05.07.2013

"Пратэст" у мінскім аўтобусе 5 ліпеня 2013 г.

Сёння мы з жокай і дзецьмі былі відавочцамі "акцыі пратэсту" ў аўтобусе №139 (вул. Рагачоўская - аўтавакзал Маскоўскі)  каля 11 гадзін раніцы на прыпынку каля вузла пр.Незалежнасці-вул.Русіянава. Мужчына , гадоў каля 60, знешне падобны на пісьменніка В.Суворава, даў кандуктаршы на праверку білет, які ўжо перастаў дзейнічаць. Справа ў тым, што ў многіх гарадах Беларусі білеты на аўтобус друкуюць па-новаму кожныя паўгода ці год па прычыне інфляцыі. Некаторы час таму білет на адну паездку каштаваў 1500 тыс рублёў, потым 1700 тыс. і зараз каштуе 2000 тыс. (прыбл. 0,22 дол.ЗША); і кожны раз новыя білеты друкуюць а старыя дзейнічаюць толькі 10 дзён пасля ўвядзення новых (хто не паспеў, той спазніўся). Кандуктарша і яе калегі сталі патрабаваць каб ён пакінуў салон, але мужчына адмовіўся. Аўтобус спынілі і кандуктары патрабавалі мужчыне пакінуць салон, інакш аўтобус так і будзе стаяць. Пасажыры пачалі лаяцца. Адзін мужчына, гадоў за 60, матамі паспрабаваў выгнаць кандуктаршу з дзвярэй, якія яна не давала зачыніць, але яна адказала, што выклікае міліцыю і заявіць на яго і той адступіўся. Многія іншыя сталі лаяць мужчыну-безбілетніка і патрабаваць каб аўтобус рухаўся далей. Кандуктары заявілі, што выклікалі міліцыю, але "безбілетнік" сядзеў у глухой абароне і патрабаваў, каб яго везлі ў дэпо альбо выцягнулі сілай з аўтобуса. Толькі калі кандуктары заявілі, што аўтобус нікуды далей не паедзе і патрабавалі каб усе пасажыры пакінулі салон і ў перапоўненым аўтобусе засталося каля дзясяці чалавек, якія працягвалі праклінаць "безбілетніка", ён здаўся і пакініў аўтобус. Калі аўтобус яшчэ кранаўся з месца, "пратэстант" стаяў на абочыне з кандуктарамі, слухаў штосьці ў навушніках і чакаў прыезда міліцыі.

У кожнага ў такіх выпадках свая праўда. З аднаго боку, я сам аднойчы патрапіў на сітуацыю, калі мае білеты на аўтобус-тралейбус-трамвай "прагарэлі", і гэта даволі непрыемна, бо цэны павышаюць ціха, і можна проста не заўважыць як твае білецікі пераўтвараюцца ў паперку для жуйкі. З другога, хтосьці ў салоне крычаў, што іх можна мяняць на новыя (першы раз пра гэта чую) Таксама можна зразумець эмоцыі тых, хто крычаў, што спазняецца на работу, і прынцыповых кандуктараў, якія не пабаяліся ні "безбілетніка", ні натоўпу.

Гэта сітуацыя з'хяўляецца яскравым прыкладам таго, што міф аб забітых, талерантных і памяркоўных беларусах не мае ніякай падставы. Некаторыя беларускія пісьменнікі, напр. Уладзімір Караткевіч (я люблю яго творы, але праўда мне даражэй), сцвярждалі і сцвярджаюць, што беларусы -- мірныя людзі (аб гэтым нават у нацыянальным гімне пяецца) і нікому ліха не робяць. Але на самой справе многія беларусы могуць быць вельмі гарачымі і нецярплівымі, калі закранаюцца іх інтарэсы. Добра, што ў гэтым выпадку абыйшлося без мардабою...

Я не спрабую гэтым пастом звярнуць увагу на сацыяльна-эканамічныя праблемы сваёй краіны. Іх шмат і пра гэта шмат ужо напісана і без мяне. Тая высокая інфляцыя, якая пераўтварыла не толькі мае талончыкі але нават і адную "заначку" ў экв. прыблізна 10-20 дол. у пустыя паперкі, непазбежна, калі рабочыя на заводах пачынаюць, працягваюць і скончваюць свой працоўны дзень п'янствам, а потым ім плацяць па 350-500 дол бел. рублямі ў месяц. Але я звяртаю ўвагу на тое, што нават у знешне спакойнай краіне раптоўна можа "выбухнуць" як  ўжо было ў невялікім беларускім горадзе Слуцку ў 1967 г. І добра, каб так не было.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...