09.09.2015

Гісторыя ЗША ў фотаздымках

У маёй кнізе па гісторыі ЗША не так шмат малюнкаў, як было б пажадана. Таму я раблю невялікую фотагалерэю. Пры гэтым я свядома стараўся не браць "заезджаныя" малюнкі, каб не спрыяць укараненню тых стэрэятыпаў, якія ж сам паспрабаваў выкараніць у сваёй кнізе. Таксама, я спрабую з дапамогай гэтых здымкаў ахапіць тыя моманты гісторыі Амерыкі, якія не здолеў апісаць у апавяданнях.

ХІХ стагоддзе.



Аб'ява аб аўкцыёне па продажу рабоў. 1823 г. Пераклад: "10 цудоўных і каштоўных неграў на аўкцыёне. У чацвер, 24-га мы прадаем насупраць нашага офіса, без якога-небудзь (неразборліва) ці адкладання за наяўныя ў 11 гадзін 10 такіх цудоўных неграў, якіх ніколі яшчэ не прапанавалі на гэтым рынку; сярод іх мужчына -- выдатны повар і дамашні слуга, а таксама дзяўчына каля 17 год -- першакласная служанка і надзвычайна добрая белашвачка. Брук і Хаббард. Серада 23 ліпеня 1823 г."
Крыніца: www.pinterest.com


Генерал Уліс Грант (1822-85 гг). Герой Грамадзянскай вайны 1861-65 гг., прэзідэнт ЗША ў 1869-77 гг. ад Рэспубліканскай партыі, пісьменнік, журналіст часопіса "Сэнчуры" (Century). Адна з найбольш супярэчлівых фігур у гісторыі ЗША, якую з пэўнымі агаворкамі можна параўнаць з маршалам Жукавым ў СССР і генералам Лебедзем у постсавецкай Расіі. З аднаго боку яму ставіцца ў заслугу поспех Поўначы у вайне з канфедэратамі і тое, што будучы прэзідэнтам ён карыстаўся шырокай папулярнасцю. З другога, падчас Грамадзянскай вайны праславіўся тым, што гнаў салдат у лабавыя атакі і не браў да ўвагі людскія страты сваёй арміі (што пазней было характэрна для многіх генералаў Чырвонай Арміі 1930-40-х гг) і што выгнаў ў 1862 г. яўрэяў з штатаў Тэнэсі, Кентукі і Місісіпі (аб чым потым шкадаваў) і меў рэпутацыю чалавека з моцнай энергіяй пры незначным інтэлекце. Апошнія гады жыцця правёў у адноснай беднасці. Яго партрэт ўпрыгоджвае 50-доларавую банкноту.
Крыніца: www.hrono.ru/


Бруклінскі мост. Канец ХІХ ст.
Калекцыя "Нью Ёрк Таймс". Крыніца: http://learning.blogs.nytimes.com/2012/05/24/may-24-1883-brooklyn-bridge-opens/?_r=0

ХХ стагоддзе



Дзядзя Сэм лупцуе дзіця з надпісам на ягадзіцах "рабочыя-члены прафсаюза" і флажком "забастоўка вугальшчыкаў" і кажа: "У мяне няма сіл цярпець гэта глупства!". Карыкатура цікава ў наступным плане. 1. Вобраз дзядзі Сэма -- аднаго з сімвалаў ЗША -- эксплуатуецца ў лозунгах і рэкламе часцей за савецкі вобраз чырвонаармейца, які пытаецца "А ты...(зрабіў тое і тое)?". 2. Гэта карыкатура пачатку ХХ ст паказвае вельмі негатыўнае стаўленне амерыканскага грамадства і дзяржавы ўвогуле да барацьбы рабочых за свае правы, якое пачало істотна мяняцца пры Рузвельце і зусім змянілася ў 1960-70-х гг. 3. Лупцоўка дзяцей лічылася ў амерыканцаў нармальнай рэакцыяй бацькоў на непаслушэнства, нават ў 1960-х можна было сустрэць рэкамендацыі лупцаваць непаслухмяных дзяцей. Цяпер ў ЗША, як і ў Еўропе такія метады праблематычна рэкамендаваць публічна.
Калекцыя "Лос-Анджэлес Таймс". Падборка гісторыка Ігара Мельнікава


Гісторыя шырокага ўжывання гематрансфузіі (пералівання крыві) пачынаецца ў ЗША падчас Першай сусветнай вайны. Надпіс на плакаце "Ён аддаў сваю кроў. А ты дасі сваю?" З цягам часу гематрансфузія робіцца адной з самых спрэчных медыцынскіх працэдур і адначасова даходным бізнесам.
Крыніца: www.ihm.nlm.nih.gov


Алабама. Засваенне новых зямель. Катэджы здаюць у арэнду (1930-я гг.) У 1940-х іх ужо прадаюць сем'ям.
Крыніца: http://alabamapioneers.com/slagheap-village-s-strange-name-given-wpa-housing-project-trussville-alabama/#sthash.2IGUpmhN.dpbs

Карыкатура на новы імідж амерыканскіх цэркваў. На малюнку на пярэднім плане святар вітае святочна апранутую публіку ля дзвярэй сваёй царквы, дзяўчына курыць на ўваходзе. На аб'яве справа ад уваходу надпіс аб забаўляльных мерапрыемствах царквы, уключаючы танцы. Рэлігійны рэнесанс 1950-х у ЗША меў свае нюансы. Фактычна многія цэрквы ЗША пераўтвараліся ў сацыяльныя клубы, дзе ўсё меньш увагі надзялялася рэлігіі і маралі і ўсё больш баўленню вольнага часу ў форме танцаў ці размовы за кавай.
Крыніца: Conformed to This World//Watchtower September 1, 1958, Vol. LXXIX, No 17, p. 517


