30.04.2021

Малавядомая вуліца Іванаўская

 На вуліцы Іванаўскай мне даводзілася мэтанакіравана пабаваць толькі 3 разы, хоць знаходзіцца яна недалёк ад чыгуначнай станцыі "Мінск-Усходні", адкуль я шмат разоў ездзіў у Печы ці Жодзіна і ад ІПД на вул. Серафімовіча, дзе я працаваў 4 гады.

Аднак на гэтай вуліцы, да якой адносяцца толькі 8 дамоў, ёсць свае адметнасці, якія могуць цікавіць краязнаўцаў Мінска.

Паварот на Іванаўскую з вул. Смаленскай, у якую яна ўпіраецца сваім канцом амаль пад прамым вуглом. Дарэчы, першыя дамы ад канца вуліцы -- гэта яшчэ Смаленская.

Іванаўская 43а, першая частка адраса -- гэта СТА.


На цотным баку апошні дом: № 56. Галоўная арганізацыя, якая цяпер займае будынак РУП па эксплуатацыі будынкаў "БелЭБ (БелЭЗ)" пры Упраўленні справамі прэзідэнта РБ. А ў 1993-97 гг. тут знаходзілася рэдакцыя апазіцыйнай і крыху скандальнай газеты "Свабода".

Тут на Іванаўскай 43, яшчэ ў 2000-х знаходзіўся рэстаран "Настальгія", які праславіў у аднайменным зборы вершаў паэт і вучоны У. Смялоўскі. Потым там быў рэстаран "Твіндэк". Цяпер там "Кулінарная фабрыка "Юшка з пеўня". У лютым 2018 я зрабіў яшчэ некалькі кадраў гэтага будынка.

Скрыжаванне з вул. Андрэеўскай. Злева 2-павярховы дом № 50 барачнага тыпу

Гэты дом відавочна выкарыстоўваецца як жылы, бо ніякіх арганізацый па гэтым адрасе не значыцца і выгляд закінутага ён не мае.
Пешаходная алея з тылу д. 41

Адзіны высотны дом вуліцы: №36. Побач з ім пачынаецца скрыжаванне з Нагорнай вуліцай. Тут бярэ пачатак вуліца Іванаўская ў цяперашнім выглядзе.

Таксама па Іванаўскай 36 знаходзіцца магазін "Еўраопт".


Іванаўская 37 з боку вуліцы Нагорнай і з тылу.

Дом 39. Гэты сціплы будынак -- спецыяльнае аддзяленне "Беларусбанка" і службы сацыяльнага забеспячэння, дзе выдаюць дапамогу на пахаванне пенсіянераў-вайскоўцаў. Тут у 2019 г. мне давялося пабываць пасля пахавання майго дзеда Д.С. Піянзіна.

А вось так выглядае двор дома 41, тыл якога бачны на адным з фота вышэй.

Усе фотаздымкі зрабіў гісторык Андрэй Берастоўскі 21.04.2021.

Працяг тэмы

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...