27.02.2016

Нелюты люты

Ну что случилось с планетой людей?
Перевернулся весь мир.
Вот уже который год
Погоды нет на Земле
Погоды нет на Земле
Моей.
А. Розенбаум

Крыніца фота: www.msch-orel.ru

27 лютага 2002 г. вечарам я быў дома за пiшучай машынкай і пісаў або рэферат па краіназнаўству, або курсавую па тэхнічным сродкам навучання. Я быў тады студэнтам БДПУ ім. М. Танка. Не памятаю колькі было гадзін, але было цёмна. Раптам адчуў грукат навальніцы. На вуліцы яшчэ ляжаў рыхлы снег, але над суседнім Зяленым Лугам ужо бліскалі маланкі. Мяне гэта прыродная анамалія не здзівіла, але было цікава. Пазней падобнае паўтарылася ў іншых гарадах у лютым 2008 г., але я аб гэтым даведаўся з Інтэрнета.

Прыродныя анамаліі адбываліся на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Адна з прычын, чаму я не здзівіўся тады, была ў тым што як студэнт-гісторык я вывучаў падобныя факты з гісторыі Сярэднявечча. Таксама адзін мой знаёмы, якому ў 2000-х было год 50 ці 60, казаў, што ў 1960-х у жніўні раптам пайшоў снег, а ён быў у дарозе, быў лёгка апрануты і мусіў бегчы дамоў за цёплай вопраткай.

Мяне не здзіўляе што снежань у апошнія гады у Мінску бывае зусім без снега, а студзень зусім не студзёны. Так што навагоднія канфеці і гільзы ад петард валяюцца на траве, а не схаваны свежым снегам. Тым не меньш звычайна ў другой палове студзеня і ў лютым бывае класічная беларуская зіма. Падчас з лютым марозам да - 20 С. Але люты 2016 г. дае адчуванне ранняй вясны. Як быццам зараз позні сакавік з ручаямі, свежасцю паветра, песнямі птушак. Часам выпадае снег, але хутка тае.

Мяне не здзіўляе зіма падобная на восень. Нават чымсьці падабаецца. Люты 2016 г. нагадаў люты 2002 г. Паспрабаваў успомніць, што тады было, але нічога асаблівага і вартага апісання не згадалася. Хіба толькі што маладзейшы быў і мог больш, але вопыту было менш.

Зіма 2016 г. таксама запомніцца водгукам "свіной" эпідэміі. Але ў гэты раз і звычайны грып, і свіны прайшлі без такіх маштабных ахвяр як у папярэдні.

Яшчэ пару дзён і каляндарная зіма скончыцца. Але снег быў. На санках мае дзеці паспелі пакатацца. Можа будзе яшчэ, таму пакуль іх не хаваем у  падвал.

Таксама: Сонечнае зацямненне

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...