01.08.2018

Аўдыяказкі руляць!



Яшчэ 5 год таму мне здавалася, што на беларускай мове цяжка сустрэць у продажы дзіцячыя казкі на аўдыя. Таму я нават сам спрабаваў нешта падобнае рабіць. Тады мяккая беларусізацыя была амаль нябачнай і нават спрэчнай з'явай. Напрыклад, было цяжка адшукаць беларускамоўную рэкламу на вуліцах Мінска.

А ў маі гэтага года мой малодшы сын Любчык атрымаў у падарунак кампакт-дыскі з казкамі і песнямі на беларускай мове. І летам мае сыны распрабавалі дыскі на старым магнітафоне падчас прыёмаў ежы. Праз менш чым месяц некаторыя казкі ўжо ведалі на памяць.

Гэта вам не тата-маскаль, які размаўляе з акцэнтам і чытае казкі без спецэфектаў. Поўны сэрвіс: казкі з музыкай, песнямі, гукамі жывёлаў...

Стваральнікам шчыры тлусты дзякуй!

Фота А. Берастоўскага

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...