30.08.2022

Новы будынак 9-й дзіцячай паліклінікі на Даўгабродскай

 У ліпені 2022 г. давялося праходзіць са старэйшым сынам агляд спецыяліста, якога няма ў нашай 19-й паліклініцы. Нас накіравалі ў 9-ю дзіцячую паліклініку на Даўгабродскай, 39. На гэты момант паліклініка працавала ўжо больш за 1,5 месяцы ў новым будынку. Сам візіт да спецыяліста быў пазітыўным кантрастам да нярэдкай сітуацыі, калі сядзіш у чарзе больш за гадзіну, каб атрымаць штамп прафагляду, прычым не ў сваёй паліклініцы, бо ў сваёй спецыяліста няма ці ён ў адпачынку. На Даўгабродскай мы хутка прайшлі па пустых калідорах да патрэбнага кабінета і адразу атрымалі кансультацыю, пасля чаго яшчэ крыху пагулялі па новай паліклініцы. Паколькі мы ўбачылі многа пазітыўнага, я вырашыў зрабіць аб гэтым асобны пост, а не проста апублікаваць 1-2 фоткі ды пару радкоў у канцы года, як раней.


Знешні выгляд новага будынку 9-й дзіцячай паліклінікі Мінска

Прасторны хол і экран для электроннай чаргі


Лісвічныя пераходы абсталяваны так, каб імі маглі карыстацца людзі з парушэннем зроку

Так выглядаюць кабінеты звонку

Ёсць асобныя туалеты для людзей з парушэннямі рухальнага апарату. Такія туалеты добра распаўсюджаны ва Украіне, але ў Беларусі гэта пакуль рэдкасць. Дарэчы туалеты абсталяваны аўтаматыкай на асвятленні і падаванні вады. Праўда, каб зайсці ў адзін з туалетаў, прыйшлося прасіць медсястру адчыніць нам яго, бо ўсе туалеты былі зачынены, ва ўсялякім разе на 4-м паверху, дзе мы былі.

Табло электроннай чаргі на некалькі кабінетаў

План эвакуацыі 4-га паверху на рускай і шрыфтам Брайля. З пачатку 2022 года надпісы Брайлем з'явіліся на дзвярах розных аптэк і па меншай меры некаторых раённых адміністрацый Мінска. У 9-й паліклініцы амаль на кожных дзвярах ёсць надпіс Брайлем, што стварае безбар'ернае асяроддзе для людзей з парушэннем зроку.

Вішэнкай на торце стаў такі кветнік на прыпынку каля паліклінікі.

Зразумела, у Беларусі колькасць праблем зараз расце, і я не заплюшчваю на іх вочы. Але я заўсёды стараюся бачыць пазітыўныя змены. Сучасная паліклініка з безбар'ерным асяроддзем -- адна з такіх змен да лепшага.

Здымкі А. Берастоўскага 30.07.2022

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...