адну з мінскіх вну. Ізноў праходзіў працэс, які Барыс Заходэр трапна назваў "бег па інстанцыях". Каб атрымаць кожны чарговы подпіс трэба было сабраць і прад'явіць некалькі паперак з розных інстанцый. Таксама запаўняеш анкету аўтабіяграфіі, ў якой па добра савецкай традыцыі выяўлення класавага паходжання ты павінен распавесці не толькі пра сваю сям'ю, але і пра тату з мамай, брата з сястрой: дзе жывуць, кім працуюць. Подпісы нельга сабраць геаграфічным чынам: ад найбліжэйшага кабінета да найбольш адлеглага: без подпісу адной асобы не атрымаеш подпіс другой, і трэба хадзіць па розным кабінетам у пэўнай паслядоўнасці.
У маім выпадку ўсё скончылася тым, што мяне афіцыйна ўладкавалі 10 верасня, хоць фактычна пачаў працаваць з 1, таму што нейкую паперку я не мог падпісаць адразу ж калі быў атрыманы на гэта дазвол (а трэба было яго чакаць некалькі дзён), і адрэзалі траціну зарплаты.
Я магу шмат распавесці пра свае паходы па бюракратычным кабінетам. Але хачу сказаць іншае: на мой погляд распаўсюджанасць бюракратыі ў Беларусі -- гэта не столькі рудымент савецкага мінулага і не спроба дзяржавы кантраляваць кожны крок грамадзяніна, а бізнес. Прывяду доказы.
* Як і ў Расійскай імперыі бюракратызм з'яўляецца магчымасцю зарабляць на хабарах. (Аб гэтым шмат напісана ў рускіх і беларускіх класікаў).
* Ведаю прыватныя кампаніі, якія праз вялікую колькасць паперак ставяць сваіх супрацоўнікаў у палажэнне вінаватых, бо запоўніць усё правільна і сваячасова амаль немагчыма. Такім чынам кожнаму з вінаватых можна недаплаціць альбо прымусіць яго ці яе працаваць звышурочна.
* На бюракратыю можна спісаць невыкананне абавязкаў перад партнёрамі.
* Бюракратыя дапамагае лабіраваць нейкія кампаніі ці некамерцыйныя арганізацыі праз выбарчае выкарыстанне дакументаў справаздачы: дазволіць аднаму не так запоўніць паперку ў якасці выключэння і не дазволіць другому. Гэта не абавязкова можа быць звязана з хабарніцтвам.
* І, безумоўна, бюракратыя можа выкарыстоўвацца па прамому прызначэнню: кантроль адпведнасці і якасці работы.
Некаторыя думаюць, што ў ЕС бюракратыі значна меньш. Як перакладчык не магу з гэтым згадзіцца. Магчыма там меньш "савецкай" бюракратыі з анкетамі сталінскіх часоў, але кантроль фірмы над супрацоўнікам або кантроль дзяржавы над фірмай бывае такім, што не снілі героі рамана "1984 год" Дж. Оруэла. Але гэта ўжо іншая тэма...

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.