пятница, 20 марта 2015 г.

Сонечнае зацямненне

Першае ў сваім жыцці сонечнае зацямненне я назіраў летам 1999 г. Памятаю, як мы з братам у Пячах выйшлі з дому, каб убачыць гэтую з'яву. Сонечныя акуляры не дапамагалі, і мы паклалі паверх іх тонкую фальгу. Тады атрымалася ўбачыць, як невялічкі кавалак Сонца пачарнеў. Але мы чакалі большага: знікнення святла і пахаладання -- і не дачакаліся.

Сёння я падрыхтаваўся інакш: Спусціўся ў падвал, дастаў невялікі кавалак аконнага шкла, закурыў яго запаленай старой асадкай і абматаў бакі малярнай лентай. На вуліцы ў спалучэнні з сонечнымі акулярамі бачна было добра. Дома -- толькі ў адкрытае акно. Ізноў няпоўнае зацямненне азначала яго звонкавую нябачнасць.

 Сонца на фота падчас зацямнення.
Мой "інструмент"

Мая суседка па пляцоўцы казала мне, што бачыла поўнае зацямненне ў Слуцку прыкладна 50 год таму. Тады яна знаходзлася на адкрытай прасторы. Цемра наступіла раптоўна, але не была поўнай. Таксама раптоўна стала вельмі холадна, нават пачаў дзьмуць вецер. Суседка казала і пра тое, што ў гады яе дзяцінства акрамя закурвання шкла, карысталіся бітымі каляровымі бутэлькамі, але чорных акуляраў не было.

Мае студэнты сёння глядзелі на зацямненне і праз дыскеты, і праз акуляры, і праз шкляныя прадметы. У адным з мінскіх паркаў стаяў моцны тэлескоп, з якім працаваў мой сябар -- аматар астраноміі.

Цікава і што раней людзі баяліся зацямнення па прычыне забабонаў, а цяпер па прычыне небяспекі  сонечных праменняў. Але сонечнае зацямненне -- гэта не толькі астранамічная падзея, але і частка гісторыі.

1 комментарий:

  1. Маленькая папраўка ад майго сябра-астранома: у самы пік зацямнення, прыкладна з 13:06 па 13:09, сонечнага святла стала відавочна меньш, як быццам звечарэла. Я гэты момант "правароніў".

    ОтветитьУдалить