29.04.2019

Новы Запавет на палескай мове (Новый Завіт Клімчука)

Аднойчы мне давялось узгадаць, што "Пінская шляхта" Дуніна-Марцінкевіча была напісана на палескай мове, а не беларускай. Думаю, пазней у мяне атрымаецца яшчэ больш закрануць гэта пытанне, а зараз хачу звярнуцца да яшчэ адной цікавай падзеі: на палескую мову, а дакладней на заходнепалескі дыялект вёскі Сіманавічы, быў перакладзены Новы Запавет (1).

Здымак папяровага выдання згодна паведамлення газеты "Звязда".

Фота перакладчыка Фёдара Клімчука на афішы прэзентацыі Новага Запавету ў Брэсце. Згодна выданню Віртуальны Брэст.

Некалькі сціхоў у перакладзе Клімчука

На сваёй старонцы я толькі хацеў звярнуць увагу на тое, як Клімчук перадаў некаторыя думкі Новага Запавету. Назвы кніг Бібліі я буду даваць згодна вядомым перакладам на беларускую мову, а самі цытаты браць ўласна на заходнепалескай без перакладаў і дадаваць тлумачэнні што цікавага я знайшоў  у гэтай версіі (2).

Мацвея 18:34
Гэта думка цікава вось чым: перад намі яшчэ адзін пераклад, які зацвярджае, што ахоўнік турмы мог быць адначасова і катам. Такім чынам словы "зняволенне" і "пакуты" могуць перадаваць блізкі па значэнню сэнс, а гэта тлумачыць, што кіданне Д'ябла ў вогненае возера на вечныя пакуты, згодна кнігі Адкрыццё, можа азначаць яго зняволенне ў гэтым возеры ў сэнсе знішчэння, а не вечных пакут.

Лукі/Лукаша 7:14

Арыгінальны пераклад назвы аб'екта, на якім неслі памерлага. Большасць іншых перакладаў гавораць пра насілкі.

Яна/Іаана 17:3

Яшчэ адзін пераклад, дзе паказана сувязь вечнага жыцця з ведамі пра Бога і Ісуса.

Дзеі 26:28

Цікава, што некаторыя прызнаныя пераклады, напр. рускі Сінадальны, перадаюць гэту думку так: Агрыпа кажа, што Павел яго зусім не пераканаў, а многія іншыя аўтарытэтныя пераклады перадаюць наадварот: Агрыпе няма чым крыць довады Паўла і ён кажа, што яшчэ крыху і Павел яго пераканае далучыцца да сваёй "секты".

1 да Карынфянаў/Карынцянаў 6:9

Пераклад думкі пра гомасэксуалістаў (апошні радок) -- проста шыкоўны, няма слоў.

Агульныя ўражанні

У зносках я заўважыў некалькі недахопаў гэтага перакладу, а тут дадам яшчэ некалькі станоўчых адметнасцяў:
* Кожны пераклад на народнай, а не літаратурнай мове -- гэта тое, што дасягае сэрца чытача; у гэтым галоўная адметнасць "Новага Завіту".
* У электроннай версіі, якой я карыстаюся, тэкст падзелены не толькі на традыцыйныя раздзелы і сціхі, але і на лагічныя ўрыўкі сюжэту з загалоўкамі.
* Некаторыя словы прыводзяцца з варыянтамі перакладу (у дужках).
* Пасля некаторых сціхоў стаяць спасылкі на іншыя думкі з Бібліі, што дае магчымасць яе вывучаць цікаўным.

Зноскі:
(1) Гаворка ідзе пра частковы пераклад Новага Запавету: у электроннай версіі 2010 г. толькі 4 евангеллі, Дзеі апосталаў і 1-ы ліст на Карынфянаў.
(2) Клімчук не перакладаў з моў арыгіналу, таму зразумела яго пераклад не можа быць аўтарытэтным, але ён можа быць цікавым з пункту гледжання параўнання з аўтарытэтнымі перакладамі.

P.S. Крыху пазней паспрабую напісаць пра існуючыя пераклады Бібліі на беларускую мову.

Гл. таксама: 
Выстава "Беларусь і Біблія" (2018)
Опальный перевод (2017)
Раздзел "Переводческое" гэтага блога

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...