вторник, 28 июля 2015 г.

Трэці паход на Печы

Новы паход на Печы. Ізноў разам з маім старэйшым сынам Данікам. Гэты раз здолелі зрабіць фотасесію тым часткам гарадка, якія не закранулі ў мінулыя 2 разы. Але не атрымалася пагутарыць з людзьмі і паглядзець дакументы.

Уваход у гарадок

 Новы варыянт стэлы з зоркай. У Інтэрнеце распаўсюджана ідэя, што змена колераў на стэле звязана з нейкімі аналогіямі былога і цяперашняга дзяржаўных сцягаў. Я ніякай "палітыкі" ў новым дызайне не заўважыў. Папярэдні варыянт, ніколькі не быў падобны на бел-чырвона-белы сцяг, якім актыўна карыстаецца апазіцыя, і цяпершні абсалютна непадобны на афіцыйны беларускі сцяг.
 Бюст сяржанта Сярэбраннікава, у гонар якога названа вуліца.
 У мінулым годзе быў усталяваны гэты помнік побач з бюстам Сярэбрэннікава і недалёк ад дома 25 па вуліцы, якая носіць яго імя.

Дом культуры.
Спробы паразмаўляць з бібліятэкарам, якая з пункту гледжання дырэктара ДК магла б мне больш дапамагчы з гісторыяй Пячэй, ізноў былі непаспяховымі, бо яна была ў адпачынку. Але зрабіў некалькі новых кадраў. Нейкі рамонт з майго папярэдняга візіту ДК перажыў.


 Афіцэрскі інтэрнат.



 Мемарыял, прысвечаны 69 героям Савецкага саюза, адзін з найбольш вядомых печынскіх помнікаў.

 Здаецца, тут быў рэстаран "Пліса".
 Танк перад казармамі.

"Штурм" вайсковай часткі.
Частка дакументаў па гісторыі гарадка, згодна слоў дырэктара ДК, была перадана новаму клубу афіцэраў пры штабе вайсковай часткі. Праз некалькі спроб знайсці гэта месца і атрымаць дазвол на размову з адказным за клуб вайскоўцам, атрымалася толькі здабыць рабочы тэлефон гэтага афіцэра і пакінуць яму праз КПП штаба запіску з сваімі кантактамі і мэтай жадання размовы з ім. Тэлефон аказаўся не той, але мне далі-такі потым сапраўдны спараны нумар яго рабочага кабінета. Але да гэтага часу дазваніцца не атрымалася. Мабыць не кабінетны гэта начальнік...

У бок ракі Пліса і зваротна ў гарадок.

 Вул. Сярэбрэнікава з боку казарм. Стэла ля ўваходу амаль не бачна. Дарэчы, некаторыя ў час майго дзяцінства называлі гэту вуліцу Брадвеем.

 Стары будынак. Мабыць 1930-х гг. За бачны мой палец прашу прабачэння, як і за не самыя файныя здымкі. Камера не працавала, прышлося карыстацца планшэтам.
 Конь пасвіцца ў горадзе недалёка ад прыватнага сектара і вайсковай часткі. Нагадвае пра мару бальшавікоў аб'яднаць горад з вескай.
 Здаецца, гэта ўжо рака Пліса, але знешне нагадвае возера або затоку. Пліса агінае тэрыторыю Барысава на паўднёвым захадзе і ўпадае ў Бярэзіну.



 Гэта затока знаходзіцца паміж "ваеннай" тэрыторыяй.
 Руіны нейкай цаглянай забудовы па-за вайсковымі часткамі.

 Ізноў Пліса альбо яе затокі. Думаю, усе гэтыя насыпы штучныя. Магчыма як элемент танкадрома.
 Вайсковая частка з тылу. Гэта граніца пгт Печы.
 Стары будынак
 Ідзем зваротна ўздоўж вайсковай часткі ў бок вул. Падлеснай. Сустракаем сям'ю лебядзей на вадзе.
 На скрыжаванні. Туды - Падлесная.
 Зваротна - вайсковая частка.
 Вул. Падлесная, прыватны сектар па-за межамі ваеннага гарадка.
 Зайшлі з Падлеснай зваротна ў гарадок праз адсутнічаючы плот. У гэтым хмызняку схаваліся рэшткі каменнага плоту, які аддзяляў ваенны гарадок ад часткі прыватнай жылой забудовы. У гушчар нам з Данікам пралезці не атрымалася.
 Здаецца, гэта таксама інтэрнаты.

