06.03.2017

Мабілізацыя ў БКА. Загад Астроўскага 6 сакавіка 1944 г.

6 сакавіка 1944 г. кіраўніцтва Беларускай цэнтральнай рады на чале з яе прэзідэнтам Астроўскім аддало загад аб мабілізацыі мужчынскага насельніцтва значнай часткі Беларусі ў фарміраванні Беларускай краёвай абароны (БКА). Гэтыя фарміраванні дапамагалі немцам змагацца з партызанамі прасавецкай і прапольскай арыентацыі, а пазней і супраць Чырвонай арміі.
Паколькі загад аб мабілізацыі ў БКА яшчэ не так плённа вывучаны, я вырашыў размясціць яго тэкст, апублікаваны ў кнізе па гісторыі Беларусі з маімі кароткімі заўвагамі.




Крыніца: Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі. Менск "Навука і тэхніка", 1993, с. 317-318

Мае заўвагі

Я добра разумею, што тэма БКА даволі балючая. Адны ўспрымаюць удзельнікаў гэтых фарміраванняў, як герояў-патрыётаў, другія - як здраднікаў і паслугачоў акупантаў. Я трымаю ў гэтым пытанні нейтралітэт. І ўвогуле не люблю вешаць ярлыкі на людзей. Да таго ж, я не спецыялізуюся на гісторыі Другой сусветнай вайны. Таму мае заўвагі будуць вельмі стрыманыя.

1. Пункты 2-3 і 6 сведчылі аб тым, што мабілізацыя мела закрануць усіх агулам. І нацыянальнасць ці палітычныя погляды нікога не цікавілі. У БКА забіралі і тых, хто хацеў "біць бальшавікоў", і тых, хто іх любіў усім сэрцам, але не пайшоў у партызаны ці эвакуацыю. Там былі і тыя, хто быў гатовы памерці за Беларусь без бальшавікоў, і тыя, хто проста не жадаў быць асуджаным "адмысловым судом на кару смерці".

2. Пункт 5 сведчыць аб тым, што ўсіх, хто дабраахвотна-прымусова пайшоў на мабілізацыйны пункт, кіраўніцтва БКА не магло забяспечыць ні абмундзіраваннем, ні, як пазней паказала гісторыя, зброяй.

Увогуле значная частка тых, хто страляў адзін у аднаго падчас Другой сусветнай вайны, былі далёкімі ад рамантычна-патрыятычных ідэй, якімі нярэдка аздабляюць гэты перыяд гісторыі цяперашнія людзі. Звычайнага чалавека цікавяць уласны лёс і жыццё сваёй сям'і больш чым свабода народа, правы чалавека, сувярэнітэт дзяржавы і г.д. Таму сумленнаму гісторыку варта быць асцярожным у тым каб назваць каго-небудзь здраднікам ці патрыётам.

***
Пры наяўнасці вольнага часу падрыхтую тэкставы варыянт дакумента замест фотаздымкаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...