Гэта матэрыял лекцыі д-р Р. Канья (універсітэт Пэмброўк, Паўднёвая Караліна, ЗША), якую ён прачытаў на Факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (філіял на вул. Маякоўскага, 96) вясной 2005 г. Матэрыял быў перададзены мне яго аўтарам для свабоднага выкарыстання.
Перад лекцыяй. Сакавік 2005 г. Злева направа: Рычард Канья, лектар, Андрэй Берастоўскі, асістэнт лектара, выкладчык кафедры сучасных замежных моў ФМА БДУ, Ігар Мархасёў, арганізатар сустрэч студэнтаў ФМА з амерыканскай прафесурай, загадчык кафедры сучасных замежных моў.
Перад лекцыяй. Сакавік 2005 г. Злева направа: Рычард Канья, лектар, Андрэй Берастоўскі, асістэнт лектара, выкладчык кафедры сучасных замежных моў ФМА БДУ, Ігар Мархасёў, арганізатар сустрэч студэнтаў ФМА з амерыканскай прафесурай, загадчык кафедры сучасных замежных моў.
Што такое
абшчына?
Даць дакладнае
вызначэнне слову "абшчына2"
як таго патрабуе навука, здаецца, цяжкім.
Мы ўсе ведаем, што азначае гэты
тэрмін, нават калі мы не можам даць
правільнае вызначэнне. Мы разумеем, што
слова ўяўляе сабой, але мы не можам
дастаткова дакладна апісаць яго. Абшчына
падобна на іншы тэрмін "грамадства3",
якое лёгка ўжываць і разумець, але цяжка
вызначыць, але мы ведаем, што грамадства
гэта нешта шырэй, чым
абшчына. Гэта таксама больш, чым тэрмін
"асяроддзе4",
якое мы разумеем, але не можам даць
дакладнае вызначэнне. Згодна з
традыцыйнага, юрыдычнага
пункту гледжання, абшчыну
можна вызначыць у тэрмінах яе геапалітычных
межаў. Ключавымі кампанентамі, з гэтага
пункту гледжання, з'яўляюцца ўрадавыя
і ўзаемазвязаныя эканамічныя інстытуты
мясцовасці.
Праблемы
ўзнікаюць менавіта з такім абмежавальным
вызначэннем. Такое азначэньне не пасуе
да ўжо вядомага сэнсу
гэтага слова. Абшчыны трымаюцца разам
дзякуючы агульным інтарэсам, не
толькі эканамічным,
але не ўсе абшчыны прызнаны
ў якасці дыскрэтных палітычных інстытутаў.
Калі абапірацца
на працы нямецкага сацыёлага, Фердынанда
Тоніса (1957)
[1887], канцэпцыя
Gemeinschaft, нямецкі эквівалент для "абшчыны",
увайшла ў сацыяльныя навукі. Тоніс
заснаваў сваю канцэпцыю абшчыны,
узяўшы за аснову сямейныя сувязі, а
таксама накіраваў іх у больш шырокія
сферы інтарэсаў. Сацыёлагі і антраполагі
зрабілі выбар на карысць гэтай канцэпцыі
па параўнанні з больш жорсткай юрыдычнай
фармулёўкай палітычных навук (Mc1ver,
1920). Менавіта
погляд Тоніса і стаў набліжэйшым
цяперашняму папулярнаму тлумачэнню
ідэі абшчыны
(1957: 50).
...
Абшчына
─ дынамічная трыяда, якая складаецца
з мясцовасці, ўзаемадзеяння насельніцтва
і агульных інтарэсаў гэтага насельніцтва.
Мы павінны
разумець, што абшчына існуе на некалькіх
узроўнях абстракцыі, і індывід з'яўляецца
ўдзельнікам некалькіх
супольнасцяў адначасова,
у раёне, горадзе ці на мясцовым,
дзяржаўным і рэгіянальным узроўнях. Мы
часта гаворым пра горад, як пра абшчыну,
але затым, як бы насупярак
сабе, мы заяўляем, што меншая частка
нашага горада, з'яўляецца абшчынай.
Мы часам думаем, што наша асяроддзе гэта
абшчына, а часам адчуваем, што гэта
толькі частка ад яго. У залежнасці ад
інтарэсаў, якія звязваюць людзей адзін
з адным, значэнне абшчына можа існаваць
у межах аднаго горада, уключаючы ў сябе
прыгарады, або можа ўваходзіць у буйны
рэгіён. Сродкі масавай інфармацыі
разглядаюць прастору
медыя-рынку, як адзіны
суб'ект і вяшчаюць
інфармацыю на ім як на
адзіную абшчыну
ці супольнасць. Гэты прыклад
дапамагае выявіць праблему распрацоўкі
дэфініцыі. Тыя сацыяльныя агрэгаты,
якія могуць ўключаць у сябе некалькі
штатаў, ахопліваюць "рэгіён" краіны,
але іх можна лічыць "макра-супольнасцямі",
у тым выпадку, калі будуць улічаныя ўсе
тры ключавыя элементы
абшчыны: мясцовасць,
ўзаемадзеянне насельніцтва
і агульныя інтарэсы гэтага насельніцтва.
Часам мы гаворым пра народы
ўвогуле або пра
свет як пра
абшчыну, але мы ведаем,
што ў цяперашні час гэта ўсяго толькі
аптымістычная метафара. Каб
ахапіць такую няўлоўную рэч, як чалавечую
супольнасць мы павінны разгледзіць
складнікі дынамічнай трыяды мясцовасці,
узаемадзеяння
людзей і іх агульныя інтарэсы.
Вось
як аб гэтым пішуць Роберт
Троянавіч
і Самюэль Дыксан
(1974: 7):
"Аналізуючы
наша вызначэнне абшчыны, мы
хутка знаходзім некалькі элементаў
агульных для усіх абшчын,
менавіта, геаграфічную
прастору; супольнасць
людзей з прыкладна аднолькавымі
ўмовамі жыцця, інтарэсамі
і каштоўнасцямі, а таксама пэўнай
ступенню сацыяльнага ўзаемадзеяння па
прычыне пражывання недалёк адзін ад
аднаго."
Мясцовасць ─
геалагічныя і геаграфічныя фактары
Геалагічныя і
геаграфічныя асаблівасці мясцовасці
заслугоўваюць асаблівай
увагі ў
фарміраванні абшчыны.
