суббота, 16 мая 2015 г.

Новая эпоха тэлебачання

15 мая ў Мінску часткова адключылі аналагавае тэлебачанне на карысць лічбавага, а я гэтага амаль не заўважыў. Фактычна наша сям'я ўжо больш чым год жыве без телевізара (тэлевізар ёсць, але няма падключэння да антэны). Як адключылі "тэлек" у сувязі з капітальным рамонтам, так без яго і абыйшліся. Акрамя гэтага, у нашай сям'і інтэрнет ужо выцесніў выпісыванне газет, карыстанне аўдыякасетамі і пакупку кампакт-дыскаў. Але кнігі ў папяровай вокладцы чытаем без праблем...

Заўважаю, што лічбавым ТБ пачынае актыўна карыстацца не толькі сярэдні клас смярэдняга ўзросту, але і людзі, якія выраслі ў эпоху аналагавага ТБ. Адна мая немаладая калега па вну карыстаецца інтэрнетам выключна, каб глядзець тэлевізар. "Плазму" можна знайсці амаль у кожным доме, а падчас і па адной на кожны пакой.

Але пры гэтым прагляд тэлевізара сярод моладзі згубіў папулярнасць на карысць інтэрнет-прасторы. Усё больш людзей можа паўтарыць выказванне вядомага амерыканскага "шпіёна" Э. Сноўдэна "Для мяне тэлевізар ўжо рэлікт". Заўважаю, што сам радзей карыстаюся словам "фільм" і часцей тэрмінам "відэа".

Цікава, такое распаўсюджанне інтэрнета ўжо значна мяняе погляды беларусаў (і не толькі). Народ можа бескантрольна глядзець, што хоча, і абмежаваць гэта вельмі праблематычна. Гэта можа прывесці да змен, якія мне зараз цяжка апісаць з пэўнай доляй аб'ектыўнасці, але якія могуць быць непазбежнымі.

Гл. таксама:
Радыё як "тэлеэкран" і як памочнік
Беларусь у палоне хай-тэка

Комментариев нет:

Отправить комментарий