28.08.2025

Вуліцы Мінска, назвы якіх звязаны не з тым, што многія думаюць. Частка 2

 Тэма вуліц з назвамі, паходжанне якіх не ўсе разумеюць атрымала працяг у маім блогу. У папярэднім пасце аб гэтым я пісаў толькі пра асобныя вуліцы. У гэтым гаворка пойдзе пра комплекс: вуліца-завулак-праезд.

Жукоўскага

Тапонім звязаны не з вядомым рускім літаратарам Васілём Жукоўскім, а з бацькам аэрадынамікі Мікалаем Жукоўскім. Праўда, для мясцовых "чоткіх пацаноў" 2-й паловы ХХ ст. раён вуліцы, завулка і праезда быў вядомы як "Жучка", альтэрнатыўная назва -- "Шалман".

Від на ўсю вуліцу Жукоўскага з узгорка на скрыжаванні "Жучкі" з Магілёўскай вуліцай. На даляглядзе месца дзе за Аэрадромнай пачынаецца квартал "Мінск-Свет" з яго хмарачосамі.

Мурал "Мінск-Масква" на рагу вуліц Магілёўскай і Жукоўскага.

Дамы 1 і 3
Дом 2

На цотным баку вуліцы Жукоўскага на адрэзку ад Магілёўскай да Варанянскага усталяваны такія таблічкі забароны выгулу сабак. Гэта таблічка -- адзіная, дзе штосьці захавалася.

Дом 4
Кантэйнер старога тыпу для сбора шкла. Зараз такія рэдка выкарыстоўваюцца.

Фігурныя сцены дома 4 крыху нагадваюць формы старога замка. Такія будавалі ў 90-я і 2000-я гг., як і гэты дом.

На вуліцы Жукоўскага, як і на маім родным Усходзе-1, ёсць алея крэатыўных лавачак.

Дом 5/1



Дом 6/2. На фото патрапілі 3 элементы 2020-х гг., якія распаўсюджваюцца па Мінску: кікшэрынгавы самакат, паштамат самаабслугоўвання і пункт выдачы "Азона".

Бібліятэка ў доме 9/1 лічыцца настолькі значным аб'ектам, што ў яе гонар назвалі прыпынак грамадскага транспарту. Дарэчы, гэта адзін з рэдкіх аб'ектаў вуліцы з назвай на беларускай мове. Яшчэ адзін цікавы факт: у гэтым доме 2 бібліятэкі -- №20 і №4 (дзіцячая).

Дом 9/1

Дом 8/1.

Кандыцыянеры на гэтым доме выглядаюць як мініяцюрныя балкончыкі :)

Яшчэ крэатыўныя лавачкі ля прыпынку грамадскага транспарту...

Пешаходная і веласіпедная дарожкі ля дома 10/1  акупаваныя галубамі...

Дом 10/1

Бізнес-цэнтр (д.11А) пабудаваны ў 2010-х гг.,  і д. 9/1.


Каля скрыжавання з вуліцай Варанянскага знаходзіцца рэшта крэатыўных лавачак.

Паветраводы станцыі метро "Кавальская слабада"


Мурал у гонар Кастрычніцкага раёна Мінска на стыку дамоў 17 і 19.


Выгляд вуліцы ў раёне станцыі метро. Фоткі самой станцыі можна знайсці тут.

За дрэвамі і паркоўкай хаваецца праезд Жукоўскага

Фактычна, гэты дом, які выглядае недагледжаным, знаходзіцца на рагу вуліцы Жукоўскага і аднайменнага праезду.

Частка праезду Жукоўскага выглядае закінутым...

А частка, што бліжэй да скрыжавання з 1-м завулкам Жукоўскага, яшчэ жыве.

Рэспект гаспадарам дому за пазначэнне праезду на беларускай мове!


1-ы завулак Жукоўскага глядзіць у будучыню крыху больш упэўнена, чым яго цёзка-праезд...




1-ы зав. Жукоўскага д. 4


Зеляніна ля дома і разнастайны дызайн балконаў

З 1-га завулка гляджу на 2-і

Рог 2-х завулкаў імя Жукоўскага

Здаецца, гэта хатка дажывае свае дні

Від на 2-і завулак Жукоўскага з боку Пензенскай вуліцы

Вяртаюся ў дворык 2-га завулка

Клумбы, імправізаваныя на аўташынах

Бялізна сушыцца ў двары. Адным словам, спроба стварыць утульнасць, як гэта бывае ў маласямейных дварах. (Здымкі 2-га завулка зроблены ў верасні 2025 г.)



Крыху прагулкі па "першаму завулку".

1-ы завулак Жукоўскага сканчаецца перасячэннем з Быхаўскай вуліцай. Дом 55 па Быхаўскай жыве бо гэта офісны будынак...


... а дамы 59 і 61, што ідуць у бок скрыжавання з вуліцай Жукоўскага, дажываюць свой час, каб саступіць месца новай гарадской інфраструктуры.

Скрыжаванне вуліц Быхаўскай і Жукоўскага. Дарэчы, у мінулым годзе здымаў Быхаўскую ў раёне вуліцы Авакяна.


З боку вуліцы Жукоўскага прыватны сектар паміж Быхаўскай і праездам Жукоўскага выглядае закінутым

Сучасны дом 16 па вуліцы Жукоўскага цягнецца ад Быхаўскай да Сенніцкай.

Вуліца Жукоўскага, 14, паркінг, пабудаваны ў 2024 г. паміж Быхаўскай і Сенніцкай. Дарэчы, раней домам 14 была спецшкола № 18 для дзяцей з парушэннямі мовы і яна стаяла каля скрыжавання з вул. Варанянскага.

Від на Мінск-Свет на даляглядзе...

Паркінг яшчэ толькі пачаў абжывацца

Тут дом 16 выходзіць на Сенніцкую вуліцу

А на другім баку вуліцы Жукоўскага яшчэ адзін пакуль цэлы сектар сядзібнай забудовы.

Від на Сенніцкую з Жукоўскага

Мінск стары і новы па два бакі Сенніцкай :)

Вяртаюся ў бок станцыі метро і фатаграфую няцотны бок "Жучкі". Дом на фота таксама адносіцца да Сенніцкай вуліцы, бо яна дзвюма лініямі ўваходзіць ў Жукоўскага ў двух розных месцах.

Завяршае летнюю вандроўку па Жукоўскіх мясцінах вось такі кампактны паветравод метрапалітэна. 

У пачатку верасня дадаў яшчэ здымак абноўленай паліклінкі на рагу вуліц Жукоўскага і Варанянскай. Будынак ўнутры абноўлены прыкладна, як гэты аналагічны.

Калі не пазначана інакш, фотаграфіі зроблены А. Берастоўскім 22.08.2025 г. Працяг хацеў зрабіць тут, але прыйшлося грузіць фоткі асобным пастом.

Избранное сообщение

Надвор'е 2025-га

  У апошнія гады я рабіў эпізадычныя заметкі на тэму надвор'я (як, напрыклад, тут ). Але глабальнае пацяпленне і пагодныя анамаліі пабуд...