22.09.2015

Вуліца У. Сыракомлі або "перфатурызм"

Той, хто не першы раз зазірае ў мой блог, хутчэй за ўсё заўважыў, што ён прысвечаны ў асноўным пытанням гісторыі і лінгвістыкі. Часам я фатаграфую некаторыя вуліцы Мінска, якія маюць пэўнае значэнне для гісторыі горада (незвычайнае спалучэнне архітэктурных стыляў, помнікі гісторыі), але вуліца У. Сыракомлі ў Лошыцы, напэўна, выключэнне з гэтага правіла. Гэта звычайная вуліца ў сучасным спальным раёне беларускай сталіцы.

Я не ездзіў спецыяльна займацца гэтай вуліцай, а апынуўся на ёй па сваіх пабытовых справах: трэба было замяніць паламаны перфаратар па гарантыі. Можна сказаць адбыўся "перфатурызм" у Лошыцу. Маю ўвагу гэта вуліца прыцягнула хутчэй за ўсё тым, што гэта адна з тых рэдкіх вуліц, дзе буднім ранкам амаль не сустрэнеш людзей ці машын. Неяк не звычна. Адчуванне, як на вуліцах горада ў гадзін 10 ранку пасля навагодняй ночы.

Паколькі на гэтай вуліцы няма нейкіх асаблівых аб'ектаў, якія прыцягнулі б маю ўвагу, як гісторыка, я публікую здымкі ў тым парадку, як яны з'явіліся.

Чыгуначная станцыя "Лошыца". Надпіс лацінкай па стандарту, як у метро.
 Від на вул. Сыракомлі з боку аўтобуснай развязкі.
 Вуліца пачынаецца


 Няціоты бок -- побач з чыгункай і пакуль не асабліва распрацаваны.
 Мне здаецца, што хутка магазіны "Еўраопт" адрадзяць слова "манаполька". На маёй памаці яны з малавядомага брэнда "раскруціліся", часткова за кошт інтэрнет-гандлю. Мае дзеці зараз просяць не купіць што-небудзь, а заказаць у Еўраопце.



 Можа каму актуальна...
 Здаў мукулатуру і заправіў свой "Ролс Ройс"
 Машыны ўздоўж дарогі пераважна стаяць. Праблема паркоўкі.
 Канец вуліцы. Блакітны будынак -- гэта ўжо на вул. Прушынскіх.
 Цікава, што гэты міні-рынак па Сыракомлі 7 не заўсёды "прабіваецца" правільна, бо да гэтага адрасу адносіцца і аўтасэрвіс.
 Трыджык змяніў прафесію. Можа тут лепш плацяць?
 Апошні будынак па цотнаму боку Сыракомлі.
 ... у тыле ворага.
 Залез за мяжу вуліцы. Каб усе межы можна было так лёгка пераходзіць!
 Іду зваротна. Гэта я ніяк не дачакаюся, каб прадаўцы прыехалі на работу і аддалі мне новы перфаратар


 А гэта ўжо іду дамоў, дакладней, на станцыю.





 Вось тут я жадаў сфатаграфаваць трактар ля аўтобуснай развязкі, а толькі дома ўбачыў, што на першы план патрапіў пратэстны лозунг мясцовых хуліганаў, які лепш перакласці з англійскай "далоў паліцыю". Я не далучаюся да гэтага пратэсту.
 Аўтобус на развязцы...
 ... і бяздомныя сабакі.
Від з развязкі на поўнач: гушчар і небаскробы.

Дарэчы, заўважыў, што чыгунка больш выгодны спосаб ездзіць па Мінску, чым аўтобус ці метро. Білет ад Мінск Пасажыскага да Лошыцы каштуе 1200, а на аўтобус усе 4500. Я ўжо не гавару пра хуткасць перамяшкання. Праўда, рэгіянальныя лініі -выключэнне (зваротна ехаў менавіта "рэгіаналкай"): білет каштуе 6600. Пры сучасных цэнах гэта, зразумела, капейкі, але яны рублі берагуць.

"Перфатурызм" адбыўся 21.09.2015

12.09.2015

Э. Хэмінгуэй. Чакаў цэлы дзень. Пераклад апавядання.

