28.11.2019

10 год у ролі таты

У ліпені 2009 г. у мяне нарадзіўся старэйшы сын Данік, а ў красавіку 2013 г. малодшы сын Любамір. Час ад часу я ўзгадваў пра іх на старонках гэтага блога, таму самым уважлівым чытачам яны знаёмыя. А зараз узгадаю некалькі фота і відэа з іх жыцця.

2019 г. Адэса

Данік чытае верш Р. Барадуліна. 2013 г.

Данік і Любчык гуляюць у хакей пад уплывам ЧСХШ-14.

Танец брацікаў. 2014 г.

Любчык называе мяне "тата". 2015 г.

Фільм "Завры" Данііла Берастоўскага (на рускай мове). 2016 г.

Свята восені ў садзіку Любчыка. 2016 г.

Браслаў 2016 г.

Данік выступае на школе "Хрысціянскае жыццё і служэнне". 2019 г.

Фільм Данііла Берастоўскага "Мінівандроўка каля Сляпянскага вадасховішча" (на трасянцы). 2019 г.

Перлы маіх дзяцей

"Вось яшчэ адзін мужчына, які хоча стаць жанчынай" (Данік, падрабязнасці тут)

Паглядзеўшы камедыйны ролік пра святара, Данік спытаўся: "А чаго той мужык святара з жанчынай блытаў?" "Што ты маеш на ўвазе?", пытаюся. "Чаго ён яму рукі цалаваў?", адказвае сын (бачыўшы, што тата цалуе рукі маме, зрабіў такія высновы).

"Я і бычок, і завр (дыназаўр)", казаў Любчык, калі яму было 2 ці 3 годзікі.

"Апантаны фантан", прыдумаў каламбур Данік, праслухаўшы казку П. Васючэнкі пра Каляровую Затоку.

Палітычны каламбур прыдумаў Любчык зусім нядаўна: "У машыне едзе Лукашэнка і прэзідэнт".

Кароль я ці не кароль? Што хачу, тое і раблю!" часам паўтараў Любчык пад уплывам адной казкі. На гэта прымусіўшы яго зрабіць што трэба я падкалываў яго фразай з той жа самай казкі: "Які вы слаўны кароль, Ваша Вялікасць, што хочаце, тое і робіце".

***
Цікаўнасці маіх дзяцей мяняліся за гэты час. Спачатку ім было цікава глядзець цягнікі і самалёты ў YouTube, потым была эпоха дыназаўраў, зараз яны глядзяць праходжанні гульняў такіх як "Майнкрафт". Старэйшы сын паступова пераходзіць у падлеткавы ўзрост, што патрабуе ад мяне і жонкі яшчэ больш цярпення... Здароўе дзяцей не заўжды радуе: ў гэтым годзе двойчы пабывалі ў бальніцах, спачатку з Любчыкам, потым з Данікам. Але дзякуючы дзецям мы здолелі інакш паглядзець на свет і на саміх сябе.

***
Люты 2021 г.


У апошні час дзеці сталі праяўляць цікаўнасць да чытання папяровых газет (я іх па-ранейшаму не выпісваю і не купляю, бо іх даюць у некаторых месцах бясплатна).

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...