 У гэтым будынку, акрамя кватэр, знаходзіцца невялічкі цэнтр розных паслуг: пошта, пункт аховы парадку (праўда не ведаю ваенны ці міліцэйскі) і некалькі прыватных сервісных пунктаў.
Раней тут быў філіял паліклінікі (тэрапеўт і стаматолаг). Цяпер філіял паліклінікі знаходзіцца ў Доме культуры.
 На маей памяці "рытуальнай" крамы тут не было, з'явілася адносна нядаўна. Здаецца, трунамі яны не гандлююць, толькі венкі і крыжы, але я палічыў няветлівым заходзіць і правяраць.
 Гэтую дарогу правялі нядаўна. Дом 6 па Сярэбранікава.
Гэта таксама новае, раней пра наяўнасць пандусаў на ганку дамоў так не турбаваліся. Вул. Сярэбранікава, 14.

Мост.
Вечарам я, мой тата і мой сын пайшлі на "інжынерку", пра якую я пісаў раней. Пасля некалькіх спартыўных практыкаванняў усей сям'ей, я пакінуў дзеда і ўнука разам і пабег на яшчэ адну кропку майго даследавання: мост над чыгункай. Гэты мост з'яўляецца нейкай звязкай паміж вёскай Востраў, Пячамі і ўласна Барысавам, хоць мушу паўтарыць, што Печы, як самастойны населены пункт больш не існуюць ўжо многія гады. Я паспрабаваў зрабіць відэа прыкладна з адной з найвышэйшых кропак маста. Не магу сказаць, што атрымалася добра. Планшэт, на які я здымаў, быў як люстэрка, і бачыць, што здымаеш, было вельмі цяжка. Таксама знайсці нейкую кропку, з якой можна было б убачыць амаль усе аб'екты, пра якія я казаў у відэа, было практычна нерэальна: трэба было б жорстка парушаць правілы дарожнага руху. Але атрымалася зрабіць "відэанататкі", якія звязалі ў адзіную гістарычную вышыванку дарогу на Печы, паўстанак і лінію чыгункі, новы стадыён "Барысаў-Арэна" і нават "інжынерку", на якой тады знаходзіліся разам два пакаленні маей сям'і.


***
Я ў папярэднім пасце пра Печы паспрабаваў даць нейкія характарыстыкі сучаснага жыцця гэтагабылога ваеннага гарадка. Думаю дадаць яшчэ пару.

*Здаецца ўсе надпісы на дамах зроблены на рускай мове. Не думаю, што беларускую свядома пазбягаюць, проста пераважная частка жыхароў, якія маюць дачыненне да печынскай інфраструктуры, гэта былыя і цяперашнія вайскоўцы з савецкім менталітэтам. Яны проста ігнаруюць беларускую мову, як архаізм ці нават нейкі элемент палітычнай апазіцыйнасці. Я ў той дзень, калі рабіў гэту фотасесію, сустрэў аднаго старога чалавека, які ішоў з нейкай п'янай кампаніяй і быў у чорнай футболцы з надпісам "Я русский", але гэта быў адзіны выпадак, калі чалавек насіў сімволіку, якую маглі б палічыць за нацыяналістычную, ды й не факт, што ён хацеў гэтым паказаць знявагу да беларускага.
* Усе маё жыццё ў гарадку рэгулярна можна чуць стрэлы з аўтаматаў з навакольных палігонаў і шум электрацягнікоў з суседняй чыгункі. Мала хто на гэта звяртае ўвагу, бо звыклыя.

Вандроўка адбылася 07.07.2015 г. Спадзяюся, што не апошняя.

2 комментария:

  1. Изначально, новая звезда была оформлена в бел-чырвона-белай гамме. Просто так, без политической подоплеки, потому что красивое гармоничное сочетание цветов. Но некие пенсионеры (информация достоверна) пожаловались руководству городка (комдиву), что, мол, это сочетание оскорбляет их какие-то чувства и ассоциирутеся с оппозицией. Звезду в скорости перекрасили в вырвиглазные убогие бел-зелено-белые цвета.

    Ресторан на фото - бывший Витязь. Работал до середины 2000-х.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Спасибо за дополнения. Буду рад любым новым мыслям. Кстати, не подумал бы об "оппозиционности" стеллы со звездой: сочетание с красным (зеленым) не белое, а светло-серебристое... Если что еще вспомните, буду рад подсказке.

      Удалить