09.12.2015

Дзіўны час

За апошнія некалькі год назіраю ў Беларусі цікавыя парадоксы лінгвістычнага кшалту.

1. Большасць жыхароў краіны лічаць сябе праваслаўнымі ці каталікамі, але іх погляды адносяць іх хутчэй да агностыкаў. Мабыць, надта шмат хто лічыць, што рэлігія - гэта частка нацыянальна-культурнай спадчыны, а не ўласныя перакананні?
2. Шмат беларусаў называюць беларускую сваёй роднай мовай. У чым праблема? Большая частка насельніцтва краіны, у тым ліку і большасць беларусаў амаль не размаўляе на беларускай. І цікава, што многім дзецям, якія знаёмяцца ўпершыню з беларускай мовай толькі ў садзе ці школе, прывіваюць перакананне, што гэта іх родная мова. Я - рускі. Я нарадзіўся ў Беларусі і засвоіў беларускую ў школе і вну. Хоць я размаўляю і пішу на ёй лепш за многіх беларусаў, час ад часу розныя сітуацыі нагадваюць мне, што мова, якую ты вывучыў, а не на якой ты пачаў размаўляць з маленства, не можа быць роднай. Але патрыятычныя погляды прымушаюць маіх суайчыннікаў мяняць сутнасць ідэі роднай мовы. Таму для папуаса роднай мовай можа быць англійская, калі менавіта на ёй з ім размаўлялі мама і тата, а мясцовыя мовы ён вучыў у школе. А для беларуса роднай з'яўляецца аўтаматычна беларуская, нават калі ён яе цураецца і ведае толькі пару дзясяткаў слоў.
3. Надта шмат людзей фармальна лічаць сябе прыхільнікамі дэмакратычных каштонасцяў і свабоды. Нават самыя кансерватыўныя аматары адраджэння савецкай улады. Але вельмі нямногія разумеюць свабоду і дэмакратыю як права суседа жыць інакш, чым ты сам, казаць тое, што табе непрыемна і рабіць тое, што ты лічыш неправільным і абавязак усё гэта цярпець.

Ёсць і іншыя парадоксы, але яны больш інтэрнацыянальныя.

Таксама:
Православный атеизм и верующие атеисты
А якім будзе Ваша першае слова на роднай мове?
Цана свабоды

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...