04.04.2013

"Ляпавы" пераклад на англійскую

Пераклад на англійскую з рускай, беларускай ці ўкраінскай справа для ўсходніх славян цяжкая, бо прыходзіцца перакладаць з роднай мовы на чужую. Пра асаблівасці перакладу  на англійскую напісана дастаткова. Я прывяду толькі некалькі "ляпаў", якія я альбо ўласна бачыў, альбо ведаў, што яны распаўсюджаны.

Аўтарскі здымак у адным спартыўным цэнтру Мінска
Слова cocktail азначае напой з алкаголем альбо фруктовы салат. Таму ня дзіва калі які-небудзь амерыканец разаб'е такую машыну раніцай 5 ліпеня, пасля шумнага святкававання дня незалежнасці Беларусі (3 ліпеня) і ЗША (4 ліпеня). А "малочны кактэль" па-англійску будзе milkshake.

Здымак плошчы Перамогі ў Мінску. Крыніца сайт: belarus.by
Пераклад назвы гэтай плошчы Victory square памылковы, бо square гэта квадрат ці квадратная плошча, а плошчы Перамогі -- круглая, таму павінна называцца  Victory circus. Падцверджанне можна знайсці у наступнай кнізе: Слепович В.С. Курс перевода (английский-русский). -- Минск: "ТэтраСистемс". 2001. -- 272с., с. 121

Яшчэ адзін распаўсюджаны "ляп" фраза "навукова-практычная канферэнцыя". Кали перакласці яе "scientific-pactical conference", атрымаецца "нарада па практычнасці дакладных навук"; таму лепей перакласці яе фразай research and application conference.

Аднойчы я бачый рэкламны плакат вядомай спявачкі з надпісам на рускай "Жизнь прекрасна" і яе перакладам на англійскую Life is OK. Але ОК -- гэта "нармальна", а "цудоўна" па-англійску будзе wonderful  альбо terrific.

Пры перaкладзе падзей ці мерапрыенстваў у масштабах усёй краіны пажадана пазбягаць фраз накшалт All-Russian, All-Belarussian (сагналі ўсю Расію ці Беларусь, незалежна ад пола, ўзроста і прафессіі на канферэнцыю геолагаў) ці Repulican (у перакладзе на французскую мову гэта нармальна, а амерыканцы могуць падумаць пра партыю рэспубліканцаў). Найлепшым варыянтам  будзе слова national ( гл: Слепович, с. 120).

Калі  жадаеце сказаць англічаніну, што дрэнна сябе адчуваеце кажыце "I'm feeling bad". Фраза  "I'm feeling myself bad" будзе значыць, што вы альбо мацаеце сябе ў пошуках ключа ці запалак, ці займаецесь мастурбацыяй. Нямала маіх стдэнтаў з сярэднім узроўнем англійскай траплялі ў гэту пастку, добра, што на занятках.

І нарэшце калі ваш сын ходзіць у шосты клас, памятайце, што ў Вялікабрытаніі дзеці двойчы ходзяць у шосты клас: у пачатковай і сярэдняй школе. А калі тэмпература летам была 40 градусаў, ня забывайце дадаць па Цельсію, бо хтосьці можа падумаць што па Фарэнгейту (+4 па Цэльсію)

Гл. таксама пост: "Праблемы перакладу з беларускай уласных імёнаў"

Пры жаданні, кожны, хто чатае гэтыя радкі, можа накрэмзаць камянтар з дадаковымі прыкладамі "ляпаў" (можна на рускай ці ўкраінскай)

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...