Многія ведаюць сюжэт амерыканскай кінадрамы "Пах жаншчыны" (Scent of a Woman) дзе лейтэнант-палкоўнік Слейд (яго званне адпавядае беларускаму "падпалкоўнік") выступае на паседжанні дысцыплінарнай камісіі элітарнай школы, на якім усю віну за хуліганскі ўчынак супраць дырэктара школы трох багацеяў паспрабавалі перакласці на беднага хлопца Чарлі, адмовіўшагася выдаць імёны злачынцаў. Слейд выступае ў абарону Чарлі, як сябра яго бацькоў (чаго на самой справе не было) і камісія пад уплывам яго аўтарытэту салдата-героя і яго аргументаў адмаўляецца ад ідэі выключыць з школы Чарлі.
Аль-Пачына ў ролі Фрэнка Слейда
Крыніца: https://encrypted-tbn3.gstatic.com/images?q=tbn:ANd9GcTbaB0I-NJVh2xkcbchZ2HA2bWmCc-78DZzc-w_hCQf_83b4fLg6g
Нешта падобнае на самой справе адбылося пры савецкай уладзе ў Львове ў 1980-х. Мне і маёй жонцы аб гэтым казала сама гераіня той падзеі (цяпер ёй ужо далёка за 40). Яна працавала ў нейкай арганізацыі і падала дакументы ў тэхнікум на завочнае навучанне. Але ёй адмовілі і далі зразумець, што прычына ў тым, што яна не састаяла ў камсамоле.
Дзяўчына пайшла на работу.
-- Ну як? Паступіла? -- пытае яе адзін стары супрацоўнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
-- Не, мне адмовілі, бо я не камсамолка.
-- Пачакай, пойдзем туды разам.
Стары ветэран пайшоў дадому, апрануў мундзір з узнагародамі і накіраваўся ў гэты тэхнікум разам з дзяўчынай.
-- Што гэта такое?! -- лаяўся ён на прыёмную камісію -- Хіба я для таго праліваў сваю кроў, каб потым мая ўнучка не магла вучыцца толькі таму, што яна не камсамолка?!
-- Што Вы?! Мы не адмаўляемся, залічыць Вашу ўнучку ў наш тэхнікум. -- адказалі яму члены камісіі. Проста мы не ведалі, што яна ўнучка ветэрана вайны.
Дзяўчына паступіла. Крыху пазней яна купіла "дзеду" бутэльку каньяку, каб выразіць падзяку за тое, што выратаваў яе ў складанай сітуацыі. Потым яна бліскучаскончыла тэхнікум і зараз працуе па спецыяльнасці.
Для мяне гэтыя дзве гісторыі -- галівудская і рэальная -- добры напамін, што ў розных краінах і культурах чалавек можа сутыкнуцца і з несправядлівасцю, і з выскародствам.

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.