пятница, 14 ноября 2014 г.

Мінулае на ўзгорку. Могілкі "Дворышча" на фотаграфіях

Побач з сучаснымі кварталамі заходняй часткі Мінска схаваліся яшчэ адны непрыкметныя могілкі, якія перажылі час кіравання двух расійскіх імператараў, тры рэвалюцыі, дзве нямецкія акупацыі, савецкую ўладу і больш за 20 год незалежнасці Беларусі. А гісторыя -- гэта не толькі адметныя людзі і падзеі, але і лёс непрыкметных людзей. Людзей, якія непрыкметна жылі, памёрлі. А цяпер такім жа непрыкметным чынам знікаюць і іх магілы. Хочацца, каб памяталі тых непрыкметных людзей, без якіх немагчымымі былі б сённяшнія дасягненні. Да таго ж старыя магілы ў сучасным еўрапейскім горадзе з'яўляюцца ніткай, што звязвае нас з савецкім і дарэвалюцыйным мінулым. І гэта нітка паступова iрвецца... Пагледзім, якую гісторыю распавядаюць могілкі "Дворышча".

Від на могілкі.

Ля ўвахода

 Злева пад лісцямі рэшткі магілы, а справа дагледжаная з помнікам дарэвалюцыйнай або ранняй савецкай эпохі.

 Помнік старой і крыж новай магілы побач. Дарэчы тут ёсць пахаванні 2010-х гг.

 Некалькі кінутых магіл і сляды вогнішча (справа)

 Павалены помнік з магілы 5-месячнага немаўля. 1878 г.

 Яшчэ некалькі старых магіл на фоне агароджы савецкіх пасляваенных.

 Два маленькіх, магчыма дзіцячых, пахавання (бліжэй да зялёнай агароджы) і дзве магілы крыху большых памераў. Захаваліся толькі ўзгоркі.

 Помнік лета 1917 г.

 Два помніка і пень старога дрэва, што расло непасрэдна на магіле.

 Яшчэ 2 старыя магілы.

 З аднаго боку дрэва, з другога -- агароджа савецкай эпохі. Дарэчы гэты рэйдэрскі захоп тэрыторыі старой магілы пад новую -- не адзіны выпадак хамства на "Дворышчы".

 Адноўлены помнік магілы 1912 г.

 А злева ад яго -- помнік 1910 г. Таксама апрацаваны рэстаўратарам.

 Павалены помнік 1911 г.

 Жалезны крыж за межамі могілак. І від на забудову вул. Бельскага.

 Разбіты помнік 2002 г. Думаю свядомы вандалізм. Не мог помнік сам разваліцца за такі кароткі час.
 Хутка гэты помнік знікне ў зямлі.

 8 узгоркаў у 2 рады. На чорным крыжы зафарбаваны надпіс.

 Від на будоўлю за межамі могілак. Могілкі "Дворышча", як і многія іншыя могілкі горада паступова акружаюць будоўлямі.

 Магіла 1827 г.

 Яна ж на фоне ўзгоркаў упрыгоджаных кветкамі.

 Яшчэ два старых помніка. Па-за німі тая ж магіла 1897 г.
 Магіла 1915 г.

 Від з "верхняй" старой часткі могілак на "ніжнюю", савецкую. На заднім фоне высоткі мікрараёна "Малінаўка".

 Крэатыўнае ўпрыгоджанне невядомай магілы.

 А магілу, на якую я навёў чырвоную стрэлку, пераўтварылі ў сметніцу. Да кантэйнераў вакол могілак лянота несці смецце...

 Невядомая магіла з цэклікам без надпісу. Не думаю, што тут пахаваны чалавек, асобу якога не атрымалася высветліць ці расстраляны злачынец. І тое, і тое магчыма, але звычайна такіх чакае крэмацыя за кошт дзяржавы. Праўда падобныя магілы ёсць у Калодзшчах.

 Павалены помнік ля паўночнай мяжы могілак.
Від на вул. Бельскага з узгорка, па-за межамі могілак. Сіня-зялёнае злева -- таксама агароджа нейкай будоўлі.

Сапраўдная справядлівасць для тых, хто так непрыкметна жыў і цяпер непрыкметна ляжыць, адбудзеца толькі пры ўваскрэшанні памерлых да жыцця на зямлі, ў што я асабіста веру. Але цяпер справядлівасцю было б не забыць гэтых памерлых, бо з гэтага складаецца гісторыя горада, краіны і ўсёй Зямлі.

Фотаграфіі Андрэя Берастоўскага. Зроблены 14.11.2014 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий