19.07.2015

Развітанне з немцамі

Я ўжо думаў, што напісаў усё, што мог пра нямецкія Салдацкія могілкі, якія існавалі калісьці ў паўночнай частцы лесапарку паміж Маяком Мінска і метро "Барысаўскі тракт". Але паколькі я часта гуляю з дзецьмі ў гэтым парку, у пачатку ліпеня меў магчымасць заўважыць сляды эксгумацыі. Гэтыя сляды маюць значэнне для гісторыі, таму я сфатаграфаваў іх на камеру мабільнага. Прашу прабачэння за нізкую якасць фотаздымкаў: гэта была адзіная магчымасць для мяне адлюстраваць апошні, як здаецца, момант гісторыі нямецкіх вайсковых могілак.



 Першы паварот у лес з боку будоўлі "Маяка"


 Углыбь леса
 Рэзервны магільны роў

Ля праходу ў лес бліжэй да  ст. м. "Барысаўскі тракт". Там эксгумацыю правялі летам-увосень 2014 г.

Цяпер гэта месца будзе толькі паркам. Немцы з годнасцю перапахаваны на зборных могілках. Чорным археолагам тут нічога ўжо не знайсці. І толькі памяць аб гэтых могілках будзе сведчыць аб тым, што нельга "весціся" на таталітарную ідэалогію. Аб гэтым я і размаўляў з сваімі сынамі пасля апошняй фотасесіі былых могілак, калі мы гулялі па лясных сцежках і ласаваліся ягадамі, якія добра ўрадзілі сёлета.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

2000-я гады: час лічбавых тэхналогій, грамадства спажывання і маёй маладосці

  У мінулым годзе я зрабіў невялікі агляд 2010-х у Беларусі . А цяпер час "збіраць каменні" часоў 2000-х і іх  ролі ў свеце, у Бел...