09.03.2018

Мова развіваецца.

Кожная мова свету развіваецца, калі яна не мёртвая. Беларуская - не выключэнне. З таго часу, як я скончыў школу і ўніверсітэт, мінула больш за 15 год, і літаратурная мова крыху пачала мяняцца. Справа не толькі ў тэхнічным развіцці і палітычных зменах. За апошнія гады заўважыў, як часцей адны пабытовыя словы замяняюць другія. Прывяду тры прыклады. Так правільна саступае месца слушна, замест білетаў набываюць квіткі, а ў спорце замест варатара нярэдка стаіць брамнік. Гэтыя словы - не поўныя сінонімы: слушны мае больш шырокае значэнне, чым правільны, а слова брамнік адносіцца больш да гісторыі, чым да гульняў з мячамі. Таксама не магу рабіць паўнавартасны лінгвістычны аналіз, бо сустракаю такія прыклады, як у пабытовых перапісках, так і журналістыцы, а ўзровень моўных ведаў і матывы карыстальнікаў мне невядомы. Але, верагодна, за гэтым стаіць тэндэнцыя выкарыстання больш простых слоў і замены русізмаў словамі з больш беларускім гучаннем. Вось такое назіранне.

Ілюстрацыя з сайта postawy.by

***
21 лютага 2020 года запісаў відэа на тэму "Ці знікае беларуская мова?"


Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...