15.02.2023

Яшчэ раз пра песні, якія разумеюць няправільна

 Працягваю тэму, якую падымаў тут.

Дрэннае валоданне замежнымі мовамі прыводзіць да таго, што песням з незразумелым тэкстам даюць смешныя мянушкі. Разбярэм тры прыклады.

1. "Шызгара" (Shocking Blue, Venus)


Фраза she's got it ("у яе гэта ёсць") з песні многімі жыхарамі былога СССР успрымалася як "шызгара", магчыма людзі лічылі, што гэта нейкае імя. У выніку фраза-рэфрэн стала для іх назвай ці мянушкай песні. Сама ж песня пра багіну Венеру ці пра жанчыну, якую параўноўваюць з такой багіняй і якая можа прабудзіць полымя (кахання) у таго, да каго звяртаюцца ў гэтай песні.

2. "Жору съели журавли" (Dernière danse, Indila)

Першы радок прыпева Je remue le ciel, le jour, la nuit ("Я перакуліваю неба, дзень, ноч") успрымалася некаторымі рускамоўнымі слухачамі падобнай на "Жору съели журавли". Так яе цяпер і называюць у рунэце тыя, хто дрэнна ведае французскую мову і культуру. Насамрэч песня называецца "Апошні танец" і перадае пэўнае філасофскае апісанне дзявочага смутку і адзіноцтва ў валікім горадзе.

3. "Цугеба" або "Together"

З апошнім прыкладам у мяне звязаны даволі смешны выпадак. Калі мой старэйшы сын быў яшчэ маленькім і захапляўся відэаролкамі пра гонкі, ён спытаў мяне што значыць слова "цугеба" ў перакладзе з англійскай. Я заверыў яго, што такога слова ў англійскай мове няма, а сын паказаў мне ролік:


Па прычыне паўтарэння слова together ("разам") песня, назву якой мне даведацца не атрымалася, стала вядома пад такой альтэрнатыўнай назвай некаторым карыстальнікам рунэта і, магчыма, байнэта. Сама песня, наколькі я мог зразумець, пра каханне і перспектыву закаханым застацца разам назаўжды.

Гл. таксама:

Круглы квадрат або беларускія грамацеі

"Ляпавы" пераклад на англійскую

10 год у ролі таты

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...