Прыродныя геалагічныя асаблівасці
могуць выконваць як
станоўчую, так і адмоўную ролю. Ракі,
даліны, стэпы, горы і пляжы займаюць
важнае месца ў развіцці абшчын у
залежнасці ад іх блізкасці. Асаблівасці
зямель вызначылі ход рассялення
насельніцтва і эканамічнага развіцця
ў Паўночнай Амерыцы. Як правіла,
гэта задача гістарычнай геаграфіі ─
прасачыць за развіццём дзяржавы з пункту
гледжання яе геаграфіі, геалогіі і
рэсурсаў (Brown,
1948), але тут будзе
дарэчным даць кароткі
агляд, магчыма, неабходны для тых, хто
не вывучаў гэтую тэму. Геаграфія, геалогія
і прыродныя рэсурсы па-ранейшаму
уплываюць на рассяленне
людзей, прамысловасць
і эканамічны рост і
спрыяюць фарміраванню абшчыны,
яе развіццю
і забеспячэнню. Гэтыя
рэсурсы і іх выкарыстанне не толькі
характарызуюць мясцовасць, але таксама
служаць асновай для ўзаемадзеяння і
агульных інтарэсаў людзей якія пасяліліся
там. Радовішча вугалю, жалезнай руды,
нафты, рэдкіх мінералаў, гліны, вапны,
урадлівая глеба,
бутавы камень і г.д. -- гэта
ўсё прыцягвае людзей, якія імкнуліся
знайсці сродкі да існавання з
эксплуатацыі, здабычы рэсурсаў
ці гандлю імі.
Безаблічныя плоскія лугі
прэрый вабяць тых, хто
імкнецца займацца сельскай гаспадаркай.
Лясныя землі забяспечваюць піламатэрыялы
і іншыя вырабы з драўніны і па-ранейшаму
прадастаўляюць рэсурсы харчавання,
неабходныя для выжывання
індзейцаў і першых еўрапейскіх каланістаў.
Прыродныя гавані на марскіх узбярэжжах
-- неад'емная частка для
гандлю краіны. Акіяны і рэкі забяспечваюць
прадуктамі харчавання і прадуктамі з
рыбы, малюскаў і марскіх млекакормячых,
на якіх грунтуецца марская галіна
прамысловасці (Brown,
1948: 111-129). Рэкі
не толькі даюць запасы
вады для чалавечага існавання, арашэння
поля і індустрыялізацыі,
але і з'яўляюцца асноўнай транспартнай
сістэмай (Brown,
1948: 103-106; 197-199). Нават
праблемные ўчасткі зямлі маюць значную
ролю. Рачныя парогі сталі сувязным
звяном у транспартыроўцы,
таму што там груз перакладаюць
з рачных судоў
у наземны транспарт для далейшай
сухапутнай перавозкі ў краіне.
Пустыні,
горныя
даліны і праходы з'яўляюцца магістралямі
міграцыі людзей з аднаго месца ў іншае.
На сённяшні дзень аазісы ў пустынях,
горы і пляжы прадастаўляюць магчымасць
адпачыць для тых людзей, якія пасяліліся
ў гэтых месцах.
Мясцовасць ─
клімат
Клімат мясцовасці
─ важны фактар у развіцці абшчыны.
Колькасць ападкаў, дождж або снег, і
тэмпература дапамагаюць вызначыць
натуральную расліннасць, жывёльны свет,
і магчымасці для сельскай гаспадаркі
і жывёлагадоўлі (Brown,
1948: 76-77; 93-96; 374-376).
Гэта, у сваю чаргу, уплывае на эканамічнае
развіццё. Клімат напрамую ўплывае на
людзей, непасрэдна, на іх камфорт або
дыскамфорт, і пры гэтым патрабуючы ад
іх культурнай адаптацыі да кліматычных
умоў. Выбар чалавека таксама залежыць
ад клімату. Некаторыя людзі атрымліваюць
задавальненне ад знаходжання
ў цёплых паўднёвых і паўднёва-заходніх
мясцовасцях. Іншыя атрымліваюць асалоду
ад жвавага холаду далёкай
поўначы. Астатнія шукаюць вобласці,
якія прапануюць чатыры пары года, без
празмернага цяпла ці
холаду. Адна з прывабных рысаў Фларыды,
Паўднёва-Заходняй пустыні, паўднёвай
Каліфорніі і Гаваяў ─
цяпло, уласцівае
гэтым рэгіёны і шматлікія
забавы і магчымасці, якія дазваляе цёплы
клімат. Пляжы і басейны, водныя віды
спорту, спорт на адкрытым паветры круглы
год і забавы з'яўляюцца неад'емнай
часткай паўднёвага кліматычнага ладу
жыцця. У прыватнасці пенсіянеры, і
вялікая колькасць людзей, якім далёка
да пенсіі, выбралі сваім
домам паўднёвыя штаты
з-за іх бясконцага лета і бесперапыннага
цяпла. Халодныя рэгіёны краіны таксама
маюць сваіх прыхільнікаў, так як жыхары
Новай Англіі, паўночнай часткі Сярэдняга
Захаду і Аляскі могуць пацвердзіць
гэта. Рамантыка зімовага снегу і
святкаванне Раства моцна
завабліваюць. Сухі
зімовы холад Мінесоты быў часткай
рэкламнай кампаніі па заахвочванню
перасялення ў гэты штат
(Brown, 1948: 334-336).
Снег горных рэгіёнаў прыцягвае лыжнікаў
і аматараў зімовых відаў спорту. Буйную
дзічыну можна сустрэць на Канадскай
раўніне і на Алясцы, што прыцягвае
паляўнічых, якія нічога падобнага не
знойдуць ва ўмераных
зонах або на поўдні. Халодныя рэгіёны
ствараюць не простую жыццё для іх
жыхароў, і шматлікім гэта падабаецца.
Пустынныя раёны прыцягваюць людзей,
якія па стане здароўя або асабістых
пераваг хочуць жадаюць дыхаць
ад цёплым, сухім паветрам. У Невадзе,
Арызоне і Нью-Мексіка, людзі могуць
пазбегнуць высокай вільготнасці, якая
суправаджаецца цяплом у Гаваях,
паўднёва-ўсходнім
напрамку і ля ўзбярэжжа
Мексіканскага заліва. Калісьці ў пустынях
сяліліся людзі, якія пакутуюць
захворваннямі лёгкіх. Сёння, лік такіх
пасяленцаў значна больш. У галечы
пустэльных пейзажаў можна знайсці
прыгажосць разам з цёплым і сухім
паветрам. Тыя рэгіёны, што не
маюць ні экстрэмальнага
холаду, ні цяпла,
не застаюцца без прыхільнікаў. Прыгажосць
сезонных змяненняў, прыемнае лета і
мяккія зімы, шмат зрабілі, каб Вірджынія
і перадгор'і Караліны, паўночная
Каліфорнія і ціхаакіянскі
паўночны захад сталі
вядомымі сярод тых, хто жадае ў поўнай
меры атрымаць асалоду ад чатырох
сезонаў года без дамінавання
аднаго над іншым. Кліматычная
разнастайнасць прапануе сваё ўнікальнае
зачараванне.
Ўзаемапранікальнае
насельніцтва і іх агульныя інтарэсы.
Нягледзячы на
тое, што пражыванне ў агульнай мясцовасці
─ гэта немалаважны фактар у развіцці
абшчыны, рэальны ключ да
фарміравання і захавання
абшчыны заключаецца ў
агульных інтарэсах людзей. Жыхары новых
кварталаў, якія не робяць ніякіх
намаганняў, каб сустрэцца і ўсталяваць
сяброўскія адносіны з іншымі жыхарамі
той жа вуліцы, не пабудуюць абшчына. У
той час як людзі ў аддаленых частках
буйных рэгіёнаў, ведаюць, разумеюць,
клапоцяцца, а часам і падтрымліваюць
сувязь з далёкімі сваякамі, менавіта
такія людзі ствараюць і ўдасканальваюць
супольныя сувязі. Напрыклад, фермерскія
сям'і, якія сустракаюцца штогод на сваіх
выставах, каб паказаць сябе і паспаборнічаць,
з'яўляюцца часткай абшчыны
ў большай ступені, чым
сумесна пражываючыя
жыхары пэўнай гарадской
мясцовасці. Не толькі людзі, якія жывуць
разам пачынаюць мець
агульныя інтарэсы, але і людзі, якія
маюць агульныя інтарэсы
адзін з адным, часта вырашаюць жыць
разам, таму што яны хочуць ствараць
або падтрымліваць агульныя інтарэсы,
якія папярэднічалі іх сумеснаму
пражыванню. Мы часта можам
выяўляць агульныя інтарэсы людзей, якія
засяліліся ў пэўнай вобласці, вывучаючы
гісторыю і прычыны іх пасялення.
У адрозненне ад большасці насельніцтва
свету, многія жыхары Паўночнай Амерыкі
пасяляліся тут у гістарычныя часы.
Толькі паўночнаамерыканскія індзейцы
не ўваходзяць у гэты лік, і нават многія
з іх перасяліліся ў іх цяперашнія
рэзервацыі, з прыходам еўра-амерыканцаў,
запісы якіх і сведчаць
пра гэта перасяленне. З
часам першапачатковыя інтарэсы
пасяленцаў, магчыма, страцілі сваё
значэнне для іх нашчадкаў, але сёння
яны ўяўляюць мясцовую
культурную спадчыну,
якая аб'ядноўвае ўсіх іх
нашчадкаў. Сярод агульных сувязяў, якія
спараджалі шэраг амерыканскіх абшчын,
былі рэлігія, этнічнае паходжанне,
палітычныя перавагі, эканамічныя патрэбы
і жаданні. Больш сучасныя прыклады
ўзнікнення абшчын звязаны
з вышэйшай адукацыяй,
новымі камерцыйнымі
прадпрыемствамі, агульным
ладу жыцця, наяўнасці вялікіх магчымасцяў
для працаўладкавання і сацыяльных
паслуг.
Рэлігія:
шматлікія рэлігійныя групы знайшлі
прытулак у розных частках Злучаных
Штатаў, для таго, каб яны маглі мець
магчымасць спакойна вызнаваць сваю
рэлігію іншым людзям, якія не падзяляюць
ці не паважаюць іх рэлігійныя каштоўнасці.
Гэтыя рэлігійныя ўцекачы ўтварылі
паселішча, якія былі адначасова
рэлігійнымі суполкамі. Некаторыя з іх,
у асноўным, існуюць і на сённяшні дзень.
У каланіяльныя часы пурытане пасяліліся
ў Новай Англіі, асабліва ў штаце
Масачусэтс і трымаліся
сваіх рэлігійных прынцыпаў
па-за кантролем брытанскіх уладаў.
Род-Айлэнд быў заселены вернікамі, якія
не прытрымліваліся рэлігіі артадаксальных
пурытан. Каталікі пасяліліся ў штаце
Мэрылэнд каб пазбегнуць
новай рэлігійнай дыскрымінацыі ў Англіі.
Французскія Гугеноты абгрунтаваліся
ў паўночнай Фларыдзе і пазней у Вірджыніі,
каб пазбегнуць анты-пратэстанцкай
палітыкі французскіх каралёў-каталікоў.
Грамадства Сяброў (квакераў)
пасяліліся ў Пенсільваніі і Паўночнай
Караліне, але пазней многія пераехалі
ў штат Індыяна, каб захаваць свае
рэлігійныя абшчыны. Нямецкія аманіты
і менаніты знайшлі прытулак у Пенсільваніі,
Агайё і Індзіане
і ў Даліне Шэнандоа ў
Вірджыніі (Hostetler,
1980: 123). Пералік такіх
рэлігійных абшчын доўгі і іх уклад у
развіццё калоній вельмі значны (Douglas
and Lumpkin, 1937). Працэс
не спыніўся пасля амерыканскай
незалежнасці. Святыя апошніх дзён
(мармоны)
з'явіліся ў Нью-Ёрку, першапачаткова
перасяліліся ў Агаё, Ілінойс і Місуры,
а затым мігравалі ў штат Юта, каб
пазбегнуць варожасці іх суседзяў-немармонаў
на Сярэднім Захадзе, асабліва вакол
Наву (Ілінойс)
(Мау,
1980: 721). Пасля
пагромаў з боку рускіх цароў ў канцы
ХІХ стагоддзя яўрэйскія
бежанцы ў вялікай колькасці
прыбылі ў Злучаныя Штаты, многія
пасяліліся ў Нью-Ёрку і іншых буйных
гарадскіх цэнтрах паўночнага
ўсходу (Goren,
1980: 579-581). Гэта
тэндэнцыя яшчэ далёка не скончылася.