Чакаў цэлы дзень
Ён зайшоў у пакой, каб зачыніць вокны, калі мы былі яшчэ ў ложку, і я ўбачыў, што ён мае хворы выгляд. Яго трасло, твар быў белым і ён ішоў марудна, быццам было балюча ісці.
– Што з табой, сыночку?
– Мне галава баліць.
– Тады ідзі назад у ложак.
–Не, усё нармальна.
– Ідзі ў ложак. Я прыйду да цябе, калі апрануся.
Але, калі я спусціўся, ён сядзеў апрануты ля каміна з выглядам вельмі хворага і няшчаснага дзевяцігадовага хлопчыка. Я паклаў яму руку на лоб і зразумеў, што ў малога тэмпература.
– Ідзі ў ложак, сказаў я, – ты хворы.
– Не, я ў парадку – адказаў ён.
Прыйшоў доктар і замерыў тэмпературу.
– Якая яна? – запытаўся я ў яго.
– Сто два.
Спусціўшыся на першы паверх дома, доктар пакінуў тры розных лякарствы ў трох розных капсулах рознага колеру. Адно каб збіць гарачку, другое – слабільнае, а трэцяе супраць кіслотнасці, бо мікробы грыпу могуць жыць толькі ў кіслотных умовах, так ён патлумачыў. Здавалася, ён усё ведаў пра грып, і ён казаў не аб чым не турбавацца, калі толькі тэмпература не падымецца вышэй за сто чатыры градусы. Ішла эпідэмія грыпу і, калі пазбегнуць пнеўманіі, то ніякай небяспекі не было.
Я вярнуўся ў пакой, запісаў тэмпературу хлопчыка і накрэмзаў нататак, калі яму даваць розныя капсулы.
– Хочаш, я табе пачытаю?
– Можна. Калі хочаш, – адказаў хлопчык. Яго твар быў белым, пад вачамі былі цёмныя плямы. Ён ціха ляжаў у ложку і, здавалася, не звяртаў увагі на тое, што адбывалася вакол.
Я ўслых чытаў “Кнігу піратаў” Говарда Пайла, але бачыў, што ён не слухае, што я чытаю.
– Як ты сябе адчуваеш, сынок? – запытаўся я.
– Як і раней, – адказаў ён.
Я сеў на ложак ля яго ног і чытаў ужо для сябе, чакаючы часу, калі трэба даць лякарствы. Было б нармальна, калі б ён заснуў, але, калі я падняў вочы, сын глядзеў у ногі ложка дзіўным позіркам.
– Чаму б табе не паспаць? Я разбуджу цябе, калі прыйдзе час піць лякарствы.
– Я лепш застануся пільным.
Праз некаторы час ён сказаў мне:
– Ты не абавязаны сядзець тут са мной, тата, калі табе надакучыла.
– Мне не надакучыла.
– Не, я кажу, што ты не абавязаны сядзець тут са мной, калі табе надакучыць.
Я падумаў, што ён крыху трызніць, даў яму прапісаныя капсулы і аб адзінаццатай гадзіне выйшаў пагуляць крыху.
Быў ясны халодны дзень, зямля была пакрыта ледзяной коркай, хмызняк, трава і зямля былі як быццам лакіраваныя лёдам. Я ўзяў з сабой маладога ірландскага сетэра на прагулку і мы пайшлі ўздоўж дарогі і змёрзлага ручая, але стаяць або ісці на слізкай як шкло зямлі не атрымоўвалася, рыжы сабака коўзаўся ўвесь час, двойчы ўпаў і адзін раз пры гэтым скінуў маю стрэльбу, якая адляцела ад мяне па лёдзе.
Мы напалохалі чараду курапатак на гліністым высокім беразе з выступаючым хмызняком і я застрэліў дзвюх, калі яны ўляталі з віду ад берага. Некаторыя курапаткі схаваліся на дрэвах, а большасць астатніх ў хмызняку, і спатрэбілася неаднаразова паскакаць па пакрытых лёдам узгорках, каб прымусіць іх узляцець. Калі яны падымаліся ў паветра, было цяжка патрапіць ў птушак стоячы на слізкім няўстойлівым хмызняку. Дзвюх я забіў, а ў пяць не патрапіў і пайшоў дамоў, задаволены, што знайшоў курапатак недалёка ад дому і што яны яшчэ застануцца на іншы дзень.
Дома я даведаўся, што хлопчык не дазволіў анікому заходзіць у свой пакой.
– Не заходзьце да мяне, – казаў ён, – бо вы абавязкова заразіцеся ад мяне.
Я зайшоў у яго пакой і знайшоў яго ў тым жа палажэнні, у якім я яго пакідаў, з белым тварам, толькі верх шчок пачырванеў ад гарачкі і ён па-ранейшаму глядзеў у ногі свайго ложка.
Я замерыў тэмпературу.
– Колькі там?
– Нешта каля сотні, –адказаў я. Было сто два і чатыры дзясятых.
– Было сто два, –сказаў ён.
– Хто так сказаў?
– Доктар.
– Твая тэмпература ў норме – адказаў я. – Няма аб чым хвалявацца.
– Я не хвалююся, – сказаў ён, – але не магу не думаць аб гэтым.
– Не думай аб гэтым, – сказаў я, – аднясіся да гэтага спакойна.
– Я адношуся да гэтага спакойна, – адказаў ён і стаў глядзець наўпрост перад сабой. Відавочна ён намагаўся стрымацца і яго штосьці турбавала.
– Выпі гэта з вадой.
– Думаеш, гэта хоць чымсьці дапаможа?
– Зразумела, дапаможа.
Я сеў, разгарнуў “Кнігу піратаў” і пачаў чытаць, але заўважыў, што сын не слухае, і спыніўся.
– Калі я памру? – запытаўся ён.
– Што?
– Колькі часу мне засталося жыць?
– Ты не памрэш. Што з табой?
– Не, памру. Я чуў, як ён сказаў “сто два”.
– Людзі не паміраюць ад тэмпературы “сто два”. Гэта глупства.
– Я ведаю, што паміраюць. У школе ў Францыі хлопцы казалі мне, што не ты выжывеш, калі ў цябе сорак чатыры градусы. А ў мяне сто два.
Ён чакаў смерці цэлы дзень з дзевяці гадзін раніцы.
– Бедны сынок, –адказаў я. –Мой бедны сынок. Гэта як мілі і кіламетры. Ты не памрэш. Гэта іншы тэрмометр. На тым тэрмометры норма трыццаць сем, а на гэтым дзевяноста восем.
– Ты ўпэўнены?
– Абсалютна. – адказаў я. Гэта як мілі і кіламетры. Ведаеш, колькі кіламетраў мы накруцілі ў машыне, калі праехалі семдзясят міль?
– А-а. – адказаў ён.
Яго погляд у ногі ложка паступова расслабіўся. Яго кантроль над сабой аслаб урэшце, і на наступны дзень ён быў слаб і лёгка пачынаў плакаць з-за розных неістотных дробязяў.

