понедельник, 2 ноября 2015 г.

Губляем і знаходзім. На вуліцах Мінска

Мінск, як і любая сталіца ці кожны буйны горад, мяняецца няспынна. Ёсць змены, якія кідаюцца ў вочы і істотна ўплываюць на жыццё мінчан. А ёсць такія, якія ледзь заўважыш. Вось пра апошнія і гаворыць гэты пост.



За апошнія пару год практычна ўсе школы Мінска абнеслі жалезным плотам. Пры гэтым на тэрыторыю многіх школ усё роўна не цяжка зайсці. На здымках плот каля СШ №121 з боку магазіна "Суседзі" (вул. Каліноўскага)

Усё больш увагі ў горадзе надаюць веласіпедыстам. Ва ўсім горадзе пракладзены веладарожкі. А вось дарожны знак на вул. Шафарнянскай на фоне комплекса "Вівальдзі".

Пасля забароны рэкламы цыгарэт прадаўцы тытунёвых і нікацінавых вырабаў ідуць на цікавы рэкламны ход: не выкарыстоўваюць пэўныя словы, і не гавораць пра пэўныя віды сваіх прадуктаў.

 Рэклама на бруку ля ст.м. "Уручча" (выхад ў бок "Альфа-радыё")

Рэклама ў пераходзе ст.м. "Усход" насупраць уваходу на станцыю.

Цікава, што да 1 ліпеня 2015 г., калі цыгарэты стала нельга выкладаць на прылавак, пачак цыгарэт абавязкова ляжаў пад празрыстымі талеркамі для наяўных грошай на касе.

Дарэчы забарона рэкламы цыгарэт не асабліва памяньшае колькасць іх спажыўцоў. Таксама яна (падабаецца каму ці не) закранае праблему свабоды слова і пры пэўных палітычных ці эканамічных зменах можа быць лёгка адменена.

Яшчэ адна змена -- ціхае знікненне тэлефонаў-"аўтаматаў". Мабільнікі ёсць амаль у кожнага жыхара і госця горада. На пошце можна патэлефанаваць куды-хочаш. Многія смартфоны праз Skype i Viber дазваляюць звязацца з любым месцам на Зямлі. Вось і нерэнтабельна стала трымаць шмат аўтаматаў у горадзе.

Гэтыя тэлефоны зніклі адносна нядаўна.

 Уваход САК "Алімпійскі". Вул. Каліноўскага, 111


Пр. Незалежнасці 155/1, Салон "Шчасце" Чырвонай рысай вылучана загіпсаванае месца, дзе раней было 2 "аўтаматы".

Пр. Незалежнасці 129/1 Цэнтр "Белтэлекама". Тэлефонны цэнтр без тэлефона-аўтамата.

Вуліца Судмаліса, 18, скрыжаванне з вул. Серафімовіча. Люты 2018 г.

Вось яшчэ адзін новы "трэнд". Ва ўсім горадзе можна сустрэць спецыяльныя кантэйнеры для макулатуры. Кінуць туды макулатуру лёгка, а вось дастаць яе (бяздомным і алкаголікам) праблематычна.
На вул. Голубева

Кантэйнеры для мукулатуры сталі яшчэ аднім варыянтам могілак для папяровых кніг і газет. Калі кнігі яшчэ актыўна нясуць у бібліятэкі, то прэсу кідаюць цяпер сюды. Кнігі чытаюць менш, і ў гэтым Мінск ідзе ў фарватары сусветнай моды...

Калі не пазначана інакш, здымкі зроблены А. і Д. Берастоўскімі ў 2015-16 гг..

Гл. таксама:
Беларусь у палоне хай-тэка
Новая эпоха тэлебачання
И газет я не выписываю...

Комментариев нет:

Отправить комментарий