У 1929 г. Злучаныя Штаты атрымалі сур'ёзны выклік: пачалася Вялікая Дэпрэсія, выкліканая крызісам перавытворчасці, які абваліў цэны ніжэй рэнтабельнага ўзроўню. Людзі масава гублялі грошы, жыллё, работу, прадпрыемствы зачыняліся... У гэты перыяд Штаты сутыкнуліся з магчымасцю сацыяльнай рэвалюцыі, да якой маглі прывесці бунты незадаволеных беспрацоўных. Адначасова, дзяржава, якая набірала вагу на міжнароднай арэне пасля паспяховага ўдзелу ў Першай сусветнай вайне і стварэння Лігі Нацый, рызыкавала магчымасцю ізноў стаць адной з шматлікіх бедных ці сярэдніх дзяржаў, з думкай якіх не збіраліся лічыцца такія гіганты, як Вялікабрытанія і Францыя. Таксама краіну ахапіў рост злачыннасці: менавіта гэты час стаў эпохай гангстараў, рабуючых банкі, бандыцкай страляніны на вуліцах Нью Ёрка і Чыкага. Аднім словам -- вельмі падобна на "ліхія 90-я" ў Расіі.
На гэтым фоне прэзідэнтам краіны робіцца Франклін Дэлана Рузвельт (1). Гэта другі кіраўнік дзяржавы з прозвішчам Рузвельт (2), але першы і пакуль адзіны інвалід-калясачнік у ролі прэзідэнта ЗША і таксама першы і адзіны прэзідэнт, які "цараваў" цэлую эпоху з 1933 па 1945 г. і мог б перавыбірацца далей, калі б не яго смерць.
Для ЗША Рузвельт быў чымсьці накшалт Сталіна для СССР 1930-х, Пуціна для Расіі 2000-х, або Саакашвілі для Грузіі 2003-08 гг. Можна не пагаджацца з тым, што робяць такія палітыкі, але яны выруліваюць дзяржаву з крызісу як разумеюць.
Імя Ф.Д. Рузвельта звычайна звязваецца з Новым курсам (па англiйску -- New Deal), але гэта не адзінае, што ён правеў у жыццё і эпоху Рузвельта нельга звесці да яго эканамічнай палітыкі 1930-х гг.. Разгледзім асноўныя рысы эпохі Рузвельта.
Новы курс
Калі выразіць ідэю Новага курсу адной думкай -- гэта ўзмацненне ролі дзяржавы ў эканоміцы і стварэнне больш магчымасцяў зарабіць грошы. Папярэднікі Рузвельта трымаліся супрацьлеглага падыходу: дзяржава не павінна лезці ў эканоміку і кантраляваць бізнес якім-небудзь чынам. І ў эпоху Вялікай дэпрэсіі гэта не працавала.
Кантроль дзяржавы над эканомікай згодна Новаму курсу выразіўся у рэарганізацыі банкаўскай справы (што ўключала ў сябе прымусовы абмен золата на папяровыя грошы, закрыццё нерэнтабельных банкаў і субсідыі буйным і найбольш стабільным банкам і дэвальвацыю долара), кантроль над развіццём прамысловасці праз спецыяльную адміністрацыю і нарматыўныя акты (апошнія ўсталёўвалі квоты і нормы вытворчасці і абмяжоўвалі магчымасць несумленнай канкурэнцыі). Прыймаліся меры па дапамозе фермерам з выплатай банкаўскіх крэдытаў і скупкай іх прадукцыі дзяржавай,а таксама мадэрнізацыяй сельскай інфраструктуры. Таксама пэўную карысць дзяржаве прынесла адмена Сухога закону і легалізацыя вырабу і гандлю алкаголем.
Сацыяльны кампанент новага курсу заклаў асновы сацыяльнай палітыкі ЗША на дзясяцігоддзі ўперад. Урад Рузвельта забараніў бізнесменам павялічваць даходы за кошт зніжэння зарплаты работнікам ці прадлення ім працоўнага дня. Таксама пашыраліся правы прафсаюзаў і забаранялася прымушаць работнікаў падпісваць абавязак не далучацца да існуючых прафсаюзных арганізацыі або ствараць новыя. Пачала складвацца сістэма пенсіённага забяспячэння маламаёмасных жыхароў ЗША.
У рамках сацыяльнай часткі новага курсу ствараліся працоўныя атрады і працоўныя лагеры, якія камплектаваліся па дабраахвотна-прымусоваму прынцыпу: туды траплялі беспрацоўныя, у тым ліку і моладзь, якіх адпраўлялі на грамадскія работы. Акрамя фізічнай працы ў такіх лагерах за харчаванне і пэўнае грашовае ўзнагароджанне былі іншыя магчымасці зарабіць грошы ад дзядзі Сэма. Сярод іх было супрацоўніцтва з мастакамі, якія стваралі палотны аб гераічнай працы на будоўлях светлай капіталістычнай будучыні (маўляў, будоўля дамбы для ГЭС) і гэты жывапіс ішоў на ўпрыгоджванне адміністратыўных будынкаў.
Новы курс у розных варыяцыях цягнуўся да канца 1941 г., калі Злучаныя Штаты сталі ўдзельнікамі Другой сусветнай вайны і дзяржава мусіла ізноў дамаўляцца з буйным бізнесам, які цясніла ў 1930-х гг.
Адмову ад самаізаляцыі Злучаных Штатаў таксама можна лічыць часткай новага курсу. ЗША ўжо паводзілі сябе як гаспадары ў краінах Лацінскай Амерыкі, але ў еўрапейскіх справах пасля Першай сусветнай вайны трымалі нейтралітэт. Ф.Д. Рузвельт пачаў пашыраць кантакты з Еўропай і, ў прыватнасці, ў 1933 г. ўсталяваў дыпламатычныя адносіны з СССР (чым набыў сабе гандлёвага партнёра). Без яго ўдзелу ЗША не сталі б адным з актыўных удзельнікаў барацьбы за сусветную гегемонію.
Патэнцыяльна небяспечныя чужынцы
Пасля нападу японскай авіяцыі на базу Перл Харбр на Гаваях, якія тады былі чымсьці накшалт калоніі ЗША, Злучаныя Штаты ўступілі ў Другую сусветную вайну на баку анцігітлераўскай кааліцыі. Але ўзнікла сур'ёзная праблема. Амерыка была краінай эмігрантаў. Сярод такіх эмігрантаў былі дзясяткі і сотні тысяч тых, хто прыехаў з Германіі, Італіі і Японіі. Гэта быў патэнцыял падпольнай дзейнасці на карысць ворагаў. Калі на Гаваях адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт з удзелам мясцовых японцаў, Рузвельт прыняў рашэнне аб ізаляцыі патэнцыяльна небяспечных імігрантаў (3). Згодна шэрагу яго пастаноў японцы ва ўзросце ад 14 гадоў і старэйш, якія пражывалі ў ЗША і не паспелі атрымаць амерыканскае грамадзянства, а таксама нямецкія і італьянскія імігранты прымусова перасяляліся з вызначаных зон ваеннага кантролю ў спецпасяленні розных катэгорый. Пры гэтым хапалі і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія мелі дачыненне да гэтых варожых краін, напрыклад карэйцаў і тайваньскіх кітайцаў (бо Тайвань і Карэя былі тады часткай Японскай імперыі). У спецпасяленні траплялі і імігранты японскага паходжання, якіх амерыканскія вайскоўцы арыштоўвалі з дазволу мясцовых уладаў у краінах Лацінскай Амерыкі, напрыклад у Перу.