Пер. А. Берастоўскага. Рэд Н. Духоўнікавай
(E. Hemingway. A Day’s Wait)

09.09.2015

Гісторыя ЗША ў фотаздымках

У маёй кнізе па гісторыі ЗША не так шмат малюнкаў, як было б пажадана. Таму я раблю невялікую фотагалерэю. Пры гэтым я свядома стараўся не браць "заезджаныя" малюнкі, каб не спрыяць укараненню тых стэрэятыпаў, якія ж сам паспрабаваў выкараніць у сваёй кнізе. Таксама, я спрабую з дапамогай гэтых здымкаў ахапіць тыя моманты гісторыі Амерыкі, якія не здолеў апісаць у апавяданнях.

ХІХ стагоддзе.



Аб'ява аб аўкцыёне па продажу рабоў. 1823 г. Пераклад: "10 цудоўных і каштоўных неграў на аўкцыёне. У чацвер, 24-га мы прадаем насупраць нашага офіса, без якога-небудзь (неразборліва) ці адкладання за наяўныя ў 11 гадзін 10 такіх цудоўных неграў, якіх ніколі яшчэ не прапанавалі на гэтым рынку; сярод іх мужчына -- выдатны повар і дамашні слуга, а таксама дзяўчына каля 17 год -- першакласная служанка і надзвычайна добрая белашвачка. Брук і Хаббард. Серада 23 ліпеня 1823 г."
Крыніца: www.pinterest.com


Генерал Уліс Грант (1822-85 гг). Герой Грамадзянскай вайны 1861-65 гг., прэзідэнт ЗША ў 1869-77 гг. ад Рэспубліканскай партыі, пісьменнік, журналіст часопіса "Сэнчуры" (Century). Адна з найбольш супярэчлівых фігур у гісторыі ЗША, якую з пэўнымі агаворкамі можна параўнаць з маршалам Жукавым ў СССР і генералам Лебедзем у постсавецкай Расіі. З аднаго боку яму ставіцца ў заслугу поспех Поўначы у вайне з канфедэратамі і тое, што будучы прэзідэнтам ён карыстаўся шырокай папулярнасцю. З другога, падчас Грамадзянскай вайны праславіўся тым, што гнаў салдат у лабавыя атакі і не браў да ўвагі людскія страты сваёй арміі (што пазней было характэрна для многіх генералаў Чырвонай Арміі 1930-40-х гг) і што выгнаў ў 1862 г. яўрэяў з штатаў Тэнэсі, Кентукі і Місісіпі (аб чым потым шкадаваў) і меў рэпутацыю чалавека з моцнай энергіяй пры незначным інтэлекце. Апошнія гады жыцця правёў у адноснай беднасці. Яго партрэт ўпрыгоджвае 50-доларавую банкноту.
Крыніца: www.hrono.ru/


Бруклінскі мост. Канец ХІХ ст.
Калекцыя "Нью Ёрк Таймс". Крыніца: http://learning.blogs.nytimes.com/2012/05/24/may-24-1883-brooklyn-bridge-opens/?_r=0

ХХ стагоддзе



Дзядзя Сэм лупцуе дзіця з надпісам на ягадзіцах "рабочыя-члены прафсаюза" і флажком "забастоўка вугальшчыкаў" і кажа: "У мяне няма сіл цярпець гэта глупства!". Карыкатура цікава ў наступным плане. 1. Вобраз дзядзі Сэма -- аднаго з сімвалаў ЗША -- эксплуатуецца ў лозунгах і рэкламе часцей за савецкі вобраз чырвонаармейца, які пытаецца "А ты...(зрабіў тое і тое)?". 2. Гэта карыкатура пачатку ХХ ст паказвае вельмі негатыўнае стаўленне амерыканскага грамадства і дзяржавы ўвогуле да барацьбы рабочых за свае правы, якое пачало істотна мяняцца пры Рузвельце і зусім змянілася ў 1960-70-х гг. 3. Лупцоўка дзяцей лічылася ў амерыканцаў нармальнай рэакцыяй бацькоў на непаслушэнства, нават ў 1960-х можна было сустрэць рэкамендацыі лупцаваць непаслухмяных дзяцей. Цяпер ў ЗША, як і ў Еўропе такія метады праблематычна рэкамендаваць публічна.
Калекцыя "Лос-Анджэлес Таймс". Падборка гісторыка Ігара Мельнікава


Гісторыя шырокага ўжывання гематрансфузіі (пералівання крыві) пачынаецца ў ЗША падчас Першай сусветнай вайны. Надпіс на плакаце "Ён аддаў сваю кроў. А ты дасі сваю?" З цягам часу гематрансфузія робіцца адной з самых спрэчных медыцынскіх працэдур і адначасова даходным бізнесам.
Крыніца: www.ihm.nlm.nih.gov


Алабама. Засваенне новых зямель. Катэджы здаюць у арэнду (1930-я гг.) У 1940-х іх ужо прадаюць сем'ям.
Крыніца: http://alabamapioneers.com/slagheap-village-s-strange-name-given-wpa-housing-project-trussville-alabama/#sthash.2IGUpmhN.dpbs

Карыкатура на новы імідж амерыканскіх цэркваў. На малюнку на пярэднім плане святар вітае святочна апранутую публіку ля дзвярэй сваёй царквы, дзяўчына курыць на ўваходзе. На аб'яве справа ад уваходу надпіс аб забаўляльных мерапрыемствах царквы, уключаючы танцы. Рэлігійны рэнесанс 1950-х у ЗША меў свае нюансы. Фактычна многія цэрквы ЗША пераўтвараліся ў сацыяльныя клубы, дзе ўсё меньш увагі надзялялася рэлігіі і маралі і ўсё больш баўленню вольнага часу ў форме танцаў ці размовы за кавай.
Крыніца: Conformed to This World//Watchtower September 1, 1958, Vol. LXXIX, No 17, p. 517


Рэклама цыгарэт. 1950-я гг. Тэндэнцыя тытунёвых кампаній спалучаць ў рэкламе ідэі "ўсе крутыя людзі кураць" і "нашы цыгарэты не такія шкодныя, як іншыя" працягвалася да канца ХХ ст. А ў 1950-я ў ЗШАі таксама выпускалі і серыю рэкламы цыгарэт з выкарыстаннем маленькіх дзяцей, пераважна з слоганам "Мама, перад тым, як лаяць мяне, закуры Мальбара". Па этычным прычынам я не прыводжу тут такіх ілюстрацый.
Крыніца: http://slavomirkrestian.com/category/cigarettes/


Рух за гендэрную роўнасць. 1970-я гг. Феміністка: "Быў бы ў мяне малаток, я б на друзачкі разбіла патрыярхат." "Я знайшла яго".


