12.07.2013

Аб чым маўчаць уруччанскія могілкі

Сённяшні мікрараён "Уручча" ў Мінску, калісьці быў вёскай Уручча ля горада. Каля сучаснай станцыі мятро на ўзгорку схаваліся могілкі гэтай вёскі. Гэтыя могілкі выкарыстоўваюць і зараз (бо ёсць адно ці два захавання 2012 г.), таксама на многіх магілах прыбіраюцца сваякі ці валанцёры не меньш чым двойчы ў год на Дзяды і Радаўніцу. Але на гэтых могілках дзясяткі кінутых і бязвесных магіл. На некаторыя нават можна наступіць, калі не глядзіш пад ногі. Хутчэй за ўсё, гэта захаванні, зробленныя да 1930-х (самыя раннія даты на крыжах і помніках менавіта 1930-х гг.). Некалькі помнікаў зышлі ў зямлю пад пластам культурнага слою (лісце і бруд, якія слаямі нарастаюць год за годам). Цікава, што дзясяткі помнікаў звязвае адно прозвішча, што не з'яўляецца незвычайным для жыхароў адной вёскі.

Асноўная праблема гэтых могілак -- адсутнасць надзейнай аховы. З  розных бакоў ёсць адкрытыя праходы, а сам плот па перыметру тэрыторыі можа без цяжкасцяў пералезці нават фізічна неразвіты падлетак. Таму існуе пагроза вандалізму і марадзёрства. Пішу пагроза, бо бясспрэчных прызнакаў гэтага не заўважаў.

Таксама ля могілак ідзе актыўная будоўля. Многія дамы недалёк ад гэтага ўзвышша будаваліся толькі ў 1990-я гг. А офісныя пабудовы і паркінг побач з гэтымі могілкамі пабудавалі зусім нядаўна. Зараз будуюць яшчэ адзін дом з відам на спакойных суседзяў. Я далёк ад думкі, што ў бліжэйшыя гады па добрай савецкай традыцыі на могілках будуць катацца на бульдозерах. Гэта магло б выклікаць значны рэзананс у краіне. Але на могілках рабочым можна без цяжкасцяў схавацца ад брыгадзіра і міліцыі каб піць у рабочы час. (Бо ў двары якога-небудзь дома за п'янства аштрафуе міліцыя, а ў пабытоўцы можна натрапіць на злое начальства). Але я не сцвярджаю, што ў адзін з кадраў патрапілі менавіта рабочыя з суседняй будоўлі.

Таксама не думаю, што пахаваныя ў 1930-1940-х гг. людзі былі прамымі ахвярамі сталінізму і нацызму. Хутчэй за ўсё іх ніхто не расстраляў, бо такіх звычайна на могілках не хавалі. Але безумоўна яны адчулі на сваім жыцці цяжкасці той эпохі і можа гэта і скараціла іх жыццё.

Цяпер прапаную праглядзець усё самім. Прашу прабачэння ў маіх чытачоў за якасць фатаздыкаў: фатаапарат аматарскі і фатограф з мяне не файны. Фатаздымкі я крыху апрацаваў у аналагавай Фаташопу праграме Фастстоўн, каб дэталі было лепш разглядзець. Калі хто-небудзь палічыць пэўны фатаздымак умяшальніцтвам ва ўласнае жыццё, ён ці яна можа напісаць мне аб гэтым на электронную пошту і па ўзаемнай дамоўленнасці фатаздымак будзе альбо выдалены, альбо з яго будзе сцёрта пэўная асабістая інфармацыя.

Адкрыты праход з боку будоўлі






З гэтых офісаў від на могілкі











У паўночнай частцы могілак шмат старых, кінутых і невядомых магіл. Некаторыя ўзгоркі нават амаль не бачны на фота. Некалькі ўзгоркаў невялікія, значыць там пахаваны малыя дзеткі. Некаторыя помнікі падфарбаваны рэстаўратарамі.

Бутэлька ля магільнага ўзгорка.






 Праз лісце бачны пад'ёмны кран

Вагончык пабытоўкі ля могілак


А ці памінаюць памерлых півам? Я не прытрымліваюся такой традыцыі і дакладна не ведаю...



Тут 3 магільных узгорка, амаль не бачных.









Што гэта за кампазіцыя? Хто гэтыя людзі і што яны робяць?

 Гэты надпіс зроблены не па-беларуску, а па-руску з памылкай у слове "жЫла", выкарыстанне "і" ў слове "ВасІльевна" хутчэй за ўсё звязана з тым, што заказчык (ці майстар) мог пісаць толькі дарэвалюцыйным рускім правапісам. Такія выпадкі сустракаліся сярод беларускіх сялян, якія пісалі і чыталі толькі па неабходнасці і навучацца пісаць згодна новым правілам не мелі ні часу, ні жадання. (Дату захавання я не разгледзіў на фота, а калі яго рабіў не звярнуў на сам надпіс вялікай увагі)

 Яшчэ 3 ананімныя магілы.




Смецце...
 Яшчэ адна кінутая магіла. Але можа ў сваякоў яшчэ часу не было тут прыбрацца.

 Яшчэ адзін свабодны праход.

 Тут яшчэ адны могілкі. Стыхійна арганізаваныя захаванні катоў і сабак. ля тэрыторыі ўруччанскіх могілак Проста канстатацыя факта. Дарэчы пахаваць свайго коціка ці сабачку ў Мінску легальна амаль немагчыма.

Яшчэ адна "сметніца".

Як бачым, асноўная частка старых магіл знаходзіцца ў паўночнай частцы могілак. Яны пераважна прадстаўляюць сабой праваслаўныя захаванні. Большая частка без пэўнага дагляду. Надпісы на помніках і крыжах зроблены на рускай. Надпісаў на беларускай, польскай, нямецкай ці іўрыце не знойдзена.

Нават калі праз некалькі дзясяцігоддзяў хто-небудзь загадае зруйнаваць гэтыя вясковыя могілкі ў  дзелавой частцы горада, на мой погляд, гэта не будзе знішчэннем усялялкай памяці пра тых, хто там быў пахаваны. Асабіста я веру, што ў свой час Бог ажыццявіць масштабнае ўваскрэшанне памерлых, што перакрые многія "белыя плямы" гісторыі. Але гэту думку нікому не навязываю...

1 комментарий:

  1. Памылка: на гэтых могілках ЁСЦЬ магілы канца ХІХ стагоддзя: http://by-mohilki.livejournal.com/30319.html

    ОтветитьУдалить

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...