У гэтым годзе, як і ў 2012-м, урадзілі яблыкі. Дачнікі раздаюць свой багаты ўраджай усім сваякам і знаёмым альбо зарываюць яго ў зямлю. У Мінску амаль у кожным двары стаяць яблыні, якія пасадзілі яшчэ пры Саветах, і трава каля гэтых дрэваў, а то і дарогі засыпаны зялёнымі, чырвонымі, жоўтымі пладамі розных памераў. Яблыкі гніюць, хрумкаюць пад нагамі...
З аднаго боку хлеб у сметніцах і яблыкі на траве -- сведчанне таго, што людзі жывуць добра. Як бы беларусы не скардзіліся на сваю беднасць, але выкінутая ежа -- гэта прызнак забяспечанага грамадства (а ў краіне ёсць і больш сур'ёзныя знакі дабрабыту, напрыклад маркі тэлефонаў і аўтамабіляў)
З другога -- хіба цяжка штосьці зрабіць з багатым ураджаем, каб ён не згубіўся, і каб мець з гэтага нейкія дывідэнды? Калі ў Беларусі не трэба столькі яблыкаў, а прадаць іх праблематычна, можна было б хоць жывёлам аддаць ці перадаць у нейкую кропку свету гуманітаркай.
Час ад часу я заўважаю такі бесгаспадарчы стасунак да многага. Я бачыў як на будоўлях ламаюць сцены, які толькі што збудавалі і ладзяць новыя (адна такая аперацыя ў 2011 г. па маіх прыкладных падліках абыйшлася ў экв. 15 тыс. долараў на сённяшні курс). Я бачыў, як разбівалі старыя савецкія вокны, калі падчас рамонтных работ у маім доме іх мянялі на шклапакеты. Нядаўна бачыў, як адну новую школу ў мікрараёне "Маяк Мінска" абнеслі шкляным плотам (напэўна, каб у кожнага хулігана была свая мішэнь). Бывае цяжка патлумачыць людзям савецкага выхавання, што святло, якое гарыць у пад'ездзе ўдзень, і вада ў грамадскіх туалетах якая цячэ, як ручай -- гэта грошы з іх уласных кішэняў...
У гэтым годзе, як і ў 2012-м, мы з сынамі ласаваліся яблыкамі, якія растуць у скверы паміж мікрараёнам "Усход 1" і Усходнімі (Маскоўскімі) могілкамі. Проста праціралі іх чыстай насоўкай і елі. Часам па 2-3 штукі кожны. Салодкія. Жывот не балеў. Малодшы сын Любчык, які яшчэ амаль не размаўляе, цяпер не можа спакойна праехаць у калясцы побач з яблынямі: паказвае на дрэва і крычыць (так ён кажа "Дай!"). Добра мець грошы на найноўшую тэхніку, добра, што ідзе развіцце інфраструктуры горада, але шкада, што людзі пачынаюць даражыць такімі простымі рэчамі, як яблыкі, толькі калі за кожны з іх пачынаюцца галодныя бойкі...
Гл. таксама:
Дарэчы, ў канцы месяца (27.09.14) я ўсё ж убачыў, як старая жаншчына збірала чырвоныя ападкі ў парку паміж Маскоўскімі могілкамі і Ўсходам-1 ў "авоську". Так што не ўсё згублена з гэтымі яблыкамі...
***
8.11.15. назіраў іншую карціну ў тэму. Маладая мама (каля 30) і сын (8-10) ідуць у бок станцыі метро. Невялікі дождж і моцны вецер. У сына парасон ламаецца наверх. Мама лаецца: "Навошта, ты яго зламаў" і кідае парасон у бліжэйшую сметніцу. Прычым ён адразу займае яе амаль усю. А некалькі дзён таму давялося дапамагчы чужаземцу ў цэнтры "Аўды Мінск". Ён нават здзівіўся колькасці новых фірменных аўто з беларускімі нумарамі. Прыйшлося тлумачыць, што беларусы не такія бедныя, як гавораць.

Ды хоць біягаз выраблялі, і праўда, калі зусім нікуды іх.
ОтветитьУдалить