19.12.2017

Могілкі Лошыца: мінулае і сучаснасць сярод рванага снегу

На поўдні Мінска недалёк ад МКАД схаваліся яшчэ адны маладаследаваныя былыя вясковыя могілкі: Лошыца Як і многія іншыя могілкі вёсак, якія паглынуў Мінск, яны ўяўляюць сабой змяшэнне стыляў: дарэвалюцыйныя праваслаўныя пахаванні з каменнымі помнікамі, свецкія пахаванні эпохі СССР і сучасныя пахаванні, пераважна праваслаўныя. Лошыцкія могілкі адносяцца да тыпу закрытых: гэта значыць, што магчыма толькі пахаванне да сваякоў крэміраванага нябожчыка. Таму пахаванняў ХХІ ст тут мала.

Мой паход на Лошыцу планаваўся доўга. Але магчымасці выбрацца ніяк не было. Нарэшце, як і ў выпадку з перфатурызмам, я прыехаў у Лошыцу па сваіх камерцыйных справах і вырашыў абавязкова вырвацца на могілкі. Тым не менш, атрымалася толькі ў перапынку паміж працай, таму ў мяне за дзесяць хвілін атрымалася зрабіць толькі каля 30 здымкаў. Вось яны.

 Галоўны, але далёка не адзіны ўваход
 Схема могілак на інфармацыйным стэндзе
 Від з боку вуліцы Ўбарэвіча
 Від на ўваход з супрацьлеглага боку



 Асобныя і сямейныя пахаванні на фоне новай царквы (хутчэй за ўсё каталіцкай)
 Жалезны крыж з рукапіснай эпітафіяй. Надпісы маркерам - частая з'ява, як спроба рэстаўрацыі
 Від на квартал па-за могілкамі ў напрамку ад вул. Ўбарэвіча і вялікага гіпермаркета

 Пахаванне пачатку 2017 г. Самае новае з тых, што мне патрапіліся. На адным з папярэдніх здымкаў ёсць пахаванне 2016 г. на сямейным участку.
 Пахаванні дарэвалюцыйнага тыпу


 Некалькі старых дарэвалюцыйных помнікаў на ўзгорку ў сярэдзіне некропаля.

 Помнік 1905 г.
 
Пайшлі помнікі з крыжамі. Гэта ўжо пераважна савецкі час.
 Від з узгорка па цэнтру могілак на гаражы. Калі арынтавацца па галоўнаму ўваходу, то гаражы справа.
 Магіла 1914 г. з добра адноўленым надпісам

 Камень з рэштамі блакітнай фарбы - гэта стары помнік, які зышоў у грунт
 На магілах - "лісты шчасця" (папярэджанні ад адміністрацыі могілак з патрабаваннем даглядаць за пахаваннямі). Такія ж бачыў у гэтым годзе на Козыраўскіх і ў Масюкоўшчыне)

 Ёсць прастора, але новыя пахаванні тут рабіць не будуць

 Яшчэ "ліст шчасця"

Ад гэтага чалавека засталіся маленькія, але трагічныя ўспаміны: "Ігар. 1 год". Гэта зусім побач з афіцыйным уваходам.
Здымкі зроблены 13.12.2017. Аўтар: гісторык Андрэй Берастоўскі

Бліжэйшыя старыя могілкі горада: Чырвоная Слабада.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...