понедельник, 17 ноября 2014 г.

Мы будуем "ізм". Працяг гісторыі

У папярэднім артыкуле пра эканоміку сучаснай Беларусі засталося недасказанае. Паспрабую яго дасказаць.

Напярэдадні 7 лістапада -- Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі падняў у дзвюх сваіх студэцкіх групах пытанне (ў якасці размінкі ў пачатку занятка па англ. мове) ці будуць яны адзначаць надыходзячае свята. Адказы былі прадказальнымі: ніхто Рэвалюцыю адзначаць не збіраўся, але некаторыя сказалі, что будуць проста піць у гонар выхадных. У адной з груп паднімаю дадатковае пытанне: а калі гэта традыцыйнае свята зрабілі б камерцыйнай забавай з танцамі, паветранымі шарыкамі, стралянінай з наганаў па намаляваным буржуям і г.д., ці пайшлі б яны на такое свята. Адзін адказаў, што тады б пайшоў. Я так сябе стаўлю з студэнтамі, што яны мне ў пытаннях на пункт гледжання не хлусцяць, таму лічу, што яны казалі тое, што думаюць.

Сёння, калі гуляў з сваімі сынамі недалёк ад Дома Міласэрнасці, заўважыў яшчэ адну дэталь таго ж плана. Цэнтр аўтабізнеса які на карце знаходзіцца побач з Домам Міласэрнасці  (далей ДМ) фактычна знаходзіцца на яго тэрыторыі па-за плотам упрыгожаным крыжамі. І што? На першы погляд ДМ -- гэта і медцэнтр і страўніца (трапезная) для бедных, там ёсць і дзіцячая пляцоўка. І ўся гэта шматфункцыянальнасць накіравана не толькі на праваслаўных. Але калі медцэнтр яшчэ як-ніяк звязаны з ідэяй рэлігійнай міласэрнасці, то аўтабізнес тут пры чым? А пры тым, што ў Беларусі, як і ў астатніх краінах Еўропы ідзе паступовая камерцыялізацыя ўсяго. Беларуская праваслаўная царква ва ўсялякім разе некаторы час таму мела значны пакет акцый некаторых камерцыйных кампаній, але ёсць сродкі забрабляць грошы, а ёсць ідэі. Дык вось, аўтабізнес, абнесены плотам праваслаўнага цэнтра -- гэта аб'яднанне рэлігіі і бізнеса на платформе розных відаў сервіса.

Можна не пагадзіцца з такой думкай, але мне гэта нагадвае непрыгожы анекдот пра аб'яднанне двух рознапланавых часопісаў пад агульнай назвай. І камерцыялізацыя ўсяго, якая ідзе крок за крокам, вынішчае тое ідэйнае і нават ідэалістычнае, што прысутнічае ў перакананнях і праваслаўных, і камуністаў і іншых, для каго такія святы як Кастрычніцкая рэвалюцыя, Радаўніца, Першамай, Дзяды, Тройца -- гэта даніна традыцыі і светлае свята перш за ўсё, а не магчымасць выпіць ці прадаць свае тавары і паслугі даражэй.

Комментариев нет:

Отправить комментарий