Вобраз Вялікай Мамулі з аднайменнай кінакамедыі перадае некаторыя змены, якія адбыліся ў жыцці Амерыкі за другую палову ХХ ст. 1. Усё больш амерыканцаў (і амерыканак) гэта людзі ў целе. Праблема атлусцення грамадзян -- адна з самых актуальных для сістэмы аховы здароўя ЗША. Часткова гэта звязана з высокай папулярнасцю фаст-фуда, а яна, у сваю чаргу, звязана з тым, што амерыканцу лягчэй зарабляць дадатковыя грошы, чым самому купляць інгрыдыенты для супа ці кашы. Але далёка не ўсе амерыканцы такія неспартыўныя. 2. Абавязковае выкарыстанне цёмнаскурых герояў у адной з галоўных ралей -- гэта святое правіла амерыканскай кінаматаграфіі пасля рэвалюцыйнай сітуацыі 1960-х гг. 3. Нарэшце, кінематограф  у ЗША не мае тэндэнцыю клеіць ярлыкі на рэлігійныя дэнамінацыі. Звычайная пратэстанцкая царква, якая не мае значнага ўплыву на палітыку ці эканоміку Амерыкі паказана з гумарам, але без вобраза секты. Для параўнання, ў сучасных Расіі і Беларусі праблематычна зняць і выпусць у пракат аналагічны фільм пра баптыстаў ці пяцідзясятнікаў.


У тунэлях метро ў Нью-Ёрку, асабліва ў тых, якія ўжо не выкарыстоўваюцца, жывуць тысячы бяздомных, па падліках 1991 г  -- каля 75 тысяч чалавек. Кожны год дзясяткі з іх гінуць пад коламі цягнікоў ці ад кантактнай рэйкі.
Крыніца фота і інфармацыі: "Mole People" // Awake! March 22, 1991, Vol. 72, No 6, p. 31

ХХІ стагоддзе.


Адна з самых страшных трагедый ў гісторыі ЗША -- тэракт 11 верасня 2001 г. На фота прозвішчы звычайных амерыканцаў, якія загінулі ў Нью Ёрку. Мемарыял ахвярам тэрарыстычнай атакі на месцы знаходжання вежаў-блізнят.
Крыніца: http://dn.educationaltravel.com/sites/the-911-national-memorial/
Поўны мартыралог загінуўшых 11 верасня 2001 г.: http://edition.cnn.com/SPECIALS/2001/memorial/lists/by-name/


Эдвард Сноўдэн, інжынер, супрацоўнік АНБ ЗША, які перадаў журналістам у 2013 г. метады слежкі ЦРУ і АНБ за амерыканскімі грамадзянамі і метады набыцця інфармацыі разведкай, акрамя вынікаў такой слежкі. Яго прызнанні выклікалі рэзананс у розных краінах і пагоршылі імідж ЗША па прычыне таго, што амерыканскія спецслужбы не толькі парушалі права грамадзян сваёй краіны на прыватнае жыццё, але і вялі актыўны шпіянаж у краінах саюзніцах Злучаных Штатаў. Сноўдэн збег у Расію з дапамогай ВікіЛікс. Ён сцвярджае, што раскрыў дзяржаўныя сакрэты па прычыне сваіх маральных поглядаў.
Крыніца фота: www.spletnik.ru/

Рознае


У розных гарадах свету з'яўляюцца спецыяльныя дарожкі для карыстальнікаў мабільных тэлефонаў. Адна такая дарожка ў буйным горадзе ЗША.
Крыніца: http://4pda.ru/2014/07/19/167801/



Гэта не пустыня на Захадзе ЗША, а вуліца ў адным з амерыканскіх гарадоў недалёк ад Лас Вегаса. Ва ўсялякім разе згодна картам і дарожным знакам.
Фота зроблена і прадастаўлена аўтару кнігі беларускім турыстам. Фота 2013 г.


Цікавы гумар: у адным напрамку - Дом ветэранаў, а ў другім - могілкі ветэранаў. Той жа горад, што і на фотаздымку вышэй. 2013 г. Зроблена і прадастаўлена аўтару кнігі беларускім турыстам.



Мала, хто ведае, што чырвоная зорка - гэта не толькі камуністычны сімвал, а і адзін за сімвалаў Тэхаса. Падчас Другой сусветнай вайны ў аднаго савецкага ваеннага спецыяліста быў культурны шок, калі тэхаскі самалёт прывозіў нейкі груз для СССР. Знайсці чырвоную зорку Тэхаса у Інтэрнеце не так проста, бо часцей трапляецца белая.
Крыніца: старонка Альянса зоркі Тэхаса у Твітары, доступ: https://twitter.com/txstaralliance

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць