22.08.2016

Зніклая вуліца Браслава

У пачатку гэтага месяца атрымалася парваць з традыцыяй працаваць без адпачынку кожны год: мы з жонкай і дзецьмі паехалі на тыдзень адпачыць у Браслаў. Я не планаваў ніякай работы як гісторык, але ў апошні дзень адпачынку зрабіў выключэнне. На старой карце горада у гаспадара доміка, дзе мы адпачывалі, я знайшоў доўгую вуліцу ім. Ф. Скарыны. Яна была недалёк ад гэтага доміка, і я вырашыў зрабіць невялікі відэаролік пра гэту вуліцу. На месцы знайшоў, што вуліца ўжо амаль знікла.

У выніку я зрабіў 5 ролікаў з розных пазіцый і аб'яднаў іх на YouTube. Яны атрымаліся крыху сумбурнымі, але спадзяюся, што будзе цікава.



Дадаткова даю скрыншот гэтай вуліцы на GoogleMaps.


На гэтай карце няма гэтай вуліцы, але яна існуе. Доўгай чырвонай рысай я пазначыў пачатковую даўжыню вуліцы Скарыны -- яна злучалася з вул. Машэрава, -- а кароткай чырвонай рысай -- яе фактычную цяперашнюю даўжыню. Дарэчы, на месцы, дзе вуліца ўжо знікла, захавалася невялікая сцежка, якой карыстаюцца і пешаходы і нават веласіпедзісты.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...