Некалькі гадоў таму паслядоўнікі
прападобнага Сан Мен Муна з
Царквы Аб'яднання імкнуліся стварыць
рэлігійныя калоній у рэгіёнах, уключаючы
Гластэр (штат Масачусэтс)
і Норфолк (штат Вірджынія)
дзе "муніты" адкрылі
камерцыйныя рыбацкія прадпрыемствы,
якія сутыкаліся з некаторым процідзеяннем
мясцовых уладаў (NewYork
Times,1984). Паслядоўнікі
сайенталагічнага вучэння
ў вялікіх колькасцях каланізавалі
Кліруотэр (штат
Фларыда), купляючы старыя
гасцініцы і матэлі, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці месца часовага
пражывання для іх новых прыхільнікаў.
У пачатку 1980-х гадоў Бхагван Шры Раджніш
і яго адданыя прыхільнікі фактычна
захапілі Антылопу (штат
Арэгон) пераназваўшы яе
ў Раджнішпурам, і
так было ўвесь той час калі
там знаходзілася рэзідэнцыя Бхагвана.
Шматлікія дробныя менш вядомыя культы
стварылі аналагічныя рэлігійных абшчыны
для спакойнага спавядання
сваёй рэлігіі і абароны
ад варожасці насельніцтва ў цэлым.
Этнічная
спадчына: жаданне
захаваць этнічную спадчыну з'яўляецца
яшчэ адной прычынай,
чаму людзі пражываюць
у адной мясцовасці. Злучаныя Штаты
багатыя этнічнымі селішчамі (Thernstrom,
1980). Гэтыя абшчыны дазваляюць сваім
жыхарам захоўваць
унікальнасць іх культур,
насуперак асноўным тэндэнцыям
Амерыкі, часта з вельмі станоўчымі
вынікамі. Мала ў Амерыцы
буйных гарадоў, якія адчуваюць
недахоп у этнічных ваколіцах і
супольнасцях. Некаторыя з такіх
ваколіц самі па сабе з'яўляюцца
асноўнымі славутасцямі. Наведванне
кітайскага квартала ў Сан-Францыска ці
Нью-Ёрку з'яўляецца культурнай
перспектывай. Конныя экіпажы амішаў
і іх ахайныя, самадастатковыя фермы ў
раёне Ланкастэра, штата Пенсільваніі
з'яўляюцца папулярнымі турыстычнымі
славутасцямі. Іншыя
этнічныя анклавы з'яўляюцца не так
прывабнымі ці гэтак багатымі, ператвараючыся
ў прыгарады і гета, якія
завабліваюць сваіх жыхароў
у пастку ў адносінах этнічнага ладу
жыцця, захоўваецца іх
культура, але адначасова
губляецца шанец у
большай ступені карыстацца магчымасцямі
амерыканскага прагрэсу. Захаванне
сваёй этнічнай
спадчыны можа несці з сабой
рызыкі ў плане
карыстання перавагамі
даступнымі большасці
грамадства. Выбар паміж этнічнай
спадчынай ці больш глыбокім удзелам у
амерыканскім культурным змяшэнні
часта востра стаіць для
некаторых з гэтых этнічных
суполак, а ў іншых месцах
суіснаванне і цэласнасць некаторых
элементаў этнічнага спадчыны не
стварае праблемы
такога цяжкага выбару.
Многія этнічныя суполкі пасяліліся ў
частках Злучаных Штатаў з аналагічным
іх радзіме кліматам і
мясцовасцю. Многія грэкі пабудавалі
сваё жыллё вакол Тампа
Бэй, карыстаючыся
падабенствам Фларыды да
грэчаскіх аставоў і ўзбярэжжа.
Партугальскія
рыбакі заснавалі свае
абшчыны ў прыморскіх
гарадах Масачусетса
і Род-Айленда, дзе яны
могуць жыць і працаваць, гэтак жа як яны
рабілі ў Партугаліі. Польскія абшчыны
ў правінцыяльных абласцях
штата Нью-Ёрк, заходняй Пенсільваніі,
Агаё, Мічыгана і Ілінойса
з'яўляюцца прытулкам польскай мовы і
культуры далёка ад Польшчы ў месцах
Злучаных Штатаў з кліматам, падобным
польскім раўнінаам і гарам.
Нарвежцам, шведам і фінам рэгіён халодных
азёр у галіне паўночнага Сярэдняга
Захаду прыйшоўся па душы, так як ён
кліматычна і геаграфічна падобны на
Скандынавію. У апошнія гады в'етнамскія
бежанцы згрупаваліся ў
паўднёвай Каліфорніі і ў шатах
уздоўж Мексіканскага заліва, дзе клімат
і навакольнае асяроддзе падобныя да
клімату В'етнама. Многія кубінцы і
гаіцяне пасяліліся ў Паўднёвай Фларыдзе.
Ім прасцей прыстасавацца да
жыцця там дзякуючы агульным
рысам гэтых раёнаў з
рысамі іх радзімы. Нават
калі клімат або рэльеф мясцовасці
ня падобны на клімат іх
радзімы, імігранты знаходзяць
карысць ад пражывання ў непасрэднай
блізкасці ад сваіх суайчыннікаў.
Французскі радавод многіх
з жыхароў Луізіяны і пагранічнага з
Канадай раёна Мэна з'яўляецца
крыніцай мясцовай гонару. Шматлікія
групы імігрантаў знайшлі Нью-Ёрк,
наваколлі Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі як горада
-- прытулку для свайго
запаветнага культурнай спадчыны, нават
калі навакольнае асяроддзе для іх чужое.
Такія рэгіянальныя канцэнтрацыі людзей
адной этнічнай групы дапамагалі землякам
прытрымлівацца сваіх рэлігійных звычаяў,
набываць айчынную прадукцыю, мець
зносіны адзін з адным і перадаваць мову
і культуру сваім дзецям.
