Учора
Данік прыйшоў са школы і сказаў:
--
Добра, што я тэлефон забыў, бо трэба было
б здаваць у школе.
Распытаўшы
сына падрабязней я даведаўся, што тэлефон
здаваць трэба менавіта ў класе ў
спецыяльную каробку. Таксама даведаўся,
што ў яго класе настаўніца не патрабуе
абавязкова здаваць тэлефон. Як варыянт
можна не даставаць яго з сумкі. Пра
забарону фотаграфаваць у нашай школе
нічога пакуль чутна не было.
Абмежаванні
на карыстанне гаджэтамі існуе ў розных
школах свету. Але ў беларускіх школах
яна з'явілася ў рамках загадам міністэрства
адукацыі пасля таго, як юнак ў Стоўбцах пасправаў зрабіць у школе калумбайн.
Некаторыя лічаць, што забарона гаджэтаў
звязана з нядаўнім скандалам у гомельскай школе, дзе вучань 4 класа здымаў на відэа
як настаўніца лаецца матам. Як бы яно
ні было, але цяпер кожная школа вырашае
як і ў якой ступені вучням можна карыстацца
дэвайсамі.
Нават
пры самай строгай забароне, пранесці
камеру смартфон і выкарыстаць гэта на
уроку рэальна, бо дзеці могуць проста
здаваць у каробкі старыя тэлефоны і
ўпотай карыстацца сучаснымі. (Так,
дарэчы, робяць курсанты ў вайсковых
вучылішчах).
Зараз
неабходнасці выкарыстоўваць тэлефон
на занятках у майго сына няма, а на
перапынках ён пераважна бегае, як і
іншыя дзеці. Акрамя таго, наша класная
– даволі памяркоўны чалавек, і яна не
будзе забараняць карыстацца тэлефонам,
калі гэта неабходна сыну. Але забарона
на дэвайсы яшчэ толькі пачынаецца і як
яна закране нас і іншых беларускіх
школьнікаў – пакажа час...
У
наступным годзе Данік ідзе ў 5 клас, а
Любчык у 1. Новыя класныя, новыя прадметы,
правілы і абавязкі. А значыць могуць
быць і новыя нагоды пісаць пра школьнае
жыццё маіх дзетак.
На фота: каробка ля настаўніцкага стала з аддзяленнямі для 30 тэлефонаў у класе Даніка. Здымак 14.10.2019.
Гл. таксама на "школьную" тэму:
Мы будуем "ізм". Яшчэ некалькі замалёвак
Ціфон
За себя и за того парня