Рэклама цыгарэт. 1950-я гг. Тэндэнцыя тытунёвых кампаній спалучаць ў рэкламе ідэі "ўсе крутыя людзі кураць" і "нашы цыгарэты не такія шкодныя, як іншыя" працягвалася да канца ХХ ст. А ў 1950-я ў ЗШАі таксама выпускалі і серыю рэкламы цыгарэт з выкарыстаннем маленькіх дзяцей, пераважна з слоганам "Мама, перад тым, як лаяць мяне, закуры Мальбара". Па этычным прычынам я не прыводжу тут такіх ілюстрацый.
Крыніца: http://slavomirkrestian.com/category/cigarettes/


Рух за гендэрную роўнасць. 1970-я гг. Феміністка: "Быў бы ў мяне малаток, я б на друзачкі разбіла патрыярхат." "Я знайшла яго".


Вобраз Вялікай Мамулі з аднайменнай кінакамедыі перадае некаторыя змены, якія адбыліся ў жыцці Амерыкі за другую палову ХХ ст. 1. Усё больш амерыканцаў (і амерыканак) гэта людзі ў целе. Праблема атлусцення грамадзян -- адна з самых актуальных для сістэмы аховы здароўя ЗША. Часткова гэта звязана з высокай папулярнасцю фаст-фуда, а яна, у сваю чаргу, звязана з тым, што амерыканцу лягчэй зарабляць дадатковыя грошы, чым самому купляць інгрыдыенты для супа ці кашы. Але далёка не ўсе амерыканцы такія неспартыўныя. 2. Абавязковае выкарыстанне цёмнаскурых герояў у адной з галоўных ралей -- гэта святое правіла амерыканскай кінаматаграфіі пасля рэвалюцыйнай сітуацыі 1960-х гг. 3. Нарэшце, кінематограф  у ЗША не мае тэндэнцыю клеіць ярлыкі на рэлігійныя дэнамінацыі. Звычайная пратэстанцкая царква, якая не мае значнага ўплыву на палітыку ці эканоміку Амерыкі паказана з гумарам, але без вобраза секты. Для параўнання, ў сучасных Расіі і Беларусі праблематычна зняць і выпусць у пракат аналагічны фільм пра баптыстаў ці пяцідзясятнікаў.


У тунэлях метро ў Нью-Ёрку, асабліва ў тых, якія ўжо не выкарыстоўваюцца, жывуць тысячы бяздомных, па падліках 1991 г  -- каля 75 тысяч чалавек. Кожны год дзясяткі з іх гінуць пад коламі цягнікоў ці ад кантактнай рэйкі.
Крыніца фота і інфармацыі: "Mole People" // Awake! March 22, 1991, Vol. 72, No 6, p. 31

ХХІ стагоддзе.


Адна з самых страшных трагедый ў гісторыі ЗША -- тэракт 11 верасня 2001 г. На фота прозвішчы звычайных амерыканцаў, якія загінулі ў Нью Ёрку. Мемарыял ахвярам тэрарыстычнай атакі на месцы знаходжання вежаў-блізнят.
Крыніца: http://dn.educationaltravel.com/sites/the-911-national-memorial/
Поўны мартыралог загінуўшых 11 верасня 2001 г.: http://edition.cnn.com/SPECIALS/2001/memorial/lists/by-name/


Эдвард Сноўдэн, інжынер, супрацоўнік АНБ ЗША, які перадаў журналістам у 2013 г. метады слежкі ЦРУ і АНБ за амерыканскімі грамадзянамі і метады набыцця інфармацыі разведкай, акрамя вынікаў такой слежкі. Яго прызнанні выклікалі рэзананс у розных краінах і пагоршылі імідж ЗША па прычыне таго, што амерыканскія спецслужбы не толькі парушалі права грамадзян сваёй краіны на прыватнае жыццё, але і вялі актыўны шпіянаж у краінах саюзніцах Злучаных Штатаў. Сноўдэн збег у Расію з дапамогай ВікіЛікс. Ён сцвярджае, што раскрыў дзяржаўныя сакрэты па прычыне сваіх маральных поглядаў.
Крыніца фота: www.spletnik.ru/

Рознае


У розных гарадах свету з'яўляюцца спецыяльныя дарожкі для карыстальнікаў мабільных тэлефонаў. Адна такая дарожка ў буйным горадзе ЗША.
Крыніца: http://4pda.ru/2014/07/19/167801/



Гэта не пустыня на Захадзе ЗША, а вуліца ў адным з амерыканскіх гарадоў недалёк ад Лас Вегаса. Ва ўсялякім разе згодна картам і дарожным знакам.
Фота зроблена і прадастаўлена аўтару кнігі беларускім турыстам. Фота 2013 г.


Цікавы гумар: у адным напрамку - Дом ветэранаў, а ў другім - могілкі ветэранаў. Той жа горад, што і на фотаздымку вышэй. 2013 г. Зроблена і прадастаўлена аўтару кнігі беларускім турыстам.



Мала, хто ведае, што чырвоная зорка - гэта не толькі камуністычны сімвал, а і адзін за сімвалаў Тэхаса. Падчас Другой сусветнай вайны ў аднаго савецкага ваеннага спецыяліста быў культурны шок, калі тэхаскі самалёт прывозіў нейкі груз для СССР. Знайсці чырвоную зорку Тэхаса у Інтэрнеце не так проста, бо часцей трапляецца белая.
Крыніца: старонка Альянса зоркі Тэхаса у Твітары, доступ: https://twitter.com/txstaralliance

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...