Палітычны
прытулак: Амерыка
заўсёды была прытулкам для людзей якія
знаходзяцца ў непрыемнасці на сваёй
радзіме з-за іх палітычных ідэй або
прыхільнасцяў. Гэтая практыка пачалася
ў каланіяльныя часы. Раялісты
знайшлі бяспеку ў Вірджыніі падчас
міжуладдзя Кромвеля
в1649-1660 гадах. Шатландскія
горцы і прыхільнікі "Прынца Чарлі"
(Карла Эдварда
Сцюарта) знайшлі сховішча
ў заходняй Паўночнай Караліне, Вірджыніі,
Мэрылендзе і Пенсільваніі пасля паражэння
паўстання супраць англічан
на палях Кулодена ў 1746 годзе. Некаторыя
з французскіх арыстакратаў, што збеглі
ад тэрору пасля французскай Рэвалюцыі
1789, знайшлі прытулак ў
былых французскіх калоніях
ў Паўночнай Амерыцы. Шмат нямецкіх,
венгерскіх і французскіх сацыялістаў
збеглі ў Злучаныя Штаты пасля краху
рэвалюцый в1848 годзе. Пераехалі некаторыя
палякі, уцякаючы пасля
рэвалюцыі 1863 года супраць
рускага цара, таксама прыплылі да
амерыканскіх берагоў. Палітычная мітусня
гэтага стагоддзя прывяла
шматлікія групы
палітычных бежанцаў да нашых
берагоў.
Расійскія
рэвалюцыянеры якія выступалі супраць
цара шукалі прытулак у
Злучаных Штатах пасля краху рэвалюцыі
1905 года. Рускія манархісты
і антыбальшавікі знайшліі
прытулак тут пасля расійскай рэвалюцыі.
Армяне, якія перажылі турэцкія злачынствы
і савецкую рэвалюцыю, пасяліліся
на Сярэднім Захадзе пасля 1919 г.
Бежанцы-яўрэі з гітлераўскай
Германіі прыехалі ў
ЗША як раз перад тым як
Амерыка ўступіла ў Другую сусветную
вайну. Многія антыкамуністы
з латышоў, літоўцаў,
эстонцаў, украінцаў,
палякаў, чэхаў,
венграў, балгар,
і румынаў прыехалі ў
Злучаныя Штаты як бежанцы пасля Другой
сусветнай вайны, каб не
падпарадкавацца савецкаму дамінаванню
ва Ўсходняй Еўропе.
Злучаныя Штаты прынялі яшчэ больш
венграў, якія збяглі
пасля паражэння рэвалюцыі ў 1956
годзе. Крах рэжыму Батыстa
на Кубе прывёў яго прыхільнікаў і многіх
кубінскіх антыкамуністаў у
ЗША пасля 1958 г. (Shuval, 1968). Да гэтых
кубінцаў, што рассяліліся
галоўным чынам вакол Маямі, далучыліся
пазней наступныя хвалі кубінкіх
эмігрантаў, асабліва падчас масавага
бегства з гавані Мэрыэль ("Mariel
boatlift").
Індакітайцы, беглі
ад камунізму, што ўсталяваўся
ў іх краінах, пасля краху
праамерыканскай
паўднёвав'етнамскай
дзяржавы ў 1975 г. і працягваюць
пераязджаць у Злучаныя Штаты праз лагеры
бежанцаў у Тайландзе і Філіпінах. Шмат
іранцаў, якія падтрымлівалі
шаха ці проста не
падтрымліваюць цяперашні
іранскі рэвалюцыйны парадак, перасяліліся
сюды ў 1979 годзе. Калоніі нікарагуанскіх
контрас цяпер знаходзяцца ў ЗША,
многія нікарагуанцы
выбіраюць горад Світуотэр,
каля Маямі (Фларыда),
як іх "невялікі Манагуа".
Эканамічны
клас: Не ўсе абшчыны
выраслі ў асяроддзі этнічных, рэлігійных
або палітычных канфліктаў. Багатыя
калоніі ў Бэвэрлі Хілз, Пальм Біч, Ньюпорт
і Пальм Спрынгс з'яўляюцца эканамічнымі
групамі людзей, якія шукаюць такіх жа
як яны. І пры гэтым практыка не абмяжоўваццаа
вельмі багатымі. Абшчыны
сярэдняга класу ў прыгарадзе
- менш прыкметныя прыклады той жа самай
барацьбы за суседзяў з
падобнымі эканамічнымі
сродкамі і інтарэсамі.
Бедныя гэтак жа згрупаваныя ў гета
старой частцы нашых найбуйнейшых
гарадоў: Нью-Ёрка, Бостана, Вашынгтона,
Лос-Анджэлеса, Чыкага, Маямі, і г.д., дзе
яны знаходзяць людзей, якія падзяляюць
іх эканамічныя цяжкасці
і роспач.
Вышэйшая
адукацыя: Агульныя інтарэсы ў
навучанні і вывучэнні дапамаглі стварыць
абшчыны высокаадукаваных
людзей вакол таго, што стала нашымі
галоўнымі адукацыйнымі ўстановамі.
Калісці лічылася разважлівым
будаваць новыя каледжы далёка ад
адцягненняў і спакусаў
буйных гарадоў. Так
маленькія гарады сталі важнымі
адукацыйнымі цэнтрамі з
размяшчэннем галоўнага каледжа або
ўніверсітэта ў іх. Намерам
іх планіроўшчыкаў перашкаджаў рост
насельніцтва вакол гэтых каледжаў, і
маленькія каледжныя і
ўніверсітэцкія гарадкі
ХІХ стагоддзя сталі
буйнымі сучаснымі гарадамі. Унёсак
каледжа або універсітэта ў жыццё абшчыны
-- вельмі значны. Характар
насельніцтва адукацыйнага цэнтра
істотна адрозніваецца
ад іншых абшчын падобнага памеру ў тых
жа самых рэгіёнах краіны.
Гэта датычыцца ацэньвання
асаблівых прыкмет абшчыны,
асаблівасцяў яе СМІ і
сістэмы правасуддзя. Што
настолькі унікальна ва
універстэцкім горадзе ці ў гарадскім
суседстве каледжа? Чым
адрозніваецца жыццё такой
абшчыны? Звычайна
каледж ці універсітэт -- цэнтр
культурнай дзейнасці і мастацтва.
Палітычная арыентацыя студэнтаў і іх
здольнасці наогул арыентуюць
палітычную пазіцыю абшчыны
ў левы сегмент, таксама маецца
вялікая колькасць палітычных
актывістаў, падчас праблемных.
Мясцовая дэмаграфія прадстаўлена
надзвычайна вялікай колькасцю
моладзі. Спажыванне алкаголю вышэй за
сярэдні, і алкаголь
з'яўляецца прычынай злачынстваў,
і высокага ўзроўню няшчасных выпадкаў.
