28.08.2025

Вуліцы Мінска, назвы якіх звязаны не з тым, што многія думаюць. Частка 2

 Тэма вуліц з назвамі, паходжанне якіх не ўсе разумеюць атрымала працяг у маім блогу. У папярэднім пасце аб гэтым я пісаў толькі пра асобныя вуліцы. У гэтым гаворка пойдзе пра комплекс: вуліца-завулак-праезд.

Жукоўскага

Тапонім звязаны не з вядомым рускім літаратарам Васілём Жукоўскім, а з бацькам аэрадынамікі Мікалаем Жукоўскім. Праўда, для мясцовых "чоткіх пацаноў" 2-й паловы ХХ ст. раён вуліцы, завулка і праезда быў вядомы як "Жучка", альтэрнатыўная назва -- "Шалман".

Від на ўсю вуліцу Жукоўскага з узгорка на скрыжаванні "Жучкі" з Магілёўскай вуліцай. На даляглядзе месца дзе за Аэрадромнай пачынаецца квартал "Мінск-Свет" з яго хмарачосамі.

Мурал "Мінск-Масква" на рагу вуліц Магілёўскай і Жукоўскага.

Дамы 1 і 3
Дом 2

На цотным баку вуліцы Жукоўскага на адрэзку ад Магілёўскай да Варанянскага усталяваны такія таблічкі забароны выгулу сабак. Гэта таблічка -- адзіная, дзе штосьці захавалася.

Дом 4
Кантэйнер старога тыпу для сбора шкла. Зараз такія рэдка выкарыстоўваюцца.

Фігурныя сцены дома 4 крыху нагадваюць формы старога замка. Такія будавалі ў 90-я і 2000-я гг., як і гэты дом.

На вуліцы Жукоўскага, як і на маім родным Усходзе-1, ёсць алея крэатыўных лавачак.

Дом 5/1



Дом 6/2. На фото патрапілі 3 элементы 2020-х гг., якія распаўсюджваюцца па Мінску: кікшэрынгавы самакат, паштамат самаабслугоўвання і пункт выдачы "Азона".

Бібліятэка ў доме 9/1 лічыцца настолькі значным аб'ектам, што ў яе гонар назвалі прыпынак грамадскага транспарту. Дарэчы, гэта адзін з рэдкіх аб'ектаў вуліцы з назвай на беларускай мове. Яшчэ адзін цікавы факт: у гэтым доме 2 бібліятэкі -- №20 і №4 (дзіцячая).

Дом 9/1

Дом 8/1.

Кандыцыянеры на гэтым доме выглядаюць як мініяцюрныя балкончыкі :)

Яшчэ крэатыўныя лавачкі ля прыпынку грамадскага транспарту...

Пешаходная і веласіпедная дарожкі ля дома 10/1  акупаваныя галубамі...

Дом 10/1

Бізнес-цэнтр (д.11А) пабудаваны ў 2010-х гг.,  і д. 9/1.


Каля скрыжавання з вуліцай Варанянскага знаходзіцца рэшта крэатыўных лавачак.

Паветраводы станцыі метро "Кавальская слабада"


Мурал у гонар Кастрычніцкага раёна Мінска на стыку дамоў 17 і 19.


Выгляд вуліцы ў раёне станцыі метро. Фоткі самой станцыі можна знайсці тут.

За дрэвамі і паркоўкай хаваецца праезд Жукоўскага

Фактычна, гэты дом, які выглядае недагледжаным, знаходзіцца на рагу вуліцы Жукоўскага і аднайменнага праезду.

Частка праезду Жукоўскага выглядае закінутым...

А частка, што бліжэй да скрыжавання з 1-м завулкам Жукоўскага, яшчэ жыве.

Рэспект гаспадарам дому за пазначэнне праезду на беларускай мове!


1-ы завулак Жукоўскага глядзіць у будучыню крыху больш упэўнена, чым яго цёзка-праезд...

Цікава: няма другога ці трэцяга завулка Жукоўскага, але першы завулак імя гэтага вучонага так і не згубіў свой нумар...


Крыху прагулкі па "першаму завулку".

1-ы завулак Жукоўскага сканчаецца перасячэннем з Быхаўскай вуліцай. Дом 55 па Быхаўскай жыве бо гэта офісны будынак...


... а дамы 59 і 61, што ідуць у бок скрыжавання з вуліцай Жукоўскага, дажываюць свой час, каб саступіць месца новай гарадской інфраструктуры.

Скрыжаванне вуліц Быхаўскай і Жукоўскага. Дарэчы, у мінулым годзе здымаў Быхаўскую ў раёне вуліцы Авакяна.


З боку вуліцы Жукоўскага прыватны сектар паміж Быхаўскай і праездам Жукоўскага выглядае закінутым

Сучасны дом 16 па вуліцы Жукоўскага цягнецца ад Быхаўскай да Сенніцкай.

Вуліца Жукоўскага, 14, паркінг, пабудаваны ў 2024 г. паміж Быхаўскай і Сенніцкай. Дарэчы, раней домам 14 была спецшкола № 18 для дзяцей з парушэннямі мовы і яна стаяла каля скрыжавання з вул. Варанянскага.

Від на Мінск-Свет на даляглядзе...

Паркінг яшчэ толькі пачаў абжывацца

Тут дом 16 выходзіць на Сенніцкую вуліцу

А на другім баку вуліцы Жукоўскага яшчэ адзін пакуль цэлы сектар сядзібнай забудовы.

Від на Сенніцкую з Жукоўскага

Мінск стары і новы па два бакі Сенніцкай :)

Вяртаюся ў бок станцыі метро і фатаграфую няцотны бок "Жучкі". Дом на фота таксама адносіцца да Сенніцкай вуліцы, бо яна дзвюма лініямі ўваходзіць ў Жукоўскага ў двух розных месцах.

Завяршае летнюю вандроўку па Жукоўскіх мясцінах вось такі кампактны паветравод метрапалітэна. 

Калі не пазначана інакш, фотаграфіі зроблены А. Берастоўскім 22.08.2025 г. Працяг будзе




Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Надвор'е 2025-га

  У апошнія гады я рабіў эпізадычныя заметкі на тэму надвор'я (як, напрыклад, тут ). Але глабальнае пацяпленне і пагодныя анамаліі пабуд...