04.08.2024

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя малавядомасці шырокаму колу чытачоў, гэты твор яшчэ і многім не зразумелы правільна. На першы погляд гэта яшчэ адно апавяданне ў абарону савецкага ладу жыцця. Ідзе Першая сусветная вайна. Піліп Жменька, хлопец з вёскі, акупаванай немцамі пераходзіць лінію фронта, каб папярэдзіць аб небяспецы салдат Рускай імператарскай арміі. У выніку ён застаецца па другі бок фронту і сустракае Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыю і нават сустракаецца з Леніным. Але насамрэч апавяданне прасякнута да жорсткасці праўдзівым апісаннем Першай сусветнай вайны і дзвюх рэвалюцый у Расіі, што нехарактэрна для большасці сацрэалістычных твораў. Даволі драматычна апісаны характар капітана Ўсевалада Заслонскага і радавога Івана Галадушкі, якія спрабавалі замяніць галоўнаму герою бацьку. Негледзячы на тое, што сюжэт і персанажы прыдуманы аўтарам, гістарычны кантэкст дадзены з апорай на добрае веданне сітуацыі, хутчэй за ўсё з дапамогай дакументаў. Значнай частка твораў беларускіх савецкіх пісьменнікаў праходзіла жорсткую рэдактуру, у тым ліку творы І. Шамякіна. "Першы генерал" - шчаслівае выключэнне, рэдактар відавочна правіў толькі вобраз Леніна, які быў напісаны чалавекам, інтэлектуальна саступаючым Шамякіну. Усё астатняе бліжэй да постсацыялістычнага рэалізму.

Яшчэ адной з адметнасцяў апавядання з'яўляецца каларытная мова кожнага з герояў: тут і беларускія і украінскія сяляне, і гандляр-яўрэй, і афіцэры Рускай арміі, і піцерская інтэлігенцыя - аўтар здолеў яскрава і рэалістычна перадаць кожны тып.

Гэты твор я першы раз выклаў у Інтэрнэт 31.07.2016, цяпер лічу неабходным зноў прадубліраваць спасылку доступу, хоць матэрыял спампавалі і зрабілі крыху зручнейшым для карыстання як мінімум у адной анлайн бібліятэцы беларускай літаратуры. Мой блог прызначаны не для заробку, а для папулярызацыі інфармацыі, якую лічу карыснай для іншых, таму ахвотна нагадаю пра магчымасць прачытаць "Першага генерала" тым, хто заходзіць на маю старонку.

Дакумент уяўляе сабой скан з кнігі І. Шамякіна "Бацькі і дзеці" Мн."Беларусь", 1971 с.5-192. Фармат: PDF. Аб'ём: 477 МБ. Рэсурс: Яндэкс дыск, спасылка доступу

Гл. таксама:

Змітрок Бядуля пра перамогу над смерцю.

Сучасныя беларускія казкі і вершы на аўдыя

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...