Паспяховыя спартыўныя каманды школы
ці факультэта вядуць
за собой натоўп фанатаў і прэсы.
Эмблема навучальнай установы
з'яўляецца на вопратцы і вырабах, якія
носяць людзі, занадта старыя або занадта
маладыя, каб быць студэнтамі каледжа.
Такая абшчына вельмі
адрозніваецца ад абшчыны,
дзе няма каледжа ці вну.
Паілітычнае
жыццё: ці
то цэнтр
акругі, ці
сталіца штата, ці
Вашынгтон (Федэральная акруга
Калумбія) -- палітычныя
цэнтры нязменна становяцца месцам для
людзей, зацікаўленых у розных аспектах
грамадскага жыцця і палітычнай улады.
Выбраныя службовыя асобы, дзеячы
палітычных партый і ўрадавыя
служачыя звычайна звязанныя
з урадам, знаходзяцца разам
з супрацоўнікамі
даследчых фондаў, аналітычных цэнтраў,
некамерцыйных арганізацый і прафесійных
асацыяцый, адвакатамі,
акадэмікамі, лабістамі
і кансультантамі, тэхнічнымі
экспертамі, прадстаўнікамі
сродкаў масавай інфармацыі і іншымі
асобамі , якія па-рознаму
ўплываюць на палітычнае жыццё. З
1930- х гг. дзяржава ў ЗША
павялічыла свой уплыў на паўсядзённае
жыццё людзей. З гэтым пачаўся глабальны
рост дзаржапарату на ўсіх
узроўнях. У тым стагоддзі
павышэнне ролі ўрада стала
адным з фундаментальных змен у амерыканскай
жыцця (Caplow,
1982: 26-30). Так як урад
і ўрадавыя паслугі сталі больш важнымі,
не магчыма ігнараваць
значэнне такіх месцаў як сталіцы штатаў
і Вашынгтон. Месцы знаходжання
мясцовых, рэгіянальных
і федэральных урадаў
сталі цэнтрамі для
палітычна актыўных людзей, дзе яны
збіраюцца і ўзаемадзейнічаюць, ствараючы
асаблівае асяродзе,
якое дае
палітычная ўлада.
Выбітныя палітычныя
дзеячы таксама прынеслі
глыбокія змены ў свае родныя гарады
ці любыя мясціны.
Любоў Гары Трумэна да
Індэпендэнс (штат
Місуры) адгукнулася
ў абшчыне яго аматараў, якое
працягваюць ушаноўваць
яго памяць. Жыхары Топіка
(Канзас)
выказалі сваю любоў да Дуайта
Эйзенхаўэра. Раўніны
Джымі Картэра, Джорджыя ператварыліся
ў невялікі
фермерскі горад, у адно
з самых унікальных месцаў
на паўднёвым усходзе. Джордж Буш і яго
сям'ія пераўтварылі
Кенебанкпорт (штат Мэн),
у месца, што вабіць турыстаў
з усёй краіны. Палітычная
дзейнасць і нізавыя
палітычныя арганізацыі
грунтуюцца на папулярызацыі
ў грамадскасці абшчыны
сваёй дзейнасці. Шырока
распаўсюджана меркаванне, што палітычная
ўлада існуе або павінна
існаваць на той
адміністрацыйна-тэрытарыяльнай
адзінцы, якая павінна быць бліжэй за
ўсё да індывіда, і што яна
мусіць быць дэцэнтралізаванай. У 1976
годзе Нацыянальная асацыяцыя суседстваў,
імкнучыся пашырыць ўдзел насельніцтва
ў кіраванні дзяржавай, прадставіла
сваё крэда (Boyte,
1980: 69):
"Урад
абапіраецца на веру, што людзі павінны
самі кіраваць дэмакратычна і справядліва.
Сутнасць гэтага складаецца
ў тым, што ў дэмакратычным ўрадзе людзі
нясуць адказнасць, калектыўна прымаючы
рашэнні, якія непасрэдна ўплываюць на
іх сумеснае жыццё. Мясцовая палітычная
структура робіць гэта
магчымым, так як малыя гарадскія
кварталы, раёны ці асяродзя дазваляюць
усім жыхарам абмяркоўваць, прымаць
рашэнні і дзейнічаць разам дзеля агульнай
справы."
Але атрымаць
актыўнасць і арганізаванасць у сваіх
уласных інтарэсах было нялёгка ў многіх
абшчынах. Адкрытыя
паседжанні звычайна не
праводзіліся. На першы погляд, здаецца,
што і сучасныя мясцовыя абшчыны
не вельмі ўзаемазвязаны. Таму
розныя асобы і групы спрабавалі
аб'яднаць намаганняў
абшчын, напрыклад у агульнай
справе прафілактыкі злачынстваў (Bennett
and Lavrakas, 1989). Іншы
падыход заключаецца ў тым, каб стварыць
"давераную арганізацыю" (Gittell,
1980), якая будзе
кансультаваць, кантраляваць прамыя
ўрадавыя ўстановы і мерапрыемствы.
Праблемы ўзнікаюць у пошуку прадстаўніка
народа ў складзе гэтых саветаў і камісій.
Колькасць тых, хто можа патрапіць туды
вельмі мала, і такія пазіцыі, як правіла,
прыцягваюць нетыповых палітычна актыўных
людзей. Першапачаткова такія арганізацыі
маглі быць вельмі варожыя да дзяржаўных
устаноў, з якімі яны
працавалі. З цягам часу яны
мягчэлі і нават пераўтвараліся ў
аб'яднанні розных
прафесіяналаў (Thomas,
1986). І нават калі яны цяжка арганізоўваліся,
на думку некаторых мясцовых сацыёлагаў,
яны з'яўляліся па сваёй прыродзе
палітычнымі. Нават калі яны былі не
палітычна актыўнымі, яны рабіліся
пляцоўкамі для вырашэння
рэальных праблем і пытанняў, такіх, як
жыллёвае будаўніцтва і палітыка
землекарыстання, мясцовыя
паслугі, адукацыя,
паліцыя і барацьба
супраць злачыннасці
(Hunter,
1979: 278). Гэтыя праблемы
з'яўляюцца палітычнымі, нават калі
мясцовае насельніцтва не імкнецца да
іх вырашэнню з дапамогай
існуючай палітычнай сістэмы (Crenson,
1983; Kotler, 1969). Але ёсць
такія палітычныя інтарэсы, якія звязваюць
людзей разам, ствараючы абшчыны.