З аднаго боку гэта былі пераважна не класічныя канцлагеры, а спецпасяленні, дзе людзі маглі жыць сем'ямі і зарабляць грошы. Афіцыйная гістарыяграфія ЗША сведчыць і аб тым, што не ўсе японцы, немцы і італьянцы былі пазбаўлены свабоды перамяшкання і нават служылі ў арміі ЗША (4). Але, як казаў калега Рузвельта і яшчэ адзін паспяховы менеджэр той эпохі, "нэ так усё было, зусім нэ так". Гавайскія японцы не былі пераселены ў пустынныя штаты па прычыне адмовы мясцовага губернатара на гэты крок і таму што Гаваі яшчэ не былі часткай ЗША. Італьянцаў, якія атрымалі амерыканскае грамадзянства, таксама не чапалі.
А вось як японцаў бралі ў армію ЗША. У спецпасяленне прыходзіў спецыяльны чыноўнік і прапанаваў "патэнцыяльна небяспечным чужынцам" сваёй крывёю змыць пляму ворага народа (зразумела, тэрміны былі не зусім такія савецкія). З тых, хто згадзіўся, сфарміравалі асобны батальён, які ваяваў у Італіі (і не блага ваяваў). Некаторых японцаў выкарыстоўвалі ў якасці перакладчыкаў.
Яшчэ патэнцыяльна небяспечных чужынцаў мянялі на амерыканскіх вайскоўцаў, патрапіўшых у японскі палон. Гэта не заўсёды было ратаваннем для японскіх "чужынцаў", бо рэжым Японскай Імперыі быў не самым дэмакратычным у гэты час і японскае заканадаўства было накшалт "рабіць тое, што правільна, не рабіць тое, што неправільна, быць паслухмяным і шанаваць бацькоў". Таму вяртанцу, які збег у Штаты дзеля свабоды і лепшай долі, было не заўсёды прыемна ізноў апынуцца ў Японскай Імперыі.
Трэба прызнаць, што гэта практыка была нармальнай для таго часу. У СССР у 1940-я гг. прымусова перасяляліся дзясяткі народаў. Інтэрніраванню падвергліся японцы Канады. З пачаткам вайны з Германіяй польскія ўлады інтерніравалі немцаў Польшчы. Пасля вайны з Чэхаславакіі ў Германію прымусова выселілі ўсіх немцаў, прычым не напрамую, а праз канцентрацыйныя лагеры, ў якія іх спачатку адвозілі. У Вялікабрытаніі падчас вайны ізалявалі мясцовых нацыстаў партыі Мослі (зразумела, нацысты не нацыя, але прынцып ізаляцыі патэнцыяльнага ворага працаваў і тут). І ўсё гэта разглядалася, як прэвентыўныя меры, а не злачынства супраць чалавечнасці.
Пасля вайны патэнцыяльна небяспечных чужынцаў ЗША вызвалілі, а ў 1970-х гг. поўнасцю рэабілітавалі і афіцыйна папрасілі ў іх прабачэння. Цікава, што калі эканамічныя меры Ф.Д. Рузвельта выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, то ізаляванне патэнцыяльна небяспечных чужынцаў выклікала шырокую падтрымку ура-патрыётаў. Цікава і, што жонка Рузвельта Элеанор была заўсёды супраць рэпрэсіўных актаў мужа адносна японцаў і іншых імігрантаў. Яна нават асабіста наведывала адзін з такіх цэнтраў, каб даведацца пра ўмовы жыцця "чужынцаў" і аказаць ім маральную падтрымку.
Прагматык. Асілак. Дыктатар?
Менавіта з гэтых аспектаў паспрабуем разгледзіць ролю асобы Рузвельта ў гісторыі. Калі спрабаваць ацаніць такую асобу з пункту гледжання эмоцый, застацца аб'ектыўным будзе немагчыма. А для гісторыі аб'ектыўнасць неабходна, бо для гэтага яна і існуе. Таму прапаную сваім чытачам "адключыць" эмоцыі і ўспрыймаць далейшыя мае разважанні без спробы ўбачыць за гэтым мае асабістыя адносіны да Рузвельта і падобных яму кіраўнікоў.
