25.02.2016

Беларуская міліцыя: нечаканы працяг

Калі я пісаў пост пра беларускую міліцыю, я, зразумела, не спрабаваў уключыць усё, што я бачыў ці чуў пра яе. Галоўным было паказаць пэўныя тэндэнцыі, а не запісаць усе мае успаміны. З таго часу было некалькі выпадкаў, калі мінскія міліцыянеры аскандаліліся. Аднойчы ў іх адбылася бойка з сляпым жабраком у пераходзе ст.м.Уручча, пры гэтым іх ледзь саміх не пабіў натоўп прахожых. Другі раз пры невысветленых абставінах міліцыянеры пабілі журналіста "ТУТ.бай" у памяшканні суда. Я ўважліва чытаў і глядзеў тое, што знаходзіў у Інтэрнеце наконт гэтых двух выпадкаў, але і там, і там справа была мутная, доказаў віны міліцыянераў было мала, у мяне выклікалі пытанні паводзіны пацярпелых, асабліва жабрака, і нарэшце, там мяне не было, таму нічога істотнага пра гэта напісаць не магу.

Былі і іншыя выпадкі, надзвычайныя і камічныя сітуацыі, дзе мне даводзілася бачыць розныя паводзіны беларускіх праваахоўцаў, часам я магу іх узгадаць для "лірыкі" (гл. напр., Мы будуем "ізм"), але нічога яны ў агульным апісанні беларускай міліцыі, што я даў, не мяняюць.

Тым не меньш, адзін такі выпадак атрымаў нечаканы працяг. Само здарэнне адбылося некалькі год таму, можа 5 ці 6. Студэнт у адным вну, дзе я выкладаў англійскую неяк распавядаў, што ён бачыў на адной з вуліц свайго роднага горада Барысава:
-- Іду па вуліцы. Бачу 2 "мянта" спыняюць мужыка, патрабуюць дакументы. А ён як даў аднаму з іх у твар! Мент упаў, а другі даў уцекача!

Я часам распавядаў гэту гісторыю ў якасці "лірычнага адступлення" іншым студэнтам у розных мінскіх вну, дзе выкладаў англійскую. Але Зямля круглая, і нейкі час таму я даведаўся, чым яна скончылася. Адзін з маіх студэнтаў аказаўся барысаўскім міліцыянерам і ён паведаміў цікавыя падрабязнасці гэтага здарэння.

Той малады чалавек, які збіў з ног міліцыянера, як раз толькі што пасварыўся з сваёй сяброўкай. Усё што бачыў другі студэнт так і адбылося: адзін быў збіты з ног, другі ўцёк. Але было і іншае. Збіты міліцыянер страціў прытомнасць. Хлопец, які яго збіў, застаўся стаяць ля сваёй ахвяры і чакаў "хуткую дапамогу" і міліцыю. Затрымаўшы хлопца, міліцыянеры вырашылі разабрацца з ім па-свойску: адвезлі яго на рэчку (мабыць Бярэзіну ці Плісу), пабілі яго там і адпусцілі.

Да гэтай гісторыі магу дадаць толькі адну рэч: сучасныя беларусы не вераць у сілу закона. Не ўсе такія, але многія. І наяўнасць міліцэйскіх пагон не мяняе думкі ў галаве.

2 комментария:

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...