Новыя
камерцыйныя
прадпрыемствы:
камерцыйныя інтарэсы заўсёды былі важны
для фарміравання абшчыны.
Добра вядома, чым з'яўляецца
нафта ў Тэхасе і
Аклахоме, тэкстыль і мэбля
ў Паўночнай Караліне, банкаўская справа,
гандаль і інвестыцыі ў Нью-Ёрку, кіно ў
Галівудзе, сталь у Пенсільваніі, Агайё
і Паўночнай Індыяне, і
аўтамабілі ў Дэтройце. Новыя галіны
прамысловасці з'яўляюцца стваральнікамі
новых гандлёвых цэнтраў. Сіліконавая
даліна ў Паўднёвай Каліфорніі з'яўляецца
цэнтрам новай камп'ютарнай
індустрыі. Х'юстан стаў "Космас-сіці".
Даследаванне атамнай энергіі назаўжды
змяніла Ок-Рыдж (штат
Тэнэсі). "Боінг" і
авіяцыйна-касмічныя і абаронныя
падрадчыкі, звязаны з Сіэтлам
і Такомай, буйнымі цэнтрамі
высокіх тэхналогій. Дыснэйлэнд прынёс
велізарныя багацці і вялікі паток людзей
у Бербанк, Каліфорнія, і ўнёс значны
ўклад у хуткі рост Арланда (штат
Фларыда).
Стыль жыцця:
Людзі збіраюцца ў адным месцы,
каб жыць адпаведна
сваім пажаданням ў стылі жыцця. Калі
гэты лад жыцця супярэчыць
закону або ідзе насуперак
з шырока распаўсюджаным
поглядам грамадства, то людзі
ствараюць свае абшчыны,
дзе знаходзяць прыхільнікаў. Нетрадыцыйныя
спосабы жыцця лягчэй падтрымліваць,
калі іх практыкуюць разам у значнай
колькасці. Паўднёвая Каліфорнія была
вядомая сваімі гультаяватымі сёрфінгістамі,
аматарамі сонца, наркаманамі-геданістамі
на працягу многіх гадоў. У 1960-х гг.
Хейт-Эшберы, раён
Сан-Францыска, быў на першым месцы па
прыняцці наркотыкаў, "свабоднай
любові" і контр-культурнай дзейнасці.
Раней Грынвіч-Вілідж ў горадзе
Нью-Ёрк меў аналагічную рэпутацыю.
Сённяшнія спажыўцы наркотыкаў больш
не знаходзяць прытулак у Сан-Францыска,
але горад стаў домам "геяў". Не ўсе
стылі жыцця абшчын - нетрадыцыйныя або
звязаны з незаконнай
дзейнасцю. Гаваі,
Каліфорнія, Арызона, Нью-Мексіка і
Фларыда з'яўляюцца
прытулкамя пенсіянераў
і аматараў вечнага лета. Большасць
пастаяннага насельніцтва занята
ў забяспячэнні
неабходных паслуг, што
стварае велізарную
індустрыю паслуг у кожным
з гэтых сонечных штатаў.
У Алясцы і некаторых штатах
Далёкага Захаду, развіта
паляванне на буйную дзічыну, альпінізм,
рафтынг. Аматараў гэтага
чакаюць гіды, пастаўшчыкі паслуг і
пастаўшчыкі ўсяго неабходнага,
якія зарабляюць сабе на жыццё, на
турыстах. Аматары рыбалкі
групуюцца вакол сваіх азёр,
рэк ці гаваней,
каб заняцца сваім відам
спорту. У кожным добрым месцы
рыбалкі ёсць людзі, якія падтрымліваюць
рыбакоў, дапамагаюць у арэндзе домікаў
ці хацін, рамантуюць або замяняюць
абсталяванне і кормаць
рыбаловаў, калі ўлоў не зусім
дастатковы. Кожная такая
абшчына складаецца
з сезонных і выпадковых наведвальнікаў,
асноўнага насельніцтва, якому
падабаецца такі лад жыцця і тых, хто
падтрымлівае магчымасці практыкавання
ладу жыцця абшчыны. Кожная з гэтых трох
груп мае сваю унікальную, але важную
ролю.
Магчымасць
працаўладкавання: эканамічныя
магчымасці вабяць многія
пакаленні імігрантаў.
Многія з еўрапейскіх
каланізатараў бачылі Паўночную
Амерыку месцам, дзе можна знайсці
багацце. Пасля стварэння
незалежных ЗША, новыя хвалі імігрантаў
прыплылі да амерыканскіх
берагоў, каб знайсці эканамічны
росквіт. Ірландцы ратаваліся
ад бульбянога крызісу ў
1840-х гадах, італьянцы і эмігранты
з Усходняй Еўропы, шукалі працу ў ЗША,
паколькі эканоміка іх краін
была ў заняпадзе ў канцы
ХІХ стагоддзя. Імігранты
вялізнымі патокамі пераязджалі ў
Злучаныя Штаты, каб знайсці свой лёс.
Гэтая мара жыва і цяпер.
Пуэртарыканцы пераехалі
ў Нью-Ёрк ў вялікай колькасці ў другой
палове ХХ стагоддзя, як
і іншыя групы, імкнучыся да пашырэння
эканамічных магчымасцяў для сябе і да
больш высокага ўзроўню жыцця для сваіх
сем'яў. Там, дзе ёсць
эканамічны рост, заўсёды будзе міграцыя,
і не толькі з замежных краін.
Ўнутраная міграцыя
па эканамічных прычынах, з'яўляецца
амерыканскай традыцыяй, а часам і
ўнутранай трагедыяй. Перамяшчэнне
англійскіх каланістаў
на захад ад прыбярэжных штатаў у даліне
Агаё, на Сярэдні Захад і Вялікія
раўніны суправаджалася
аптымізмам, спарадзіўшым
нацыянальны лозунг - "Ідзі на захад,
хлопча". Знаходжанне
золата ў Каліфорніі і срэбра ў Невадзе
прывабіла тысячы людзей
да гэтых мясцін. Фермеры 1930-х гадоў
пакінулі свае гаспадаркі для больш
перспектыўных магчымасцяў у Каліфорніі.