Калі краіна заходзіць у тупіковы стан менавіта прагматычны лідар можа знайсці аптымальнае выйсце. Дарэчы, падобнае датычыцца не толькі дзяржаў, а і аб'яднянняў рангам меньш, напрыклад, камерцыйных кампаній. Прагматызм дапамог Рузвельту пераступіць цераз прынцып свабоднай эканомікі і перайсці да дзяржаўнага рэгулявання. На яго месцы прэзідэнт-ідэаліст проста б верыў, што сітуацыя сама сабой разруліцца без неабходнасці дзяржаўнай інтэрвенцыі. А такое чаканне магло б скончыцца для Амерыкі рэвалюцыяй, грамадзянскай вайной і абвалам эканомікі.
Калі Рузвельта абвінавачвалі ў правядзенні сацыялістычных рэформ, а ў той час гэта было падобна абвінавачванням у сімпатыі да талібаў, ён адказваў, што называць гэта можна як заўгодна, але гэта працуе і прыносіць вынікі. Трэба зазначыць, што не ўсё эканамічныя ініцыятывы, якія праводзіў прэзідэнт, прынеслі хуткія станоўчыя вынікі: некаторыя праекты ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці праваліліся. І вось тут ізноў спрацаваў прагматызм: калі не працуе гэты праект -- заменім іншым, дапрацаваным з улікам памылак папярэдняга.
І нельга забыць, што за кожным прэзідэнтам, каралём ці імператарам стаіць каманда спецыялістаў-памочнікаў. І па здольнасцям каманды можна судзіць якім кіраўніком з'яўляецца яе капітан. Прэзідэнт Ф.Д. Рузвельт прагматычна падабраў каманду, якая магла распрацаваць законы і нарматыўныя акты, неабходныя для ажыццяўлення новага курсу. Напрыклад, калі Вярхоўны суд забараніў дзейнасць прэзідэнцкай Адміністрацыі аднаўлення прамысловасці ў 1935 г. каманда Рузвельта праз месяц стварыла новы варыянт такой адміністрацыі -- Нацыянальнае ўпраўленне па працоўным адносінам.
Яшчэ адна якасць Рузвельта, якая дапамагла яму быць паспяховым прэзідэнтам -- яго сіла. Як інвалід-калясачнік, ён быў даволі дужым фізічна, але каб супрастаяць уплывовым фінансавым магнатам і прыймаць непапулярныя рашэнні трэба мець сілу духа. І Рузвельт меў такую сілу. Зразумела, што амерыканскія алігархі не разважалі, што народ "схАвае" таго прэзідэнта, якога яны паставяць, і што яны наймаюць дзяржаву на працу. Але з буйным бізнесам прэзідэнты імкнуліся не сварыцца. Рузвельт быў не такі. Калі ў 1937-38 гг. ЗША ахапіла новая хваля крызісу, ён загадаў ФБР праверыць ці няма тут сабатажу алігархаў. Сабатажу не выявілі, але не кожны прэзідэнт асмеліўся б на такі крок.
Можа скласціся ўраджанне, што Ф. Д. Рузвельт быў дыктатарам, але гэта не зусім так. Гэта быў прэзідэнт, якога перавыбіралі больш чем на два тэрміны, але абмежаванне права прэзідэнта кіраваць дзяржавай толькі на працягу двух тэрмінаў было ўведзена пасля яго смерці -- ў 1951 г. 22-й папраўкай да Канстытуцыі (5). Таму закон ён не парушыў, толькі традыцыю.
Рузвельт праводзіў мабілізацыю беспрацоўных на грамадскія работы, спыняў работу банкаў і адпраўляў на спецпасяленні імігрантаў і ўсё гэта нельга назваць дэмакратыяй. Але варта памятаць, што яго ўлада была значна абмежавана Кангрэсам і Вярхоўным судом і ён здолеў правесці многія праекты новага курсу ў жыццё таму што сумеў пераканаць людзей, якім не мог проста загадаць слухацца яго ці сцерці іх у "лагерны пыл". Гэта быў харызмат, які раскалоў апазіцыйную яму Рэпубліканскую партыю на прыхільнікаў і праціўнікаў палітыкі Рузвельта і які карыстаўся шырокай папулярнасцю народа.
Дзеля гістарычнай справядлівасці дадам, што Амерыка эпохі Рузвельта была не такой дэмакратычнай як зараз. Да заканадаўчага дазволу хлопцам хадзіць у жаночы туалет, калі яны лічаць сабе дзяўчатамі было яшчэ далёка. Штаты Поўдня праводзілі палітыку расавай сегрэгацыі, якую федэральныя ўлады згарнулі толькі на мяжы 1960-70-х гг. пад ціскам масавых хваляванняў. Аб сегрэгацыі і несправядлівым стасунку да каляровых амерыканцаў на Поўдні ЗША у першай палове ХХ ст. ў былым СССР напісаны кнігі, зняты кінастужкі, складзены анекдоты, таму падрабязней аб гэтым пісаць тут не мае сэнсу. Да наступлення эпохі Рузвельта работнік меў абмежаваныя правы адносна свайго наймальніка і гэта лічылася нармальным. Жаншчыны і дзеці атрымоўвалі за роўную работу з дарослымі мужчынамі значна меньшыя грошы, што было звычайнай бізнес-практыкай. Рузвельт прыняў краіну, дзе інфраструктура маленькіх гарадоў і вёсак многіх перыферыйных штатаў была ніжэй плінтусоў: напрыклад, адна вадакалонка на ўсю вёску.
З усяго гэтага Рузвельт не зрушыў з месца толькі праблему расавай сегрэгацыі, хоць браў шмат чорных у сваю каманду. У астатнім яго жорсткія меры былі накіраваны на пашырэнне справядлівасці і роўных шансаў для большай колькасці амерыканцаў.
Эпоха Рузвельта была аднім з тых момантаў гісторыі, калі кіраўнік дзяржавы прымае яе ў стане заняпаду і пакідае яе магутнай дзяржавай, у выпадку ЗША -- ядзернай звышдзяржвай. У той жа самы час на другой часткай нашай планеты яшчэ адзін прагматык жорсткімі мерамі пераўтвараў аграрную дзяржаву ў ядзерную звышдзяржаву. Яны ведалі цану адзін аднаму. У барацьбе за перадзел свету яны выступілі саюзнікамі супраць Германіі, Італіі і Японіі. Але нават калі б Рузвельт не памёр у 1945 г. супрацьстаянне СССР і ЗША ў халоднай вайне было б непазбежным: бо непазбежнай была б канкурэнцыя гэтых дзяржаў за сусветнае панаванне. Тым не меньш, барацьба паміж СССР і ЗША на працягу дзясяцігоддзяў ХХ ст. стала магчымай таму што і там і там на чале дзяржавы ў пэўны час апынуўся прагматычны "таварыш".
Зноскі:
(1) Годы жыцця 1882-1945; быў прэзідэнтам з 1933 па 1945 г.
(2) Жонка Франкліна Дэлана Рузвельта была яго кузінай і свачкай Тэадора Рузвельта.
(3) У беларускім перакладзе можна прачытаць адпаведныя дакументы: Пракламацыі 2525, 2526, 2527, і загады 8972 і 9066 Рузвельта //А. Берастоўскі і інш. Гісторыя ЗША ў дакументах: пераклады на беларускую. Мн.: 2014, с. 21-32; Доступ: https://yadi.sk/i/FPmPfjyCYxVCR
(4) An Outline of American History. Published by US Information Agency, p. 269
(5) Тэкст 22-й папраўкі даступны ў беларускім перакладзе: А. Берастоўскі і інш. Гісторыя ЗША ў дакументах: пераклады на беларускую. Мн.: 2014, с. 44; Доступ: https://yadi.sk/i/FPmPfjyCYxVCR

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.