Козыраўскія могілкі да малых могілак Мінска можна аднесці толькі ўмоўна, бо яны раздзелены на 3 буйных сектара. Бізнес закінуў мяне недалёк ад гэтага месца і я вырашыў скарыстацца часам, каб зрабіць пару дзясяткаў кадраў з мінулага. Вядома, можна было б зрабіць пару соцень і правесці грунтоўнае даследаванне, але пакуль не маю такой магчымасці і раблю тое, што ў маіх сілах.
Козыраўскія верагодна закладаліся як праваслаўныя ў 1917 г., але "засяляліся" найбольш актыўна як змешаныя ў 1960-х, як і яшчэ адны могілкі паўднёвай часткі Мінска - Чырвоная Слабада. Козыраўскія могілкі афіцыйна з'яўляюцца абмежавана-дзеючымі. Там можна пахаваць толькі да сваякоў, і таму я бачыў толькі адно пахаванне 2015 г. і адно - 2016 г.
На гэтыя могілкі афіцыйны ўваход з 2-га Германаўскага завулка - шырокай і прасторнай вуліцы, але, насамрэч, магчыма зайсці толькі з маленькай вуліцы Фізкультурнай, прычым уваход збоку, схаваны паміж шматлікімі прамысловымі базамі.
Гэта сапраўднае царства жалезных крыжоў. Прычым пераважна гэта пахаванні 60-х. Гэта крыху сімвалічна, бо на мой погляд тады пачало актыўна знікаць пакаленне беларусаў-вернікаў, на карысць беларусаў-агностыкаў, якіх зараз большасць. Акрамя шматлікіх крыжоў там ёсць адметнасці. Сярод іх - магілы ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, якія мяшкаюцца ў 3-м сектары (бачны адразу з увахода) і як мінімум адна магіла з беларускамоўнай эпітафіяй. Дагэтуль такую знаходзіў толькі на Пятроўшчыне.
А цяпер будуць слайды. Пакуль без каментароў па персаналіям, бо яшчэ мушу разбірацца з лёсамі кожнага па-асобку, наколькі будзе магчыма і заносіць на спецыялізаваныя сайты.
Уваход з Фізкультурнай.
Першы помнік з уваходу (сектар 3)
Іншыя пахаванні першага раду 3 сектара. У тым ліку ахвяры вайны.
Яшчэ з 3 сектара
Гэта тая самая беларуская магіла. 2 сектар, рад канца 50-х побач з плотам, за якім база па вул .Фізкультурнай.
Тыл 3 сектара. Рэдкі металічны помнік.
Ніжняя мяжа 2 сектара. Дзіцячая магіла пачатку 60-х.
2 сектар
Ліст "шчасця" ад КБА: патрабаванне прывесці магілу ў парадак. Калі не прыбяруць сваякі, агароджу і крыж знясуць і паставяць палку з дадзенымі на нябожчыка.
Схема могілак і вытрымкі з закона аб пахаванні. Думаю кожнаму, у каго хтосьці памёр, мае сэнс прачытаць.
Гэта ўсё 1 сектар уздоўж 2 Германаўскага завулка. На некаторых агароджах можна ўбачыць лісты "шчасця".
Вяртаюся ў 3 сектар, з якога пачынаў. Знаходжу магілу часу заснавання могілак. Самае позняе - пачатак 20-х гг.
Гэта ўжо паварот на выхад, на вул. Фізкультурную. І пачынаюцца...
Шматлікія пахаванні 40-х гг. - ахвяры вайны і пасляваенных год. Ёсць і тыя, хто трагічна загінуў у 20-х гг.
Яшчэ магіла з помнікам дарэвалюцыйнага тыпу. Паспрабаваў працерці надпіс сухім снегам, як заўзятыя некрапалісты, каб зрабіць яго чытабельным. Нічога не атрымалася.
Апошні кадр. Ці маюць тыя людзі нейкае дачыненне да Францыска Скарыны?
У гэтым (3-м) сектары пахаваны і браты Сенько, падпольшчыкі. Пра гэта сведчаць указальнікі, але менавіта іх я не знайшоў.
Як бачым, нават кароткі экскурс на могілкі можа даць працу гісторыкам - аматарам і прафесіяналам. Калі хто ведае што-небудзь пра кагосьці пахаванага тут, ці на іншых могілках, на якіх я пабываў можна не сароміцца даць каментар тут ці напісаць на сайт neikropali.by.

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.