"Как
твои дела?
Веришь
ли мечтам?
Носишь
майку с Че?"
Из
популярной песни
Два
розных чалавека і два розных лёса...
Аднак Чэ Гевара
і Кастусь Каліноўскі маюць столькі
агульнага. Я паспрабую з дапамогай
параўнальнай табліцы паказаць вам гэта.
Кастусь Каліноўскі
 
 
 
  
  
 
  
  
 
  
  
 
  
  
 
  
  
 
  
  
 
  
  
 
Кастусь
   Каліноўскі 
 | 
Чэ
   Гевара 
 | 
| Рэвалюцыянер, удзельнік польскага паўстання 1863 г. | Рэвалюцыянер, удзельнік рэвалюцыі 1959 г. на Кубе | 
| Фактычна ўдзельнічаў у экспарце рэвалюцыі з польскіх зямель на беларускія. Мясцовае насельніцтва ня падтрымала яго, і ён быў затрыманы рускімі карнымі войскамі, асужданы і павешаны. | Удзельнічаў у экспарце рэвалюцыі з Кубы ўкраіны Афрыкі і Балівію. Мясцовае насельніцтва ня падтрымала яго, і ён быў затрыманы карнымі войскамі і расстраляны. | 
| Быў рамантыкам-ідэалістам; у сваім падпольным выданні, "Мужыцкая праўда" (аб гэтым выданні і іншай яго творчасці я ўжо пісаў асобны пост) шмат гаворыў аб роўнасці людзей дваранскага і сялянскага паходжання аднак нічога дакладнага ня прапанаваў. Лічыцца, што перад смерцю, калі яму чыталі прысуд і назвалі яго дваранінам, крыкнуў "У нас няма даваран, у нас усе роўныя". | Таксама быў рамантыкам-ідэалістам. Нягледзячы на сваю пасаду міністра Гевара займаўся ня кіраўніцтвам і арганізацыяй справы іншых, а ездзіў па розным аб'ектам вытворчасці і працаваў там як рабочы, што сведчыць аб адсутнасці ў яго характары арганізатарскіх здольнасцяў. Спроба падняць рэвалюцыю ў Балівіі таксама была яго ілюзіяй. | 
| Меў пэўную харызму, некаторыя беларускія сяляне ішлі за ім, як лідарам, нягледзячы на тое, што большасць сялян падтрымлівала рускія карныя войскі і абменівала палонных польскіх паўстанцаў на хатнюю жывёлу і грошы. | Быў харызматычным лідарам. | 
| Памёр халастым, нічога дакладна ня вядома пра яго адносіны з дзяўчынамі. У "Лісце з-пад шыбеніцы", яго апошнім публіцыстычным творы, ўзгадваецца нейкая "Марыська, чарнабровая галубка", але гэта быў адкрыты зварот да грамадства, а не пісьмо каханай дзяўчыне, і нічога пра каханне там ня было. Магчыма яго больш цікавіла палітыка, чым жаншчыны. | Меў сям'ю, але палітыка цікавіла яго больш, чым жаншчыны. | 
Пасля
   яго
   смерці,
   яго
   імя
   стала
   брэндам
   для
   савецкай
   улады
   ў
   Беларусі
   (культ
   змагара
   з
   царызмам
   і
   праваслаўем)
   і
   сучасных
   беларускіх
   нацыяналістаў
   (культ
   змагара
   з
   рускімі).
   Аб
   ім
   напісаны
   кнігі,
   у
   тым
   ліку
   і мастацкі твор
   "Каласы
   пад
   сярпом
   тваім"
   Уладзіміра
   Караткевіча,
   у
   яго
   гонар
   называюць
   вуліцы. 
Яго
   любяць
   і
   наменклатурныя
   чыноўнікі
   і
   тыя,
   хто
   змагаецца
   з
   наменклатурай. | 
Імя
   Чэ
   Гевары
   стала
   брэндам
   для
   камуністычнай
   улады
   на
   Кубе
   і
   розных
   нефармальных
   маладзёжных
   напрамкаў.
   Майкі
   з
   Чэ
   ў
   якасці
   сувеніра
   можна
   набыць
   практычна
   ва
   ўсіх
   краінах
   свету.
   
    
Яго
   любяць
   і
   наменклатурныя
   чыноўнікі
   і
   тыя,
   хто
   змагаецца
   з
   наменклатурай,
   і
   бізнесмены. | 
Падабенства лёсаў двух рэвалюцыянераў можа служыць падставай для такіх вывадаў:
- Каліноўскі мог стаць міністрам польскага ўрада ў выніку перамогі паўстання ў Польшчы і Беларусі. Тады ён бы хутка пакінуў свае ідэалістычныя погляды на ўрад, які паслугуе народу, на саюз паноў і сялян і альбо пакінуў бы палітыку, альбо стаў бы такім жа хітрым, як і большасць яго патэнцыяльных калег. Магчыма б Каліноўскі караў смерцю ворагаў рэвалюцыі, у тым ліку палонных рускіх вайскоўцаў, праваслаўных святароў і беларускіх сялян, без суда і следства як Гевара.
 - Такіх людзей як Чэ Гевара і Кастусь Каліноўскі ад забыцця ратуе толькі смерць, бо яны здольны заклікаць да барацьбы, але ня могуць арганізаваць "будоўлю" мірнага жыцця. Калі рэвалюцыя перамагае, як на Кубе, ці церпіць паражэнне, як у Беларусі, патрэба ў палымяных прамовах з заклікамі да барацьбы знікае, і ўзнікае патрэба ў таленавітых арганізатарах мірнага жыцця. Тады і героі рэвалюцыі знікаюць з памяці тых, хто за імі пайшоў. А забітых герояў лёгка рабіць іконамі на якія б маліліся людзі рознай веры. І ўзнікае ілюзія: калі б забіты герой быў жывым, ня было б высокіх цэнаў на планшэтныя камп'ютары, вучні лепш б вучыліся ў школе, хлопцы былі б больш галантнымі з дзяўчатамі і пахнулі б туалетнай вадой, а ня потам, усе б мелі грошы на ўсё, што хочацца, а замест вады з крана цёк б шатландскі віскі.
 - Магчыма ў Беларусі імя Каліноўскага стане маечным брэндам. Пакуль што спробы выкарыстоўваць вобраз Чэхава ў камерцыйнай рэкламе паліграфіі на адзенні сустрэлі моцнае супрацьдзеянне пэўнай часткі грамадства, якую падтрымалі ўлады. Але пры пэўных умовах сітуацыя можа змяніцца, і ў продажы з'явяцца майкі з беларускім Чэ.
 


Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.