03.04.2019

Раздзельны збор смецця. Як гэта бывае ў жыцці.

Калі я пісаў пра макулатуру некалькі год таму, я яшчэ не думаў сур'ёзна, што буду займацца раздзельным зборам смецця ў сваім доме. Але вось ужо некалькі месяцаў, як мы стабільна раскладаем смецце па пакетах амаль як тут:


Спачатку я думаў сфоткаць сваю дамашнюю сметніцу, потым вырашыў не абражаць пачуцці эстэтаў яе неапетытным зместам і пазычыў фота з рэпартажа "Рэгіянальнай газеты" :) Спадзяюся спасылкі на арыгінал дастатова.

Праблемы раздзельнага збору

1. Лянота. Бывае цяжка кінуць асобна пластыкавы пакетык ці паперку.
2. Нязручнасць. Раней вядро для смецця, куды мы зараз кідаем арганіку, займала менш месца і вакол была прастора для іншых гаспадарчых рэчаў. Цяпер да вядра дадаліся асобныя пакеты пад паперу і пластык.
3. Магчымы даўжэйшы прастой арганічнага смецця. Калі мы ўсё кідалі "да кучы", то звычайна выносілі смецце кожны дзень. Цяпер вядро з арганікай можа стаяць і каля двух дзён.
4. Адносная эфектыўнасць. Калі нехта кідае ў грамадскую сметніцу пад пластык шкло ды арганіку, то потым цяжка сартыраваць смецце на перапрацоўку. Таксама ёсць праблема ўплаўлення паперы ў пластык на многіх магазінных бутэльках. Мы кідаем іх у сметніцу пад пластык, але там ёсць і папера, і переапрацаваць такое смецце вельмі праблематычна. Я ўжо маўчу пра тое, што пластык пластыку не роўны: яны могуць быць абсалютна розных відаў, як і металалом.

Назіранні

Заўважыў, што часцей за ўсё першым напаўняецца пакет пад пластык. Потым ідзе арганічна-пабытовае смецце. За ім напаўняецца папера. Шкло мы звычайна не збіраем асобна. Але час ад часу выносім непатрэбную бутэльку ці слоік. А вось метал у нашым мікрараёне нават няма куды кідаць асобна. Праўда ў некаторых магазінах ёсць сметніцы для старых батарэяк.

А вы збіраеце асобна?

P.S. На сярэдзіну лістапада 2021 г. у мяне з'явіліся новыя назіранні.

* Людзі па-ранейшаму рэдка збіраюць смецце асобна: у кантэйнер пад пластык кідаюць і паперу, і арганічнае смецце.
* На кантэйнеры можа быць пазначана, маўляў, "пластык", а туды кідаюць звычайныя адходы.


* У нашым мікрараёне Усход-1 шмат кантэйнераў пад пластык, хапае кантэйнераў пад паперу, у тым ліку і макулатурных, як на фота вышэй з гэтага паста, але амаль няма кантэйнераў пад шкло.


* У канцы 2020 г. у нашым мікрараёне паставілі такую канструкцыю пад раздзельны збор смецця. Не прайшло і года, як цэклік пад збор "шкла" зламалі, а многія сценкі з легкага металу выбілі ці пагнулі вандалы. Нават фоткаць розніцу не хочацца...

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...