Задоўга да будаўніцтва трасы
75, прыкладна па тым жа маршруце
ляжала дарога
з бедных паўднёвых горных
раёнаў у заходнія
прамысловыя цэнтры,
вядомага пад назвай "Шаша
Дыксі". Многія тысячы мігрантаў
з паўднёвых штатаў, белых і чорных,
ехалі ў такія гарады, як Таледа і Дэтройт,
дзе калісьці былі даступны працоўныя
месцы для тых, хто быў гатовы ўпарта
працаваць. Сур'ёзны крызіс фэрмэрства
ў Амерыцы 1980-х гадоў быў прычынай пераезду
фермерскіх сем'яў з
сельскай мясцовасці ў
гарады ў пошуках працы.
Нашы найбуйнейшыя і
дынамічна развіваючыяся
гарады з'яўляюцца маякамі
для маладых прадпрымальнікаў і асоб,
якія шукаюць працу, якія адчуваюць, што
іх родныя гарады не могуць
прапанаваць ім такія ж магчымасці і
выгады.
Паслугі:
Спецыяльныя функцыі і паслугі, якія не
паўсюль даступны
прыцягваюць людзей, якім
яны патрэбны ці якія іх жадаюць да месца,
дзе іх можна
знайсці. Якасць і даступнасць
медыцынскай дапамогі, лячэнне, навучанне,
адукацыя, і аналагічныя паслугі ў гарадах
прыцягваюць людзей з малых гарадоў і
сельскіх раёнаў, якія пазбаўленыя гэтых
паслуг. Мясцовая паштовая служба, "наша
ўласнае паштовае аддзяленне",
з'яўляецца асноўнай рысай
супольнай ідэнтычнасці
абшчыны для гарадкоў ЗША
сельскага тыпу (Margolis,
1983). Рознічныя
крамы робяцца цэнтрамі
камерцыйнай дзейнасці, на аснове
таго, што сельскае насельніцтва
перыядычна набывае тавары і паслугі,
якія малыя гарады не могуць сабе
дазволіць. Культурныя аспекты вялікіх
населеных пунктаў і універсітэцкіх
гарадоў прыцягваюць
людзей з прылеглых раёнаў, дзе не хапае
аналагічных славутасцяў. Сацыяльнае
забеспячэнне, дапамога па беспрацоўі
і іншыя грамадскія паслугі для бедных
слаёў насельніцтва, інвалідаў і
беспрацоўных даступны ў
буйных гарадах і акружных
цэнтрах , але рэдка маюцца ў невялікіх
вёсках, раскіданых па
краіне. Спорт таксама з'яўляецца
сілай прыцяжэння. Асноўны
прафесіянальны спорт регіёна гуртуе
мясцовую каманду не толькі з горада, у
якім яна знаходзіцца, але і з усяго
рэгіёна.
Ваенныя пенсіянеры пераязджаюць у месцы
паблізу ад дзеючых ваенных
баз, каб мець доступ да медыцынскага
дыспансера і госпіталя
базы, якімі яны маюць права карыстацца.
Асноўныя крыніцы
Напу BOYTE (1980) The Backyard Revolution: Understanding the New Citizen Movement. Philadelphia, Ра.: Temple University Press.
Ralph Н. BROWN (1948) Historical Geography of the United States.NewYork, N.Y.: Harcourt, Вгасе & World.
Theodore CAPLOW et al.(1982)Middletown Families: FiftyYears of Change and Continuity. Minneapolis, Mn.: University of Minnesota Press.
Matthew CRENSON (1983)Neighborhood Politics. Cambridge, Ма.: Harvard University Press.
Dorothy W. DOUGLAS and Кatherine Du Рге LUMPКIN (1937) "Communistic Settlements," рр. 95-102 in Encyclopaedia ofthe Social Sciences,Volume 4, Combined Edition, Volume 2. NewYork, N.Y.: Macmillan.
Marilyn GIТТЕLL (1980) Limits to Citizen Participation: The Decline of Community Organizations. Beverly Hills, Са.: Sage.
Arthur А. GOREN (1980) "Jews," рр. 571-598 in The Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups,edited by Stephen Thernstrom. Cambridge. Ма.: Harvard University Press.
John А. HOSTETLER (1980) "Amish," рр. 122-125 in The Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups,edited Ьу Stephen Thernstrom. Cambridge. Ма.: Harvard University Press.
Albert HUNTER (1979) "The Urban Neighborhood: Analytical and Social Contexts," Urban Affairs Ouarterly,14 (March): 267-288.
Milton KOTLER (1969)Neighborhood Government: Local Foundations of Political Life.Indianapolis, In.: Bobbs-Merrill.
Е. С. LINDEМAN (1937) "Community," рр. 102-105 inEncyclopaedia of the Social Sciences,Volume 4, combined edition. NewYork, N.Y.: Macmillan.
Robert S. LYND and Helen Merrell LYND (1929) Middletown: А Study in American Culture. NewYork, N.Y.: Harcourt and Вгасе.
Richard J. МARGOLIS (198з) "In Rural American the Post Office Remains а Месса," Smithsonian,14-4 (July): 62-66,68-69.
Dean L. МАУ (1980) "Mormons," рр. 720-731 in The Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups,edited by Stephen Thernstrom. Cambridge. Ма.: Harvard University Press.
Robert М. McIVER (1920) Community.London, U.K: MacmillanNEW YORK TIMES,9 January 1984, IV, 12:4. NEW YORK TIMES,6 July 1984, 1, 6:4.
Judith Т. SHUVAL (1968) "Refugees: Adjustment and Assimilation," рр. 373-377 inInternational Encyclopedia of the Social Sciences,NewYork, N.Y.: Macmillan.
Stephen THERNSTROM, editor (1980) The Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups.Cambridge. Ма.: Harvard University Press.
John Clayton THOМAS (1986)Between Citizen and City. Lawrence, Кs.: University Press of Kansas.
Ferdinand TONNIES (1957)Community and Society, translated and edited by Charles Р. Loomis. New York, N.Y.: Harper. (Gemeinschaft und Gesellschaft originally appeared in 1887).
Robert TROJANOWICZ and Samuel DIXON (1974) Criminal Justice and the Community. Englewood Cliffs, N. J.: Prentice-Hall.
Roland 1. WARREN (1969) The Community in American,2nd edition. Chicago, Il.: Rand McNally.
Пераклад
з англ. Т. Верашчакі, А. Берастоўскага
3У
арыгінале – society.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.