четверг, 13 октября 2016 г.

Аглядная пляцоўка Нацыянальнай бібліятэкі. Экскурсія і ўспаміны гісторыка. Відэа

У верасні 2016 года мы з сынамі падняліся на адметнасць нашага квартала -- аглядную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Я даўно меў планы зрабіць там панарамнае відэа, нават набыў пад яго карту памяці пабольш. І зрабіў.

На гэтым відэа я распавёў пра ўсе вядомыя мне навакольныя адметнасці. У некаторым сэнсе гэта было падсумаваннем іншых пастоў гэтага блога, пра якія будзе крыху ніжэй.

Спадзяюся, што чытачам спадабаецца віртуальна павандраваць па даху вышынёй 72 м у прыгожы сонечны дзень і не заплаціць за гэта па 3 новыя рублі (1,5 долара ЗША) з чалавека.


Відэа складаецца з 4 частак, скампіляваных з дапамогай YouTube Editor.


Дадатковае

Даю спасылкі на дадатковыя старонкі, калі штосьці з таго, пра што я рабіў відэаэкскурсію, каго-небудзь зацікавіць больш.

АВ Маскоўскі

Аўтавакзал "Маскоўскі". Ламаць і будаваць
Аўтавакзал "Маскоўскі". Працяг гісторыі

Мікрараён Усход-1

Зніклы Ўсход-1. Частка 1 і частка 2
Воспоминания старожила о Минске после войны. Видео

Салдацкія могілкі

Заканчэнне гісторыі касцей
Развітанне з немцамі

Дом Міласэрнасці

Белорусское православие как экономическое явление

Развязка

Транспартная развязка Філімонава-Незалежнасці (Мінск). Фоткі

Севастопальскі парк

Цана свабоды

2 комментария: