І цэнтр, і ўскраіны Мінска маюць мноства мянушак. Такія мянушкі могуць адносіцца да асобных будынкаў у сувязі з іх архітэктурнымі асаблівасцямі і падабенствам ("кукурузы" - Харужай 10/1, 14, 18/1, 22, 24/2 ; "долар" - Кульман 15 і "цэнт" - Кульман 13; "кітайская сцяна" - комплекс цотных дамоў на М. Танка, утвараючых маналіт; "дом з чайкай" - Незалежнасці 80; "дом пад шпілем" - Камуністычная 14; "караблік" - Незалежнасці 150; саркафаг - Кастрычніцкая плошча 1) альбо ў сувязі з пэўнай асобай (дом Чыжа (будаваўшы беларускі алігарх) - Старажэўская 6; дом Мусінскага (архіітэктар) - комплекс вул. Няміга 6, 8, 10, 12, 14). Кварталы і раёны могуць мець скарочаную назву (Ждановічы - Жданы, Камароўка - Камары, Троіцкае прадмесце - Тройка, ваколіцы гасцініцы "Юбілейнай" - Юлька). Ёсць назвы на англасаксонскі манер (будынак Мінабароны на Камуністычнай 1 меў мянушку "Пентагон", хоць у адрозненні ад амерыканскага аналага мала нагадвае пяцікутнік, раён Чыжоўка некаторыя "чоткія" пацаны называлі "Чыкага", вуліцу Бехцерава - Бехцер-стрыт па аналогіі з вядомай лонданскай Бейкер-стрыт).
У гэтым пасце паспрабую напісаць пра некалькі экзатычных варыянтаў
Загадкавы Квартал чатырох святых
Старажыл нашага мікрараёна А.П. Санько, які мне часам распавядаў гісторыю Мінска, сцвярджаў, што да гітлераўскай акупацыі раён скрыжавання вуліц Маркса, Энгельса, Леніна і праспекта Сталіна (цяпер - Незалежнасці) называлі кварталам чатырох святых. 4 класікі марксізма-ленінізма былі ўзведзены мясцовымі жартаўнікамі ў ранг святых.
Але ў словах Аскольда Пятровіча ёсць няўзгоднасць: да 1952 г. праспект Сталіна называўся Савецкай вуліцай, а значыць ён не мог быць мяжой квартала 4-х святых да Вялікай Айчыннай вайны і нават адразу пасля яе. На гэту дэталь маю ўвагу ў свой час звярнуў В. Зелянкоў. Па яго версіі мяжа такога квартала ідзе на поўдзень ад пазначаных мной і гэта квадрат паміж вуліцамі Маркса, Энгельса, Леніна і Кірава.
Аднак я мяркую, што хутчэй за ўсё 4 святыя гэта класікі марксізма-ленінізма, у тым ліку Сталін. Па-першае, у сталінскім СССР не было культу асобы Кірава, яго хутчэй выкарыстоўвалі ў ролі пакутніка, чым святога. Існуе нават версія, што Кірава забілі, каб пашырыць рэпрэсіі ў Савецкім саюзе. А вось Маркс, Энгельс, Ленін і Сталін разглядаліся як геніі (што больш падобна на палажэнне святога). Па-другое, мой знаёмы старажыл мог банальна памыліцца і пераблытаць час існавання тапоніма.
Якія б межы не меў гэты квартал, акрамя успамінаў А.П. Санько я не сустракаў ніякай інфармацыі пра яго на прасторах інтэрнэту. Мемуарная літаратура можа праліць дадатковае святло на тэму.
У 90-я раён вуліцы К. Маркса атрымаў мянушку "Карла-Марла", а суседні з вуліцамі Энгельса і Маркса Аляксандраўскі сквер - "Панікоўка". Апошняя назва звязана з тым, што ў скульптуры "Хлопчык з лебедзем" народ убачыў персанаж Ільфа і Пятрова Панікоўскага, які крадзе гуся.
Зніклыя Абісінія і Шанхай




Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.